Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.
Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
У рэшце рэшт Эмерык падзядіў паміж сынамі маёнткі і пачаў збірацца ў дарогу. Бодьшая і самая каштоўная частка кадекцыі — «паданістыка», у якую граф укдючаў і экспанаты, звязаныя з гісторыяй Бедарусі, мусіда пераехаць разам з ім у Кракаў. У станькаўскім «скарбцу» застадася тодькі гэтак званая «русістыка» — экспанаты, сабраныя ў розных рэгіёнах Расіі. Хаця граф і не давяраў сыну, ён не мог вывезці гэтую частку кадекцыі, бо дічыў несправядлівым дарыць Подыпчы каштоўнасці іншага народа. Ддя вывазу ў Кракаў асноўнай часткі сваіх збораў Эмерык заказаў шэсць вагонаў. Выбіраючы паміж мужам і сынамі, графіня Эдізабэта Карадіна абрада першага і выправідася ў Кракаў разам з ім.
Адразу ж пасдя прыезду сям’я занядася ўзвядзеннем будынка ддя кадекцыі і яе размяшчэннем. Будаўніцтва ішло цяжка, у Кракаве надышоў час забастовак, і рабочыя час ад часу пакідаді аб’ект. Тады стары граф пачынаў укдадвань цэгду ўдаснымі рукамі.
У дістападзе 1895 года Эмерык заразіўся тыфам і два месяцы правёў на руках у вернай Эдізабэты Карадіны паміж жыццём і смерцю. Урачы сумнявадіся, ці зможа выжыць 67-гадовы іхні пацыент — граф быў надта сдабы.
Але жонка выхадзіла яго, самаахвярна праводзячы каля ложка хворага дзень і ноч.
Пасля таго як Эмерык стаў на ногі, урачы настойліва рэкамендавалі яму выехаць дзеля ўмацавання здароўя на воды ў Вісбадэн. Выпраўляцца туды граф не хацеў, усё яму падавалася, што ў яго адсутнаснь рабаўнікі дабяруцца да яго калекцыі, бо надзейнага будынка для яе ўсё яшчэ не было. Але Элізабэта Караліна настаяла. Зрэшты стары хітрун нядоўга прабыў на курорце. Ён прыкінуўся, што змена клімату згубна дзейнічае на яго здароўе, і ўжо ў маі 1896 года вярнуўся ў Кракаў да мілых яго сэрцу экспанатаў. Дэманструючы жонцы, што ў Польшчы ён пачуваецца значна лепей, чым было ў Германіі, Эмерык старанна хаваў ад яе сваю слабасць, страту апетыту, галаўныя болі. Адначасова з будаўніцтвам будучага музея граф напружана працаваў над складаннем каталогаў сваіх калекцый і нават здолеў знайсні магчымасць для іх папаўнення, выязджаючы ў такія гарады, як Інаўроцлаў, Каламыя, Новы Санчук.
Граф Гутэн Чапскі памёр у ноч на 23 ліпеня 1896 года. Смерць яго была нечаканая і бязглуздая. Дантыст, які лячыў зуб графу, занёс інфекцыю. Аслабелы арганізм не справіўся з гэтым апошнім ударам...
Элізабэта Караліна паставіла сабе мэту давесні да канна сістэматызаныю і зрабіць падрабязны каталог усіх каштоўнасцей калекцыі мужа. Таксама яна прасачыла, каб здзейснілася мара Чапскага — яго калекцыя стала ўсеагульнай уласнасцю. Музей скарбаў, сабраных Эмерыкам, быў адчынены ў падараваным Элізабэтай Каралінай Кракаву палацы Чапскіх. Сама гаспадыня Станькава дажыла да 1916 года. Памерла яна ў Мінску.
Нясшотны падарожнік
Канстанцін Ельскі
Ён жыў і працаваў у трох частках свету. Шырокаадукаваны чалавек— географ, геолаг, медык, заолаг, батанік... Але ўсе гэтыя захапленні былі толькі дапаўненнем да яго асноўнай прафесіі — падарожніка. Яго, рамантыка па натуры, увесь час цягнула ў невядомыя землі, яму ханелася ўбачыць, што ж там, за рысай гарызонту. Звалі яго Канстанцін Ельскі.
Канстанцін з'явіўся на свет 17 лютага 1837 года ў вёсцы Ляды Ігуменскага павета Мінскай губерні. Бацька хлопчыка, Міхал Ельскі, паходзіў са старажытнага пінскага шляхецкага роду. Сярод сваякоў яго былі людзі вядомыя: вайскоўцы, дзеячы навукі і мастацтва. 3 мастацкага асяроддзя абраў сабе Міхал і жонку. Ёю стала Ганна Манюшка, сваячка кампазітара Станіслава Манюшкі.
