Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.
Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
Перад смерню ён завяшчаў княства сваё аднаму з братоў Льва Данілавіча, Мсніславу, з якога ўзяў слова правіць сумленна і з гонарам. I толькі горад Кобрын «з людзьмі і данінай» і сяло Гарадло «з мытам» завяшчаў князь сваёй жонцы, каб не давялося аўдавелай Вользе жыць пры Мсціслававым двары з літасці.
«Даю княгіні сваёй і манастыр Апостады, — загадаў князь Уладзімір. — I сядо даю да Апостадаў. А княгіня мая, каді я памру, каді захоча ў чарніцы пайсці, няхай ідзе, каді
не захоча — як ёй люба. няхай так і жыве. Мне не ўстань і не пабачыць, што хто чынінь будзе пасдя смерці маёй».
I здзівіліся, пачуўшы такія словы, тыя, хто не ведаў, як кахае Уладзімір сваю Вольгу, бо нікоді раней не дазвалядася княгіням гэтак свабодна вырашаць свой дёс. Аднак Вольга прыняла пострыг яшчэ да пачатку пахавальнай цырымоніі і з’явілася на яе ўжо ў чорным манаскім адзенні.
Развітацца са сваім князем прыйшлі ўсе жыхары Уладзіміра-Валынскага, прыехалі берасцейцы і нават людзі з суседніх княстваў. Мужы ўладзімірскія плакалі: «Дабро бы нам, гаспадару наш, памерці з табою, які ўтварыў нам свободу... вызвадіў ад усіх бед...» Многія з іх сапраўды верылі, што князь, зняўшы з горада праклён, прыняў яго на сябе, ад таго і памёр. Думаючы пра тое ж, гаротная княгіня Вольга ў манастыры стала адмаўляцца прымаць ежу. Уладзімірскі епіскап прыйшоў да яе і доўга дакараў, папракаючы ў прымхлівасці. Бог — моцны, вялікі і справядлівы, ён не мог бы дапусніць смерці праведніка ад злых слоў. Проста час князя надышоў. Але ж акрамя гэтага, кароткачасовага і поўнага бядот жыцця ёсць і іншае, вечнае. Княгіня мусіць верыць, што яе муж цяпер на Нябёсах, сярод святых і праведнікаў. I сам Ісус Хрыстос усміхаецца яму.
I княгіня паверыла. А праз некалькі месянаў, «у сераду Страснога тыдня» і ўпэўнілася. 6 красавіка 1289 года княгіня з епіскапам адкрыла труну мужа «і бачыда неда яго і бедым, і водар ад труны быў падобны да водару шматкаштоўнага». Цела князя засталося нятленным, як у святых.
Х)аўліонтаў ліеч
Даўмонт-Цімафей
На тэрыторыі Пскоўскага крамля знаходзіцца старажытная рэліквія — рыцарскі двухручны меч XIII стагоддзя. Да мяча гэтага прыходзяць юнакі, прызваныя на вайсковую службу, каб прынесні тут прысягу. Той, каму належала гэтая зброя, здаўна лічыўся ў Пскове святым абаронцам воінаў, якія ідуць на бітву. Бо меч гэты належаў вялікаму герою мінулага, нашаму земляку — князю Даўмонту. Выгнанцам прыйшоў ён у Пскоў, але стаў князем тут і праславіў сваё імя.
На паўночным захадзе беларускіх зямель у XIII стагоддзі знаходзілася Нальшанскае княства. Галоўным яго горадам было Крэва. Шчасліва жыў нальшанскі князь Даўмонт у Крэўскім замку з жонкай Агнай і маленькім сынам Полюшам. Але аднойчы сюды прыскакаў ганец з Наваградка. Чорную вестку прывёз ён: памерла родная сястра княгіні — Марта, якая была замужам за князем Міндоўгам. Няўцешны ўдавец прасіў жонку Даўмонта прыехаць, каб праводзіць нябожчыцу ў апошні шлях. Нальшанская княгіня хутка сабралася ў дарогу. Шкадуючы, што з-за хваробы не можа сам суправаджаць яе ў Наваградак, Даўмонт падабраў для аховы жонкі лепшых сваіх воінаў.
Якім жа было яго здзіўленне, калі праз некалькі дзён яго воіны вярнуліся ў Крэва без гаспадыні. Князю расказалі,
што ледзь толькі Міндоўг пабачыў Агну, то, ўзяўшы яе за рукн, вымавіў: «Мне трэба было б жонку шукаць, a то богі далі мне жонку». I тут жа растлумачыў: «Сястра твая, паміраючы, наказала мне, каб я цябе замуж узяў. Сказала: “гэта каб мачаха нашых дзяцей не крыўдзіла
I, не звяртаючы ўвагі на пратэсты ашаломленай і перапалоханай жанчыны, тут жа загадаў язычніцкім жрацам правесці над ім і жонкай Даўмонта шлюбны абрад.
