Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.
Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
А ў жніўні 1506 года сябра князя Канстанціна, караля Аляксандра Ягелона не стала. Ад бед і нягод разбіты паралюшам, ён да апошняга змагаўся за Вялікае Княства Літоўскае, імкнуўся весці войска на татар. Толькі калі
А/іяксандр, паміраючы, упаў з каня, падданыя згадзіліся на тое, каб яго змяніў адзін з рыцараў яго круглага стала. Ім быў Міхаіл Глінскі, якому ўдалася здабыць перамогу над татарамі пад Клецкам. Аляксандр, выслухаўшы ганца, які прынёс вестку пра перамогу, назаўжды закрыў свае вочы...
Князь Астрожскі, калі яму расказалі пра тое, быў уражаны. Ён лічыўся першым сярод Аляксандравых рыцараў, але ў час найвялікшай бяды змог быць каля сюзерэна. Чаго ён чакае ў вязніцы? Высакародства праціўніка гасудар Масковіі не ацаніў — волі яму ён не дасць. Але бегчы трэба! Трэба хаця б паспрабавань! Бо пасля ўжо і сіл на тое не застанецца.
У гэты час сапсаваліся стасункі ў Івана III з крымскім ханам. Князь Канстанцін прасіў перадаць вялікаму князю маскоўскаму, што гатовы прысягнуць яму на вернасць, каб ваяваць супраць ворагаў хрысніянства. Так, цяпер ён можа даць прысягу, не губляючы гонару свайго. Бо той, каму ён раней даваў абяцанне служыць верна і беззаганна, ужо паўстаў перад тварам Госпада.
Тлумачэнне гучала пераканаўча. Астрожскаму паверылі. 18 кастрычніка 1506 года, амаль праз два месяцы пасля смерці Аляксандра, князь Канстанцін у Маскве падпісаў так званую паручную грамату, заявіўшы тым пра сваю згоду служыць Васілію 111. Аднак тут жа выдвінуў адну істотную ўмову: ён ніколі не пойдзе супраць Вялікага княства Літоўскага, бо там ўсе — браты яму. А татары няхай аснерагаюіша рукі Астрожскага! Князю Канстанціну надалі баярскі чын і выправілі з войскам да паўднёвай мяжы Масковіі.
Ён і сапраўды хутка здолеў адагнаць нахабную арду «вялікія бітвы над татарамі даючы і выігрываючы». У Маскве ўздыхнулі ў палёгкай — не маніў Астрожскі, цяпер з маскоўцамі заадно будзе.
Але князь Канстанцін не збіраўся верай і праўдай служыць Васілію Іванавічу. Клятва, дадзеная пад пагрозамі, не мае сілы, лічыў ён. I чакаў выпадку, усімі сіламі імк-
нуўся абхітрыць дюдзей, прыстаўденых сачыць за ім. Між тым вясной 1907 года зноў узнікда прадчуванне, што хутка вайна. Яе прагнуў, каб вярнуць страчанае, і новы кародь подьскі і вядікі князь дітоўскі Жыгімонт I (мадодшы брат Аляксандра). У красавіку 1507 года Васідій III накіраваў падкі на Смаденск і Подацк. У чэрвені Жыгімонту ўдадася сабраць паспадітае рушанне, якое выступіда пад кіраўніцтвам гетмана Станісдава Кішкі. Па Маскве хадзіді чуткі, нібыта крымскія татары гэтым разам будуць саюзнікамі вядікага князя дітоўскага. Яны і сапраўды хутка з’явідіся пад Ноўгарад-Северскім — гэта быді земді Вядікага Княства Літоўскага, аде зусім нядаўна патрапіді пад удаду Масквы.
Астрожскі зрэагаваў хутка. Ен заявіў, што мусіць тэрмінова праверыць баяздодьнасць войск у Северскім на выпадак татарскай навады. А ўжо ў Северскай зямді здодеў князь адарвацца ад атрада, што суправаджаў яго, і з верным сдугой, бедарусам Адамам, які разам з Астрожскім зведаў падон, збегчы. Яны ішді да мяжы з Вядікім Княствам, пераапранутыя ў сядянскае адзенне, хаваючыся ад дюдзей. Днём — па дясах, ноччу — па дарогах.
