Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.
Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
Так, знешнасць Багусдава быда змандівай. Маючы неверагодную фізічную сіду, Радзівід быў вопытным фехтавадынчыкам, аднолькава добра вадодаў як правай, так і девай рукой, шпагай і шабдяй. У юнацтве ён прасдавіўся, ваюючы з іспаннамі за інтарэсы Нідэрдандскай рэспубдікі ў войску прынца Фрыдрыха Генрыха Аранскага. Сам Фрыдрых Генрых дічыўся выдатным палкаводцам, а штаб яго быў вышэйшай шкодай ваеннага мастацтва, з якой у далейшым выйшді найдепшыя палкаводцы XVII стагоддзя. Найкаштоўнейшыя веды ў марсавай справе атрымаў Багуслаў, знаходзячыся сярод прыхільнікаў Аранскага. I займеў там мноства сяброў, якія гатовыя былі ісці з ім у агонь і ў ваду.
Аднойчы падчас ваеннага зацішша Радзівіл выбраўся на непраняглы час у Парыж. Францыя тады выступала як саюзніца Нідэрландаў. Разам прынц Аранскі і фактычны правіцель Францыі кардынал Мазарыні збірадіся вызвалінь ад прыгнёта Іспаніі Бельгію і далучыць яе землі часткова да Нідэрландаў, часткова да Францыі. Мазарыні быў зацікаўлены ў тым, каб мець свайго шпіёна, які б даносіў яму пра акружэнне Аранскага. Хітраму кардыналу паведамілі, што Багуслаў праследуе аднаго з французскіх прынцаў і ўжо зрабіў дзве спробы выклікаць яго на дуэль (канешне ж, з-за прыгожай дамы). Кардынал загадаў пільна сачыць за Радзівілам. I калі Багуслаў нарэшце сышоўся для паядынку з гэтым самым прынцам у адным з ціхіх завулкаў Парыжа, яго схапілі гвардзейцы. Слуцкі князь быў адпраўлены ў Бастылію. Славутая турма мела гонар утрымлівань у сваіх сценах Радзівіла толькі суткі. Па заканчэнні гэтага часу Яго Высокапраасвяшчэнства вызваліў князя і загадаў прывезні да сябе для прыватнай размовы.
Але спадзяванні Мазарыні былі дарэмнымі. Радзівіл ветліва папрасіў часу на роздум. I, трапіўшы на волю, спешна выехаў у штаб Аранскага. Зрэшты, кардынал атрымаў на развітанне ліст. У вытанчанай форме князь адмаўляўся ад «ганаровай пасады шпіёна».
Больш за ўсё Багуслаў цаніў свабоду выбару. Ён прывык выбіраць сабе саюзнікаў, як і герой А. Дзюма Д’Артаньян, падпарадкоўваючыся выключна свайму сэрцу. У гэтым былі і сіла яго, і слабасць.
Гэтак здарылася і ў 1655 годзе, калі Багуслаў выступіў у якасці саюзніка шведскага караля Карла X Густава, які абвясціў вайну Рэчы Паспалітай. Карл Густаў быў асабіста знаёмы з Багуславам задоўга да гэтых падзей. Бо Швецыя таксама ў свой час выступала саюзніцай Нідэрландаў. Цяпер, пасля смерці прынца Аранскага многія з тых, хто былі ў яго абкружэнні далучыліся да шведскіх войскаў. Воляю лёсу тут жа апынуліся стрыечныя браты Багуслава гетман Януш Радзівіл, які марыў аб атрыманні Дітвой незалеж-
насці ад Полыпчы, і курфюрст Брандэнбургскі Фрыдрых Вільгельм, які прэтэндаваў на памежныя з Германіяй польскія землі.
«Слуцкі Д'Артаньян» аддаўся авантуры з усёй страсцю шукадьніка прыгод. Ён з асалодай сдухаў прамовы Януша, які з бдяскам у вачах разважаў аб «вялікай місіі» Радзівілаў у такі пераломны для іх народа час. Багусдаў нават не заўважаў, што шведы паводзяць сябе не тодькі недастойна, аде і здачынна ў адносінах да простага дюду Рэчы Паспадітай. Яны ўжо лічыді сябе на чужой зямлі гаспадарамі, ставячыся да палякаў і літвінаў як да рабоў. Магнатэрыя, што пайшла спачатку за Янушам, неўзабаве пачала расчароўвацца ў шведскім каралі. Праз пэўны час армія гетмана Радзівіла пакінула свайго палкаводца. Януш памёр у Цікоцінскім замку, асаджаны сваімі нядаўнімі паплечнікамі. Магчыма, ад яду. Багуслаў, які спяшаўся са сваім атрадам на дапамогу, спазніўся. Тады «слуцкі Д’Артаньян» далучыўся да войска курфюрста Брандэнбургскага.
