Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.
Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
Нарадзіўся Генрык 14 кастрычніка 1810 гола ў маёнтку Заблуддзе Браслаўскага павета Віленскай губерні. Бацька яго, Міхал Дмахоўскі, служыў сакратаром Адукацыйнай камісіі Віленскай навучальнай акругі. Пан Міхал рана стаў удаўцом і расніў сына сам, перабраўшыся з Заблуддзя ў іншы маёнтак, Забалоцце Дзісенскага павета. Сям’я вяла даволі замкнёны лад жыцця, бавячы вольны час не сярод шумнага натоўпу, але на ўлонні прыроды. Краявіды Паўночнай Беларусі, нездарма празванай краем азёр, абудзілі ў хлопчыка мастанкія здольнасці. Паступіўшы ў Віленскі ўніверсітэт на прыродазнаўчы факультэт, юны Дмахоўскі браў прыватныя ўрокі ў скульптара Казіміра Ельскага, а яшчэ вучыся жывапісу. Аднак навучанне скончылася для яго атрыманнем ступені доктара права.
Палітыка наныянальнага зняволення, якая панавала ў Расійскай імперыі, выклікала незадавальненне і адпор з боку прыгнечаных народаў. Французская рэвалюцыя стала іскрай, што прывяла да выбуху ў Полыпчы — mo-
ладзь узнялася на ўзброенае паўстанне. Полымя барацьбы распаўсюджвалася. Хутка яно ахапіла і Беларусь, і Літву. Малады доктар права Генрык Дмахоўскі, вырашыўшы, што мірным шляхам інтарэсаў сваіх у Расійскай імперыі — «турме народаў» — дабіцца немагчыма, далучыўся да паўстанцаў. Сярод іх, дарэчы, аказаліся і большасць яго сяброў. Ён змагаўся у атрадзе Пяткевіча. Аднак паўстанны зрабілі шэраг памылак, галоўная з якіх — абмежаванасць ў сацыяльным складзе змагароў. Справа ў тым, што перамога паўстанцаў не мяняла нічога ў становішчы сялян, і таму яны не падтрымалі гэтую бараньбу. А без іх удзелу паўстанне хутка пацярпела паражэнне.
Вымушаны ратавашда Дмахоўскі выехаў за мяжу. Неўзабаве ён, як і мноства іншых эмігрантаў-землякоў, апынуўся ў Францыі. У Парыжы зблізіўся з дзеячамі замежных дэмакратычных арганізацый. Найбольш цесныя адносіны скаліся ў яго з італьянскімі карбанарыямі. Пэўна, менавіта пад іх уплывам зарадзілася ў нашых землякоў ідэя ўзняць на тэрыторыі Расійскай імперыі новае паўстанне, а дзеля гэтага здзейсніць партызанскую экспедыцыю на радзіму. Арганізатары гэтай экспедыныі рабілі стаўку не толькі на шляхенкія колы, як было падчас апошняга паўстання, а на шырокі сялянскі рух. Яны разлічвалі адцягнуць такім чынам увагу «жандара Еўропы», якім ў той час не без падставы лічыўся ўрад Расіі, ад рэвалюцыйных падзей ў Заходняй Еўропе. Спадзяваліся, што пасля перамогі ў Італіі карбанарыі дапамогуць ім у барацьбе супраць царскага самаўладдзя.
Узначаліў экспедыцыю палкоўнік Юзаф Залеўскі. Паводле яго планаў уся тэрыторыя будучага дзеяння паўстанцаў дзялілася на акругі, і у кожную з іх прызначаўся кіраўнік. Дмахоўскі мусіў узначалінь паўстанцкія сілы Віцебскай губерні.
