Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.

Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.

Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
73.65 МБ
Пасля гэтай перамогі Касцюшку ўжо сталі лічыць амерыканскім героем. Яго віталі, дзе б ён ні з’яўляўся. Вашынгтон давярыў Андрэю Тадэвушу, якога называў сваім сябрам, будаўніцтва цвярдыні Вест-Пойнт. Тут планавалася размясціць штаб амерыканскай арміі. Праект, прапанаваны Касцюшкам, быў адобраны адразу ж. Цытадэль, чатыры форта і сем рэдутаў — нічога лішняга, і пры ўсім гэтым — гарантаваная непрыступнасць. Два з паловай гады вялося будаўніцтва. Вест-Пойнт стала самай магутнай і самай вялікай крэпасцю Амерыкі.
Як толькі ваенны аб’ект быў здадзены, Андрэй Тадэвуш атрымаў новае назначэнне. Яго накіравалі галоўным інжынерам Паўднёвай арміі генерала Натаніэля Горна. Палкоўнік Касцюшка правёў цяжкую аперацыю супраць англійскага генерала Чарльза Карнуоліса. Двойчы давялося яму ратавань ад паражэння амерыканскія войскі, своечасова наладзіўшы пераправы праз рэкі. Пазней Андрэй Тадэвуш браў удзел у асадзе горада Чарльстана ў Караліне, апошняга аплоту англічан, які капітуляваў у канцы 1782 года.
У 1783 годзе Кангрэс за заслугі перад амерыканскім народам прысвоіл Касцюшку званне генерала і ўручыў найвышэйшую ўзнагароду краіны — ордэн Цынцыната (названы па імені рымскага патрыцыя-патрыёта) з выгравіраваным надпісам: «Усё пакінуў дзеля Айчыны». Андрэю Тадэвушу кажуць, што Амерыка можа стаць яго другой Айчынай. Зямельны надзел, пажыццёвая пенсія, асабістая дружба з Вашынгтонам, Джэферсанам, Горнам. Што яшчэ трэба! Але Касцюшка невылечна хворы. I імя славянскай гэтай хваробе — настальгія. Менавіта яна прыспешвае генерала ў дарогу.
На развітанне будучы першы амерыканскі прэзідэнт падарыў герою два пісталеты, пярсцёнак і шпагу з надпісам: «Амерыка і Вашынгтон свайму сябру Касцюшку».
В 1784 годзе генерал Каснюшка вярнуўся на радзіму. Прайшло восем гадоў, а ў родным маёнтку нібыта нічога не змянілася. Такая ж беднасць. Зрэшты, не. Перамены ўсё ж былі. Цяпер маёнтак Сяхновічы быў аблытаны даўгамі. На выплату іх пайшлі амаль усе грошы, якія прывёз з Амерыкі праслаўлены герой. Спадзяванні, што вядомасць дазволіць яму бесперашкодна знайсці месца ў арміі ўласнай радзімы аказаліся марнымі. He знайшлося нікога дастаткова ўплывовага, хто б захацеў дапамагчы выклапатаць герою генеральскі патэнт ў Рэчы Паспалітай. Але заставалася яшчэ Людвіся. Яго Людвіся, якая цяпер па волі бацькі свайго стала жонкай князя Любамірскага.
На працягу двух гадоў Людвіся вяда ажыўденую перапіску з жонкамі розных высокіх асоб. А ў кастрычніку 1788 года рашыдася напісань самому карадю Панятоўскаму. Менавіта ў гэты час соймам, які атрымаў у далейшым назву Чатырохгадовага, рашадася пытанне аб паведічэнні арміі Рэчы Паспадітай. Падрабязна апісваючы воінскія засдугі свайго героя і яго высокія чадавечыя якасці, Людвіся, між іншым, не пасаромедася дадаць, што Каснюшка сваёй доўгай раздукай з радзімай і ўсімі сваімі бедамі абавязаны менавіта ёй. Таму яна дічыць сваім доўгам заняцца ўладкаваннем яго дёсу.
Здзіўдены кародь зрабіў «прыгожы ўчынак». Ен прыняў Касцюшку ў сваім палацы, даводі ветдіва размаўдяў з ім ў прысутнасці многіх людзей і ўдаснаручна ўручыў яму патэнт на званне генерад-маёра ў Каронным (польскім) войску. Пад камандаванне Касцюшкі аддаді дывізію, раскватараваную на поўдні Брэснкага ваяводства.
