Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.
Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
А вось Зоя Усяслаўна магла пабывайь замужам у юнантве і, аўдавеўшы, вярнуцца ў Полацк пад апеку братоў. У манастыр ісці жадання яна, гледзячы па ўсім, не мела. Таму жыла ў цераме, займаючыся тым, што было наймілейшым для яе сэрца. А што ўваходзіла ў кола цікавасці князёўны, цяпер мы добра ведаем. Гэта была медыцына, травалячэнне, чытанне адпаведных кніг, напісаных еўрапейскімі і ўсходнімі ўрачамі, спасціжэнне таямніц родадапамогі.
У Візантыю поладкая князёўна патрапіла, хутчэй за ўсё, у 1129 годзе, разам з братамі і іх сем’ямі, якія былі высланы туды вялікім князем кіеўскім Мсціславам, Манамахавым пераемнікам, бацькам Ірыны-Дабрадзеі. Было Усяслаўне ў той час ужо за трыццаць. Кіеўскі правіцель прасіў свайго кума-базілеўса трымаць полацкіх князёў у строгасці, жадаючы смерці іхняй у зняволенні. Аднак так не ста-
лася. Іаан II Камнін зрабіў мужчын страцігамі і паслаў біцца з сарацынамі. Жанчын жа і дзяцей размясціў пры двары. Магчыма, менавіта таму, што з першых жа дзён прыбыцця выгнанцаў Усяслаўнай зайікавіўся старэйшы сын базідеўса і яго спадчыннік — Адяксей. Так, менавіта з першых дзён. Бо ў тым жа 1129 годзе, згодна візантыйскіх хронік, Аляксей стаў бацькам маленькай царэўны Марыі, адзінай сваёй дачкі. Значыць, каханне было з першага погляду і шлюб заключаны амаль адразу пасля знаёмства.
Чым магла прывабінь нарэвіча Аляксея не юная ўжо полацкая князёўна? Магчыма, сваёй прыгажосцю. Але, што яшчэ больш верагодна, сваім розумам і незалежным характарам. Аляксей сам быў асобай даволі незалежнай. Дзейны, разважлівы, кемлівы. Нездарма бацька зрабіў яго фактычна сваім суправіцелем.
Пры двары базілеўса Усяслаўна, мусіць выглядала дзіўна. Але хто скажа ханя б слова насуперак будучай базілісе? Нават калі яна завяла моду сама прымань роды ў сваіх служанак і адпойвань зёлкавымі адварамі захварэўшых легіянераў свайго мужа. У яе была, пэўна, лёгкая рука. Інакш жонку Аляксея не называлі б «чарадзейкай» сучаснікі. Ці прыгадваў тады хтосьці з іх пра бацьку Зоі, якога нават у летапісах менавалі Чарадзеем?
Трактат «Мазі», пэўна, у чарнавым варыянне быў гатовы яшчэ да прыезду Усяслаўны ў Візантыю, бо кніга з’явілася ўжо ў 1130 годзе.
Складаўся трактат з пяці частак, у якіх разглядаліся пытанні агульнай гігіены, меліся кароткія звесткі пра мікрапедыятрыю, дэрматалогію, унутраныя хваробы, дыеталогію. Таксама ў кнізе быў пакладзены пачатак вучэнню пра тэмпераменты (упершыню размежаваны чатыры асноўныя іх тыпы: халерычны, сангвінічны, флегматычны і меланхалічны), якое пазней набыло вялікую папулярнасць у сярэдневяковай Еўропе. Болыпая частка трактата прысвечана гігіене шлюбу, цяжарнасці, акушэрству і догляду за немаўлятамі.
Многае з таго, што ёю было выкладзена, сёння з’яўляецца асновай акушэрства і неанаталогіі. Распавядаючы, напрыклад, пра тое, як мусіць паводзіць сябе цяжарная
жанчына, Зоя Усяслаўна піша, што трэба пазбягаць стомленасці, мыцца ў лазні з памеранай тэмпературай і не ўзнімаша на вышыню. Распавядаючы пра выкормліванне немаўляні, аўтарка трактата кажа, што жанчына, якая корміць, павінна быць маладой, здаровай, з памеранай вагой. А малако яе павінна быць белым, з прыемным пахам. Жанчыне неабходна трымаць свае цела ў чысціні, мыцца ў лазні кожны трэні дзень. Харчаванне яе — узмоцненае.
