Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.
Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
Хочуць яны Тургаў разарынь, Божыя йэрквы пад канюшні ўзяць.
Расчысціў багатыр мячом сваім шлях да белапалатняных княжацкіх шатроў і захапіў у палон галоўнага з князёў. Згадзіўся адпусцінь яго, калі астатнія адвядуць войскі ад Турава. Узрадаваныя тураўцы за вызваленне сваё гатовы былі і ваяводам Мурамна паставіць, і золатам абсыпаць яго з ног да галавы. Але багатыр не згаджаўся нават заехаць у горад, велічанне прыняць. Тады тураўцы расказалі Мурамцу пра дзіўнага манаха.
Жыве ў градзе ды пры абіцелі
Святы старац, манах-затворнічак.
Шмат гадоў у затворы сядзіць
Сам Святы Спас з ім размовы вядзе, Багародзіца хдеб-ваду носіць. А сказаў жа нам той затворнічак, Што ўратуе нас рускі багатыр.
Захацелася тады Мурамцу са старцам дзіўным паразмаўляць. Старан жа і прадказаў багатыру лёс яго — быць Мурамцу пад канец жыцця манахам.
Быліна гэтая надта адрозніваецца ад іншых твораў цыкла пра Іллю Мурамца. I перш за ўсё сваёй гістарычнасцю. Бо хаця фальклорныя традыцыі і прыпісваюць Мурамцу служэнне князю Уладзіміру Чырвонае Сонейка, рэальна ён жыў у XII стагоддзі — пра тое даведаліся даследчыкі па мошчах багатыра Іллі, якія спачываюць у Пячэрскай Лаўры. Служыў Мурамец, хутчэй за ўсё, князю ўладзімірскаму Андрэю Багалюбскаму. I сапраўды скончыў жыццё пячэрскім манахам. Тры князі, якія асаджалі Тураў у быліне (у пазнейшых варыянтах яны ператварыліся ў татарскіх царэвічаў, а сам Тураў — у Чарнігаў-горад), сапраўды прыводзілі войскі свае да сцен горада святога Кірыла. I было гэта ў 1161 годзе. Валынскі правіцель разам з родзічамі сваімі спрабаваў прагнаць з Турава князя Юрыя Яраславіча, абранага самімі гараджанамі. Але мужна абараняліся тураўцы. Таму, прастаяўшы пад горадам тры тыдні, князі-захопнікі пайшлі ні з чым.
Калі ў быліне і сапраўды захавана памяць народная пра рэальныя падзеі і рэальных герояў, то атрымліваеіша, што ў 1161 годзе манах Кірыл быў яшчэ стоўпнікам. Можа, і яго подзвіг пакоры быў падказаны падзеямі тых гадоў, калі над Туравам навісла чарговая пагроза кровапраліцця і толькі шчырая малітва праведніка магла прадухіліць яе?
Дарэчы, аблога 1161 года была ўжо не першай у час замацавання ў Тураве князя Юрыя. У 1157 годзе змясціць яго спрабаваў таксама князь Кіеўскі. Пэўна, менавіта 1157 год і стаў годам зачынення Кірыла. А ў 1162 годзе, трэба думань, праведнік выйшаў са стаўпа. Менавіта ў гэты
год вялікі князь пацвердзіў правы Юрыя Яраславіча на Тураў. Час напружанасці і нестабільнасні ддя Тураўскай зямді змяніўся часам спакою і працвітання.
Для тураўнаў манах Кірыд, які падтрымліваў іх сваёй малітвай у самыя цяжкія гады, павінен быў быць сапраўдным героем. Нядзіўна, што хутка ён «паводде прашэння князя і дюдзей таго горада мітрападітам быў пастаўлены епіскапам горада Турава...»
Гэта быў самы красамоўны з епіскапаў свайго часу. Нездарма называлі яго другім Залатавустам. Пропаведзі святога Кірыла — яркія, насычаныя мастацкімі вобразамі, незвычайна пераканаўчыя. Ен заклікаў суайчыннікаў праводзіць дні святыя «не ў п'янстве, не ў абжорстве, але прыходзячы ў царкву, мілуючы сірот і жабракоў, дапамагаючы бедным, шануючы слуг Божых».
Змагаючыся супраць прымхлівасці і глупства, гэтак жа як і супраць чарадзейства, якое спрабавалі ў тыя часы выкарыстоўваць ў нядобрых мэтах многія простыя людзі, старанна пералічваў ненадзейныя і шкодныя для чытання кнігі: «Астраномія і Зоркалічэнне, Соннік, Зёльнік, Чароўнік, Птушыныя Чары, Громнік, Каляднік і Жэрабнік. Праронтвы лжывыя ў іх, на святых паклёпы ўзводзяіша. Кнігамі гэтымі д’яблаў прывабліваюць і гутарань з імі. У параўнанні са святымі кнігамі гэтыя маняць і невукаў дураць».
