Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.
Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
Трыішацігадовы князь быў адным з тых, хто пасля смерці Казіміра падтрымаў кандыдатуру Аляксандра, хаця большасйь праваслаўных магнатаў на элекцыйным сейме патрабавалі карону для адзінаверца Сямёна Алелькавіча. Яны думалі, што калі прастол у Вільні зойме Алелькавіч, то маскоўскі князь адмовіцца ад вайны. Бо, сапраўды, навошта ж выратоўвань праваслаўных ў Вялікім Княстве Дітоўскім, калі гасудар гэтай дзяржавы таксама праваслаўны? Ды і Рэчы Паспалітай не трэба будзе падначальвацца, бо ў Польшчы пасля Казіміра будзе манарх, не звязаны кроўнымі вузамі з гаспадаром Вялікага Княства Дітоўскага.
Ui перавесілі б на той час аргументы праваслаўных у перадвыбарнай бараньбе, каб князь Астрожскі таксама падтрымаў Алелькавіча? Малаверагодна Большаснь паноў-рады, за якім было рашучае слова, былі каталікамі і прыхільнікамі дынастыі Ягелонаў. Аляксандр перамог
свайго суперніка. Астрожскі, паўстаўшы перад выбарам: сябар ці вера — абраў сябра. Зрэшты, Аляксандр абяцаў быць лаяльным да сваіх падданых, якога б веравызнання яны не былі. А яшчэ, кажуць, на першым жа паседжанні круглага стала пасля атрымання Аляксандрам прастола рыцары прапанавалі свайму сюзерэну паслань сватоў да дачкі вялікага князя маскоўскага Івана III. 3 родзічамі не ваююць. Родзічаў шануюць і берагуць. Ды і князёўна Алена Іванаўна — рэдкая прыгажуня. Вялікі князь літоўскі згадзіўся. Але ён нават не паспеў сабрань пасольства.
Маскоўскія войскі рушылі праз мяжу ў жніўні 1492 года, усяго праз два месяны пасля смерці Казіміра і менш чым праз месяц пасля каранацыі Аляксандра. Усе рыцары круглага стала выправіліся з войскамі абараняць правы свайго сюзерэна. Дакладных узгадванняў пра тое, у якіх бітвах прымаў удзел Канстанцін Астрожскі не захавалася. Але ён звярнуў на сябе ўвагу палкаводцаў Вялікага Княства. Аляксандр нават узнагародзіў свайго сябра «за асабістую ваенную чыннасць», праўда, ужо пасля падпісання міру.
Вайна доўжылася два гады. Вялікае Княства Дітоўскае моцна пацярпела. Аляксандр усё больш умацоўваўся ў думках, што толькі жаніцьба на дачцэ ворага можа даць мір. У 1494 годзе паслы Аляксандра: Станіслаў Гаштольд, бацька Альбрэхта, гетман найвышэйшы Вялікага Княства /Іітоўскага Пятро Белы і Канстанцін Астрожскі — праз разбураныя гарады і спаленыя вёскі дабраліся да мяжы з Масковіяй і патрабавалі суправадзіць іх у сталіну да Івана III. Яны прасілі маскоўскага ўладара спыніць вайну і прапаноўвалі шлюб Аляксандра і князёўны Алены. Іван III літасціва згадзіўся. За права на землі ў вярхоўях Акі, а таксама Вязьму, Дарагабуж і іншыя гарады ўсходняй Смаленшчыны.
Прыўкрасную нявесту прывёз ў Вялікае Княства Дітоўскае Альбрэхт Гаштольд. Менавіта яму даверыў Аляксандр права на так званы папярэдні шлюб — сярэд-
нявечны абрад, які з’яўляўся гарантам таго, што нявесту не вярнуць з паўдарогі назад, зняслаўленую і пакрыўджаную. 3 бацькоўскага церама яна мусіла ад’ехаць ужо жонкай. Ад імя жаніха Гаштольд у храме даў шлюбную клятву Алене і надзеў ёй на палец заручальны пярсцёнак. Калі шлюбны поезд наблізіўся да сталіцы, насустрач Алене Іванаўне выехалі чатыры прадстаўнікі самых паважаных магнацкіх родаў Вялікага Княства. Двое мужчын і дзве жанчыны. Прычым, адзін мужчына і адна жанчына былі каталікамі (як жаніх), а іншыя двое — праваслаўнымі (як нявеста). Аляксандр адправіў праваслаўных Канстанціна Астрожскага і маладзенькую жонку Альбрэхта Гаштольда князёўну Соф’ю Вярэйскую (яна, дарэчы, даводзілася Алене кузінай), а каталікоў — Міхаіла Глінскага (ён толькі-толькі вярнуўся на радзіму пасля навучання за мяжой і адразу быў прыняты ў рыцары круглага стала) і жонку Януша Радзівіла Альжбэту.
