Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.

Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.

Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
73.65 МБ
Князь Міхал ведаў Анастасію яшчэ маленькай дзяўчынкай, бо ў дзяцінстве жыў разам з бацькам сваім у Мсніслаўлі, дзе старэйшы Глінскі служыў як палкаводзец у бацькі Анастасіі. Клецкі пераможца стаў задумваіша пра тое, як бы звязань свой лёс з мужнай і яшчэ не страціўшай сваёй жаноцкай прывабнасці Анастасіяй. Тым болын што атрымаць Анастасію — значыла атрымаць яшчэ і Слуцк — надзейную непераможную крэпасць.
Слуцк цікавіў у тыя часы Глінскага яшчэ і тым, што вельмі хутка пасля свайго трыумфу, князь Міхал апынуўся ў Ka-
ралеўскай няміласці ў наступніка вялікага князя літоўскага Аляксандра, Жыгімонта I. Канфлікт адбыўся сур’ёзны, Глінскі вырашыў ўзняць мяцеж супрань свайго сюзерэна. Слуцкі замак мусіў стаць ягоным фарпостам. Заставалася ўгаварыць княгіню на шлюб.
У 1508 годзе Міхал Глінскі прыехаў да Анастасіі з вялікімі дарамі і цэлым атрадам праваслаўных шляхцінаў, якіх запрасіў стаць яго сватамі. Аднак нечакана атрымаў рашучую адмову. Матывы? Удава хоча застацца вернай памяці князя Сямёна. Яна ўжо дала зарок бясшлюбнасці ў царкве перад святымі іконамі і ў прысутнасні святара.
Зарок бясшлюбнасці... Ніякіх гістарычных падмацаванняў таго, што Анастасія сапраўды яго дала, няма. Разумная Анастасія не магла не адчуваць, што Глінскі, стаўшы яе мужам, мае намер дабівацца таго, каб ператварыцца ў адзінага законнага ўладальніка Слуцкага княства. Што ён зробіць тады з яе сынам Юрыем, якому ўсяго праз некалькі месяцаў павінна споўніцца шаснаццаідь? Юрый можа «выпадкова» загінуць на паляванні ці памерці ад нейкай невядомай хваробы. Можа, таму і адмовіла жаніху?
Як бы там ні было, але князь адчуў сябе абражаным і вырашыў узяць Слуцк сілай. Войска яго двойчы падыходзіла да горада, штурмавала замак і спрабавала падпаліць умацаванні. Але іх сустракалі гарматным агнём. Непрыступная для татар крэпасйь не здалася і на літасць Глінскаму. Канчаткова ж лёс горада і княгіні вырашыла смелая вылазка юнага Юрыя з атрадам слуцкіх ваяроў, якія, выбраўшыся праз таемны ход, нечакана ўдарылі з тылу па вайсках Глінскага. Князь Міхал вымушаны быў зняць асаду.
Больш шляхі мужнай Анастасіі Слуцкай і мянежнага Міхала Глінскага не перасякаліся. Мяцеж Глінскага быў падаўлены, а сам ён мусіў ратавацца, уцякаючы ў Маскву.
А як жа склаўся далейшы лёс Анастасіі? Адразу пасля сватаўства Глінскага ёй давялося зноў адбівацца ад татар, і яна зноў уратавала Слуцк. На гэты раз ёй дапамагаў у гэтым пасталелы сын. А ў пачатку наступнага года мані
ўрачыста склала з сябе апякунскія паўнамоцтвы і перадала кіраванне Слуйкім княствам Юрыю. Хоць, улічваючы маладосць і нявопытнаснь сына, Анастасія яшчэ некалькі гадоў дапамагала яму справай і парадай.
На шчасце, гады тыя выдаліся мірнымі. Княгіня і яе сын занядіся аднаўденнем свайго горада, які моцна пацярпеў падчас татарскіх набегаў. Гараджанам быў дадзены шэраг ідьгот, каб яны маглі аднавінь рамёствы і гандадь. Па загадзе Анастасіі і са згоды Юрыя быді пабудаваны Верхні і Ніжні замкі. У разбураным Троінкім манастыры княгіня на ўдасныя грошы пабудавала замест спаденай драўдянай каменную Троіцкую царкву, у памянь тых, хто загінуў, абараняючы Сдуцк ад татарскай навады. Правялі сын і маці таксама рэарганізацыю слуцкага войска, зрабіўшы яго яшчэ больш моцным і вялікім.
