Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.
Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
Калі ў самым пачатку 1856 года 74-гадовы фельдмаршал Паскевіч памёр, Ірына Іванаўна без шкадавання згадзілася пакінуць сталіцу Расійскай імперыі, каб разам з мужам уступіць ва ўладанні спадчынай свёкра. Галоўным маёнткам Паскевіча-старэйшага быў Гомель. Яму належала палова горада, старая яго частка. У Гомельскім павеце ўласнасцю Паскевіча было 90 маёнткаў, фальваркаў, сядзіб, хутароў, дамоў. I калі б не складаны характар фельдмаршада, маладая сям’я асталявалася б ў Гомелі адразу ж пасля вянчання.
Абжываючы раскошны гомельскі палац, пабудаваны некалі свёкрам з усёй пампезнасцю, якую толькі мог дазволіць сабе чалавек, што ў дадатак да ўсяго быў прызначаны імператарам Мікалаем I намеснікам у Польшчы, княгіня Ірына мімаволі пачынала думаць пра людзей бедных. Захапляючыся прозай вялікіх расійскіх гуманістаў Талстога, Дастаеўскага, Тургенева, яна пачынала адчуваць неабходнасць служэння блізкаму. I вось у 1857 годзе, усяго праз чатыры гады пасля замужжа, княгіня Паскевіч
прыняла рашэнне ахвяраваць штомесяц па дзесяць рублёў срэбрам бясплатнаму жаночаму вучылішчу. Па яе ініцыятыве і на яе сродкі быді створаны і ўтрымдівадіся прытудак ддя дзяўчынак-сірот, дзіцячы прытулак гарадскога папячыцедьства бедных і багадзедьня для старых жанчын.
3 выхаванцаў прытулкаў княгіня Ірына выбірала найбольш здольных дзяцей і давала ім магчымаснь атрымаць прафесію, якая ў далейшым магла б забяспечынь ім нябеднае існаванне.
Аднойчы княгіня пабачыла на вуліцы юную дзяўчыну, якая з усіх сіл імкнулася звярнуць на сябе ўвагу мужчын, якія праходзілі міма. У шчырай размове з Ірынай Іванаўнай тая прызналася, што ёй не застаецца нічога іншага, бо яна не мае пасагу, каб выйсні замуж. Уражаная княгіня тут жа вырашыла, што ў Гомелі больш не будзе беспасажніц. I з гэтага часу кожнай беднай дзяўчыне, якая хацела выйсні замуж, княгіня выдаткоўвала пасаг.
3 кожным годам Ірына Паскевіч усё болып і болын аддавалася справам дабрачыннасці. Востра адчуваць беды і цяжкасці іншых людзей навучыла яе ўласная бяда.
Ірына Іванаўна горача жадала мень дзяцей, але аднойчы мусіла выслухань безапеляцыйны прысуд урачоў: дзяцей у іх з князем Паскевічам бынь не можа... Пазбаўленая магчымасці прылашчыць уласнае дзіця, княгіня падаравала сваю любоў многім чужым дзецям, якія странілі бацькоў. Яна праводзіла з імі шмат часу, усяляк клапацілася пра іх выхаванне. Менавіта для іх, дзетак-сірот, адкрыла княгіня на скрыжаванні вуліц Замкавай і Траецкай салон, у якім іх навучалі музыцы і спевам. Але і тыя гомельскія дзеці, якія мелі сем’і, не былі забытыя княгіняй. У вёсцы Сцюдзёная Гута пад Гомелем Ірына Іванаўна пабудавала школу для вясковых дзетак. А ў самім Гомелі на грошы Паскевічаў была створана мужчынская класічная гімназія. Па святах ўсім дзецям Гомеля па загадзе княгіні Ірыны раздавалі падарункі.
Але пані-дабрадзейка займалася не толькі гэтым. У вольны час яна спрабавала сябе на літаратурнай ніве. Да тых аповедаў і навед, якія выходзіді з-пад яе пяра, княгіня ўсур’ёз не ставідася. Аднак яна рашыдася надрукаваць некалькі сваіх перакдадаў літаратурных твораў французскіх аўтараў на рускую мову і рускіх — на французскую. Водгукі быді прыхідьныя. 1 тады княгіня ўзядася за такую грунтоўную і нядёгкую ва ўсіх адносінах прану, як пераклад рамана-эпапеі Л. Тадстога «Вайна і мір» на французскую мову. Пад псеўданімам «Una russe» («Адна руская») пераклад з’явіўся ў Францыі ў 1873 годзе. Дзякуючы яму французы ўпершыню азнаёмідіся з вядікім творам рускага пісьменніка. Менавіта з перакдаду Ірыны Паскевіч быді зробдены першыя пераклады «Вайны і міру» на англійскую, венгерскую, гадандскую, подьскую і турэцкую мовы. Дітаратурную працу гомедьскай княгіні высока ацэньваў I. Тургенеў. Называючы перакдад «трохі слабаватым», аде ўсё ж такі «зробденым старанна і з дюбоўю», ён усядяк садзейнічаў яго распаўсюджанню ў Францыі, а, магчыма, з’яўдяўся і натхніцелем на яго стварэнне.
