Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.

Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.

Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
73.65 МБ
Гэтыя дні Анна ва Уладзіміры-Валынскім праводзіла ў трывожным чаканні. Княгіня дала зарок, што, калі Галіч выстаіць і сын яе вернецца жывым, яна пастрыжэцца ў манашкі. Нябёсы пачулі маленні мані. Падчас аднаго са штурмаў, найбольш адчайнага і жорсткага, баярын Міраслаў раптам кінуўся да князя Данілы і адпіхнуў яго. Кап’ё, якое ляцела ў сына Анны, прасвістала міма, параніўшы, аднак, Міраслава ў сцягно.
Барацьба за Галіч працягвалася да першага снега. Зразумеўшы, што авалодаць горадам не ўдасца, Эндрэ і Дешак вырашылі спачатку разбіць раць Мсціслава. I знялі асаду. Мсніслаў, не прыняўшы бою з войскам, у шмат разоў пераўзыходзячым яго ўласнае, адышоў. Ен паслаў ганца да Данілы з просьбай далучыцца да яго. Даніла, даўшы галічанам, як раней берасцейцам, слова
абавязкова вярнуцца, выйшаў з крэпасці, прарваўся да несця і ўратаваў яго.
Вярнуцца ў Галіч Данілу ўдадося тодькі ў 1238 годзе. Ён стаў княжыць тут і аднавіў адзінае Гадіцка-Вадынскае княства. Княгіні Анне быда пасдана надзвычайная радасць: яна дажыда да трыумфу сына. Выконваючы абяцанне, дадзенае падчас асады Гадіча, Анна Камніна стада манашкай у 1219 годзе. Аде неаднойчы яшчэ ў справах палітыкі Даніда і Васідька прасілі ў чарніцы Анны парады.
Даніда і Васідька ўвайшді ў гісторыю як князі-ратаборцы. Яны біді мангода-татар паўсюдь, дзе тодькі можна быдо. А дзе не дазвадяді гэтага абставіны, спрабаваді абараніць свой народ, выкарыстоўваючы дыпдаматычныя сродкі.
Детапісец сцвярджае, што ў 1254 годзе княгіня Анна прымада ўдзед у радзе, скдіканай Данідам. Тады Папа Рымскі прапанаваў яму карадеўскую карону і дапамогу ў арганізацыі крыжовага паходу супраць мангода-татар. Анна дічыда магчымым дзедя выбавення рускіх земдяў ад татарскай бяды прыняць карону і дапамогу ад гадавы Катадіцкай Царквы. Аде, як тодькі Даніда даведаўся, што яму трэба будзе таксама хрысцііша ў катадіцтва і перавесці ў дацінскую веру ўсіх правасдаўных падданых сваіх, ён пасдаў Папу рашучую адмову...
1254-ы з’яўдяецца апошнім годам, каді ў детапісах узгадваецца княгіня Анна.
J паустала Вежа Кал№нецка$й~
Уладзімір Васількавіч
Ішоў 1276 год. Князь вадынскі і берасцейскі Удадзімір Васідькавіч пасдаў «мужа хітра Алексу, які і пры бацьку ягоным многія гарады будаваў, з тутэйшымі ў чоўнах ў вярхі ракі Лесны... Ен жа, знайшоўшы месна патрэбнае, вярнуўся да князя...» Князь хутка сабраўся з баярамі і сдугамі пагдядзець знойдзенае Адексай месца над берагам Лесны. Яно яму таксама спадабадася. Гэтак узнік горад Камянец, які атрымаў сваю назву з-за таго, што зямдя вакод быда цвёрдая і камяністая. Мадады горад стаў фарпостам Бераснейскай зямді. 3 высокай Камяненкай вежы, якую ў детапісах называюць «сдупам каменным», вартавому быдо дадёка бачна навакодде. I насустрач варожаму войску з брам камянецкіх выязджада моцная, добра ўзброеная і навучаная дружына.
Звычайная гісторыя пра звычайныя ддя продкаў нашых падзеі. Аднак, як аказадася, за ёю стаіць іншая, значна бодын драматычная асабістая гісторыя князя Удадзіміра. I яе недьга абмінуць, апавядаючы пра ўзвядзенне Камяненкай вежы і горада Камянна.
