Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.

Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.

Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
73.65 МБ
Ці быў сапраўды такі сон? Можа, і не. Ужо надта падобны расповед да здарэння з візантыйскім імператарам Юстыніянам. Ен таксама пабачыў у сне Сафію. Тую самую, першую, Канстанцінопальскую, на ўзор якой нашы князі будавалі свае Сафійскія саборы: у Кіеве, Ноўгарадзе, Полацку. У 532 годзе Юстыніян, гэтак жа як пасля і Усяслаў, задушыў скіраваны супраць яго ўлады мяцеж, падчас якога згарэла шмат пабудоў у візантыйскай сталіны і ў тым ліку царква. I адразу ж у сне паўстаў перад ім новы храм — сабор Святой Сафіі (толькі ў выглядзе будынка, а не жанчыны, як ва Усяслававым выпадку). Неадкладна на будоўлю было сагнана 100 дойлідаў і мноства народу. Калі будаўніцтва скончылася, Юстыніян усклікнуў: «Сдава Богу, які падічыў мяне вартым выканань гэтую вядікую працу! О, Садамон, я цябе перамог!»
Пэўна, славалюбіваму Усяславу надта хацелася прымераць на сябе ролю Юстыніяна Вялікага. Ён і прыдумаў аналагічную гісторыю для сваіх падданых. Але, як бы там ні было, яна трапіла ў хроніку. I дзякуючы знойдзеным запісам сёння мы можам казайь пра веданне дакдаднай даты пачатку будаўнінтва Подацкага Сафійскага сабора — 1062 год.
Што ж быдо дадей з князем, які вырашыў раўняцца з самім Юстыніянам? Некадькі гадоў ён быў заняты будаўніцтвам Сафіі, дзедя чаго выпісаў сабе з Візантыі дойдідаў. Адначасова ўманоўваў свае гарады і нададжваў ганддёвыя сувязі. Менавіта ў гэты час Усяслаў пабудаваў каля здіцця ракі Нямігі са Свісдаччу надта моцную крэпасць, назваўшы яе Менск. Тут быў размешчаны гарнізон, які збіраў даніну з мясцовых дрыгавічаў і адначасова абараняў мірнае наседьнінтва ад усялякіх бед. Вельмі хутка фарпост ператварыўся ў горад з дастаткова вядікай колькасцю жыхароў — тых жа дрыгавічаў.
Аде ў 1065 годзе ўсё памянядася, і зусім нечакана Подацкае княства аказадася ўцягнутым у ваеннае супрацьстаянне з братамі Ярасдавічамі.
Гэты год, як сцвярджае детапісец, быў адзначаны злавеснай астранамічнай з’явай. Над Псковам і Ноўгарадам здарыдася сонечнае зайьменне. Многія казаді, што бачыді, быццам сонца на небе пажырае жахлівы воўк. I воўк прыйшоў. Дружына Усясдава з’явілася пад сценамі Пскова, спачатку разрабаваўшы наваколлі Кіева. Пскоў полацкаму князю не даўся. Пскавічам удалося паслаць весніка ў Ноўгарад па дапамогу. Усяслаў зняў аблогу і вярнуўся дамоў.
Наўздагон яму накіраваўся раззлаваны князь Мсціслаў Наўгародскі. Сустрэліся на рацэ Чарэсе. Біліся. Хто каго перамог, цяжка сказаць. Пасля бітвы раз’ехаліся кожны ў свой горад.
У наступным годзе вясной нябёсы зноў далі знак, ярчэй за ўсё бачны над наўгародскімі землямі. «Быў знак на захадзе, зорка вялізная, промні мела крывавыя, узыходзіла з вечара па захалзе Сонца і трымалася сем дзён». Гэта
была славутая камета Галея, але ў часы Усяслава людзі не ведалі, чаму на небе ўспыхнула гэтая «хвастатая зорка». I расцанілі яе з’яўленне як прадвесце змрочных падзей.
I вось у самым канцы снежня 1066 года полацкі князь раптоўна з’явіўся пад сценамі Ноўгарада. Гэта быў чарговы імклівы «скачок» дружыны Усяслава, які сучаснікі князя называлі ваўчыным і чарадзейскім. Добра адрэпеціраваны, ужо шмат разоў скарыстаны на справе полацкім уладаром, але па-ранейшаму незразумелы для болыпасці. Наўгародцы ачунялі, толькі калі драўляныя сцены горада ўжо гарэлі, а ратнікі «полацкага ваўкалака» білі таранам у брамы. Вось як апавядае пра гэтыя падзеі «Слова аб палку Ігаравым»: «...здабыў ён шчасне, у тры ўдары адчыніў брамы Ноўгарада, разбіў сдаву Ярасдава». А летапісец сведчыць: «Прыйшоў Усясдаў і ўзяў Ноўгарад, з жанчынамі і дзейьмі, і званы зняў са Святой Сафіі. О, вядікая бяда быда ў той час!»