Вясной 1656 года слуцкі князь прывёў падмацаванне (600 чалавек пяхоты) фельдмаршалу Вітэнбергу, які быў пакінуты шведскім каралём у якасці каменданта ў заваяванай Варшаве. Ён паспеў у час. Усяго праз некалькі дзён пасля прыходу Радзівіла ў Варшаву горад быў ўзяты ў аблогу літвінскім войскам. Багуслаў дапамагаў шведам утрымлівань сталіну цэлы месяц. Рабіў смелыя вылазкі са сваімі людзьмі, адчайна біўся на сценах горада падчас штурму, які пачаўся з падыходам польскага войска. Калі Варшава была ўзята, пазбег і пагібелі, і палону. Стаў бліжэйшым дарадчыкам Карла X Густава. Менавіта Багуслаў парэкамендаваў шведскаму каралю не спяшацца адбіваць у Яна Казіміра сталіцу. Радзівіл добра ведаў сутнасць польскай шляхты. Астыўшы ад крывавай бойкі, пераможцы пачалі неўзабаве раз’язджаіша па дамах. Тады і надышоў час для рашаючай бітвы.
Падчас бітвы да Карла Густава прарваўся польскі гусар Якуб Кавалеўскі і накіраваў на яго кап’ё. Багуслаў
аказаўся адзіным з акружэння шведскага манарха, хто не разгубіўся. Ён стрэліў у гусара з пісталета. «Каб я меў падобных хаця б дзесяць тысяч, то заваяваў бы цэды свет», — вымавіў уражаны Кард X Густаў. У той жа дзень Варшава зноў стада шведскай. Удзячны кародь быў гатовы парадніцца з Радзівідам і прапанаваў саюзніку-літвіну на выбар руку сваёй сястры Эдеаноры альбо пляменніцы Анны Дароты. Нечакана ддя ўсіх Багусдаў адмовіўся.
Несвабодным быдо ўжо ў той час сэрца адважнага ваяра. Аде ні назваць імя той, што вадодада ім, ні прызнацца ёй самой ён не мог. Бо Канстанцыяй нашага Д’Артаньяна быда дачка яго кузэна Януша Радзівіда Аннуся. Згодна апошняй воді банькі быда яна аддадзена пад апеку Багусдава. I князь вывез яе ў стадіцу Курдяндыі Мітаву. Адтуль пісала цяпер Аннуся пяшчотныя лісты свайму «добраму апекуну». Ён адчуваў, што таксама неабыякавы для дзяўчыны. Але, як блізкія сваякі, яны не маглі быць злучаны шлюбам. I таму моўчкі пакутавалі ад свайго кахання.
Жнівень 1656 года стаў пераломным для князя Багуслава. Пад горадам Просткенам, дзе ў баі сышліся авангард літвінскай арміі і войска брандэнбургскага курфюрста Фрыдрыха Вільгельма, Радзівіл трапіў у палон. Гэта здарылася так. Брандэнбуржны збіраліся пераправіцца па мосце цераз раку Піс, бо ішлі на злучэнне са шведскай арміяй да крэпасці Элк. Але, заўважыўшы праніўніка, Фрыдрых Вільгельм загадаў уступіць з ім у бой. Пасля першай жа сутычкі літвінскія кавалерысты павярнулі назад, і рэйтары Фрыдрыха Вільгельма з гіканнем сталі іх праследаваць. Багуслава насцярожыла тое, што адбывалася, і ён паспяшаўся сказань пра гэта свайму кузэну. Адступленне літвінскай кавалерыі было надта падобным на падманны манеўр. Але курфюст не звярнуў увагі на словы Радзівіла. I толькі калі з засады па рэйтарам нечакана ўдарылі ліцвіны, знішчыўшы болыпую іх частку, ён зразумеў, што адбылося. Тыя брандэнбуржцы, хто не загінуў, не слухаючы загадаў камандзіраў, пабеглі да моста. Яны спадзяваліся
знайсці ратаванне на супрацьлеглым беразе ракі. Але тут іх сустрэлі саюзнікі літвінаў — крымскія татары. Татары таемна пераправіліся ўброд і чакалі брандэнбуржнаў на тым беразе.