Разам са сваім надзейным войскам Юрый Алелькавіч неаднаразова хадзіў ваяваць. У 1511 годзе ён біў татар пад Кіевам, а ў 1514-м — удзельнічаў у бітве пад Оршай, дзе войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Канстанціна Астрожскага сышлося з войскам Вялікага Княства Маскоўскага. Маючы ў душы трывогу за сына, які ажно рваўся ў бой, Анастасія спрабавала ўтаймаваць яго, прывязаць да дому жаніцьбаю. Нявестай стада князёўна Алена Радзівіл. Але гэта не дапамагло. У часы доўгіх сынавых адлучак, калі ён шукаў славы на марсавых палях, маці зноў прымала на сябе ролю слуцкай гаспадыні.
У 1521 годзе татары ў апошні раз паспрабавалі авалодаць Слуцкам. Але развеяць міф аб непераможнасні случчан ім так і не ўдалося. Гэта адбылося за чатыры гады да смерці княгіні Анастасіі.
Яна паспела яшчэ ўладкавань лёс дачкі, аддаўшы яе за высакароднага князя, гетмана Канстанціна Астрожскага, які ўрачыста абянаў любіць і берагчы маладую жонку. Анастасія памерла ціха і лагодна, як маюць шчасце памерці толькі людзі з чыстым сумленнем.
Першы рыцар ^ялікага Княстба
Канстаннін Астрожскі
Рыцар спаў у праваслаўным храме. Стомлены пасля вялікай бітвы, ён зайшоў сюды нават не зняўшы цяжкіх даспехаў, пэўна, каб аддзячынь Нябёсам за пасланую яго войску перамогу. Аде анёды міру і спакою зашадясцеді сваімі бязважкімі крыламі, і забыўся пра ўсё стомлены рыцар. Соладка спаць у храме Божым, пад трапятанне анёльскіх крылаў. Соладка спаць, калі ўсе клятвы здзейснены і ўсе зарокі, дадзеныя Нябёсам, споўнены...
Князь Васілій Канстанцінавіч Астрожскі доўга глядзеў на надмагільны помнік свайго бацькі, які па яго заказе выканаў скульптар-італьянен. Ад фігуры каменнага рыцара, усталяванай ва Успенскім храме Пячэрскага манастыра, зыходзіў спакой і ўпэўненасць. Ён сапраўды быў такім — моцным, непахісным, упэўненым у сваёй праваце. Ён быў першым рыцарам Вялікага Княства Літоўскага, палкаводцам, які прынёс сваёй Айчыне самую вялікую колькасць перамог, і таму заслугоўваў найвялікшага ўшанавання.
Але набожны князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі не ведаў лепшай долі, чым спачыць у святым месцы — Кіева-Пячэрскім манастыры. Манахі дазволілі стварыць такую нехарактэрную для праваслаўных пахаванняў надмагільную скульптуру, якая на працягу чатырохсот гадоў сведчыла аб тым, што тут пахаваны сапраўдны раўніцель
і паборнік праваслаўя, які належаў да высакароднага еўрапейскага рыцарства. З’ява рэдкая, каді не казань выкдючная ў сярэднявечнай гісторыі.
Пра дзяцінства і ранняе юнантва князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага даследчыкам амадь нічога невядома. Нават дата нараджэння няпэўная — каля 1460 года. Верагодна, нарадзіўся ў радавым памесце бацькі, Астрогу. Аде продкі Канстанціна не меді звычкі пахвадяцца перад іншымі, кічыцца княжаскай годнасцю ды ўдаднасцю. Сціпда служыць дзеля дабра сваіх падданых і ніколі не рабіць нічога насуперак уласнаму сумленню — такі прыклад сваім нашчадкам пакінуў родапачынальнік дынастыі, князь Юрый Тураўскі.
Сярэдні сын князя Юрыя, Яраслаў, атрымаў ва ўладанне Пінск, які пасля смерці завяшчаў дваім сынам ад балгарскай князёўны Ефрасінні — Уладзіміру і Міхаілу. Ва Уладзіміра было чацвёра сыноў. Малодшы з іх, названы ў гонар прадзеда Юрыем, і даў пачатак роду Астрожскіх. А прозвішча пайшло ад маёнтка Астрог, што атрымаў за службу сваю сын Юрыя Уладзіміравіча, Дзмітрый. Пасля Дзмітрыя Астрожскага быў Даніла. Гэта менавіта ён, паклікаўшы на дапамогу татар, адстаяў Галіччыну, калі польскі кароль Казімір III намагаўся захапіць яе. Трое з пяці сыноў Данілы загінулі ў сумна вядомай для беларусаў бітве на Ворскле, чацвёрты пайшоў у манахі. Род пранягваў малодшы Фёдар. Ён праславіўся як герой Грунвальда і Гусіцкіх войн. Фёдараў сын Васіль пратэставаў супраць усялякага аб’яднання Вялікага Княства /Іітоўскага з Каронай Польскай. Фёдараў ўнук Іван праславіўся перамогай над крымскімі татарамі ў 1454 годзе пад Церабоўлем. Тады з татарскага палону былі ўратаваны 9 тысяч чалавек, а ўзрадаваная жонка Івана Астрожскага, Настасся Глінская, узвяла ў гонар такой бліскучай перамогі манастыр у Калодзежным. Але ён не захаваўся — спалілі татары, калі ў наступны раз здзяйснялі свой набег на Валынскія землі. Колькі іх, набегаў гэтых, было ў часы
маденства сына Івана Астрожскага, Канстанціна, цяжка сказаць. I хіба не татары віноўныя ў раннім сіроцтве Канстанціна?