Аляксандр марыў адразу ж увесні жонку ў кола сваіх сяброў. Але мара пра шчаслівае і гарманічнае сямейнае жыццё таксама як і мара пра трывалы мір, былі дарэмнымі. Алену запалохалі ў Маскве літвінамі, якія ўсімі магчымымі спосабамі будуць дабіваідна яе пераходу ў каталіцызм і нават з-за яе прыхільнасці да праваслаўя могуць падвергнуць пакутам і смерці. Няшчасная ніяк не магла паверынь у тое, што муж і яго сябры жадаюць ёй толькі дабра. Літвінам таксама палюбінь Алену не давялося. Бо нават заключаны з яе бацькам Іванам III мір не даў адпачынку Вялікаму Княству Літоўскаму. На землі Аляксандра зноў пачалі прыходзіць саюзнікі маскоўцаў — татары. Гэткай была іх дамова з Іванам Маскоўскім, які пасля кароткай перадышкі намерваўся працягваць барацьбу з Аляксандрам за землі.
У 1495 годзе Астрожскаму разам з панамі Гальшанскім і Храптовічам давялося сутыкнуцца пад Роўна з вялікім татарскім войскам. Сілы аказаліся настолькі няроўнымі, што літвіны вымушаны былі схавацца з воінамі сваімі ў Ровенскім замку. Яны спрабавалі зрабіць вылазку —
«Створым што мужско» — але яна сталася няўдалай. Асада з Роўна была знята толькі тады, калі ваяводы сабралі для татар выкуп.
Князь Канстанцін узяў рэванш над праніўнікам у наступныя гады. Летам 1497 года разам з братам Міхаілам яны ўступілі ў бітву з татарскім загонам каля Мазыра. Браты падсцераглі іх на рацэ Сароцы, каді тыя з вялікім палонам з хлопнаў і дзяўчат вярталіся ўжо з набегу. Рушылі татары павольна і не адразу змаглі абараніцна. У выніку яны былі разбіты. Сярод загінулых 340 татар быў і царэвіч Акмала.
У гэтым жа годзе князю Канстанціну давялося сысціся ў бойцы з татарамі каля Ачакава. Сын крымскага хана Мехмет-Гірэй на чале татарскага загона з тысячы чалавек тры дні праследаваў атрад Астрожскага, які вяртаўся з пахода на Валахію. У вялікіх і малых сутычках татары страцілі трыста ваяроў. Астрожскі захапіў у палон сына Мехмет-Гірэя. Праўда, ханскі сынок пасля ўсё ж такі збег. Князь Канстанцін прымаў удзел таксама ў бітве з татарамі каля Палоннага, у якой здабыў вялікую славу. Аляксандр падараваў герою Брацлаўскае, Вінніцкае і Звянігарадскае княствы.
А ў лістападзе 1497 года Астрожскі стаў вялікім гетманам Вялікага Княства Літоўскага. Гэта была галоўная ваенная пасада краіны. Атрымаў яе Канстанцін пры падтрымцы і рэкамендацыі свайго папярэдніка. Польскі храніст Мацей Стрыйкоўскі сведчыць: «.. Тетман Літоўскі Пётр Белы, старан, паважаны дваром і любімы народам, дежачы на смяротным ложку, сказаў журботнаму Аляксандру: “Князь Астрожскі, Канстанцін можа замяніць мяне Айчыне, будучы ўпрыгожаны вартасцямі рэдкімі”».
У 1499 годзе войскі Івана III зноў парушылі перамір’е. Аўтар «Хронікі літоўскай і жамойцкай» распавядае: «. ..Вялікі князь Маскоўскі вялікага пашырэння дзяржавы сваёй прагнучы, не жадаючы захоўваць перамір’я, знайшоў нагоду гэткую на Літву, што Аляксандр. вялікі князь
дітоўскі, дачнэ яго, Адене, якая быда з ім, не збудаваў царквы рускай на Віденскім замку... Uap Маскоўскі аб царкву з /Іітвою разарваў перамір ’е... змовіўся з Мецдікерам (Менглі-Прэем. — Аўг.), царом перакопскім, і з швагерам сваім Стэфанам, ваяводай вадашскім, і паднёс вайну супраць дітоўскіх паноў».