Прыводзіліся ў кнізе і рэцэпты ўласна мазей і касметычных крэмаў. У іх уваходзілі зёлкі славянскіх шырот, мёд, тоўчаны авёс, гліна, малако, гарбузная мякаць і, як ні дзіўна, капуста (у іншых крыніцах сцвярджаецца, што капуста з’явілася на Русі разам з татарамі не раней XV ст., але, можа, у Візантыі капуста вядомая была ўжо ў XII ст.). Таксама Зоя Усяслаўна давала ў сваёй працы методыку масажа пры розных захворваннях, у тым ліку пры зубным, сардэчным і страўнікавым болі.
Веды Усяслаўны былі грунтоўнымі і сістэматычнымі. Але не ўсебаковымі. Безумоўна, іх не хапала, каб вяртаць маладосць жанчыне, дзетародны перыяд якой заканчваецца. Пасля царэўны Марыі Зоя Усяслаўна, як ні старалася, не магла больш нарадзіць дзяцей. I гэта павінна было засмучаць яе. Бо з’яўленне спадчынніка мужчынскага полу было такім важным для яе Аляксея. Яны пражылі ў шлюбе дванаццаць гадоў. А пасля здарылася трагедыя.
Восенню 1142 года, падчас вайсковага паходу Аляксей Камнін разам з братам сваім Андронікам падхапілі малярыю. Прапакутаваўшы некалькі дзён, абодва царэвічы памерлі. Візантыйская сталіца была ахоплена адчаем. Як жа, напэўна, наракала на лёс Усяслаўна, што не аказалася яе побач з мужам у патрэбны час! Можа, яна і сапраўды, здолела б яго ўратавань? Зоя Камніна апранулася ў жалобу, каб ніколі ўжо яе не здымаць.
А роўна праз год, у 1143 годзе ворагі забілі і самога імператара Іаанна II — на паляванні ў яго нехта пусціў атручаную стралу. Імператарам стаў дваццаціпяцігадовы
Мануіл, малодшы сын спачыўшага базілеўса. Ён паважліва ставіўся да аўдаведых жонак сваіх старэйшых братоў. Аднак пры двары Зою не надта вітаді. Візантыйскую знань дзівіла, чаму яна не ідзе ў манастыр, бо дад жыцця, абраны ёю пасдя пахавання Аляксея, мада чым адрозніваўся ад манаскага. Аде ўдава добра ведада, што ў выпадку пастрыжэння ёй давядзецна развітацца з апошняй сваёй радасцю — радасню займацца дюбімай справай, ацадяць дюдзей. I справе гэтай яна цяпер аддавада ўсю сябе.
Праўда, рабінь гэта Зоі станавідася ўсё цяжэй. Царкоўнікі не ўхвадяді яе заняткаў. Візантыйскія медыкі настройвалі супраць яе дюдзей. Фяодар Бальзамон распавядае пра тое, як захварэўшую Аляксееву ўдаву царградскія ўрачы адмовіліся дячыць па прычыне яе «маніі да чарадзейства і знахарства». Яна спрабавада змагацца з хваробай сама. Бальзамон сцвярджае, што Зоя «прымяняда нейкае чарадзейства ў дячэнні хвароб і сама, урэшце, памерда ад гэтага».
Чадавек памірае. А кніга, напісаная ім, перажывае стагоддзі. Трактат «Мазі» захаваўся, уратаваны чыёйсьці добрай і ўдзячнай рукою. У XV стагоддзі пляменніца апошняга з візантыйскіх базідеўсаў, царэўна Падеадог, якую таксама клікалі Зояй, накіроўваючыся ў выгнанне ў Ітадію, захапіда з сабою гэтую кнігу. Яна падаравада каштоўны манускрыпт свайму дабрадзею герцагу Медычы. Аднак папярэдне дэтадёва азнаёмідася са зместам кнігі. Гэта дапамагдо царэўне ў дадейшым стаць шчасдівай шматдзетнай мані. Выйшаўшы замуж за вядікага князя маскоўскага Івана III, Зоя Падеадог (якой — вось супадзенне — давядося прайсці абрад паўторгана хрышчэння ў Маскве і атрымаць імя Соф’я) нарадзіла пяцярых сыноў і трох дачок. Усе яны выжылі і дараслі да сталых гадоў. I гэта ў той час, калі на Русі не было мані. якая б не пахавала хаця б адно немаўля. I не было сям’і, дзе ханя б у адной жанчыны не прызнавалі няплоднасць. Акрамя гэтага візантыйская царэўна да самай старасці выглядала прывабна і дагледжана. Безумоўна, і ў гэтым дапамагала ёй кніга Чарадзейкі Усяслаўны.
