Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.
Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
Цэлы год правёў на астравах Ельскі. А па вяртанні ў Гвіяну яго чакаў прыемны сюрпрыз. Канстанціна запрасілі выкладаць батаніку і земляробства ў Каенскае вучылішча. Аднак сумяшчаць абавязкі выкладчыка і даследчыка было цяжка. I Ельскі зноў звярнуўся да ўрачэбнай дзейнасці. Неўзабаве ён здзейсніў вандроўку па рэках Ко і Аяпок. На берагах апошняй ён пазнаёміўся з вольным неграм Кустэнам, які зарабляў на жыццё вырабам птушыных чучал. Той навучыў нашага земляка вырабляць іх па-свойму — без гіпсу, крухмалу і паперы. У далейшым Ельскі неаднаразова выкарыстоўваў гэты спосаб у час далёкіх вандровак.
Між іншым, вандроўкі Ельскага былі вельмі небяспечнымі для белага чалавека, малазнаёмага з джунглямі. Зямля Гвіяны зусім не нагадвала рай. Гушчар, створаны высачэзнымі дрэвамі, хмызняком, паўдзікімі ліянамі, якія ўсё пераплятаюць... Пад яго шатамі адчуваеш сябе, нібыта ў парылны. А жывёлы! He толькі пантэры і кракадзілы, але і розная «дробязь», такая як электрычны вугор ці рыбкі піранні, якія за дзве хвіліны начыста абгрызаюць быка, ці драўляныя п’яўкі, «вогненныя мурашкі», кляшчы, разнастайныя віды мух і крывасоснай машкары... А змеі! Трэба было мець адважнае сэрна і апантанасць сапраўднага навукоўца, каб зноў і зноў ісці ў страшныя джунглі. I ўсім гэтым валодаў Ельскі.
У кастрычніку 1867 года Канстанцін добраахвотна накіраваўся на Срэбраную гару працаваць урачом у лепразорый, пакуль туды не прыедзе спецыяліст на стадую работу. Людзі дзівідіся гэтаму ўчынку. Праказы баядіся нават мясцовыя дактары. Аднак Едьскі нікоді не забываўся, што ён — урач. Узнагародай за гуманізм і самаадданасць стаді новыя заадагічныя экспанаты. /1я депразорыя вадзіліся рэдкія птушкі — чырвоныя ібісы...
Пасля была праца ў аптэцы ў пасяленні для былых катаржан Сен-Ларан на рацэ Мароні. Тут ён вывучаў мясцовыя архідэі. I знайшоў дзейсны спосаб прыжывіць іх у еўрапейскіх аранжарэях. Ніводны з перасланых ім у Еўропу ўзораў не загінуў. Таксама ў джунглях ля Сен-Ларана для Ельскага былі злоўленыя два ляніўцы — двухпалы і трохпалы. Яны доўгі час жылі на галерэі дома Ельскага. I ён з цікавасцю назіраў за гэтымі экзатычнымі жывёламі.
Тады ж Канстанцін пабываў на кававых плантацыях. «Кававае дрэва. — пісаў ён, — заўсёды цудоўнае, ці пакрытае яно бедымі кветкамі, якія здёгку пахнуць, ці цёмначырвонымі ягадамі. Я нікоді не бачыў на дрэве насякомых адьбо якую-небудзь хваробу». Сёння ўжо навукай даказана ўнікальнасць кавы як расліны. Чалавек, які спажывае каву, становіцца больш устойлівым да хвароб, у тым ліку і да анкалагічных. Але першым звярнуў увагу на незвычайныя ўласцівасіді расліны наш зямляк.
Ліяны, пальмы, птушкі, малпы, браняносцы, рыбы — усё здзіўляла, захапляла, вымушала да доследаў. Ельскі спісаў назіраннямі некалькі сшыткаў. Туды ж патрапілі і цікавыя гісторыі пра людзей, з якімі сустракаўся ўрач.
Так, Ельскі прыгадваў два здарэнні, што адбыліся з адным жандарам, яго пацыентам: «У Сен-/1аран быў такі выпадак: пдывучы па райэ (у лодцы. — Аўтў разам з каданістамі, жандар убачыў у вадзе ведізарную змяю, боа-мурына, і забіў яе. Каді здымаді шкуру, у страўніку ўдава знайшді кракадзіда...» Лаўжыня гэтай змяі была сем метраў, што пацвярджалася складзеным пасля яе вымярэн-
ня дакументам. У другім выпадку гэтаму жандару пашанцавада значна менш. Ён падстрэдіў качку і падез за ёю ў ваду. Раптам яго схапіда за пдячо змяя і пачада цягнуць у вір. Жандар з вядікай цяжкасцю вырваўся. Па сдовах Едьскага, сдяды зубоў змяі засталіся на плячы жандара на ўсё жыццё.