Наракаючы на тых, хто неахвотна наведваў царкву, заўпэўніваў: «Каб я казаў ад сябе, вы б зрабілі добра, не прыйшоўшы ў храм. Але я абвяшчаю Слова Божае, якое лепш за золата і каштоўныя камяні, больш салодкае, чым мёд з сот, і вы пазбаўляецеся яго, не прыходзячы ў царкву».
Тураў набываў значэнне вялікага духоўнага цэнтра Старажытнай Русі. Археалагічныя доследы даюнь магчымасць казаць пра тое, што ў часы епіскапства Кірыла тут нават быў пабудаваны свой Сафійскі сабор, аналагічны Кіеўскаму, Полацкаму і Наўгародскаму. Сам князь суз-
дальска-уладзімірскі Андрэй Багалюбскі ліставаўся з тураўскім епіскапам. Пра тое распавядае аўтар «Жыція».
Між іншым, діставанне тое магдо ўзнікнуць і надкам па ініцыятыве задатавуста. У гэты час Андрэй Багадюбскі, наймагутнейшы з князёў рускіх, у сдавадюбівых сваіх марах ступіў на шдях граха і звады. Царкоўны гісторык А. У. Карташоў піша: «Суздальскі князь Андрэй, асэнсоўваючы сябе па сіле і значэнні ўжо фактычна вялікім князем, натуральна пажадаў бачыць вакол сябе і мітрапаліта, ён вырашыў стварыць новую мітрапаліпкую кафедру. У князя Андрэя быў пад рукою і патрэбны яму кандыдат. Гэта быў Феадор, белы жанаты non, магутны фізічна і дзёрзкі да грубаспі».
За спінаю у Кіеўскага ўдадыкі Феадор з’ездзіў у Царград і дабіўся там архіепіскапства. Наступным крокам ддя Багадюбскага мусіда стаць вялікае княжанне, а ддя Феадора — мітрапаліцтва. Аднак Феадор выклікаў у рускага духавенства вялікае непрыняцце. Бо, па-першае, наадрэз адмовіўся развітвацца з жонкай і станавіцца манахам, як тое быдо прадпісана для царкоўных дзеячаў такога рангу. Па-другое, выказваўся супрань існавання манаства і манастыроў на рускіх земдях наогуд. Па-трэняе, падтрымдіваў ідэю адмены строгіх пастоў. I, урэшце, пачацвёртае, стаў кудьтываваць думку пра тое, што маці Ісуса Хрыста як звычайны чадавек нявартая такога шанавання, якое аказваешда ёй. Марадьна адобраны Феадорам, князь Андрэй у канцы 1168 года павёў войскі на Кіеў і разрабаваў яго. Прычым святынямі, узятымі ў кіеўскіх храмах, па-кашчунску ўпрыгожыў храмы суздальскаўдадзімірскія.
Многія сябры ў тыя часы адвярнуліся ад Багалюб скага. А духоўную ўладу Феадора людзі і наогул перасталі прызнавань. Тады новаспечаны архіепіскап загадаў зачыніць усе цэрквы ва Уладзіміры і Растове і падвергнуў святароў, якія служылі там, манахаў з бліжэйшых манастыроў, а таксама многіх простых
гараджан катаванням і ганьбе. Забіваў жа людзей, раскрыжаваўшы іх, як быццам быў ён не хрысніянскі святар, а рымскі легіянер.
Тут ужо і князь Андрэй зразумеў, як жа ён памыдіўся, набдізіўшы да сябе такую асобу. I ён прывёз Феадора, трэба думаць, па рэкамендацыі епіскапа Кірыда, на суд у Кіеў, горад, які яшчэ не паспеў надежным чынам ачуняць пасдя снежаньскіх падзей 1168 года. Феадор быў асуджаны да пакаяння ў манастыры строгіх правід на Пёсім востраве. А пасля і да смерці. На спеныяльна скліканым царкоўным Саборы з прамовай як абвінаваўца выступаў епіскап Тураўскі Кірыл.
Аднак, хаця і заслугоўваў смерці злашчасны Феадор, сум лёг на сэрца Кірыла пасля выканання прысуду. Яму стала ў цяжар епіскапства. I ён адмовіўся ад яго, добраахвотна сышоў у Барысаглебскі манастыр, каб завяршынь там жыццёвы шлях простым манахам. Здарылася гэта да 1184 года. А пражыў пасля святы яшчэ, мабыць, да пачатку 1190-х гадоў. Вядома тое з ліставання Кірыла Тураўскага з пячэрскім ігуменам Васіліем.