Касйюшка захапіўся ўчынкам /Іюдвісі. Аднак разумеў: ддя іх няма ніякіх спадзяванняў на шчасце. Княгіня Любамірская мусіда дань сдова мужу, што не будзе шукаць сустрэч з быдым каханым, што, пакудь смерць не раздучыць яе з Любамірскім, Касцюшка не пабачыць яе. Ды і без гэтай клятвы яна стада недасягадьнай ддя Андрэя Тадэвуша, бо даўно ўжо быда маці чатырох дзяней.
Пра дзяцей марыдася і Каснюшку. Можа, менавіта таму дазводіў ён у гэты час расквітнець у сэрцы сваім новаму пачуццю? 18-гадовая дачка брэсцкага харунжага Журоўскага, Тэкдя без памяці закахадася ў амерыканскага героя. Аде прамы і грубаваты харунжы рэзка адсек усе намаганні: «Вадацуга! — сказаў ён Касцюшку. — Швэндаўся па Амерыцы, бы татарын па стэпе, нічога не нажыў. Хаты не мае, дзе жонку прыняць. I да таго ж діхадзей, хацеў пана ваяводы Сасноўскага дачку выкрасйі». Пасдя гэтай тырады ён паспяшаўся звезці дачку пададей ад аб’екта яе пачуццяў.
3 мая 1791 года Чатырохгадовы сойм занвердзіў Канстытуцыю Рэчы Паспадітай. Краіна, якая да гэтага кары-
сталася ў палітычных і судовых рашэннях Статутам і каралеўскімі ўказамі, мусіла перайсці на новы віток развішя. Складальнікаў Канстытуцыі натхнялі падзеі, якія якраз у гэты час адбываліся ў Франныі. А там была рэвалюцыя, усенародны ўздым, адмена ўсіх саслоўных адрозненняў.
Чатыры «хімеры» раз’ядалі Рэч Паспалітую ў гэты час. Першай выступала «ліберум вета» — права адмяняць любое дзяржаўнае рашэнне на сойме ўсяго адным нязгодным голасам. Другой быў рэлігійны ўціск на ўсіх, хто не спавядае каталіцкага веравызнання. Трэцяй «хімерай» з’яўлялася немагчымаснь для людзей ніжэйшых саслоўяў, нават самых разумных, зрабіць палітычную і ваенную кар’еру. А чацвёртай — выбарнасць караля шляхтай. Такі кароль станавіўся абмежаваным у прыняцці рашэнняў і нярэдка ператвараўся ў марыянетку моцных і багатых сваіх і іншаземных палітыкаў. 3 усімі гэтымі «хімерамі» і павялі бараньбу прагрэсіўныя грамадзяне Рэчы Паспалітай, што склалі Канстытуцыю. Праслухаўшы палажэнні новага Асноўнага Закона, кароль Панятоўскі выказаў задавальненне.
Аднак ён забыўся на тое, што патрапіў на прастол толькі дзякуючы намаганням сваёй былой каханкі, расійскай імператрыцы Кацярыны II. Ён з’яўляўся яе стаўленікам і менавіта з ёю мусіў абмяркоўваць усе свае рашэнні. Імператрыца была раз’юшаная. Яна трымала Рэч Паспалітую ў залежнасці ад Расіі, а цяпер гэтая краіна пра патуранні Панятоўскага праяўляе няскоранасць? Ці не скончыцца ўсё рэвалюцыяй, як у Францыі? I чым можа пагражаць рэвалюцыйная рэспубліка, што апынецца на мяжы з пакуль што пакорлівай манархічнай Расіяй?
Імператрыца не магла адразу ж заняцца «польскай» справай — яна вяла вайну з Турцыяй. Аднак Канярына праз сваіх дыпламатаў і паслоў падрыхтавала ў самой Рэчы Паспалітай сабе памагатых. Расійскія грошы аб’ядналі незадаволеных Канстытуцыяй магнатаў Рэчы Паспалітай у канфедэрацыю. Яна атрымала назву Таргавіцкай, бо створана была ў мястэчку Тарговіца (зараз ва Украіне).
Заключыўшы ў 1792 годзе Яскі мір з Турцыяй, імператрыца пачала патрабаваць ад польскага ўрада скасавання Канстытуцыі. I пагражала ўводам войскаў, пра які яе афіцыйна прасілі таргавіцкія канфедэраты. Сойм паспрабаваў арганізаваць супраціў, аднак сабраць удалося толькі саракапяцітысячнае войска — вядікая частка арміі аказадася пад камандаваннем канфедэратаў. Імператрыца накіравада ў Рэч Паспадітую стотысячную армію. Амадь адначасова поўнач Подьшчы акупаваді войскі карадя прускага, які раздічваў падчас ваенных разборак Рэчы Паспадітай і Расіі адхапіць сабе кавадак чужой тэрыторыі.