Сярод знаёмых Канстанціна Едьскага быдо шмат індзейцаў. Ён бяспдатна дячыў іх падчас сваіх дадёкіх падарожжаў, падзядяў з імі ўсе цяжкасці і нягоды. Яны пдацілі яму шчырай удзячнасню. Кодькі рэдкіх жывёл здабылі індзейцы для «добрага белага»! Вандроўнік гасцяваў у іх вёсках, неаднойчы накіроўваўся разам з жыхарамі на лоўлю чарапах, нават удзельнічаў у паляванні на акул. Ельскі высока цаніў здольнасці індзейцаў, бачыў у іх паўнавартасных людзей, якія маюць усе правы на свабоднае жыцнё, здзіўляўся іх незвычайнай прыстасаванасці да паўднёваамерыканскіх джунгляў. Даследчык сцвярджаў: «Яны могуць здабыцьулесе літаральна ўсё, бо ведаюць карысныя ўласцівасні кожнай расліны, кожнага дрэва». Ельскага непакоіла тое, што індзейцаў становіцца ўсё менш і менш і яны «гінуць, таму што знаёмяцца з цывілізацыяй пры пасрэдніцтве сквапных купцоў, якія за гарэлку набываюць усё, што індзеец можа здабыць».
У Гвіяне Ельскі прабыў болып за чатыры гады, а затым праз Балівію накіраваўся ў Перу, дзе планаваў павялічыць свае калекныі. У гэтай краіне ён прабыў дзесяць гадоў. На працягу гэтага часу нястомны падарожнік вывучаў фаўну наваколля сталіцы Перу /Іімы, дзе ён жыў, неаднойчы пераходзіў цераз Кардыльеры, разам са сваім земляком Янам Штольцманам даследаваў вярхоўе Амазонкі.
Вядомы перуанскі вучоны Антонія Раймондзі звярнуўся да яго з просьбай паўдзельнічаць у стварэнні прыродазнаўчага музея ў Ліме. У гэты ж час наш зямляк адкрыў сакрэт кітайскай чорнай тушы, невядомы да гэтага еўрапейцам. Справа ў тым, што ў /Ііме жыло на дзіва шмат кітайцаў, якіх тут жорстка эксплуатавалі і якія «часта бун-
тавалі і помсцілі сваім бязлітасным гаспадарам». Аднак доктара Ельскага яны адразу сталі паважаць і падзяліліся з ім «сакрэтнай» інфармацыяй. У склад насельніцтва сталіцы Перу ўваходзілі негры, самба, метысы чода. Усе яны зарабдяді на жыццё цяжкай працай. Аднак ніхто не мог весядіцца бодьш непасрэдна і шумна, як гэтыя дюдзі. Цікаўны Едьскі запісаў нямада абрадаў і звычаяў карэннага наседьніцтва.
У 1878 годзе саракагадовы даследчык вярнуўся ў Еўропу. Гады, праведзеныя ў Амерыцы, паспрыяді яго вядомасні і сдаве. Аде шлюб яго не вытрымаў разлукі. Пасля нядоўгага знаходжання ў Варшаве Ельскі перабраўся ў Кракаў і ўладкаваўся хавальнікам калекцый мясновай Акадэміі навук. Адначасова выкладаў заалогію на вышэйшых жаночых курсах прыродазнаўства пры Прамысловым музеі.
У 1883 годзе ён ажаніўся другі раз, са стрыечнай сястрой Аленай Корсак, прафесійнай музыканткай. Аднак няўрымслівы характар і прага да вандровак не пакідалі яго і з узростам. Навуковец удзельнічаў у геалагічных экспедыцыях у французскую правінцыю Брэтань (1886) і Далмацыю (1890). Шэсйь апошніх гадоў жыцця былі прысвечаны напружанай рабоце па апрацоўны матэрыялаў падарожжаў і доследаў. Вялікі падарожнік, навуковец, урач і гуманіст Канстанцін Ельскі памёр 26 лістапада 1896 года. Смерць абарвала яго працу па стварэнні новага падручніка па заалогіі. Жыццё яго стала для многіх паслядоўнікаў прыкладам штодзённага самаадданага служэння навуцы.
Сабраны Ельскім матэрыял даў магчымасць іншым вучоным правесні вялікую працу па класіфіканыі і абагульненні. Удзячныя батанікі назвалі адзін з адкрытых ім відаў лаўра яго імем — Ocotea Jelscii.
Готельская дабрад^ейка
Ірына Паскевіч
Ірына Іванаўна Варанцова-Дашкава была адной з самых зайздросных пецярбургскіх нявест сярэдзіны XIX стагоддзя. Па-першае, яна паходзіла са старажытнага і вельмі славутага дваранскага роду. Заснавадьнікам яго лічыўся вараг Афрэк, брат вядомага з рускіх детапісаў ярла Якуна Сдяпого, што знаходзіўся на службе ў кіеўскіх князёў у XI стагоддзі.
