Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.

Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.

Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
73.65 МБ
3 татарамі заключылі мір, дык Васілій III знайшоў з-за чаго распачань новую вайну. Падалося яму, што сястру яго, удаву Алену Іванаўну, Жыгімонт зачыніў, ды на радзіму ў Масковію не выпускае. Чым не повад? Сясйёр жа браты мусяць абараняць! Але, пэўна, не лёс Алены Іванаўны, якая цяпер засталася пры заснаваным ёю манастыры ў Браславе, непакоіў яго. Васілій III на Браслаў не пайшоў. Думкі яго былі аб Смаленску — галоўным фарпосце Вялікага Княства Літоўскага. Ён меў магутную крэпасць, якой марыў завалодаць маскоўскігасудару.
Войскі маскоўскія рушылі на Смаленск восенню 1512 года. Хто б мог падумаць, што смаляне, спаконвеку праваслаўныя, не толькі не расчыняць брамы перад імі, але і акажунь супраціўленне. Менавіта пад Смаленскам Васілію III стала вядома пра раптоўную смерць Алены Іванаўны ў манастыры. «Атруцілі!» — заявіў ён і толькі тады паслаў пад Браслаў аднаго з ваявод сваіх з асобным атрадам. Помсціць? Дарэчы, адначасова Васілій III скіраваў атрады пад Оршу і Барысаў, Друнк, Мінск і Віцебск.
Шэсць тыдняў трымаў Смаленск у аблозе гасудар Масковіі. I адступіў толькі пачуўшы пра тое, што Канстанціну Астрожскаму ўдалася сабрань 30-тысячнае войска, якое вось-вось рушыць да яго. Маскоўскі гасудар ужо добра ведаў, які гэта палкаводзец, і баяўся сыходзіцда з ім на полі бойкі. Але змірыцца з няўдачай Васілій не жадаў. У сярэдзіне чэрвеня 1513 года ён зноў прывёў сюды войскі.
На гэты раз вялікі князь маскоўскі вырашыў супрацьпаставіць Астрожскаму клецкага пераможцу Міхаіла Глінскага, якому даў пад начала 30 тысяч масквічоў і накіраваў на Віцебск і Полацк. Можа, Васілій III думаў, што Астрожскі абрынецца ў першую чаргу на здрадніка Глінскага? А пакуль яны там будуць разбірацца адзін з адным, і Смаленск здасца? Схаваўшыся ж за яго магутнымі сненамі, можна будзе ўжо адтуль рыхтаваць удары па воінстве Вялікага Княства Літоўскага.
Аднак Астрожскі не пайшоў сам на родзіча. Паслаў два атрады. I так зладжана дзейнічалі між сабой іх кіроўцы, што з вялікімі стратамі князь Міхаіл адступіў да Смаленска. Сам жа Астрожскі за гэты час з невялікім атрадам узброенай шляхты разбіў пад Оршай аднаго з маскоўскіх ваявод, трэба думаць, пыхлівага і бяздарнага, бо людзей у яго было больш, а кіраваць імі як належыць ён не здолеў. Цяпер ніхто не замінаў гетману на шляху да Смаленска. Але і на гэты раз адмовіўся Васілій III ад рашучай бітвы. Паспяшаўся знянь аблогу і адвёў войскі свае.
Да трэняга паходу на Смаленск гасудар Масковіі рыхтаваўся болыіі старанна. Ен ужо забыўся пра ідэю ратавання адзінаверцаў праваслаўных ад ўлады Жыгімонта I. Было зразумела, што ратаваша ў Вялікім Княстве Літоўскім ніхто болын не жадае. Ен ужо не гаварыў пра помсту за сястру, усім было бачна сапраўднае яго стаўленне да няшчаснай Алены Іванаўны, якую, магчыма, і сапраўды атруцілі падданыя, думаючы, што гэтак хутка пакончаць з вайной. Васілій III быў апантаны прагай ў рэшце рэшт захапіць непакорны Смаленск. Два няўдялыя паходы моцна ўдарылі па яго гонару. Сабраўшы велізарнае воінства, Васілій III заручыўся падтрымкай імператара свяшчэннай Рымскай імперыі Максімільяна I, дамовіўся з неправаслаўнымі датчанамі, узяў сабе ў саюзнікі спаконвечных ворагаў Масковіі і Вялікага Княства — рыцараў Тэўтонскага ордэна. Васілій III прапанаваў сумеснымі намаганнямі разбіць войска Вялікага Княства Літоўскага, скончыць з войскам
Польскім, а пасля падзяліць між сабой землі гэтых дзяржаў.
