Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.
Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
I тады ў галаве княгіні Маскоўскай ўзнікла думка пра магчымасць аб’яднання дзяржавы мужа з дзяржавай бацькі. Для гэтага яна пастаралася здружыць свайго сужэнца са старэючым Вітаўтам. У мужчын меліся ўзаемныя прэтэнзіі, але ў 1408 годзе Вітаўт і Васілій Дзмітрыевіч прымірыліся ля ракі Угры — нездарма яе называлі Поясам Багародзіцы, — каб болын ніколі не варагаваць.
Потым мэтанакіраваная Соф’я пастаралася займець сына. У яе нараджаліся і дочкі, і сыны, толькі хлопчыкі чамусьці паміралі. Але ж аб’яднальнікам вялікіх дзяржаў
павінен стаць мужчына! Моцны і жышяздольны сын Васілій з’явіўся толькі тады, калі вялікай княгіні споўнілася сорак чатыры гады. Можна сказаць, нарадзіўшы яго, Соф я здзейсніла сапраўдны подзвіг.
I ўрэшце, для здзяйснення задуманага трэба было гарантаваць хлопчыку маскоўскае княжанне. Гэта было самым складаным. На Русі пасля смерці правінеля гасударам станавіўся яго малодшы брат. Малодшага брата Васілія Дзмітрыевіча клікалі Юрый Звянігарадскі.
Калі ў 1425 годзе Соф’я аўдавела, яе сыну споўнілася ўсяго дзесяць гадоў. Стары Вітаўг з яго магутным войскам яшчэ пяць гадоў адбіваў жаданне ў дзядзькі Юрыя змагацца за прастол з пляменнікам. Вітаўт быў як ніколі моцным. I нават марыў здабыць для сябе карону. У выпадку ўдачы Вялікае Княства Дітоўскае атрымала б абсалютную незалежнасць ад Полыпчы, і гэта аблегчыла б у далейшым аб’яднанне яго з Масковіяй. Карона для сябе, а пасля для ўнука — якая цудоўная перспекгыва! Аднак мары гэтай не дадзена было здзейсніша. Дабіўшыся ў 1430 годзе ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Зігмунда I дазволу на карананыю, стары Вітаўт ужо склікаў на цырымонію знатных гасней: князі цвярскі, разанскі і мазавецкі, малдаўскі гаспадар, перакопскі хан, лівонскі магістр, паслы візантыйскага імператара. Узрадаваная Соф’я выправіла з мітрапалітам у Вільню пятнашацігадовага сына. Толькі цырымонія не адбылася. Каралеўская карона, якую павінны былі прывезці з Германіі, не прыбыла. Спаконвечны супернік Вітаўта Ягайла, які вырашыў любой цаной сарваць каранацыйныя планы вялікага князя літоўскага, даў загад сачыць па дарогах Польшчы за пасламі Зігмунда I, каб забіць іх і захапіць карону. Своечасова папярэджаныя, яны не сталі рызыкаваць жыццём і павярнулі назад.
Каранацыя сарвалася. Гэта было такім моцным ударам для Вітаўта, што праз тры месяцы ён памёр. Здаецна, гэта быў сардэчны прыпадак, падчас якога вялікі князь літоўскі ўпаў з каня і разбіўся.
Пасля смерці Вітаўта стала зразумела: Вялікага Княства /Іітоўскага юнаму Васілію не атрымаць — дзед не паспеў
падрыхтавапь літвінаў да прызнання ўнука спадчыннікам. Ды і Маскоўскі прастол можна згубіць: Юрый Звянігарадскі адразу ж паслаў да Соф’і і яе сына з патрабаваннем вызваліць велікакняжацкія палаты. Заставалася адно: ехаць у Залатую Арду і паспрабаваць схіліць хана да рашэння выдаць Васілію ярлык на вялікае княжанне. 3 уладальнікам татарскага ярлыка наўрад ці Юрый стане звязвацца! Місію паспяхова выканаў баярын Усевалажскі. Хітры дыпламат Соф’і, ён здолеў даказаць татарам, што княжанне Васілія Васільевіча будзе ім больш выгадным. У выпадку ўдачы маскоўская гасударыня абяцала ажаніць сына з унучкай Усевалажскага, сіроткай Аннай Андрэеўнай.
Аднак абяцання свайго Соф’я Вітаўтаўна не выканала. Пятнаццацігадовы Васілій даведаўся, што жонкай яго мусіць стаць... чатырохгадовая дзяўчынка, і слёзна маліў маці знайсні яму дарослую нявесту. У выніку абранкай стала стрыечная сястра Анны Марыя Яраслаўна Серпухоўская. Тады пакрыўджаны Усевалажскі прапанаваў руку ўнучкі спадчынніку Юрыя Звянігарадскага Васілію Касому.