Бяды большай, чым звычайна, калі гарады бяруцца «на шчыт» суседнімі правіцелямі, насамрэч не было. Палон, праўда, захапіў Усяслаў Вялікі. Сярод наўгародцаў было шмат умелых майстравых людзей. Іх з жонкамі і дзецьмі надумаў Усяслаў пасяліць вакол Полацка дзеля працвітання сваёй зямлі.
Але што ж сталася прычынай гэтай серыі, здаецца, зусім нематываваных паходаў? I як супаставіць хрысціянскі светапогляд Усяслава Брачыславіча з рабаваннем праваслаўнага храма? Прычына, безумоўна, была. Жадаючы ўпрыгожыць Поланкі Сафійскі сабор, Усяслаў заказаў адлійь для яго званы ў Візантыі. Але званы да заказчыка не дайшлі. Наўгародскія ўшкуйнікі напалі на візантыйскі карабель і разрабавалі яго. Неўзабаве Усяславу данеслі, што тыя самыя званы з глыбокім меладычным голасам усталяваны на званіны Наўгародскай Сафіі. Усяслаў звярнуўся з патрабаваннем вярнуць званы Мсціславу Наўгародскаму, але не дабіўся выніку. Праігнараваў пісьмо полацкага ўладара і бацька Мсціслава, Ізяслаў Яраславіч, які пасля
смерці двух самых малодшых братоў здзейсніў новы перадзед тэрыторый і стаў княжыць у Кіеве. А тут пайшді адзін за адным нябесныя знакі. Як быццам бы самі нябёсы падказвалі Усяславу: трэба ісці на крыўдзіцедяў і забраць сідаю тое, што не аддалі па-добраму. Усяслаў так і зрабіў.
У адказ на напад Усясдава Ярасдавічы ў дютым 1067 года, «у монны мароз», сабраўшы вядікае войска, павяді яго ў полацкія землі. Пэўна, яны планавалі адпомсцінь, разарыўшы Менскі замак і паланіўшы гараджан гэтаксама, як Усяслаў наўгародцаў. Але выйшла інакш. Менскія дазорныя своечасова заўважылі варожую рань. Яны прывялі войска ў баявую гатоўнасць, і мірныя жыхары, «мяняне», «зачыніліся ў градзе». Мінск прыняў бой і так упарта абараняўся, што, захапіўшы ўрэшце горад, Яраславічы перабілі ўсіх мужчын. У палон яны ўзялі толькі самых безабаронных: жанчын і дзяцей.
Даведаўшыся ад ганца пра лёс Менска, князь Усяслаў здзейсніў свой «ваўчыны скачок» насустрач Яраславічам з паселішча Дудуткі, дзе ён знаходзіўся ў гэты час, і з’явіўся са снежнай імглы проста перад войскам Яраславічаў ля ракі Нямігі. «...Скокнуў воўкам да Нямігі з Дудутак», — піша аўтар «Слова аб палку Ігаравым».
Гэта была жахлівая сеча. Самая крывавая з тых, якія былі вядомыя да гэтага на Русі: «На Нямізе снапы сцедюйь галовамі, малоняць мячамі харалужнымі. на таку жынцё кдадуць, веюйь душу ад цеда. Нямігі крывавыя берагі не травою засеяны, засеяны касцямі рускіх сыноў...»
Страты ў гэтай бітве з абодвух бакоў былі такімі вялікімі, што, калі Усяслаў з рэшткамі свайго войска адступіў, Яраславічы ўжо не адважыліся ісці за ім на Полацк. А праз чатыры месяцы пачалі запрашаць Усяслава на перамовы: «Цадаваді крыж чэсны Усясдаву, казаді: “Прыйдзі да нас, а мы не зробім табе бдагое”». Але сыны Яраслава ашукалі полацкага князя.
10 ліпеня 1067 года ён прыбыў на перагаворы з двума сынамі-падлеткамі — каб паказаць, што давярае Яраславі-
чам. Пераплыў у чоўне праз Дняпро ў раёне Оршы, і — быў схоплены адразу ж, як толькі нага яго ступіла на бераг. Усяслава і юных полайкіх княжычаў адвезлі ў Кіеў і кінулі ў поруб. Гэта была страшная земляная цямніца без дзвярэй, з адным маленькім акенцам, праз якое падавалі ежу. У порубе гінулі ад холаду і бруду. У порубе гублялі розум. Поруб ламаў людзей, прымушаючы ганарлівых плакаць і прыніжана на каленях прасіць аб літасці. Усяслаў пратрымаўся ў годным чалавечым абліччы чатырнаццаць месяцаў, уключаючы суровыя зімовыя і золкія асеннія. I захаваў сыноў сваіх фізічна і духоўна у стане спрыяльным. Можа, ён і сапраўды быў чарадзеем? Альбо шчыра верыў у сваё выратаванне. Ды і як было не верынь, калі недзе там, на свабодзе, заставалася яго верная дружына і ў тым ліку некалькі пабрацімаў-датчан з Эсцінам на чале, якія выжылі ў бітве на Нямізе і якім ён даручыў аберагаць у Полацку старэйшага свайго сына, спадчынніка, княжыча Рамана!