Ужо ў раннім дзяцінстве хдопчык праявіў незвычайныя здольнасці да навук. Скончыўшы ў 1853 годзе на «выдатна» Мінскую гімназію, Ельскі паступіў на медынынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Але праз тры гады перавёўся ў Кіеўскі ўніверсітэт на матэматычна-прыродазнаўчы факультэт. Яго цікавяць батаніка і заалогія, ён марыць пра далёкія, поўныя небяспекі вандроўкі, пра вялікія адкрыцці, пра самаахвярнае служэнне навуцы.
Прафесар-заолаг Карл Кеслер адразу вылучыў сярод іншых сваіх студэнтаў здольнага юнака і стаў яго навуковым
кіраўніком. У 1858 годзе яны разам выехаді ў навуковую экспедыныю ў Крым і да вусця Дняпра, Паўднёвага Буга і Днястра. Мэтай іх досдедаў стада вывучэнне чденістаногіх і мадюскаў. Першая ж значная навуковая праца мададога Едьскага выкдікада да яго цікаваснь з боку навукоўцаў Кіева. Пасдя абароны яе, яшчэ ў сненах універсітэта, Канстанцін атрымаў званне кандыдата біядогіі.
У 1860 годзе Едьскі скончыў навучанне ва ўніверсітэце. Ён вырашыў застаіша ў Кіеве. Паступіў на выкдадчыцкія курсы і адначасова ўдадкаваўся пазаштатным настаўнікам у гімназію.
Аде выкдаданне батанікі і заалогіі дзецям ддя мададога чадавека не стада дасягненнем жыццёвай мэты. Ён працягнуў свае досдеды, рыхтуючыся да магістарскіх выпрабаванняў. Навуковая праца, якую ён напісаў, прысвячадася анатоміі мадюска Lithoglyphus naticoides. На абароне гэтай працы ў кастрычніку 1862 года Канстанцін Едьскі выступіў у якасці аднаго з першых у Расіі прыхідьнікаў эвадюцыйнай тэорыі Чардьза Дарвіна. «Тэорыя Дарвіна аб паходжанні відаў спрыяе развіццю прыродазнаўчых навук», — заявіў ён. Абарона прайшда паспяхова. Едьскі атрымаў званне магістра.
Гэтае званне дадо магчымасць Канстанціну прэтэндаваць на вакансію, якая неўзабаве адкрыдася ў родным Кіеўскім універсітэне. Прана, пададзеная камісіі, быда ўзнагароджана задатым медадём. Выйграўшы конкурс, Едьскі патрапіў у штат выкдадчыкам і кіраўніком універсітэцкага кабінета заадогіі.
Здавадася, усё скдадваецца выдатна. Аднак іншы раз абставіны, якія ад нас не задежаць, карэнным чынам упдываюнь на наш дёс У паўстанні К. Кадіноўскага ўзяў удзед родны брат Едьскага Удадзімір. Ён быў высданы ў Арэнбургскую губерню. Сустракаўся з дюдзьмі, якія рыхтаваді паўстанне, і сам Канстанцін. Гэта магдо быць выкрыта ў дюбы дзень. I тады з навуковай кар’ерай давядося б развітацца назаўжды. Безумоўна, ва ўніверсітэце ніхто не
стаў бы трымаць нядобранадзейнага выкладчыка. Справа магла і наогул скончыцца катаргай ці ссылкай.
27-гадовы вучоны адважыўся на адчайны крок. Ен пакінуў у Кіеве любімую жанчыну, аднагадовага сына Яна і накіраваўся ў Бесарабію. Афіцыйна — у чарговую экспедыцыю, а насамрэч — каб дягчэй выбрацца за мяжу. Без пашпарта Канстанцін перайшоў румынскую граніцу. Адтудь праз Дунай накіраваўся ў Турцыю.
Апынуўшыся зусім без грошай ў Канстанцінопалі, Ельскі, на дзіва, даволі хутка знайшоў, як можна зарабіць сабе на харчаванне. Спачатку ён удадкаваўся размадёўшчыкам геаграфічных картаў ддя шкодьнікаў, пасдя — у геаграфічныя экспедыцыі. Даследаваў карысныя выкапні ў акрузе Тузда дя Дарданэд.