Гісторыя гэтая распачадася за дзевяйь гадоў да ўзвядзення вежы, у снежні 1267 года. Бацька князя Удадзіміра, Васідька, прымаў у сваёй стадіцы гасцей: пдяменніка Льва Данідавіча Гадіцкага і князя-манаха
Войшалка, сына наваградскага правіцеля Міндоўга. Пасля Міндоўгавай смерці Войшадк адмовіўся ад спадчынных правоў на Наваградак на карыснь малодшага брата Льва, Шварна Данілавіча, які быў жанаты з Войшадкавай сястрой. Леў сам марыў пра Наваградак, і таму пакрыўдзіўся. Родзічы доўга спрабаваді прымірыць іх з Войшадкам. Зрэшты, Леў згадзіўся сустрэцца па-сваяцку з Войшалкам у горадзе Васількі, Уладзіміры-Валынскім. I князь Васідька даў Войшалку сдова, што ў час сустрэчы з ім нічога дрэннага не адбудзецца. Аднак менавіта ва Уладзіміры-Валынскнм Войшадк і сустрэў сваю смерць. Леў забіў яго, ды яшчэ і ў сценах Удадзімірскага мужчынскага манастыра, дзе Войшадк мусіў начаваць. Паміраючы князь-манах паспеў пракдясці каварны горад Удадзімір-Вадынскі. Даведаўшыся пра тое, Васілька ў роспачы сам пастрыгся ў манахі і стаў жыць пустэльнікам у дзікай, зарослай ажынай пячоры.
Князем валынскім і берасцейскім стаў адзіны сын Васількі Уладзімір. Летапісец кажа пра яго: «Гэты блаславенны князь Уладзімір ростам быў высокі, плячамі вялікі, тварам прыгожы, валасы меў жоўтыя, кучаравыя, бараду стрыг, рукі меў прыгожыя і ногі. Распавядаў ясна ад кніг, бо быў філосаф вялікі і лавец хітры, рахманы, ціхмяны, праўдзівы, не хабарнік, не хлуслівы, зладзействы ненавідзеў. Пітва ж не піў ад маленства свайго... У хрэсным жа цадаванні быў цвёрды... найбольш жа міласцінаю быў літасцівы». А яшчэ князь быў надта моцны фізічна. У адзіночку хадзіў на мядзведзя і дзіка.
Як і бацьку яго, князя Уладзіміра ўзрушыла забойства Войшалка і яго перадсмяротны праклён. Здзейсненае зло Уладзімір вырашыў перамагчы дабром.
Першымі княжую міласць адчулі храмы Валынскай зямлі, што дасталася яму ў спадчыну ад бацькі. Уладзімір «у Бельску надаў царкве абразы і кнігі. Ва Уладзіміры ж перапісаў святога Дзмітрыя ўсяго і сасуды срэбраныя скаваў... і завесы даў золатам шытыя, а іншыя аксамітныя з драбніцаю... У епіскапства Перамышльскае даў
Евангелле, акаванае срэбрам з жэмчугам, сам жа перапісаў яго. А ў Чарнігаў паслаў Евангелле, золатам пісанае і акаванае срэбрам з жэмчугам, і сярод яго Спаса з фініфцю. У Лункае епіскапства даў крыж вялікі срэбраны з пазалотаю з Чэсным дрэвам (кіпарыс. — Аўт.)».
Разам з жонкай сваёй Вольгай Бранскай князь таксама пабудаваў некалькі новых храмаў. Асабліва прыгожай атрымалася каменная царква ў гонар святога Георгія ў Любомлі. Княжацкая пара «ўпрыгожыла яе іконамі каванымі і сасудамі срэбранымі». Усе харугвы царкоўныя былі аксамітныя ззалатым і жамчужным шыццём. Вышывала іх сваімі рукамі княгіня Вольга. А князь Уладзімір для ўзведзенага храма ўласнаручна перапісаў некалькі фаліянтаў, сярод якіх былі «Служэбнік святому Георгію» і «Чэшді-Мінеі» (зборнік жыцій святых у 12 тамах — на кожны месяц па томе). Але самым цудоўным падарункам царкве Святога Георгія сталі «званы дзіўныя слуханнем. такіх жа не бывала ва ўсёй зямлі».
Адначасова князь займаўся і ўмацаваннем сваіх гарадоў. Старыя крэпасні Уладзіміра-Валынскага і Бярэсця даўно мелі патрэбу ў гэтым, тым больш што заходнія суседзі, мазуры ды палякі, толькі і чакалі магчымасці захапіць іх. Непакоіла і Літва. У 1274 і 1276 гадах у галіцкіх князёў былі з літоўскім князем Тройдзенем ўзброеныя канфлікты. Па закліку стрыечнага брата Льва Уладзімір удзельнічаў у іх, але без азлобленасні і асаблівага запалу. Значна больш непакою, чым Тройдзень, выклікаў ва Уладзіміра сам Леў. У паходах супраць суседзяў ён праявіў сябе не лепшым чынам: ганяўся за нажывай, маніў саратнікам, даўшы клятву, не лічыў за правіла трымашда яе, пастаянна інтрыгаваў.