Усяслаў не памыляўся наконт адданасці варагаў Эсціна. Яны сапраўды зрабілі спробу вызваліць свайго князя з вязніцы, прабраліся ў Кіеў, але тут іх апазналі і таксама схапілі. Пабранімы ўтрымліваліся ў іншай вязніцы, не такой страшнай, як поруб Усяслава, але таксама з надзейнымі замкамі.
Дапамога Усяславу прыйшла адтуль, адкуль ён не чакаў. Спачатку кіяўляне толькі выказвалі незадавальненне тым, што Яраславічы парушылі клятву, дадзеную Усяславу на крыжы. Потым на Русь абрынуліся полаўцы. Яраславічы былі разбіты ў бойны з імі на ранэ Альце і дружна пабеглі ратавацца па сваіх гарадах. Кіяўляне папрасілі ў Ізяслава зброі, каб абаранянь сталіцу ўсім мірам, але князь ужо не давяраў падданым. Абураныя паводзінамі Ізяслава, кіяўляне ўзнялі мяцеж, вызвалілі спачатку пабрацімаў Усяслава, якіх называлі не інакш як «нашы дружыннікі», а пасля і самога полацкага князя. У жаху старэйшы Яраславіч Ізяслаў пакінуў горад і пабег ратавацца ў Полыпчу. I тады кіяўля-
не ўрачыста вянчалі ўчарашняга вязня княжай шапкай. I Усяслаў, выступіўшы на чале кіеўскай дружыны, разбіў полаўцаў, адагнаў іх падалей ад рускіх зямедь.
Нібыта і выканаў полацкі князь усё, што чакаді ад яго кіяўдяне, нібыта і заявіў ужо аб сваім жаданні вярнуцца ў Поданк, аде аказадася, што Кіеў не хоча адпускань яго. I сем месяцаў не знаходзіў Усяслаў магчымасці пакінуць сваіх нечаканых падданых. У красавіку 1069 года стада вядома, што на Русь вяртаецца Ізясдаў. Ён вёў з сабой вядізнае войска, якое атрымаў ад брата сваёй жонкі, польскага караля Баляслава II. Кіяўляне зноў уклалі меч у рукі свайго ўладара і патрабавалі весці іх войска супраць палякаў. I Усяслаў выступіў з кіеўскай дружынай. Ды вось толькі ноччу перад самай бітвай таямніча знік з пабрацімамі і сынамі з месца сваёй стаянкі ў Белгарадзе.
Кіяўляне былі вымушаны прыняць назад Ізяслава. I многія з іх паплаціліся галавой за тое, што служылі Усяславу. Сын Ізяслава Мсціслаў Наўгародскі, якога бацька паслаў наперад сябе ў Кіеў, пакараў смерцю 70 чалавек. Яшчэ некалькі дзясяткаў асляпілі, іншыя былі закатаваны падчас гэтак званага расследавання. Сумная старонка гісторыі...
Але чаму Усяслаў пакінуў кіяўлян? Аўтар «Слова аб палку Ігаравым» тлумачыць: «Для яго [Усяслава] у Полацку пазванілі да ютрані рана званы Святой Сафіі, а ён у Кіеве звон той пачуў... Скокнуў ал іх лютым зверам апоўначы з Белгарала, ахінуты сіняй імглой...»
Пра што ж «званілі» Усяславу званы Святой Сафіі? I чаму звер, які бег з Белгарада, быў люты? Князь быў настроены на новую бітву? Ужо ў Полацку? 3 кім? Хутчэй за ўсё, у яго адсутнаснь зноў асмялелі полацкія язычнікі. I ўзнікла рэальная магчымасць таго, што яны захопяць уладу ў княстве, разбураць Сафію і пераб’юнь усіх полацкіх хрысціян. Атрымаў такія звесткі Усяслаў Брачыславіч, верагодна, толькі ўжо знаходзячыся ў Белгарадзе. I яму неадкладна трэба было прынянь рашэнне. I вось, на адной чашы шаляў аказаўся лёс Кіева, а на другой — лёс Полацка. I хто