Толькі воіны Багуслава, падрыхтаваныя сваім камандзірам да любых нечаканасцей, аказалі супраніўленне. Але і яны паляглі ў гэтай жорсткай бойцы. Багуслаў быў паранены ў галаву і ў беспрытомным стане трапіў да татараў у палон. Ачуняўшы, ён паспрабаваў утоіць сваё імя, але літвіны яго лёгка апазналі. Безумоўна, ён быў бы расстраляны, як здраднік, каб не заступіўся за яго далёкі родзіч — нясвіжскі Радзівіл Міхал Казімір. He жадаючы, каб прадстаўнік яго роду, князь, у чыіх венах цячэ каралеўская кроў, скончыў жыццё гэтак ганебна, ён дабіўся, каб Багуслава аддалі яму на парукі. Міхал Казімір абяцаў, што слуцкі князь больш ніколі не вернецца да шведаў, і дамовіўся з татарамі пра выкуп. Аднак усяго праз чатыры дні пасля бітвы пад Просткенам Багуслаў быў адбіты брандэнбуржцамі А праз месяц, у верасні 1656 года Фрыдрых Вільгельм падпісаў з Янам Казімірам пагадненне пра трохмесячнае перамір’е, падчас якога ён дамовіўся з каралём Рэчы Паспалітай аб умовах свайго выхаду з вайны.
У ліпені 1657 года ў Велаве Ян Казімір падпісаў з брандэнбургскім курфюрстам частку дакументаў аб заключэнні цяпер ужо не перамір’я, а «вечнага міру». Падчас гэтых перамоў Фрыдрых Вільгельм прасіў амністыі для кузэна Багуслава. Кароль у ярасці адмовіўся абмяркоўваць гэтае пытанне. Вяртанне Багуслава на радзіму было надта непажаданым. Нават на маёнткі яго ўжо знайшоўся прэтэндэнт — кіраўнік літвінскай арміі Павел Сапега. I кароль ужо схіляўся задаволіць Сапегавы памкненні.
Аднак Фрыдрых Вільгельм і Міхал Казімір Радзівіл, урэшце, знайшлі спосабы выпрасіць даравання для Багуслава. Грамата гэтая была падпісана 6 лістапада 1657 года. Багуславу былі вернуты ўсе яго маёнткі і перададзены ў кіраванне як апекуну Аннусі маёнткі Януша Радзівіла. Акрамя
таго, за ім была пакінута дадзеная курфюрстам пасада намесніка Прускага.
Але амністыя яшчэ не азначала, што апалы для Багуслава бодьш не існуе. Кародь не хаваў свайго недаверу, хаця Радзівід шчыра казаў, што не лічыць сябе бодьшым здраднікам, чым іншыя магнаты Рэчы Паспадітай. Бо ў самым пачатку шведскай навады побач з Янам Казімірам не заставадася нікога. Кародь Рэчы Паспадітай вымушаны быў ратавацца ўцёкамі ў Сідезію, тады як яго падданыя хто адседжваўся дома, а хто, як Багуслаў, далучыўся да шведаў. Тодькі Радзівід, у адрозненне ад іх, заставаўся сумденным перад тымі, з кім ваяваў у адным дагеры. I выйшаў з вайны не раней, чым брандэнбуржцы падпісаді «вечны мір» з Рэччу Паспадітай. А цяпер ён мае намер гэтак жа сумленна служыць каралю Яну Казіміру.
На жаль, адкрытасць Багуслава ўспрымалася як нейкая хітрасць. Слуцкі князь зноў пакінуў радзіму, спаслаўшыся на тое, што яго вымушаюць да гэтага абавязкі намесніка Прускага. Для прыняцця такога рашэння была яшчэ адна прычына. 3 Мітавы вярнулася Аннуся. Пазбягаць сустрэч з ёй ён не мог, але апасаўся, што ў яе прысутнасці выдасць свае пачуцці.
Вясной 1660 года дзяўчына даведалася, што Багуслаў зрабіў прапанову Марыі, малодшай дачцэ нябожчыка Аранскага. У адчаі Аннуся звярнулася да каралевы Рэчы Паспалітай Людвікі Марыі, каб тая параіла ёй, за каго пайсні замуж. Каралева шчыра адгукнулася на такую жаночую просьбу. Двойчы падбірала яна высакародных жаніхоў для паненкі Радзівіл. Двойчы дасылала лісты Багуславу, чакаючы афіцыйнага дазволу апекуна на шлюб выхаванкі. Князь паводзіў сябе падазрона. Кожны раз, атрымоўваючы лісты каралевы, ён спешна пераносіў сваё вянчанне з прынцэсай Аранскай і імчаў да Аннусі, каб расстоіць яе шлюб. Урэшне, Марыі Аранскай гэта надакучыла, і яна адмовілася ад задумы звязаць свой лёс з Багуславам.