У 1903 годзе княгіня Ірына аўдаведа, пражыўшы ў шдюбе пяцьдзясят гадоў. Яна засумавада, апранулася ў цёмнае адзенне на ўсё астатняе жыццё і... яшчэ бодей пагдыбідася ў справы дабрачыннасні і мідасэрнасці. У 1905 годзе ахвяравада дзесяць тысяч рубдёў на заснаванне імянной стыпендыі пры Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. Гэтая стыпендыя, якая ўтварадася ад працэнтаў з ахвяраванай сумы, штогод прызначадася аднаму са студэнтаў інстытута, самаму здодьнаму, незадежна ад яго сасдоўя і веравызнання. У 1907 годзе на ўласныя грошы Ірына Іванаўна пабудавала водаправод ў Гомелі, падаравала гораду дзве пажарныя вышкі, каменны будынак для рамесных класаў мужчынскага прыхадскога вучылішча.
Вымушаная прыняць пасля смерці мужа ў свае рукі кіраванне шэрагам прадпрыемстваў, якія належалі яму, княгіня Паскевіч паказала сябе не проста паспяховай
кіраўніцай, але і чалавекам новага мыслення. Яна першая ў Расійскай імперыі ўвяла для праноўных Добрушскай папяровай фабрыкі і Добрушскага лесапільнага завода васьмігадзінны працоўны дзень. Усе супрацоўнікі гэтых прадпрыемстваў атрымалі ад гаспадыні бясплатнае і вельмі прыстойнае жыллё. Зрэшты, гомельскія газеты па наказе княгіні Ірыны бясплатна карысталіся паперай, якую выраблялі на яе фабрыцы.
Акрамя вышэйзгаданага Ірына Іванаўна валодала таксама заводам па перапрацоўцы бульбы. Аналагічныя прадпрыемствы ў руках іншых прамыслоўцаў гналі спірт, але княгіня Паскевіч, якой была ненавісная нават думка пра тое, што яна можа нейкім чынам далучыцца да спайвання народа, замест спірту вырабляла патаку.
Неяк княгіня сустрэла на вуліцы яўрэйскага хлопчыка, які гандляваў булкамі з макам. Нешта прыцягнула ўвагу гаспадыні да яго, і яна вырашыла дапамагчы яму. Хлопчык Абрам Брук аказаўся сіратой, і ён, як высветлілася, марыў стаць доктарам. Ірына Іванаўна дапамагла гэтай мары здзейсніцца. Пасля таго як Брук атрымаў неабходную першапачатковую адукацыю ў Гомелі, гаспадыня-дабрадзейка накіравала яго вучыцца ў Швейцарыю на галоўнага ўрача. Аднойчы княгіня Паскевіч заўважыла, што ў горадзе і яго наваколлях надта ж многа людзей пакутуюць на трахому. Сама княгіня таксама пачала слепнуць. Гораду патрэбны быў не проста кваліфікаваны акуліст, варта было пабудаваць спецыялізаваную лячэбніцу. Ірына Іванаўна фінансавала яе будаўніцтва, на ўласныя грошы падрыхтаваўшы цэлы шэраг урачоў. Акрамя Абрама Брука гэта былі Старавінскі, Аляксандраў, Васілеўскі. Узровень падрыхтоўкі гомельскіх акулістаў аказаўся такім высокім, што з усёй Беларусі хворыя спяшаліся да іх на прыём у лячэбніцу на вуліцы Канатнай. Тут многім вярталі зрок. Але, на жаль, княгіню Паскевіч яе выхаванцы не змаглі вылечыць, яны толькі прыпынілі хваробу, расцягнуўшы на гады працэс страты ёю зроку.
Лячэбніца для людзей з захворваннямі вачэй быда не адзінай медыцынскай установай, адкрытай Ірынай Іванаўнай. У 1912 яна пабудавала гінекадагічную бадьніцу і радзідьны дом. А таксама ахвяравада грошы на ўзвядзенне нейрахірургічнай кдінікі Пірагова ў Пецярбургу.