Паўстанцы накіраваліся невялічкімі групамі да мяжы Расіі. Шмат з іх былі арыштаваны французскімі і нямецкімі ўладамі, той-сёй павярнуў назад, але болыпасць дай-
шлі і сабраліся ў загадзя прызначаным месцы. 19 сакавіка 1833 года распачаліся партызанскія дзеянні. Сябры Дмахоўскага спадзявадіся атрымаць усеагульную падтрымку. Аде спроба «прынесці паўстанне на штыках» правадідася. Народныя масы іх не падтрымаді. Ды і шдяхта не праяўдяда актыўнасці. Генрык са сваім атрадам не змог нават прарвацца на Вінебшчыну. Ён вымушаны быў адступіць на Падессе, а потым на Вадынь. Адтуль, распусціўшы атрад, перабраўся ў Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, правінныю Аўстрыйскай імперыі. Ен пасяліўся ў сталіцы Галіцыі Львове (альбо Лембергу, як афіцыйна называўся тады гэты горад) пад імем Эмерыка Сандэрса. Паслаў некалькі пісьмаў бацьку. He атрымаўшы адказу на іх (незадоўга да гэтых падзей баньку з мэтай рабаўніцтва забілі ўласныя слугі), напісаў свайму роднаму дзядзьку, прэлату Віленскай катэдры Казіміру Дмахоўскаму. Той не толькі не дапамог пляменніку, але нават данёс на яго, разлічваючы на ўзнагароду, віленскаму генерал-губернатару князю М. А. Далгарукаву. Казімір паведаміў новае імя Генрыка, яго месца жыхарства, даў апісанне знешняга выгляду: «Росту ён высокага, валасы светла-русыя, бровы такія ж самыя, вочы мае блакітныя, нос трохі задзёрты, твар круглы, бакенбардаў і вусоў да 1831 года не насіў...»
Атрымаўшы такія дакладныя звесткі, аўстрыйскія ўлады арыштавалі Дмахоўскага. Суд прыгаварыў яго да пяці гадоў зняволення ў сярэдневяковай крэпасці Куфштайн недалёка ад Інсбрука. За яе мурамі сярод альпійскіх гор Генрык правёў з 1834 па 1841 год. Каб займаць чымсыді час, ён ляпіў з хлебнага мякішу розныя фігуркі, сцэны турэмнага жыцця.
Пасля вызвалення з турмы Генрык зноў накіраваўся ў Францыю. Там вучыўся ў мастацкай школе знакамітых скульптараў Франсуа Руда і Давіда д’Анжэ. Талент Генрыка быў яркім, экспрэсіўным. Яго настаўнікі не сумняваліся ў тым, што Дмахоўскага чакае хуткае прызнанне. Але сам скулытгар больш за ўсё цяпер прагнуў змагаіша з самаўлад-
дзем: як з расійскім, так і з аўстра-венгерскім. Чаканне рэвалюцыйных перамен у гэты час, здаеша, напоўніда само еўрапейскае паветра. Хмары згушчаліся, і ўрэшце ўдарыў гром.
У 1846 годзе подымя паўстання быдо западена Эдвардам Дэмбоўскім ў Кракаве, вольным горадзе, не далучаным падчас падзедаў Рэчы Паспадітай ні да адной з суседніх дзяржаў. Пданавадася, што адсюдь мяцеж перакінецца на ўсю Галічыну. Адначасова выступленні мусілі пачацца па ўсёй тэрыторыі быдога Карадеўства Польскага, і ў выніку палякі павінны быді вярнуць сабе страчаную дзяржаву. Дьвоў падтрымаў кракавян. Дмахоўскі спешна прыехаў сюды з Парыжа і дадучыўся да паўстаннаў. Аднак аўстра-венгерскі канцдер Кдеменс фон Метэрніх знайшоў спосаб пакончыць з мяцежнікамі без асабдівых страт са свайго боку. Ён справакаваў сядянскі бунт супраць паўстанцаў. Сядян узначадіў харызматычны седянін-падяк Якуб Шэля, які запэўніваў сядян Галічыны, што мяцежныя паны хочуць адарваць іх землі ад Аўстра-Венгрыі, каб далучыць да Расійскай імперыі. Расіі сяляне баяліся больш, чым Аўстрыі. Яны ўдарылі ў спіну Кракаўскай рэвалюцыі, арганізаваўшы сапраўдную разню. А ў гэты час аўстра-венгерская рэгулярная армія рушыла на Кракаў і захапіла яго. Рэвалюцыя захліпнулася ў крыві. Кракаў, далучаны да Аўстра-Венгрыі, страніў свой статус вольнага горада. Найбольш вядомым творам скульптара Дмахоўскага гэтага перыяду з’яўляецца медальён у форме попельніцы з выявамі Якуба Шэлі і канцлера Метэрніха, забойцаў рэвалюныі...
Але з хваляваннямі яшчэ не было скончана. У 1847-м страшны голад спустошыў карпацкія гарады і вёскі. У Кракаве ў 3-6 разоў узнімаліся цэны на харчы, а падаткі павялічыліся ў 4 разы. Калі ў 1848 годзе ў Еўропе пад уплывам французскіх падзей адбылася серыя рэвалюцый — «Вясна народаў», Галічына ўжо была цалкам падрыхтавана да новага выступлення. Гараджане сталі патрабаваць у кракаўскага гофкамісара выпусціць палітычных вязняў.