Зрэшты, Уладзімір прымушаў сябе быць да кузэна больш цярплівым. Ён думаў, што яго непрыязнае стаўленне да Льва звязана з забойствам Войшалка. I як добры хрысціянін рабіў намаганні палюбіць бліжняга. Гэта было нялёгкай справай. Некаторыя падданыя ўжо шапталіся,
што Войшалкаў праклён пачаў дзейнічаць у дачыненні да сям’і самога Уладзіміра. Вось не пасылаюць жа нябёсы князю дзяцей!
Сваіх дзяцей, сапраўды, не быдо. I тады муж і жонка вырашылі ўзяць на выхаванне чужое. Дзяўчынку, ад якой адмовідася родная маці яшчэ пры яе нараджэнні, прынесді ў княжацкія падаты. Князь і княгіня назваді яе Ізясдавай і любілі, нібыта родную. Аде гэтым дабром яны не задаводідіся. Князь расшукаў тую жанчыну, якая кінула дзіця, і зразумеў, чаму яна так зрабіда. У сядянкі быдо шмат дзетак, а муж яе памёр яшчэ да нараджэння Ізясдавы. Жанчына баядася, што немаўдя проста не выжыве, таму што і старэйшыя дзеці яе ўжо гадададі і хварэді. Князь Удадзімір і княгіня Водьга даді беднай удаве стодькі грошай, што яна ўжо бодып ніколі не задумвадася, як пракарміць сваю сям’ю. I з часу гэтага підьна сачыді, каб сем’і, што страціді карміцедяў, не апынудіся ў беднасці.
Князь Удадзімір быў добрым не тодькі да сваіх падданых, аде і да суседзяў. Аднойчы ў засушдівы год не ўрадзіді паді. Удадзімір загадаў адкрыць ддя простага дюду свае ўдасныя закромы. Тады пасдаў прасіцедяў сваіх да князя дясны народ яцвягі. «Не дапусці, княжа, пагібеді нашай, — мадіді яны, — дай хдеба, а мы потым адкупімся, чым тодькі пажадаеш». I прапаноўваді валыннам яцвягі воск, срэбра і футры баброў, ліс ды чорных куніц. Няроўным быў абмен. У галодны год жыту цаны няма, а срэбра і футры — каму патрэбны яны перад тварам смерці? He за багацці яцвягаў, а толькі дзеля аднаго чалавекалюбства загадаў нагрузіць Уладзімір жыта на чаўны і выправіць іх з Берасця па Бугу да галадаючых. He разлічыў толькі добры князь, што шлях каравана пройдзе праз мазавецкія землі, дзе хлеб перахопяць таксама галодныя мазуры. «Калі хочаш, ваюй з намі за хлеб гэты, — паслаў сказаць Уладзіміру мазавецкі князь. — Але мы не аддадзім яго». — «Няхай уратуе вас зерне наша ад смерці», — адказаў мазурам Уладзімір. Ён зноў нагрузіў чаўны, і на гэты раз яны ўжо бесперашкодна
патрапілі да яцвягаў. Як жа многа верных сяброў адразу набыў князь!
Княства працвітада, аде Уладзіміра Васідькавіча па-ранейшаму непакоіў пракдён Войшалка. Жадаючы спытацца ў Нябёсаў, што павінен яшчэ ён здзейсніць, каб не крануў пракдён гэты яго падданых, князь аднойчы адкрыў наўгад Бібдію. I прачытаў там сдовы: «Дух Господень на мне... Воздвмгнутн городы пусты...»
I Уладзімір загарэўся будаваць новы горад на пустых земдях. Бодьш за ўсё падыходзіді ддя такой задумы велізарныя пусткі на захадзе ад Берасця. Гэтак узнік Камянец з ягонай славутай вежай. А ў хуткім часе пасля гэтага нейкі манах з той самай абіцелі, дзе калісьці адбылося забойства Войшалка, прысніў дзіўны сон. Бачыў ён, нібыта горад Уладзімір-Валынскі пакідае, рассейваючыся ў палях і лясах, падобная да мораку злавесная цемра. I святлеюць дамы і вуліцы горада, яго церамы і золатагаловыя цэрквы. Вырашыў манах, што гэта Сам Гасподзь зняў з горада Войшалкаў праклён.
Князь Уладзімір пайшоў з жыцця 10 снежня 1288 года, прахварэўшы тры гады. Хвароба была цяжкая, рак раз’ядаў вусны князя, а потым распаўсюдзіўся і далей па твары. Але да апошняга дня Уладзімір выконваў свае абавязкі правіцеля, аглядаў, ці добра ўмацаваныя яго гарады, рады радзіў ва Уладзіміры-Валынскім, дамаўляўся з іншымі ўладарамі аб міры.