Дзе магіла святога епіскапа Кірыла, дакладна невядома. Адны даследчыкі мяркуюць, што мог пад канец жыцця ён перабрацца ў той жа Пячэрскі манастыр і быў пахаваны недзе ў пячорах, непадалёк ад святога Іллі Мурамца. Але іншыя аспрэчваюць тое, сцвярджаючы, што вечнае супакаенне Кірыл тураўскі знайшоў у родным горадзе сваім. Нездарма ж на Тураўскіх Барысаглебскіх могілках проста з зямлі вырастаюнь нерукатворныя каменныя крыжы — сімвал святасці гэтай зямлі. Пад адным з крыжоў тых, пэўна, і пахаваны Божы суразмоўца Кірыл...
БітВа уа Шурау
Юрый Яраславіч
У 1120 годзе ў адным з кіеўскіх манастыроў з’явілася новая чарніца — сястра Алена. Гэта ціхая і самотная жанчына стала Хрыстовай нявестай пасля таго, як, адмовіўшыся ад яе і прылюдна назваўшы «вадачайкай» (блудніцай), адасдаў яе ад сябе муж. У міры чарніцу ведаді як князёўну Еўдакію.
Юная Еўдакія, дачка наўгародскага князя Мсцісдава Удадзіміравіча, быда выдадзена замуж у 1112 годзе за князя ўдадзіміра-вадынскага Яраслава Святаподкавіча. Жаніх быў садідны ўзростам, двойчы паспеў ужо стаць удаўцом. Абедзве першыя яго сужэнкі былі чужаземнымі каралеўнамі. Аде ні гордая дачка венгерскага гасудара Ласда, ні прыўкрасная подька, адна са шматлікіх дачок караля дяхаў УдадзісдаваТермана, не даді яму спадчыннікаў мужчынскага поду. 3 трэцім шдюбам яму, здаецца, пашанцавада. У 1113 годзе Еўдакія нарадзіда сына Юрыя, і шчасдівая падзея гэтая быда пышна адсвяткавана як ва Удадзіміры-Валынскім, так і ў Кіеве, дзе на прастоле сядзеў свёкар Еўдакіі, Святаполк Ізяславіч. Аднак, мабынь, князь Святаполк перастараўся з моцнымі напоямі, радуючыся за сына, бо праз некалькі дзён пасля таго піравання памёр. Вялікім князем кіеўскім стаў яго стрыечны брат, дзед Еўдакіі Уладзімір Манамах. Пераход
ЗЗак. 152
65
улады ад брата да брата быў звычайным для Русі, аднак першыя з Рурыкавічаў, паміраючы, пакідалі прастод сынам. Таму Ярасдаў, не атрымаўшы Кіева, адчуваў сябе пакрыўджаным. Зрэшты, бацьку Яраслававу, Святаподку надежаў таксама Тураў. I вось хаця б гэты горад папрасіў Манамаха Ярасдаў аддаць яму. Аднак дзед Еўдакіі паскнарнічаў. Ярасдаў вырашыў весні барацьбу за Тураў. Ён звярнуўся ў Венгрыю і Подьшчу, да родзічаў сваіх першых жонак. I тамтэйшыя караді абяцаді войска. Аде мужавы пданы сарвада Еўдакія. Яна данесда Манамаху аб тым, што задумаў Ярасдаў. I ў 1117 вядікі князь кіеўскі запатрабаваў мужа ўнучкі на суд. У прызначаны дзень Ярасдаў не з’явіўся, і Манамах павёў дружыну сваю да Уладзіміра-Валынскага. Два месяны кіеўская раць асаджада горад, потым годад прымусіў гордага Ярасдава адчыніць брамы і прасіць аб міры.
Вялікі князь кіеўскі дараваў непакорнаму. Аднак дабром гэта ўсё роўна не скончылася. Бо цяпер Яраслаў апалчыўся на жонку. У 1118 годзе ён адаслаў Еўдакію ў Кіеў, публічна назваўшы «валачайкай». Пяцігадовага сына, канешне, ён пакінуў пры сабе.
Спрабуючы прымусінь Яраслава прыняць назад жонку, вялікі князь кіеўскі зноў выступіў супраць яго. Яраслаў выехаў у Польшчу, захапіўшы з сабою маленькага Юрыя. Разлучаны з маці, пяць гадоў правёў княжыч у Полыпчы, жывучы то ў Кракаве, у каралеўскім палацы, то ў замку сілезскага магната Пятра Уласта, жанатага з Яраслававай сястрой Марый, то ў маёнтках старэйшай дачкі Яраслава Прэбыславы, якая была замужам за паморскім князем Раціборам. Двойчы, сабраўшы войска, ішоў на Русь мянежны Яраслаў, каб вярнуць сабе княжанне, і двойчы цярпеў паражэнне. Падчас другога паходу ў 1123 годзе ён загінуў ад рук наёмных забойцаў. Пасля гэтага палякі палічылі за лепшае адаслаць дзесянігадовага Юрыя да маці.