У маі 1514 года 80-тысячная армія Васідія III аблажыда Смаденск. Артыдерыю з надта ўмелым пушкаром Стэфанам маскоўцам даў Максімідьян I. Горад пад абстрэдам ператварыўся ў пекда. Аде ўзяты ён быў усё ж такі не сідаю, а падманам. Міхаід Глінскі выклікаў смадян на перамовы і абяцаў ім сваё заступніцтва, каді здадуцца. Сказаў, што сам сядзе ў Смаленску ўдадаром і ніякіх разбурэнняў і гвадту не дазволінь учыняць. Смадяне прывяді Гдінскага да цалавання крыжа (бо ў Маскве ён зноў стаў праваслаўным) і бодьш не сумнявадіся ў абяйаным. Тым бодьш што, згодна з паданнем, крыж, які давядося цалавань Глінскаму, быў славутым Крыжам Ефрасінні Полацкай. Вывезлі яго неяк з Полацка ў якасні трафея смаленскія князі. 3 тых часоў святыня ў Смаленску знаходзілася.
Зрэшты, і смаляне, і сам князь Міхаіл, аказаліся ашуканымі. Смаленск Глінскаму Васілій III пашкадаваў. Сабе забраў. Смалян жа, хаця і не караў смерцю, але, перапісаўшы падушна, загадаў прысягнуць сабе, «забыўшы назаўжды пра Літву». Многіх з іх пасля прымусова вывезлі ў Маскву. Багацці ж іх падзялілі між сабой ваяводы. А Крыж святой Ефрасінні ўзяў сам Васілій III. Пасля ён да самай сваёй смерці, загадкавай, незразумелай, трымаў святыню пры сабе ў нераме, а выносіў да народа толькі ў вялікія святы.
Міхаіл Глінскі пасля таго, як Васілій Маскоўскі воляю сваёй ператварыў яго ў клятвапарушальніка, спрабаваў пакінуць маскоўскае войска і з пакаяннем вярнуцца да Жыгімонта I. Але быў схоплены, вывезены ў кайданах у Маскву і кінуты ў цямніцу, дзе правёў многія гады.
Узяўшы Смаленск, Васілій III перадаў кіраўніцтва войскам ваяводам Міхаілу Булгакаву па мянушцы Голіца і Івану Чалядніну і, загадаўшы рушыць далей, да самай Вільні, з’ехаў у Дарагабуж. Ваяводы паваявалі Капыльскую, Тураўскую і Мазырскую землі, папалілі наваколлі Слуцка,
захапілі Мсціс/іаў, Крычаў, Прапошаск (цяпер Слаўгарад). I ўсё без вялікіх страт са свайго боку.
Урэшце літвінам ўдалася сабраць трыццацітысячную армію. Сам Жыгімонт прывёў з Полыпчы чатыры тысячы конных наёмнікаў. Каля пяці тысяч ваяроў кароль, які спыніўся ў Барысаве, пакінуў для аховы сваёй асобы, а астатніх перадаў пад кіраўніцтва гетману Астрожскаму. Дваішаць пяць тысяч супраць амаль васьмідзесяці? А гэта яшчэ не ўступалі ў бітву грозныя саюзнікі Масковіі! Падобна было, што Літве, а за ёй і Польшчы, варта пачынаць рыхтавацца да пагібелі.
Дапускаў такі зыход і сам Астрожскі. Але ён яшчэ спадзяваўся на Боскую справядлівасць, бо тое, што задумваў учынінь Васілій III, бачылася яму справай нябоскай.
Першыя сутычкі перадавых атрадаў адбыліся на берагах Бярэзіны і Бабра. Тут удача была на баку літвінаў. «I там усю стражу маскоўскую пабілі і многа жывых злавілі», — канстатаваў летапісец. 6 верасня войска Астрожскага наблізілася да асноўных сіл Васілія III. Як сведчаць сучаснікі тых падзей, гетман Вялікага Княства Дітоўскага «...знайшоў... войска маскоўскае за Оршаю горадам. за Дняпром, на рацэ Крапіўне».
Расійскі гісторык М. Карамзін сцвярджае, што супраціўнікі «некалькі дзён стаялі ціха, расіяне на левым, літоўцы на правым» берагах. I тое, што князь Канстанцін прапаноўваў маскоўскім ваяводам разысціся без бітвы, але тым не менш таемна ўзводзіў мост у пятнанцаці вёрстах ад іх стану. У нашых ды ў польскіх хроніках звестак пра перамовы няма. Але гэта не значыць, што іх не магло быць. Астрожскі не жадаў, каб пралілася праваслаўная кроў. Тым больш што якраз у дзень бітвы было вялікае праваслаўнае свята — Нараджэнне Багародзіцы. Калі ж стала зразумела, што мірам скончыць немагчыма, Астрожскі скамандаваў сваім ваярам перапраўляцца праз Дняпро. Прычым, толькі невялікая частка войска рабіла гэта на вачах у непрыяцеля (маскоўскія ваяводы пасмейваліся, маўляў
пачакаем, пакудь усе перабяруцца да нас, тут мы з імі і скончым адным ўдарам), ддя пераправы конніцы ўдадася знайсці брод, схаваны ад вачэй маскоўскіх назірадьнікаў, а артыдерыю перавезлі ноччу па таемна ўзведзеных мастах.