Апантаны навуковец спадабаўся турэцкім кадегам. Яны дапамагді яму ў 1865 годзе перабрацца ў Парыж, дзе Канстанціну адразу пашанцавала ўладкавацца ў Прыродазнаўчы інстытут. Ацаніўшы вядікія веды новага супрацоўніка, прафесар Дэйродь — непасрэдны кіраўнік Канстанціна — у тым жа годзе прапанаваў яму паехаць у Гвіяну, паўднёваамерыканскую кадонію Францыі, у якасці пастаўшчыка чучад птушак і шкур жывёд. Аде дабірацца да Гвіяны трэба быдо за свой кошт. Едьскі такіх сродкаў не меў. Што ж рабіць? Дапамог выпадак. Стада вядома, што якраз у гэты час з Тудузы ў Гвіяну накіроўваецца ваенна-транспартны фрэгат «Амазонка» з катаржнікамі. Канстанцін звярнуўся ў ваенна-марское міністэрства з прашэннем выдаць яму бяспдатны білет пасажыра самага нізкага класа на гэты карабель. У міністэрстве здзівіліся незвычайнай просьбе і задаволілі яе.
I вось Ельскі на палубе «Амазонкі». У яго не было нават уласнай каюты — даводзілася спань у гамаку, падвешаным да мачты. У кішэні яго толькі 150 франкаў, сабраных яму на дарогу парыжскімі сябрамі. Але падарожнік быў упэўнены, што не прападзе і на гэты раз. Грошай, канешне, не хопіць, каб дацягнуць да атрымання першых ганарараў, аднак ён заробіць на месцы. Ён не баяўся ніякай пра-
цы. Галоўнае, лічыў падарожнік, ён цяпер як ніколі блізкі да сваёй мары. Ён плыве ў далёкую таямнічую Амерыку. I вялікія адкрыцці чакаюць яго!
У жніўні 1865 года карабель дасягнуў узбярэжжа Амерыкі. Цэнтр Французскай Гвіяны — горад Каены — уразіў Ельскага сваёй экзатычнасцю. Негры, індзейцы, мулаты, крэолы. I ўсё гэтае яркае зборышча жэстыкулюе, спявае, танчыць, нягне рукі ў спадзяванні атрымаць манетку. «Каляровыя» насельнікі Гвіяны жылі амаль як жабракі. Яны працавалі ледзьве не задарма на белых каланізатараў. Ельскі, які ў дзень свайго прыезду не мог дазволіць сабе нават купіць гронку бананаў, безумоўна, сімпатызаваў больш гвіянскім беднякам, чым іх прыгнятальнікам. I работу сабе ў Гвіяне ён абраў такую, каб хаця б чым-небудзь дапамагчы простым людзям.
Канстанцін Ельскі ўладкоўвашся ў бальнічную аптэку памочнікам фармацэўта. Гэта яго цалкам задавальняла, бо прана, удзел ва ўрачэбным абыходзе і прыгатаванне лекаў, займала няшмат часу — з 7 да 9 гадзін раніцы. А дзяжурыць у бальніцы даводзілася толькі кожны трэці дзень. Увесь вольны час ён аддаваў вывучэнню навакольнай прыроды, прападаў ў джунглях, збіраў калекцыі насякомых, птушак, раслін, вывучаў іх. Індзейцы-праваднікі станавіліся яго вернымі сябрамі. Прэпараваныя чучалы жывёл падарожнік адсылаў ў розныя еўрапейскія музеі. Так з’явіліся першыя грошы.
Неўзабаве даследчыка, ужо у якасці ўрача, накіравалі абслугоўвань лазарэты на астравах Выратавання, якія з’яўляліся найбольш жахлівым месцам зняволення. Большасйь вязняў, што ўтрымліваліся тут, былі асуджаны за палітычную дзейнасць. Сярод іх знаходзіліся і арабы, сасланыя за бараньбу супраць каланізатараў, і негры, і немцы з Эльзаса, і карсіканцы, і французы... Спачувальнае стаўленне да заключаных, большасць з якіх мусіла правесні тут усё жыццё, выклікалі ў адказ павагу і шчыраснь. Даведаўшыся, што Ельскі цікавіцца флорай і фаўнай астравоў, высланыя
сюды людзі пачаді дапамагаць яму ў яго доследах, перадаючы цікавыя экзэмпляры раслін і насякомых. Толькі адных мурашоў сабралася ў Ельскага 90 відаў.
Астравы Выратавання — Каралеўскі, Святога Жазэфа, Чортавы — насяляла вялікая колькасць птушак. Аднак стрэльбай карыстацца было нельга, каб не хваляваыь наглядчыкаў, таму Ельскаму давялося асвойваць новы від зброі — сарбакан (духавую трубку), прывезены яму знаёмымі індзейцамі аднекуль з глыбіні Гвіяны. Вынікам палявання стала найцудоўнейшая калекныя птушыных чучал. У дадатак да гэтага Канстанцін сабраў даволі добрыя калекцыі ракаў, водарасцей, каралаў, якія па просьбе яго здабывалі яму са дна акіяна сасланыя арабы.