Маскоўскія войскі захапілі Сяргейск, Мцэнск, Бранск, Пуціўль, і толькі пасля гэтага Іван III афіцыйна абвясціў вайну. Аляксандр збіраў войска некалькі месянаў. У пачатку лета Астрожскі, маючы 35-тысячнае войска, выправіўся насустрач ворагу, на Дарагабуж. Рашучая бітва адбылася 7 ліпеня на Міцькіным полі ля невялікай, але бурнай і глыбокай рэчкі Вядрошы. Нягледзячы на тое, што сілы былі няроўнымі (у маскоўцаў толькі коннікаў налічвалася каля сарака тысяч, а яшчэ была і пяхота), на чыём баку акажаша перамога, доўга было незразумела. Зыход бітвы вырашыў полк маскоўцаў, які выйшаў з засады.
Войска Вялікага Княства Дітоўскага сталася разбіта. Каля 8 тысяч ваяроў загінула на полі бітвы, яшчэ больш патанула пры ўцёках, бо праціўнік знішчыў масты. Болып за 5 тысяч чалавек патрапілі ў палон. сярод іх было шмат князёў, знатных паноў, а таксама паранены Канстанцін Астрожскі. Гарматы і ўвесь абоз перайшлі да пераможцаў.
Скутага па руках і нагах Астрожскага прывезлі да Івана III. Дзіўнай і была гэтая сустрэча бацькі нявесты і былога свата. Іван III — ва ўсім велічы на троне, гетман Астрожскі — у жалезе, крыві і брудзе. Многія з баяр ужо абмяркоўвалі, якой смерцю пакарае першага рыцара Вялікага Княства іх гасудар, але той раптам заявіў, указаўшы на князя Канстанціна: «... Яго ў нястачы не трэба трымаць, і паіць, і карміць добра: іншым князям і панам кармінь па паўдзеньге на дзень, а Астрожскаму па чатыры адтыны на дзень». Больш таго, Іван III прапанаваў гетману Вялікага Княства Дітоўскага перайці да яго на службу.
Гетман не згадзіўся. Доўгія гады цягнулася супрацьстаянне палкаводца і гасудара Масковіі. Увесь гэты час
кармілі Астрожскага добра і ўтрымлівалі ў цяпле і чысціні ў асобным доме ў Маскве. Яму нават дазвадяді прымаць у сябе суайчыннікаў, аде гэта ўсё роўна быда няволя.
Між тым Айчына Астрожскага знемагала. У 1501 годзе Аляксандр, жадаючы атрымаць надзейнага саюзніка ў барацьбе з цесцем, згадзіўся каранавацца яшчэ і польскай каронай — старэйшы брат яго, Ян Ольбрахт, кароль Польскі, памёр. Але палякі не сталіся рахманымі падданымі — на дапамогу літвінам яны не прыйшлі, а новым каралём усяляк спрабавалі кіраваць, патрабуючы, каб Аляксандр усе свае дзеянні папярэдне абмяркоўваў з найбольш заможнымі польскімі панамі. Палякі хутка адцяснілі ад караля рыцараў Віленскага круглага стала, а разам з імі і жонку, якую і каранаваць нават адмовіліся.
Аляксандр засмуціўся. У 1503 годзе ён прыніжана прасіў у Івана III: «Злітуйся, вазьмі па-старому любоў і сяброўства з братам і зяцем сваім». Замест міру Іван Маскоўскі падпісаў толькі шасцігадовае перамір’е, узяўшы за тое землі ў басейне Угры, а таксама Смаленшчыну, Браншчыну і Гомельшчыну. Такіх тэрытарыяльных страт Вялікае Княства Літоўскае яшчэ ніколі не несла. Зноў здзяйснялі набегі крымскія татары... Толькі Бог ведае, як сціскалася сэрца гетмана Астрожскага, калі да яго даходзілі такія весткі. Магчыма, ён спадзяваўся, на тое, што ў сувязі з перамір’ем яго дазволяць выкупіць, але гэтага не адбылося.
У лістападзе 1505 года памёр Іван III, прастол заняў яго сын Васілій III. Астрожскаму зноў, цяпер ужо амаль ультыматыўна, прапанавалі ганаровы пераход на службу да маскоўскага князя. He атрымаўшы ж згоды, Васілій «...няволяй цяжкай да прысягі і вернасні прымушаў». Астрожскага вывезлі ў Волагду і зноў закавалі ў кайданы.