• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.

    Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.


    Выдавец: Звязда
    Памер: 336с.
    Мінск 2020
    73.65 МБ
    Ён нарадзіўся 4 жніўня 1786 года ў сям’і ўладара Слуцку Гераніма Вінцэнта Радзівіла. I нараджэннем сваім практычна развёў банькоў, адносіны паміж якімі і да гэтага ўжо былі нацягнутымі. Маці Дамініка, нямецкая графіня Сафія Турн-унд-Таксіс выйшла замуж, здаецца, па вялікім каханні. Аднак натура яе была настолькі страснай, што вельмі хутка «таксіца» стала захапляцца іншымі мужчынамі, а аднойчы нават збегла з цымбалістам-чэхам па прозвішчы Дусік. Геранім Вінцэнт здолеў дагнань беглякоў ужо за мяжой. Пасля доўгіх разбораў родзічам удалася прымірыць сужэнцаў, і аблудная жонка вярнулася дамоў. Аднак цяпер у мужа былі ўсе падставы для рэўнасні. Нараджэнне дзіцяці праз два гады пасля гісторыі з уцёкамі выклікала новую хвалю падазрэнняў. Князь пачаў патрабаваць разводу, але раптоўна памёр.
    Бліжэйшы родзіч нябожчыка, яго старэйшы брат, магутны ардынат нясвіжскі Караль Станіслаў Радзівіл па мянушцы Пане Каханку (бо менавіта гэтак князь звяртаўся звычайна да сваіх суразмоўцаў) узяўся апекавань удаву і немаўля-пляменніка, у законным паходжанні якога ён чамусьці зусім не сумняваўся. Ен зрабіў усё, каб паводзіны «таксіцы» не заплямілі гонару роду Радзівілаў і не перакрэслілі будучыню маленькага Дамініка. Бо быў бяздзет-
    ным і планаваў зрабіць гэтае дзіця сваім спадчыннікам. Аднак Пане Каханку памёр у 1790 годзе. Заняцца выхаваннем Дамініка яму быдо не суджана. Апека перайшла да іншага родзіча — аматара мастантваў, кампазітара і драматурга князя Манея Радзівіла.
    Між іншым, пасля смерці бацькі і дзядзькі хлопчык стаў спадчыннікам вялізнай зямельнай маёмасці. Гарады, сотні вёсак, мноства маёнткаў. 1 такія вялікія, як Нясвіж, Слуцк, Мір, і маленькія, як Радзівілімонты пад Клецкам і Нягневічы на Наваградчыне. Каб годна кіраваць усім гэтым, не раскідваючыся дарэмна радзівілаўскімі баганнямі, трэба было адпаведнае выхаванне з ухілам на патрыятызм і ўсебаковая адуканыя. Маней Радзівіл пачаў з таго, што запрасіў у якасці настаўніка ў Нясвіж вядомага паэта Францішка Карпіньскага, які паспрабаваў быў выхоўваць не толькі вучня, але і яго маці. У духу маральнасйі. Ці трэба дзівіцца, што паэт пры двары Радзівілаў не прыжыўся. А княгіня-ўдава ў знак пратэсту кінулася ў абдымкі да юрыста Анджэя Казаноўскага, якога сучаснікі называлі «грубым польскім дурнем».
    Магчыма, апякун і здолеў бы разарваць ганебную для ўсіх Радзівілаў сувязь сваячкі, аднак ў 1793 годзе ён, прыняўшы ўдзел у паўстанні Касцюшкі, страціў разам з іншымі прывілеямі і права апекі над Дамінікам. У выніку графіня Турн-унд-Таксіс, княгіня Радзівіл. якая падчас паўстання збегла з сынам і каханкам за мяжу, у Галіцыю, пашлюбавалася ўрэшце з Казарноўскім, страціўшы ўсе свае тытулы. Але яе сямігадовы сын заставаўся князем, і таму з экзальтаванай дамай ўсё яшчэ вымушаны былі лічыцца.
    Трэні падзел Рэчы Паспалітай, які адбыўся ў 1795 годзе, канчаткова знішчыў гэтую дзяржаву. Землі яе «прысвоілі» Расія, Аўстрыя і Прусія. I маёнткі дзевяцігадовага Дамініка аказаліся цяпер на тэрыторыі кожнай з гэтых краін. 3 гэтага пункту гледжання князь Радзівіл меў права выбару, чыім падданым заявіць сябе па паўналецці. А пакуль пані Казарноўская ўтрымлівала сына ў Галіцыі, якая
    дасталася Аўстрыі. Тут жа, у Дьвове, у 1798 годзе Дамінік быў аддадзены вучыцца. Даведаўшыся пра тое, у лютым 1799 года расійскі ўрад накдаў секвестр на радзівідаўскія маёнткі за тое, што Дамінік нібыта ўхідяецца ад вяртання на радзіму.