Ужо Айчына быда недадёка, каді раптам захацедася князю зайсці ў вясковую царкву. Быда нядзедя, а ў нядзедю, нават знаходзячыся ў падоне, князь не прапускаў сдужбы. Яго вадзіді ў капдіцу, што знаходзідася побач з вязніцай. Аднак гэтым разам рашэнне выканаць доўг хрысціяніна дедзь не прывядо да бяды. Ужо знаходзячыся ў храме, пачуў князь крыкі натоўпу, што, маўдяў, схапіді Астрожскага. Канстанцін зразумеў: каб адвесці ад яго пагоню верны Адам ахвяраваў сабой. Назваўшыся чужым імем, даўся ў рукі дюдзям Васідія III. Неаднойчы пасдя мадіўся ў правасдаўных храмах Астрожскі за спачын душы катадіка Адама.
Вяртанне Канстанціна Астрожскага на Радзіму ў верасні 1507 года выкдікада вядікую радасць у Жыгімонта I. Для сустрэчы з новым удадаром Канстанцін адразу ж
паспяшаўся ў Гародню, дзе у той час знаходзіўся манарх. Астрожскага абсыпаді мідасцямі, вярнулі ўсе маёнткі і званні, падарыді новыя земді. Час быў напружаны. Ужо ў кастрычніку Васідій III зноў накіраваў ваявод Ходмскага і Захар’іна з войскамі на Крычаў і Мсцісдаў. У гарадах мужна адбівадіся. Сам Жыгімонт павёў паспадітае рушанне да іх на дамапогу. Канстанцін Іванавіч быў побач з ім. Даведаўшыся пра тое, маскоўскія ваяводы вырашыді вярнуцца на тэрыторыю свайго княства.
27 дістапада 1507 года Астрожскі зноў атрымаў гетманскую будаву. I амадь адразу ж яму давядося выступіць супраць быдога сябра і родзіча Міхаіда Глінскага. Як ужо там атрымадася, чаму не пададзіў пераможца Клецкай бітвы з новым гаспадаром Вядікага Княства Літоўскага, аде скончыдася ўсё мяцяжом. Гдінскі сабраў шмат прыхільнікаў, і яны захапіді шэраг бедарускіх гарадоў. Казалі, ёсць у Глінскага ўжо і дамоўленасць з Васіліем III, што той прыме яго з заваяванымі гарадамі пад сваю апеку і ў гэтых гарадах будзе князь Глінскі паўнаўладным гаспадаром. Гэта не атрымалася, хаця на дапамогу князю прыйшлі маскоўскія войскі. Шмат жа ў чым таму паспрыяў Астрожскі. Войскі Глінскага былі разбіты, і ён збег у Маскву. A 8 кастрычніка 1508 года паміж Жыгімонтам I і Васіліем III быў падпісаны «вечны мір», які, аднак, пакінуў абедзве дзяржавы ў тых межах, што склаліся ў выніку папярэдніх войнаў.
Усё вярнулася да гетмана Астрожскага: воля і Айчына, слава і любоў людзей. Толькі сям'і ў яго ўсё не было. А без сям’і, без спадчыннікаў — дзеля чаго такое жыццё? Неяк даведаўся Канстанцін Іванавіч пра асірацелую высакародную дзяўчыну Танцяну Гальшанскую. Бацька яе, Сямён, адзін з рыцараў віленскага круглага стала быў прызначаны гетманам пасля таго, як Астрожскі апынуўся ў палоне. I ў чыне такім служыў Аляксандру ажно да самай смерці сваёй у 1505 годзе. Адважны чалавек, добры хрысціянін, клапатлівы бацька. Цяпер у адзінай дачкі яго, Таццяны, няма больш заступніка. Сірату ж кожны гатовы пакрыў-
дзіць. Забілася мацней сэрца ў князя Канстанціна. Вырашыў ён узяць дваццацігадовую Таццяну Сямёнаўну пад сваю апеку. А пазнаёміўшыся з паннай бліжэй, прапанаваў ёй стаць яго жонкай.
У Таішяны аказаўся багаты пасаг — землі глускія, гальшанскія, Раманава з Копыссю і Баранню. 3-за таго, што бацька яе быў старастам луцкім і маршалкам валынскай зямлі, Жыгімонт I вырашыў перадаць гэтыя пасады Канстанціну Астрожскаму. А яшчэ своеасаблівым шлюбным падарункам ад караля і вялікага князя стала абяцанне пасады віленскага кашталяна. Па законах таго часу, пісаных каталікамі, гэтую высокую пасаду мог займань толькі каталік. Але гетман Астрожскі валодаў такім аўтарытэтам, што дзеля яго было зроблена выключэнне. У права сваё як кашталян князь Канстанцін уступіў у 1511 годзе. У гэты час гетман Астрожскі меў ужо і спадчынніка — сына Іллю.