Касы быў старэйшым сынам Юрыя. Акрамя яго меўся яшчэ Дзмітрый па мянушцы Шамяка. Абодва хлопны былі ўжо ва ўзросце. Касы паспеў ажаніцца і аўдавець. Дзяцей, праўда, не займеў. Шлюб з чатырохгадовай дзяўчынкай яго, гледзячы па ўсім, не бянтэжыў. Галоўнае, яго жонка паходзіла з таго ж Серпухоўскага княжага дому, што і нявеста вялікага князя маскоўскага.
На вяселлі ўнучкі Усевалажскі з таямнічым відам працягнуў маладым каштоўны куфэрак. У куфэрку гэтым аказаўся аздоблены самацветамі рэдкі па прыгажосці залаты пояс.
Гэта была сапраўдная рэліквія. Калісьці суздальскі князь выдаваў дачку замуж за маладога Дзмітрыя Данскога, сына спаконвечнага праціўніка свайго, і заказаў гэты пояс лепшым ювелірам. Пояс уяўляў сабой стылізаваную выяву ракі Угры, называемай Поясам Багародзіны. I, бачна па ўсім, мусіў сімвалізаваць уладу над Вялікім Княствам Маскоўскім. Безумоўна жаночае ўпрыгажэнне прызначалася жонцы Дзмітрыя Данскога Еўдакіі. Але атрымала
яго малодшая сястра Марыя, баярыня Вельямінава. Уплывовы баярын Вельямінаў падмяніў на вяселлі пояс-сімвал і прысвоіў. А пасля Вельямінавы скрадзены пояс перадалі сваёй дачцэ, калі тая выходзіла за Усевалажскага. I вось цяпер як сімвал вялікакняжацкай ўлады пояс перайшоў ва ўладанне да маленькай жонкі Васілія Касога.
Касы не хаваў сваёй радасці. Нягледзячы на тое, што пояс быў зроблены як жаночае ўпрыгажэнне, ён тут жа надзеў яго на сябе і пачаў насіць, мяркуючы, пэўна, што пояс можа бынь атаясамлены з вялікакняжацкім вянцом. 3 нецярпеннем чакаў спадчыннік Юрыя Звянігарадскага вяселля Васілія Васільевіча з Марыяй Яраслаўнай, каб з’явіцца на шлюбным піры падперазаным Поясам Багародзіцы.
Верныя людзі адразу ж данеслі Соф’і Вітаўтаўне пра намеры пляменніка. Але яна да апошняй мінуты спадзявалася, што той не рашыцца на такую грубую публічную дэманстрацыю сваіх прэтэнзій. Рашыўся.
Калі, усміхаючыся, Касы ўвайшоў у залу для піроў, Соф’я паўстала з месца свайго, у здзіўленай цішыні імкліва наблізілася да Васілія Касога і сарвала з яго каштоўны пояс. «Крадзенае апранаеш?» — пагрозліва спыталася вялікая княгіня. «Не мы злодзеі, а вы з сынам, — адказаў пакрыўджаны госць, — бо ўкралі ў нас маскоўскі прастол». Соф'я Вітаўтаўна ўспыхнула гневам і паказала Васілію Касому на дзверы. Пояс яму яна так і не вярнула. Маскоўская дзяржава ўступіла ў фазу грамадзянскай вайны...
Ужо праз чатыры месяны Юрый Звянігарадскі, які валодаў адначасова і Галіцка-Валынскім княствам, сабраў у Галічы раць для пахода на Маскву. Насустрач яму вывеў сваё войска Васілій Маскоўскі. Яны сустрэліся на рацэ Клязьме, і Юрый ушчэнт разбіў пляменніка. Пераможца тут жа абвясціў сябе вялікім князем маскоўскім. 3 васямнаццанігадовым пляменнікам ён абышоўся гуманна — даў яму ва ўладанне Каломну. Але сімпатыі маскоўскага люда аказаліся не на баку Юрыя. Баяры, дваране, ратнікі па-
чалі перабягайь у Каломну. Спалолхаўшыся змовы, Юрый палічыў за лепшае адмовіцца ад Масквы і вярнуцца ў Галіч. Але зброі ён не склаў і, зрабіўшы перадышку, зноў пайшоў на Васілія.
На гэты раз выгнаны пляменнік пабег за дапамогай у Арду Аде на шдяху яго дагнаў ганен з радаснай весткай: Юрый у Маскве раптоўна памёр. А інтрыгана Усевалажскага маскавіты ханелі асляпіць, ды ён сканаў падчас экзекуцыі. Васідій вярнуўся ў сваю стадіцу.