Яны сфарміравалі гэтак званую Нацыянальную гвардыю. Такая ж гвардыя хутка з’явідася і ў Львове. Таксама быў створаны Нацыянальны савет, які ўзначалілі патрыятычна настроеныя палякі. Гараджане скдаді спіс патрабаванняў і накіравалі яго імператару Фердынанду I. Яны жададі адмены паншчыны і наогул прыгоннішва, аўтаноміі Галіччыны, выкладання ў школах на польскай мове, роўнасці грамадзян перад законам і ўстаранення найболын злачынных саноўнікаў аўстра-венгерскага ўрада. Болып трэці гараджан Львова падпісала гэты дакумент. Сярод іх было нямала патрыётаў, што прыбылі ў Львоў з іншых гарадоў былой Рэчы Паспалітай, у тым ліку і Генрык Лмахоўскі.
Імператар адмовіўся абмяркоўваць з львоўскімі дэлегатамі якія б там ні было пытанні. А тым часам у Львоў завітаў французскі генерал Бэм, які абянаў дапамогу Францыі, калі палякі паўстануць супраць Аўстрыі, Прусіі і Расіі. I палякі былі гатовыя ўжо ваяваць. Але пачаліся хваляванні ў асяроддзі сялян-русінаў. Яны хацелі рэформаў, але не вайны. Скарыстаўшыся гэтым, галіцыйскі губернатар Франц Стадыён абвясціў пра скасаванне прыгонніцтва, і сялянства апынулася на яго баку. Больш за тое, Стадыён цяпер мог не баяцца таго, што рэгулярныя войскі пяройдуць на бок нацыянальных гвардзейцаў. Бо салдаты яго былі ў большасні сваёй сялянскімі сынамі. Правільнасць дзеянняў губернатара стала бачнай усяго праз некалькі дзён. У Львове выбухнула стыхійнае паўстанне, зачэпкай да якога стала затрыманне на мяжы групы польскіх імігрантаў. Паўстанцы ўзброілі гвардзейнаў. Стадыён аддаў загад акружынь Львоў і абстралянь яго артылерыяй. Былі разбураны ратуша, універсітэт з бібліятэкаю, тэатр, мноства прыватных дамоў у цэнтры. Загінула 55 чалавек, 75 атрымалі раненні. Сярод апошніх — Генрык Дмахоўскі. Горад капітуляваў.
I хаця Галінкая рэвалюцыя не прайшла безвынікова — многія пункты падпісаных львоўскімі гараджанамі патрабаванняў імператару былі задавольнены, вялікая мэта, якой
прагнуў Дмахоўскі — аднаўлення Рэчы Паспалітай — стала, здаецца, яшчэ больш недасяжнай.
Зноў Парыж, майстэрня, безнадзейнасць... Генрык вырашыў пакінуць Еўропу. У 1852 годзе ў Злучаных Штатах Амерыкі — у Фідадэдьфіі — з’явіўся скульптар Генры Д. Сандэрс. I адразу ж у яго жыццё ўварвадася каханне, адзінае і сапраўднае. Депшая піяністка Фідадэдьфіі, эмігрантка, як і ён сам, аде з Баварыі, Хедена Шааф стада яго жонкай. А хутка прыйшдо і прызнанне. Таленавітаму скудьптару, выставы работ якога ў Філадэльфіі і Вашынгтоне скараюць амерыканцаў сваёй пафаснасцю і рэалістычнасцю адначасова, заказваюць для будынка кангрэса ў Вашынгтоне бюсты Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Бенджаміна Франкліна, Тадэвуша Касцюшкі, Казіміра Пуласкага. Ён адкрывае скулытгурную школу, атрымлівае ўдзячных вучняў.
Поспех. Шанаванне. Шчасце? Тады чаму на душы гэтак неспакойна? Чаму з-пад разца скульптара выходзяць працы, прысвечаныя памяці змагароў і барацьбітоў? Медальён з сілуэтамі пакараных смерцю дзекабрыстаў, бюст Даяша Кошута, скульптурная група «Гарыбальдзі з воінамі»... Дмахоўскага ўсё больш і больш ахоплівае туга па Банькаўшчыне, тым больш што з Еўропы прыходзяць чуткі пра новыя хваляванні ў Расіі.
Але, мабыць, гэтак бы і не здолеў апынуіша на радзіме Генрык, каб не асабістае няшчасце. Першае дзіця скулыітара, маленькая дачка, раптоўна памерла. Бацькі надта цяжка перажывалі яе смерць, але зрабілі спробу пабудаваць жыццё нанова. Але ў 1857 годзе падчас другіх родаў Хелена памёрла.