Сям’я шмат займалася справамі міласэрнасці і дабрачыннасці, асабліва ў дачыненні да праваслаўных храмаў і манастыроў: Уваскрасенскай і Мікалаеўскай цэркваў пад Дубнам, навагрудскай царквы, Дэрманскага манастыра, кіеўскіх храмаў і Пячэрскай абіцелі. Канстанцін Іванавіч, пастаянна чуючы ад сваіх адзінаверцаў скаргі на тое, што іх прыцясняюідь, вырашыў стаць абаронцам іх. Улада і баганце дазвалялі яму гэта. Яшчэ ў 1510 годзе пад апекай гетмана мітрапалітам Кіеўскім Іосіфам II Солтанам быў праведзены Праваслаўны сабор у Вільні. Духавенства перш за ўсё непакоіла ўмяшальнінтва ў справы царквы свецкіх асоб, прычым не заўжды праваслаўных. Магнаты куплялі для сваіх пратэжэ высокія царкоўныя пасады і гвалтоўна адбіралі царкоўныя землі. Па-другое, непакоіла страта праваслаўнымі многіх правоў, якія былі дадзены ім папярэднікамі Жыгімонта I. Але найбольш цяжкай праблемай была забарона будавань новыя праваслаўныя храмы ў Вялікім Княстве і нават перабудоўваць старыя. Такі закон прыняў у 1483 годзе Казімір Ягелончык, думаючы павольна перавесці ўсіх сваіх падданых у каталіцтва.
Было вырашана ўзняць ўсе гэтыя пытанні на бліжэйшым сейме. Ён адбыўся ў 1511 годзе ў Бярэсці. Вялікі гетман літоўскі і кашталян віленскі Канстанцін Астрожскі красамоўна звярнуўся да караля і вялікага князя Жыгімонта, распавёўшы аб праблемах праваслаўных і зачытаўшы вытрымкі з законаў Вітаўта, Казіміра і Аляксандра на карыснь праваслаўя. У рэшце рэшт кароль прыняў адпаведны акт, які завяршаўся зваротам да падданых: «Не чынінь крыўды мітрапаліту Кіеўскаму і епіскапам, і ў царкоўныя даходы і ва ўсе справы і судыдухоўныя не ўступанйа». Зняў Жыгімонт забарону і на рамонты праваслаўных храмаў. I тут жа Астрожскі заявіў пра сваё жаданне перабудаваць Прачысненскі сабор у Вільні. У гэтым жа годзе яны разам з жонкай падрыхтавалі тэстамент на карыснь Тураўскай Праабражэнскай царквы.
Хацелася займацца паўсядзённымі справамі, расціць сына, адпачываць душою сярод сяброў. Але да міру і спакою ўсё ж было далёка. Хоць Масква і не трывожыла Вялікае Княства Літоўскае, дык зноў з’явіліся татары. У 1511 годзе яны напалі на кіеўскія землі. Але Астрожскі, да якога яшчэ раней дайшлі чуткі пра магчымае ўварванне, паўстаў з вялікім войскам у Петрыкавічах (цяпер Петрыкаў). Адзін з атрадаў складалі слуцкія ваяры на чале з дзевятнаццацігадовым князем Юрыем Алелькавічам. Яны сталі заставай ля Кіева і аказалі супраціўленне нахабным крымчакам, аб’яднаўшыся з войскамі кіеўскага ваяводы Андрея Неміровіча. Ноччу Алелькавіч і Неміровіч напалі на татар каля ўрочышча Рутна і перабілі восем тысяч чужынцаў. Галоўнаму войску нават і ў бітву ўступіць не давялося. Тады заўважыў гетман маладога Алелькавіча, вылучаць стаў і апякаць. Пэўна, ханеў вырасціць замену сабе з праваслаўных людзей.
У 1512 годзе на Валынь зноў набеглі крымчакі, якіх вёў хан Мендлі-Гірэй. Ім патрэбны былі рабы для гандлю ў прыморскай Кафе. Астрожскі дзейнічаў па ўжо вядомаму сцэнарыю. Напаў на крымцаў тады, калі яны са здабы-
чай вярталіся дамоў. Татары былі разбіты пад Вішняўцом. У бітве палегла пяць тысяч чужынцаў. Канстанцін Іванавіч вызваліў 15 тысяч палонных, забраў 10 тысяч хутканогіх татарскіх коней.
Паражэнне захопнікаў было такім вялікім, што, паводле хронік, «...цар татарскі з карадём згоды патрабаваў і, дзедя ўпэўнення спакою, сына свайго Джэлаладзіна (насамрэч, унука. — Аўт.) да Літвы ў закдад даў».