Аднак на гэтым вайна яшчэ не скончыдася. Даведаўшыся пра смерць бацькі, Касы прывёў сваё войска пад сцены горада. I ненадоўга захапіў яго. Вялікая бітва пры Скараніне вырашыда дёс Масковіі. У ёй перамог Васідій Васідьевіч. Захопденаму ў падон Касому таксама, як да гэтага Усевалажскаму, выкададі вочы.
На дзесяць гадоў вайна спынідася. А пасдя, скарыстаўшы выпадак, у барацьбу з вядікім князем маскоўскім нечакана ўступіў мадодшы брат Касога Шамяка.
Гэта адбыдося ў 1445 годзе. Васідій з сынамі накіраваўся на багамолле ў Троіца-Сергіеў манастыр, і ў гэты час Шамяка захапіў Маскву. Потым ён паслаў узброены атрад за Васіліем. Вялікага князя знайшлі тады, калі ён маліўся. Яго схапілі і, нягледзячы на немыя крыкі і рыданні, пасадзілі ў сані. Васілій так баяўся сустрэчы з Шамякам, што нават гатовы быў тут жа, у манастыры, пастрыгчыся. Але яму гэтага не дазволілі. Павезлі ў Маскву. А ў Маскве чалавеку, які завёў жахлівую моду на асляпленні, самому выразалі вочы. Унучка баярына Усевалажскага, якая не пераставала аплаквань долю мужа і дзядулі, упершыню асушыла слёзы. Мала таго, ёй удалася вярнуць сабе Пояс Багародзіцы, які Шамяка паспяшаўся аддаць сляпому брату.
Аслеплены ж Васілій з жонкай быў адпраўлены ў зняволенне ў Угліч, Соф’я Вітаўтаўна — у Чухламу. Зрэшты, і Шамяка нядоўга пратрымаўся на прастоле. Пакараўшы Васілія, ён паказаў маскавітам, што нічым не лепшы за яго. I маскавіты вырашылі лепш падпарадкоўвацца ўсё ж такі законнаму правіцелю, а не ўзурпатару.
У 1448 годзе ў цямніцы памёр Васілій Касы. У 1453-м у Ноўгарадзе быў атручаны баярамі Шамяка, які прыбег сюды ў пошуках прытулку. Сын Соф’і Вітаўтаўны канчаткова сеў князем у Маскве. Болын яму ніхто не перашкаджаў, і правіў ён у адносным міры і спакоі 16 гадоў.
Соф'я вярнудася да дзяржаўных спраў, стаўшы вачыма «цёмнага» Васідія. I гэта быді надта ўваждівыя і зоркія вочы. Падданыя да яе ставідіся па-рознаму. Аде ў 1451 годзе васьмідзесянігадовая вядікая княгіня стада сапраўднай гераіняй, у адсутнасць сына арганізаваўшы абарону Масквы ад войскаў татарскага царэвіча Мазоўшы. У гэтыя дні гараджане заўжды бачылі старую княгіню побач з сабою на сценах Масквы. Натхнёныя гераізмам Соф’і, маскавіты паспяхова адбілі ўсе штурмы. Татары вымушаны былі «з вялікай ганьбаю» вярнуцца ў родныя стэпы.
Алесвечкаяежыццяўжодагарала. Ібчэрвеня 1453 года Вітаўтава дачка Соф’я, вялікая княгіня маскоўская, адышла ў нябыт. Калі пасля смерці яе нявестка заглянула ў куфар, дзе свякроў захоўвала самыя каштоўныя свае рэчы, то аказалася, што ўпрыгажэнняў там зусім няма. Затое меліся ў наяўнасці пяць ікон і «кораб з крыжамі і мошчамі». Залаты пояс, віноўнік разладу, згінуў немаведама куды. Гэтаксама як і апошняя ўладальніца яго, Анна Андрэеўна Серпухоўская.
Сапраўды, ёсць жанчыны, якія, нават нягледзячы на ўладнасць сваю і высокае становішча, застаюцца ў гісторыі толькі бледнымі ценямі. Соф’я Вітаўгаўна прачарніла ў мінулым двух народаў яркі каметны след — вялікая княгіня, якая марыла і ледзь не стала вялікай аб’яднальніцай земляў і дзяржаў! Hi да, ні пасля яе падобная смелая задума не ўзнікала ні ў адной правячай галаве, хайя многія з нашчадкаў Вітаўта і Дзмітрыя Данскога рашаліся на войны з Вялікім Княствам Дітоўскім і гвалтоўнае адабранне суседскіх тэрыторый.