Даўмонт вырашыў выратаваць Агну. Ён запрасіў у Крэва сваіх братоў: Гольшу, Гедруса, Тройдзеня — а таксама цесця Фдяндра. Аднак родзічы вымушаны былі прызнаць, што сіл для адкрытай барацьбы з Міндоўгам у іх няма. Тым не менш яны прыгадалі, што у Наваградскага ўладара ёсць таемны вораг — яго пляменнік, жмудскі князь Транята. 3 ім мсціўцы і ўступілі ў змову. Некалькі месяцаў яны цярпліва чакалі зручнага выпадку. Даўмонт зрабіў выгляд чалавека, які змірыўся з абставінамі і не думае пра помсту. Яму ўдалася правесці свайго ворага.
I вось час надышоў. Восенню 1263 года Міндоўг выправіў сваё войска ў паход на князя Рамана Бранскага. Даўмонт таксама пайшоў, але з паўдарогі вярнуўся, заявіўшы: «Варажба паказвае, што мне не варта ісці з вамі». Разам з братамі нальшанскі князь прабраўся ў замак Міндоўга. Падкупленыя слугі адчынілі вароты таксама і атраду Таняты. Змоўшчыкі праніклі ў спальню Міндоўга. «Гонару майго не аддам нікому!» — усклікнуў князь Даўмонт і закалоў крыўдзіцеля мячом. Гэтая фраза пазней стала ваярскім дэвізам Даўмонта.
Калі верыць летапісам, якія называюыь Даўмонтава брата Тройдзеня «Ірадам», то ён забіў у тую ноч Міндоўгавых малалетніх сыноў. А што ж сталася з няшчаснай Агнай? Сведчанні пра яе няпэўныя. Ёсць меркаванні, што яна таксама была забіта, бо муж даведаўся, што Агна ўрэшце скарылася Міндоўгу і пачала адказваць яму ўзаемнасцю. Нейкае паданне сцвярджае, што Агна скінулася са сцяны замка, не жадаючы паўстаць перад
мужам і трымаць адказ за тое, што адбылося. Але ў памяці народнай захаваўся і іншы варыянт аповеду. Даўмонт адшукаў Агну ў замку Міндоўга і вярнуў дамоў, аде яна горка апдаквада свой лёс і ўрэшце захварэда. Ды так ужо і не паправідася...
Як бы там ні быдо, доўга сумавань Даўмонту не выпадада. За забойства Міндоўга стаў помсціць яго сын — Войшадк. Спачатку ён падасдаў сваіх дюдзей да Траняты, які заняў прастод Міндоўга. Траняту зарэзаді, каді ён, бяззбройны, ішоў у дазню. Пасдя ўжо Войшадк караў смерцю і вінаватых, і бязвінных.
Ратуючы жыцці адданых яму дюдзей і сына Подюша, у 1266 годзе Даўмонт таксама мусіў пакінуць Крэва. 3 усім сваім дваром, баярамі і войскам князь накіраваўся ў Пскоў. М. Карамзін піша: «...сабраўшы палкі, Войшалк з 'явіўся ў /Іітве як звер люты і, прызнаны там адзінадушна гасударам, знішчыў мноства людзей, называючы іх здраднікамі. Трыста сямействаў/Іітоўскіх шукалі прыстанку ў Пскове...»
Прыняді пскавічы Даўмонта і воінаў яго. I аддаў князь Пскову не тодькі меч свой, аде і сэрца. Тут, паводде сдоў детапісца, «дыхнуда на яго мідасць Божая» і ён са сваёй світай прыняў хрышчэнне. 3 хрысцідьнай купеді князь выйшаў Цімафеем.
Хутка пасдя гэтага пскавічы на вечы абраді сваім князем Даўмонта, «мужа вартага і разумнага». I не памыдідіся. Правіў ён трыццаць і яшчэ тры гады і быў адзіным князем за ўсю гісторыю Пскова, які здодеў так доўга пражыць у міры і згодзе з пскоўскім вечам.
Зрэшты, як бы ні хацеў князь весці мірнае жыццё, часы быді такімі, што меч надежада трымань заўжды напагатове. Аде хто б мог падумаць, што першы, з кім давядзецца сысціся на поді бою Даўмонту Пскоўскаму, будзе зямдяк яго, муж роднай цёткі, полацкі князь Гердзень! Як толькі Даўмонт пакінуў Нальшанскае княства, Гердзень яго захапіў. Даведаўшыся пра тое, пскавічы самі скамандавалі Даўмонту:
— Вядзі дружыну ў паход! Вядзі на Дітву!