рахлшны кня?ь раг6алод<0асіль
Рагвалод Барысавіч
He намі заўважана: у гісторыі значна больш звестак захоўваецца пра людзей агрэсіўных, энергічных і напорыстых, чым пра добрых, спагаддівых і ціхмяных. Аднак бываюць і выкдючэнні. Рахманы подацкі князь Рагводод Барысавіч, якога яшчэ пры жыцці яго падданыя шанаваді як праведніка, даводі часта прыгадваецца ў летапісах. Сведчанні гэтыя можна быдо б лічыць вялікай ўдачай для даследчыкаў, каб не адна акалічнасць. Справа ў тым, што летапісцы да 1143 года мянуюць яго Васількам, а з 1144-га — Рагвалодам. Атрымліваецца, нібыта ў гісторыі дзейнічаюць дзве розныя асобы. Першым меркаванне, што Васілька і Рагвалод — адзін чалавек, выказаў вялікі рускі гісторык М. М. Карамзін. Ен заўважыў, што Густынскі летапіс пад 1159 годам князя Усяслава, званага ў іншых летапісах сынам Васількі Полацкага, называе сынам Рагвалода Полацкага.
Сапраўды, князь Рагвалод меў хрысціянскае імя Васіль. Сам князь сведчыў пра тое надта арыгінальным спосабам. Калі быў ужо ў старэчым узросце, загадаў выбінь на былым язычніцкім свяшчэнным камені праваслаўны крыж і надпіс: «Госпадзі! Памажы рабу Васілю ў хрышчэнні, імем
Рагвалоду, сыну Барысаву». Тым не менш у асяроддзі сучасных даследчыкаў і дагэтуль кажуць пра князя Рагвалода і князя Васільку асобна і шкадуюць, што нельга скласні падрабязны жыццяпіс ні аднаго, ні другога. Ці не надышоў час устанавіць справядлівасць?
Упершыню Рагвалод Барысавіч, спадчыннік старэйшага з сыноў Усяслава Чарадзея, прыгадваецца ў летапісах пад годам 1129-м у сувязі з высылкай полацкіх князёў у Візантыю за адмову падпарадкоўваша вялікаму князю кіеўскаму. На гэты час Рагвалод быў ужо сталым мужчынам і княжыў у адным з малых гарадоў Полацкай зямлі, падобна яго дзядзькам і стрыечным братам. Аднак ніякіх абставін гэтага княжання аднавіць немагчыма. Полацкая княжанкая сям'я падпарадкоўвалася таму, хто займаў прастол у самім Полацку. А яго пасля смерці Усяслава Чарадзея выбірала са шматлікіх нашчадкаў полацкае веча.
Доўгі час займаў гэты прастол Рагвалод-Барыс, банька Рагвалода-Васіля. Ён быў ціхмяным васалам вялікага князя Кіеўскага. Але ўрэшце палачане захацелі памяняць Барыса на яго малодшага брата Давыда. Давыд не прыйшоўся даспадобы Кіеву — ён падбухторваў падданых выступіць супраць вялікага князя. I кіеўскі ўладар зброяй вярнуў Барыса на прастол. Аднак, каб забяспечыць спакой свайго княжання, захапіў у заложнікі малодшага Барысава сына, князя ізяслаўскага Брачыслава-Івана.
Сапраўды, апасаючыся за жыццё Брачыслава, стары Барыс паводзіў сябе надта пакорліва Але бацькоўскае сэрца не вынесла перажыванняў, і ён неўзабаве памёр. Чарговым полацкім правіцелем стаў самы малодшы з дзядзькоў Рагвалода-Васіля, Святаслаў-Георгій. Яму ўдалося згуртаваць братоў і пляменнікаў, і часовае зацішша выбухнула непакорай. Полацкія князі ў самых здзеклівых выразах адмовіліся ад удзелу ў паходзе вялікага князя кіеўскага на полаўцаў. За тое ў 1129 годзе кіеўскае войска выступіла на Полацк. Мяцежныя васалы былі разбіты і захоплены ў палон.
Аднак вялікі князь кіеўскі Мсціслаў не рашыўся пакараць непакорных смерцю. He стаў ён і трымаць іх у кіеўскай вязніцы — гэта было небяспечна, бо ў полацкіх князёў было шмат таемных прыхільнікаў у Кіеве. Мяцежных пасадзілі на тры ладдзі разам з жонкамі і дзецьмі і выслалі ў далёкую Візантыю. Базілеўс Іаан II Камнін, родзіч кіеўскага князя, згадзіўся прыняць людзей, якія не давалі спакойна спань Мсціславу, і вырашыць іхні лёс удалечыні ад іх шматлікіх прыхільнікаў.