У такой нядёгкай сітуацыі генерад Касцюшка вырашыў да канца заставаіша на баку прыхільнікаў Канстытуцыі і караля. 18 ліпеня 1792 года на чале шасцітысячнага атрада ён даў бой трыццацітысячнаму рускаму корпусу генерала Кахоўскага ля вёскі Дубенка на беразе Заходняй Дзвіны. Вытрымаў варожыя атакі і даў магчымасць паўднёвай польскай арміі адысці на зручныя пазіцыі. За свой подзвіг Андрэй Тадэвуш быў узнагароджаны ордэнам «Virtuti Military» («Воінскай доблесці») і атрымаў чарговае званне генерал-лейтэнанта.
Аднак і непахіснасць Каснюшкі, і выпадкі праяўлення мужнасці і гераізму іншымі воінамі не маглі ўжо уратаваць Рэч Паспалітую. Пасля першых жа паражэнняў свайго войска кароль Панятоўскі паспешліва прыняў ультыматум Кацярыны II і... заявіў пра свой пераход на бок таргавінкіх канфедэратаў. Сойм ён распусціў, а Канстытуцыю адмяніў.
Уражаны такой здрадай, Касцюшка разам з шэрагам іншых афінэраў 30 ліпеня 1792 года дэманстратыўна падаў прашэнне аб адстаўцы. Рашучаснь героя захапіла суайчыннікаў. У Варшаве яго вітаў натоўп. А хутка прыйшла вестка з Парыжа. 21 жніўня Канвент абвясціў Касцюшку ганаровым грамадзянінам Францыі. Касцюшка — амаль рэвалюцыянер? I ён папулярны ў народзе? Мірыцца з гэтым імператрыца Кацярына не магла.
I вось добразычліўцы перадалі непахіснаму генералу паведамленне пра тое, што па волі імператрыцы рыхтуецца
яго фізічнае знішчэнне. Чакаць няма чаго. Пад чужым імем Андрэй Тадэвуш перайшоў граніцу і ў канцы 1792 года апынуўся ў Лейпцыгу. Паступова сюды ж пачалі сцякацца прыхільнікі адмененай Канстытуцыі. Яны стварыді Эміграцыйны камітэт, а Касцюшка апынуўся ў яго цэнтры.
21 студзеня 1793 года ў Парыжы быў гідьяцініраваны Людовік XVI. Французская рэвадюцыя перайшда ў другую стадыю, якая характарызавалася масавым тэрорам і смяротнымі пакараннямі. Каб скончыць з «рэвалюцыйнай заразай» дя сваіх граніц, Кацярына II вырашыда тэрмінова здзейсніць чарговы падзед Рэчы Паспадітай. Пры гэтым яна шчодра «падзядідася» тэрыторыямі з прускім карадём. Вадынь, Падодде, Мінскае ваяводства апынудіся ў складзе Расійскай імперыі. Познань, Гданьск, Торунь дастадіся Прусіі.
Генерад Свабоды Касцюшка пачаў збіраць сіды дзеля змагання. Ён меў пераможны вопыт і ведаў, што дабінна вызвалення ад прыгнятальнікаў магчыма. Бо бачыў, як гэта зрабілі амерыканцы. Андрэй Тадэвуш накіраваўся ў Парыж, дзе шукае дапамогі ў рэвалюцыйнага ўрада Франныі. Аднак французы заняты іншым. Якраз у гэты час тамтэйшыя рэвалюцыянеры-якабісты распачалі жорсткую барацьбу з рэвалюцыянерамі-жырандыстамі. Касцюшка разумеў, што дзейнічаць давядзеша ў адзіночку і, хутчэй за ўсё, у паўстання не будзе шаннаў. Але адмовіцца ад выступлення таксама ўжо было нельга — паплечнікі, якія абралі яго кіраўніком, не зразумелі б.
Паўстанне пачалося ў Кракаве 24 сакавіка 1794 года. На нэнтральнай плошчы пасля зачытання «Акта паўстання» Касцюшка прынёс прысягу, у якой абянаў не злоўжываць даверанай ўладай, а выкарыстоўваць яе толькі для абароны цэласнасці межаў краіны. У гэты ж дзень паўстанцкая армія выйшла з горада насустрач непрыяцелю.
Праз некалькі дзён адбылася і першая бітва. Пад Рацлавіцамі былі разбіты рускія войскі генерала А. П. Тармасава. Хто б мог падумаць, перамога гэтая была здабыта
шмат у чым дзякуючы атацы ўзброеных косамі сялян на пазіцыі артылерыі! Трох самых бясстрашных з іх Касцюшка неадкладна прызначыў афіцэрамі.