Знянацку напаўшы, пскоўскае войска захапіда Крэўскі замак. Даўмонт вывез з горада жонку Гердзеня, сваю цётку Еўпраксію, а таксама дваіх яго мададетніх сыноў. Князь раздічваў, што Гердзень, як тодькі даведаецца пра тое, адразу кінецца наўздагон. 1 вырашыў чакайь праціўніка на беразе Дзвіны, размясніўшы воінаў сваіх у прыбрэжных зарасцях. Сапраўды, хутка паказадася пагоня.
Атрад Гердзеня надічваў 700 чадавек, а ў Даўмонта быдо ўсяго 90. Аде ён быў депшым палкаводцам. Дачакаўшыся, каді воіны Гердзеня будуць перапраўдяцца праз раку ўброд, Даўмонт накіраваў сваіх дюдзей на супраціўніка. Зыход сутычкі рашыўся хутка. Гердзень быў разбіты.
Пскавічы хваліді смелага і рашучага князя. Але Даўмонт, зазірнуўшы ў святцы і даведаўшыся, што дзень, які прынёс яму перамогу, з’яўляецца днём шанавання святога Дявоннія, прыпісаў усе засдугі яму. 3 гэтага часу баявым вокдічам Даўмонта Пскоўскага стада: «Святы Дявонцій!»
У 1268 годзе Даўмонту давядося ўпершыню сустрэнна і памерацца сідамі з дівонскімі рыцырамі. Наўгародскі князь Ярасдаў папрасіў у пскавічоў падтрымцы пры асадзе крэпасці Ракавор у Эстоніі. Тут заседі датчане, пагражаючы паўночным рускім землям. Акрамя пскавічоў, у паходзе прыняді ўдзел суздальцы і пераясдаўская дружына Дзмітрыя — сына Адяксандра Неўскага.
Аднак пад Ракаворам рускія ратнікі раптам даведадіся, што да праціўніка прыйшда магутная падмога — магістр Дівонскага ордэна прывёў свой прасдаўдены «жадезны подк». I быдо крыжаносцаў так многа, што летапісец сцвярджае: «Стаялі яны, як лес густы». Сілы аказаліся няроўнымі. Пазбегнуць бітвы было немагчыма. Заставалася толькі з гонарам загінуць. Раптам да Даўмонта прыйшло азарэнне. Ён прыгадаў, як перамагаў крыжаносцаў на Чудскім возеры Аляксандр Неўскі, і вырашыў дзейнічаць гэтак жа.
Са згоды другіх князёў Даўмонт прыняў кіраванне на сябе і хутка перафарміраваў войскі на два крыда. Вокдічам «Святы Дявонцій!» Даўмонт даў знак наступаць.
Рускія войскі пайшді па рацэ, на другім баку якой былі ворагі. Крыжаносцы рушылі клінам ці, як яны самі называлі, «свіннёй». Детапісец сцвярджаў: «Быда бойка страшная, якой не ведаді ні банькі, ні дзяды». Урэшце, правае крыло рускага войска, у якім біўся і Даўмонт, разбіла варожы строй. «Дапамог Бог князям рускім, і гнаді немнаўда Ракавора ў тры дні шдяху на сем вёрст, і не быдо дзе ступіць каню з-за мноства трупаў няменкіх, і гнаді да горада». Уратаваліся толькі тыя браты ордэна, якія здолелі схавацца за гарадскімі сценамі. Магістр страціў на полі бою 1350 лепшых сваіх рынараў, і сярод іх быў нават дэрптскі епіскап. Пэўна, менавіта ў гэтай слаўнай бітве дастаўся Даўмонту шыкоўны трафей. Моцным ударам пскоўскі князь пераламіў меч знатнага нямецкага рыцара ў дзесяці сантыметрах ад дзяржальна. Аднак, і свой клінок, відаць па ўсім, папсаваў так, што карыстацца ім далей ужо было нельга. Пасля па даручэнню Даўмонта скарочанае лязо мяча праціўніка прыманавалі да былога дзяржальна, і служыла гэта зброя князю да самага скону.
Затаіў магістр зло на Даўмонта. Пакляўся змыць ганьбу свайго паражэння крывёю пскавічоў і іх князя. I ў наступным 1269 годзе на чале 18-тысячнага войска ўварваўся ў пскоўскія землі. Крыжаносцы захапілі і спалілі горад Ізборск. Асадзілі Пскоў. Прывезлі пад яго сцены тараны. Магістр заявіў, што мае намер зраўняць горад Даўмонта з зямлёй.