Па-другое, Варанновы-Дашкавы на працягу некалькіх стагоддзяў, знаходзячыся практычна ля самАга расійскага прастола, істотна ўплывалі на палітыку Расійскай дзяржавы. Бацька Ірыны, Іван Іларыёнавіч Варанцоў-Дашкаў, таксама займаў высокае палітычнае становішча — ён служыў обер-цырыманіймейстарам і значыўся паводле «Табеля аб рангах» сапраўдным таемным саветнікам.
Па-трэцяе, сям’я была вельмі багатая. Аматараў азартных гульняў і абібокаў тут не траплялася, і таму матэрыяльных сродкаў Варанцовым-Дашкавым цалкам хапала не толькі на тое, каб весні вартае жыццё, але і каб усяляк дэманстраваць сталічнаму свету сваю перавагу. Пецярбургскі салон, адкрыты мані Ірыны, адной з першых прыгажунь сталіцы, Аляксандры Кірылаўны, вылучаўся раскошай і лічыўся адным з самых прэстыжных ў Пецярбургу. Бынь запрошанымі сюды на баль ці вечар лічылі за гонар
і ўплывовы палітык, і модны паэт, і военачальнік, увешаны узнагародамі, і іншаземная славутасць. Тут услаўлялі прыгажосць, розум, вытанчанасць і ўмеді зацікавіць гасней.
Аднойчы садон Адяксандры Кірыдаўны наведаў Фёдар Паскевіч — сын героя руска-персідскай н руска-турэцкай войнаў прасдаўденага федьдмаршала Івана Фёдаравіча Паскевіча-Эрыванскага. Спадчыннік сдавы свайго састарэлага бацькі, Фёдар Іванавіч ужо не быў легкадумным юнаком. Але, дажыўшы да трыццаці гадоў, усё яшчэ не ажаніўся. I, здаенна, пакуль ні разу сур’ёзна не кахаў. Юная Ірына Варанцова-Дашкава завалодала яго думкамі настолькі, што ён хутка ператварыўся ў сталага наведвальніка салона, імкнучыся ўсяляк прыцягнуць да сябе ўвагу дзяўчыны, якая была пастаянна акружана прыхільнікамі. Багацці, здабытыя бацькам на марсавых палях, дазвалялі яму заляцацца да княжны, і вытанчаныя знакі ўвагі Паскевіча былі ацэнены бацькамі Ірыны. Аднак, калі ў рэшце рэшт дачка заявіла, што збіраецца прынянь прапанову Паскевіча, радасні ў іх гэта не выклікала.
Пра Паскевіча-старэйшага ў свецкіх колах казалі не інакш як «з гразі ў князі». Зрэшты, гэтыя словы сапраўды як нельга лепей падыходзілі для вызначэння становішча фельдмаршала. Нашчадак небагатага літвінскага шляхніна Пасько Чалага, які жыў у XVII стагоддзі, стары Паскевіч не толькі багацці, але і княжацкі тытул атрымаў выключна дзякуючы сваім асабістым воінскім талентам. Маючы роўнае становішча з расійскай знаццю, для яе тым не менш ён па-ранейшаму заставаўся чалавекам «заняпалага паходжання», які займае месца побач з выдатнымі расійскімі родамі не па праве. Зрэшты, фельдмаршал Паскевіч і не стараўся як-небудзь скарыць сэрны свецкіх ільвоў і львіц. Ён быў рэзкім, грубым, самаўпэўненым і нясцерпным у спрэчках. Сын быў зусім не падобным да банькі, аднак гэта ўжо ніхто не браў пад увагу. Родныя і блізкія як маглі адгаворвалі князёўну Ірыну ад такога неразумнага
выбару, але, відаць. пачуцці, якія звязвалі дзяўчыну з непажаданым для яе бацькоў прэтэндэнтам, былі сур’ёзнымі. Шлюб адбыўся.
Вышэйшы свет быў уражаны. Замужжа Ірыны Варанцовай-Дашкавай было ўспрынята як выклік. Маладой сям'і фактычна абвясцілі байкот. Ахвяраваўшы дзеля кахання «дружбай» велікасвецкіх ільвоў і львіц, наваспечаная княгіня Паскевіч тры гады вымушана была весці замкнёны лад жыцця, прымаючы ў багатым пенярбургскім доме свайго мужа на Англійскай набярэжнай толькі нешматлікіх найбольш блізкіх ёй людзей. Акружаная вытанчанымі творамі мастацтва і зборам каштоўнай зброі, якія стараннямі старога Паскевіча ўпрыгожвалі дом, ў гэты перыяд жыцця княгіня Ірына весяліла сябе тым, што, абсталяваўшы ў адной з залаў тэатральны пакой, ладзіла для блізкіх паказы, у якіх прымала ўдзел і сама, выходзячы на сцэну ў той ні іншай ролі.