    У гэты час юны Радзівід патрапіў у «нядобрую», як многія казаді, кампанію карнёжніка і мота Юзафа Панятоўскага, родзіча апошняга карадя Рэчы Паспадітай. Аднак гэты ж самы Юзаф Панятоўскі, шчыра пакутуючы ад ганебнасці становішча чадавека без радзімы, паўпдываў на светапогдяд свайго сябра Дамініка такім чынам, што князь Радзівід стаў марыць пра аднаўденне Рэчы Паспадітай. А гэта можна было задумваць, толькі маючы вялікі ўплыў у грамадстве і вялікія багацці. Большасць жа спадчынных земляў яго знаходзілася ўсё ж такі на тэрыторыях, якія цяпер належалі Расійскай імперыі. I сярод іх — Нясвіж, радавое гняздо, цэнтр ардынацыі. Таму па дасягненні паўналецця, у ліпені 1804 года Дамінік, не раздумваючы, выязджае ў Вільню, дзе прыносінь прысягу генерал-губернатару, пасля чаго накіроўваецца ў Санкт-Пецярбург. Яго ўдастойвае ўвагай сам імператар Аляксандр I, надае тытул камергера і абавязвае дэпартамент суда займацца справамі яго маёмасці.
    Пасля вяртання Дамініка ў Нясвіж у ліпені 1805 года горад нібыта ажыў, забурліў. Малады князь усур’ёз заняўся аднаўленнем палаца, які пасля смерці Пане Каханку ніколі не рамантаваўся, і добраўпарадкаваннем горада. Узвёў гандлёвыя рады, дазволіў гандлярам адкрыць мноства дробных крамачак. Пабудаваў паштовую станцыю, рэстаран. Да нясвіжскага гаспадара пачалі імкнуцца купцы, рамеснікі, іншаземныя банкіры. Малады Радзівіл завёў стайні з пародзістымі рысакамі — коней розных парод у яго было болып за трыста. Як некалі яго дзед і бабуля, Міхал Казімір і Францішка Уршуля Радзівілы, захапіўся «тэатральнымі і опернымі прадстаўленнямі» і адрадзіў занядбаны Нясвіжскі тэатр. Нясвіж папрыгажэў. А яшчэ ён
    напоўніўся маладосцю і весядосцю, бо сюды пачалі з’язджацца на нададжаныя Дамінікам святы і фэсты мададыя арыстакраты. Горад сталі называць «малой Варшавай» і нават «мадым Парыжам».
    Тыя, хто памятаў Пане Каханку, казаді пра Дамініка. маўдяў, ён ад дзядзькі пераняў «адкрытае ўсім дюдзям сэрца і яго схільнасць да раскошы». Аднак не ўсе забавы мададога Радзівіда быді такімі ўжо бяскрыўднымі. Група мададзёнаў з діку дадёкіх родзічаў і мясцовых шдяхцюкоў, што наўзабаве прыбідіся да князя, стада східяць яго да ўдзеду ў нядобрым, дадзячы то падяванне з п’янай страдьбой па ўсім, што варушыцца, то оргію з жанчынамі дёгкіх паводзін. Усё гэта пляміда на гонар Радзівідаў. I, між іншым, адцягвада ўвагу Дамініка ад высакародных памкненняў змагацца за адраджэнне радзімы. Бодыіі за ўсё гэта непакоіла, верагодна, чденаў масонскай дожы, якія «звіді гняздо» ў Нясвіжы якраз пры Дамініку. Сярод іх быдо ў гэты час нямада патрыётаў Рэчы Паспадітай.
    Пдан «выратавання» Дамініка падаваўся надта дёгкім. Ажаніць яго! Да справы дадучыді сваякоў, стрыечных дзядзькаў Радзівідаў. Нявесту падабраді спешна і недьга сказаць, каб удада. Графіня Адьжбэта Мнішак хутка расчаравада мададога мужа, бодып за ўсё тым, што згадзідася на шдюб дзедя яго багаццяў. Аде сапраўды князь крыху прысмірэў — адчуў сябе сямейным чадавекам, спрабаваў быць садідным і разваждівым. Раптоўная страсць да Тэафіді Старжэнскай, рамантычнае выкраданне нявесты і ўцёкі з «трафеем кахання» за мяжу ўскадыхнуді грамадскасць. Такога ад князя пры ўсёй яго экзадьтаванасйі не чакаді.