У сямігадовым узросце ён ужо знаходзіўся пад апекай старэйшага свайго брата Міхаіла, дзядзькі Юрыя Астрожскага, які вадодаў маёнткам Засдаўе на Вадыні, і другога дзядзькі, князя Льва Гдінскага, чадавека знатнага, аде небагатага, вымушанага зарабдяць на жыццё, сдужбай у князя Мсцісдаўскага. Ці выпада юнаму Канстанціну павучыцца за мяжой, як тое атрымадася, напрыкдад, у Міхаіда, сына Льва Гдінскага? Цадкам магчыма. Тым бодьш што ў дакументах дітоўскіх ды подьскіх імя Канстанціна Астрожскага ўпершыню згадваецца тодькі ў 1486 годзе — дваіднацішасцігадовы князь атрымаў вучоную ступень бакадаўра.
Пэўны час Канстанцін сдужыць у трокскага ваяводы Марціна Гаштодьда. Потым разам з братам Міхаідам Іванавічам ён знаходзіцца ў свіце вядікага князя дітоўскага Казіміра Ягедончык. Аде хутка давядося мадодшаму Астрожскаму праявіць сябе і як стратэгу ў бітвах з крымскімі татарамі, набегі якіх станавідіся ўсё бодьш частымі. У 1491 годзе князь Канстанцін праявіў сябе ў якасці камандзіра, каді конніца Вядікага Княства /Іітоўскага на чаде з Сямёнам Гадынанскім разбіда войска крымскіх татар пад Ізясдавам. Літоўскія падітыкі ведаді: татары дзейнічаюць у дамове з маскоўцамі. Вядікі князь маскоўскі дічыць незаконным знаходжанне правасдаўных зямедь у скдадзе Рэчы Паспадітай, ён жадае дадучыць іх да Масковіі «дзеля яднання правасдаўных». I некаторыя ў Вядікім Княстве Літоўскім быді бы рады таму. Іван III выступіць на Відьню, як тодькі татары дастаткова асдабяць дітоўскае войска.
У падрыхтоўцы да вядікай вайны ў чэрвені 1492 года памёр Казімір Ягедончык, які адначасова быў і вядікім князем дітоўскім, і каралём подьскім. Перад магнатамі дзвюх краін паўстада пытанне: каго абраць на апусцедыя прастоды. Яшчэ ў 1484 годзе Казімір выказаў сваю водю:
пасля яго каралём Польшчы стане старэйшы сын Ян Ольбрахт, вялікім князем літоўскім — другі сын— Аляксандр. У 1491 годзе Аляксандр нават прыбыў у Вільню, каб прыгледзецца да мясцовага асяродку і вылучынь тых людзей, якія маглі б стайь яго бліжэйшымі паплечнікамі.
Аляксандр быў рамантыкам, шмат часу прысвячаў чытанню. Больш за ўсё цаніў годнасць. Ён захапляўся сярэднявечнымі раманамі пра караля Артура і марыў ператварыць Вільню ў другі Камелот. У таемнай зале Віленскага палаца Аляксандр паставіў круглы стол, а хутка вакол яго пачалі збірацца і рыцары — лепшыя з магнатаў-равеснікаў Аляксандра. Былі тут браты Мікалай і Януш Радзівілы, сын Марціна Гаштольда Альбрэхт, Аляксандр Хадкевіч. Далучыліся да іх таксама два старэйшыя рыцары — Іван Сапега і Сямён Гадынанскі. Былі і іншыя. Усяго іх было «лікам дванаццаць». Аднак першым сярод іх за круглым сталом Аляксандра Ягелончыка стаў Канстанцін Астрожскі. Аляксандр захапляўся розумам, кемлівасцю і шчырасцю Канстанціна. I Астрожскі адказваў свайму сябру тым жа.