У гады Першай сусветнай вайны па ініцыятыве княгіні Паскевіч быў пабудаваны ваенны шпітадь на 100 ложкаў. Прыняді параненых таксама часова ператвораныя намаганнямі Ірыны Іванаўны ў дазарэты шэраг іншых медыцынскіх і дячэбных устаноў. Дзейснае спачуванне гомедьскай княгіні рускім воінам, якія быді параненыя на падях бітваў, атрымада шырокі рэзананс. У 1915 годзе падзякаваць Ірыну Паскевіч у Гомель прыехаў сам цар Мікадай II. Гэта быді апошнія гады існавання царскай Расіі.
Праз тры дні пасдя ўстадявання ў Гомеді ў лістападзе 1917 года савецкай ўлады княгіня Паскевіч напісала дароўную на ўсю сваю маёмасць дзяржаве і назаўжды пакінула свой палац. Першы час Ірына Іванаўна жыла пры лячэбніцы для людзей з захворваннямі вачэй, дзе ёй выдаткаваў пакой доктар Брук. Потым улады далі ёй маленькую кватэрку недалёка ад палаца, які перадалі піянерам і краязнаўчаму музею. Жыла княгіня Паскевіч разам са сваёй былой служанкай. Да самага канца заставаўся пры былой гаспадыні і стары дварэцкі Далгоў. Пайшла з жыцця княгіня Ірына 14 красавіка 1925 года, амаль дасягнуўшы дзевяностагоддзя.
Зтест
Час Брачыслава. Брачыслаў Ізяславіч 3
Князь Усяслаў Ваўкалак. Усяслаў Брачыславіч 11
Чарадзейка, дачка Чарадзея. Зоя Усяслаўна 33
Рахманы князь Рагвалод-Васіль. Рагвалод Барысавіч 40
Крыж Ефрасінні і Лазара. Святая Ефрасіння Полацкая і майстар Лазар Богша 48
Тураўскі Залатавуст. Святы Кірыл Тураўскі 57
Бітва за Тураў. Юрый Яраславіч 65
Полацк... Кукейнос... Герсіка... Князі Уладзімір, Вячка, Усевалад 73
Васіліса жыла ў Бярэсці... Анна Камніна 79
I паўстала вежа Камянецкая. Уладзімір Васількавіч 86
Даўмонтаў меч. Даўмонт-Цімафей 92
Непераможны. Давыд Гарадзенскі 101
«Літоўскія крэчаты» на полі Куліковым. Андрэй Полацкі і Дзмітрый Бранскі 110
Шлях да подзвігу. Сямён Мсціслаўскі 118
Аб’яднальніца. Соф’я Вітаўтаўна 124
Слуцкія ратаборны. Сямён і Анастасія Алелькавічы 131
Першы рыцар Вялікага Княства. Канстанцін Асгрожскі.... 139
Асветніна з Астрога. Лізавета Астрожская 164
Дума пра казака Крычэўскага. Міхал Крычэўскі 172
Слункі Д’Артаньян. Багуслаў Радзівіл 181
Рамантычная гераіня — прадпрымальная магнатка. Ганна Катажына Радзівіл 189
Мянежны войт Вашчыла. Васіль Вашчыла 196
Мадам дэ Бар. Ганна Паўліна Сапега 202
Генерал Свабоды. Андрэй Тадэвуш Каснюшка 209
Паланэз Агінскага. Міхал Клеафас Агінскі 222
Герой эпохі рамантызму. Дамінік Геранім Ралзівіл 233
Балада пра генерала Кульнева. Якаў Кульнеў 244
Жыццё і подзвіг «кавалерыст-дзяўчыны». Налзея Дурава 255
Залатымі літарамі ў храме славы... Аляксандр Казарскі 262
Беларуская Жанна Д’Арк. Эмілія Плятэр 270
Натхненне, радзіма і годнаснь. Адам Мінкевіч 282
«Грандэ Эдукадор». Ігнацый Дамейка 291
Змагар і скульптар. Генрык Дмахоўскі 299
Палюбінь матэматыку. Соф’я Кавалеўская 306
Той самы граф Чапскі. Эмерык Гутэн-Чапскі 313
Нястомны падарожнік. Канстанцін Ельскі 319
Гомельская дабрадзейка. Ірына Паскевіч 327
Навукова-папулярнае в ы д а н н е
МАСЛЯНІЦЫНА Ірына Аляксандраўна БАГАДЗЯЖ Мікалай Канстанцінавіч
ЛЕГЕНДАРНЫЯ ГЕРОІ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ
ХІ-ХІХ стст.
Пстарычныя нарысы
Рэдактары Н. Г. Шчарбакова, В. В. Крывадубская, Н. Ф. Крыцкая Мастак A. М. Кашкурэвіч