    Закаханыя пасядідіся ў Аўстрыі, у горадзе Грацы і амадь адразу распачаді справы па скасаванні сваіх шдюбаў. Патраціді на гэта два гады і два мідьёны гюдьскіх здотых. Нямада грошай быдо кінута і на тое, каб дабіцца дазводу касцёда на іхні шдюб. За гэты час у Тэафіді і Дамініка Гераніма нарадзідася пазашдюбнае дзіця Адяк-
    сандр. Шчаслівы бацька тут жа абвясціў хлопчыка сваім сынам. Але законы, як свецкія, так і царкоўныя, адзначаючы ненатуральнасць сувязі дваіх жанатых людзей, якія да таго ж знаходзіліся ў сваяцтве, адмовіліся прызнаць нованароджанага спадчыннікам князя Радзівіла. I ў далейшым гэта права на прозвішча і княжацкі тытул у яго прызнавалі толькі ў Аўстрыі. Вянчанне Тэафілі і Дамініка адбылося толькі пасля іх вяртання на радзіму, 15 сакавіка 1809 года ў касцёле Святога Духа ў Нясвіжы. Нявеста на той час была цяжарная ўжо другім дзіцем. Але закаханыя паспелі зрабіць усё неабходнае, каб хаця б гэтае немаўля юрыдычна лічылася законным. Дзяўчынка Стэфанія нарадзілася ў канцы 1809 года ў Парыжы, куды неўзабаве выехалі сужэнцы.
    Паездка не насіла выпадковага характару. Надыходзіў час заявіць уголас пра свае прыхільнасці і дзейнічаць «на карыснь радзімы». Імператар Напалеон Банапарт паабяцаў польскім эмігрантам, якіх многа было ў Парыжы пасля паражэння паўстання Касцюшкі, дапамагчы аднавіць іх дзяржаву, калі будзе сфарміравана войска польскае. Сябра Радзівіла Юзаф Панятоўскі стаў на чале гэтага эмігранцкага воінства. У 1806 годзе войскі Напалеона прыйшлі на дапамогу паўстаўшай Варшаве і занялі яе. Польскія войскі дапамаглі Напалеону дабіша перамогі над Аўстрыяй і авалодаць Кракавам, Сандамірам і Дюблінам. Урэшце, Напалеон абвясціў стварэнне новай дзяржавы — Варшаўскага княства. Канешне, не зусім самастойнай, бо мусіла яна падначальвацца Банапарту і выступань са сваёй арміяй у якасці ваеннага саюзніка Францыі. Але ўсё ж такі! Ваенным міністрам і галоўнакамандуючым новай дзяржавы стаў Юзаф Панятоўскі. Патрыёты Рэчы Паспалітай верылі, што стварэнне Варшаўскага княства — гэта толькі першы крок. Напалеон абяцаў далучыць да ўжо вызваленых і тыя землі, якія знаходзіліся пад уладай Расіі. I гэта натхняла многіх.
    У 1810 годзе Дамінік выехаў з сям’ёй у Варшаву. У снежні Радзівіл уступіў у войска Варшаўскага княства,
    ахвяраваўшы на яго патрэбы 180 тысяч злотых. Сфарміраваў і ўзброіў кавалерыйскі полк колькасцю пяць тысяч чалавек. Юзаф Панятоўскі надаў сябру палкоўніцкі чын і паставіў на чале гэтага палка, што атрымаў назву Восьмы ўланскі.
    Пазней у паэме «Пан Тадэвуш» Адам Міцкевіч узгадае ўчынак Радзівіла, павялічыўшы колькасць узброеных Дамінікам палкоў, па ўсім бачна, пад уплывам няпэўных чутак:
    .. .князь Дамінік, магнат з усіх магнатаў
    Ва ўсім славутым княскім родзе Радзівілаў, На свой жа кошт — нікога гэта не здзівіла — Два конныя палкі прывёў...
    У красавіку 1811 года ў складзе світы Юзафа Панятоўскага Радзівіл зноў наведаў Парыж, дзе сустрэўся з Напалеонам. Банапарт рыхтаваў ваенную кампанію супрань Расіі, якую ўжо абвяшчаў «польскай вайной».
    12 чэрвеня 1812 года напалеонаўскія войскі падышлі да граніц Расійскай імперыі па Нёмане. Першымі з радаснымі воклічамі пераплылі раку кавалерысты Панятоўскага. I з імі — радзівілаўскія ўланы. Вайна распачалася. Вялікая армія Напалеона, якую прывёў ён ваяваць з Расіяй, налічвала шэсцьсот тысяч. Сто тысяч з гэтых шасцісот былі ваярамі Варшаўскага княства. Кожны шосты салдат Банапарта быў палякам ці літвінам. Уступленне іх на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага выклікала вялікі энтузіязм у насельніцтва. Іх сустракалі з хлебам ды соллю. Спадзеючыся на вялікі прыток у сваю армію добраахвотнікаў з беларускіх і літоўскіх земляў, Напалеон пусціў наперадзе сябе ў Вільню полк князя Радзівіла. Уезд восьмага ўланскага ў былую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага быў урачыстым і яркім. Члены Віленскага магістрата ледзь не ўручылі ключы ад горада замест Банапарта Дамініку.