У тую ж ноч з 7 на 8 верасня ў маденькай вясковай царквушцы стаў гетман Астрожскі на кадені ў гарачай мадітве. I прасіў ён Святую Тройцу і святога Мікадая дапамагчы ў бітве з праціўнікам, войскі якога амадь у тры разы пераўзыходзіді яго па кодькасці. I абяцаў пабудавань ў Відьні дзве царквы правасдаўных, «калі міласцівы і ўсемагутны Бог дасйь нам перамогу над... бязбожным ворагам і перадаснь у нашы рукі і ягоных людзей, такіх жорсткіх, як і шматлікіх». I, пэўна, пасдаў Бог нейкі знак, бо раніцай князь Астрожскі стаўся бодрым, вочы яго свяцідіся ўпэўненасйю і натхняў ён на бой ваяроў сваіх такімі сдовамі: «Няхай кожны акрыяе духам супрайь непрыяцеля. Сам Бог стаійь на нашым баку! Ёсць нам абарона з неба!»
Пакудь Астрожскі казаў сваю прамову, маскоўцы рынудіся ў бой. Аде першыя іх атакі быді адбіты. Гетман змагаўся ў першых шэрагах, падбадзёрваючы сваіх папдечнікаў. Неўзабаве дітвіны і самі пайшді ў наступ.
Перамога мусіда б дастацца маскоўцам. Яны знаходзідіся ў зручным ддя сябе месны, быді падрыхтаваны да сустрэчы з супраціўнікам, і іх быдо так шмат, што яны проста павінны быді задавіць дітвінаў кодькасцю. Аднак перамога ў той дзень выпада на додю Астрожскага. Падрабязна разабранна ў тым, што сапраўды адбыдося на поді бою паміж Дняпром і Крапіўнай, з-за супярэчдівасці сведчанняў сучаснікаў падзей, дстапісцаў і храністаў цяжка. Сумденны дасдедчык М. Карамзін даводі ўпэўнена расказвае пра падзеі, якія папярэднічаді бітве, аде раптам губдяецца, каді справа даходзіць да апісання самой схваткі. «Запэўніваюнь, што галоўныя ваяводы маскоўскія, князь БулгакаўТоліна і баярын Чаляднін, ад зайздрасні не хацелі дапамагаць адзін аднаму; што дзеянні расійскага
войска не мелі ні сувязі, ні агульнай мэты; што ў самым запале сражэння Чаляднін выдаў Булгакава і збег. Паводле іншых звестак, князь Канстаннін прымяніў хітрасць: адышоў прытворна, навёў расіян на гарматы і ў той жа час зайшоў ім у тыл. Усе кажуць згодна, што літоўцы ніколі не мелі такой слаўнай перамогі над расіянамі: гналі, рэзалі, тапілі іх у Дняпры і ў Крапіўне; целамі ўсеялі палі паміж Оршай і Дуброўнай; паланілі Булгакава, Чалядніна і шэсць іншых ваявод, трыццаць сем князёў, больш 1500 дваран і чыноўнікаў; узялі абоз, сцягі, снарад агнястрэльны; адным словам, у поўнай меры адпомсцілі нам за Вядрошскую бітву. Мы страцілі трыішаць тысяч воінаў: ноч і лясы не ўратавалі астатніх».
Астрожскі выканаў тое, што абяцаў Нябёсам. У гонар святога Мікалая-Цудатворца пабудаваў гетман ў 1518 годзе на месцы бітвы манастыр. Адзін з храмаў, якія Канстанцін ўзвёў у Відьне, таксама быў Свята-Мікодьскі. Другі быў асвечаны ў гонар Святой Тройцы. Акрамя гэтага, Астрожскі зрабіў багатую фундацыю ддя царквы Свята-Духава манастыра.
Бітва пад Оршай атрымада такі рэзананс у Еўропе, што Астрожскага пахвадіў нават Папа Рымскі, накіраваўшы свайго дегата Пізоні з пахвадой: «Князь Канстанцін можа быць названы лепшым военачальнікам нашага часу... у баі не саступае па храбрасці Ромулу». Пасдя перамогі Астрожскага саюзнікі Васідія III ужо не рашыліся ваяваць супраць Жыгімонта I. Максімідьян I нават прапанаваў вялікаму князю літоўскаму парадніцца. Жыгімонт узяў за жонку яго пдяменніцу Бону з рода міданскіх герцагаў Сфорца. Вядікае Княства Дітоўскае і Карадеўства Подьскае быді ўратаваны ад пагібеді.