Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
І.М. Бобла Л.І. Данільчанка Ф.І. Шалабасава
Ц Літаратурнае
клас
I. M. Бобла Л. I. Данільчанка Ф. I. Шалабасава
ЛІТАРАТУРНАЕ
ЧЫТАННЕ
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы з беларускай мовай навучання
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
2е выданне, перапрацаванае
Мінск «Народная асвета» 2014
УДК 821.161.3.09(075.3=161.3)056.313
ББК 74.3
Б72
Рэцэнзенты:
кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры Н. Б. Рашэтнікава); настаўнік беларускай мовы вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Бабруйская дапаможная школа» Н. М. Кавалеўская
Умоўныя абазначэнні:
— слоўнік
— пытанні і заданні
— заданні для першага ўзроўню
— інтэрактыўныя заданні
— вывучыць тэкст на памяць
Бобла, I. М.
Б72 Літаратурнае чытанне : вучэб. дапам. для 8га кл. першага аддзня дапам. шк. з беларус. мовай навучання / I. М. Бобла, Л. I. Данільчанка, Ф. I. Шалабасава. — 2е выд., перапрац. — Мінск : Народная асвета, 2014. — 247 с. : іл.
ISBN 9789850323231.
Вучэбны дапаможнік «Літаратурнае чытанне» для 8га класа першага аддзялення дапаможнай школы з беларускай мовай навучання распрацаваны ў адпаведнасці з праграмай дапаможнай школы.
Папярэдняе выданне выйшла ў 2006 г. пад назвай «Чытанне».
УДК 821.161.3.09(075.3=161.3)056.313
БВК 74.3
ISBN 9789850323231
© Бобла I. М., Данільчанка Л. I., Шалабасава Ф. I., 2006
© Бобла I. М., Данільчанка Л. I., Шалабасава Ф. I., 2014, са змяненнямі
© Афармленне. УП «Народная асвета», 2014
Вусная народная творчасць :
За шмат вякоў наш народ стварыў многа песень, казак, легенд, загадак, прыказак і прымавак. Гэтыя творы вусна (асабліва тады, калі яшчэ не было пісьменнасці) перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Кожны, хто спяваў песню, расказваў казку або легенду, звычайна нешта змяняў у іх, дадаваў сваё. Імя першага аўтара забывалася, і вусныя творы станавіліся калектыўнымі. Таму мы гаворым, што
аўтарам гэтых твораў з’яўляецца народ. Адсюль назва — вусная народная творчасць.
Вусную народную творчасць яшчэ называюць фальклорам, што азначае «народная мудрасць». I сапраўды, фальклорныя творы ўвабралі ў сябе веды і вопыт многіх пакаленняў беларусаў, іх мары і спадзяванні. Таму вусную народную творчасць мы можам лічыць паэтычнай гісторыяй народа.
Беларускія народныя песні
Абрадавыя песні
У кожнай пары года ёсць свае святы. Песні, якія людзі спяваюць у час гэтых свят, звязаны з рознымі з’явамі прыроды і жыцця чалавека ў зімовы, вясновы, летні і асенні перыяд.
ЗІМОВЫЯ ПЕСНІ
Калядныя песні. На пачатку новага года хлопцы, дзяўчаты, дзеці ходзяць па дварах і спяваюць віншавальныя песнікалядкі. Калядоўшчыкі бываюць у масках — казы, • 3
мядзведзя, бусла і інш. Гаспадары выносяць ім гасцінцы, а калядоўшчыкі жадаюць ім за гэта у новым годзе шчасця, здароўя, добрага ўраджаю.
Калядкі, калядкі
Калядкі, калядкі Везлі бліны, аладкі У маляваным вазочку, На вараненькім канёчку.
ІВаранёнькі — чорны.
Калядная песня
Прыехала Каляда на белым кані, Яе конічак — ясны месячык, Яе дружачка — ясна зорачка, Яе вазочак — з тоўстага лядку, Яе кажушок — з белага сняжку.
*> 1. Якому святу прысвечаны гэтыя песні?
2. Што вы ведаеце пра гэта свята? Калі яго адзначаюць? 3. Намалюйце малюнак да адной з гэтых песень.
Масленічныя песні. Зіму праводзяць святам Масленіца. Дарослыя пякуць бліны, а дзеці абыходзяць двары, збіраючы бліны, і катаюцца на санках. На Масленіцу спяваюць вясёлыя песні.
Наша Масленіца гадавая
А мы Масленіцу чакалі I ў ваконца паглядалі. Гару сырам набівалі, Зверху маслам палівалі.
4
А ад сыра — гара сыра, А ад масла — гара ясна. А на дварэ сняжкі сыплюць, А нас мамкі дамоў клічуць.
9 1 ■ Калі святкуюць Масленіцу?
2. Якую пару года праводзяць гэтым святам?
3. Чым займаюцца ў час свята дарослыя і дзеці? Знайдзіце адказ у тэксце.
4. Якім настроем прасякнута гэта песня? Перадайце яго пры чытанні.
ВЯСНОВЫЯ ПЕСНІ
У пачатку сакавіка клічуць вясну: пякуць з цеста птушак, падкідваюць іх уверх і спяваюць вясновыя песні.
Жавароначкі, прыляціце
Жавароначкі, прыляціце, Вясну красную прынясіце, Каб сонейка засвяціла, Каб снег белы растапіла, Каб садзікі расквяціла.
Жавароначкі, прыляціце, Зямлюматухну абудзіце I дожджыкам напаіце, Каб травачкі нарасціла, Каб волікаў накарміла.
*> 1 • Што прасілі людзі ў жавароначкаў? Прачытайце.
2. Знайдзіце словы з памяншальналаскальным значэннем. Для чаго яны
ўжыты ў песні?
@© 3. Як вы разумееце выразы: «вясна красная», «зямляматухна»?
4. Падумайце, якая мелодыя павінна быць у гэтай песні.
ЛЕТНІЯ ПЕСНІ
Купальскія песні. Свята Івана Купалы, або Купалле, адзначаецца ў пачатку ліпеня. Дзяўчаты і хлопцы гэтай ноччу В 5
скачуць праз вогнішча, спяваюць купальскія песні, шукаюць казачную кветку шчасця — папарацькветку. Існуе народнае павер’е, што той, хто яе знойдзе, заўсёды будзе шчаслівы.
Купальская песня
А на Купалу Рана сонца йграла. Рана сонца йграла На добрыя годы, На цёплыя росы, На цёплыя росы, На хлябыўраджаі, На хлябыўраджаі.
9 1 ■ У якім месяцы беларусы святкуюць Купалле?
2. Спытайце ў старэйшых, як праходзіла гэта свята.
Жніўныя песні. У жніўных песнях расказваецца пра тое, як працавалі ў полі, як збіралі ўраджай, праслаўлялі яго.
Жніўная песня
Жну я, пажынаю, На сонейка пазіраю: Ці высока сонейка, Ці далёка ночанька? Ой, высока сонейка!.. Ой, далёка ночанька...
9©@1. Паразважайце, які характар працы ў час жніва перадае гэта песня.
2. Знайдзіце ў песні памяншальналаскальныя словы.
Прадаў дзед бараду
Дудуду, дудуду, Прадаў дзед бараду. Прадаў дзед бараду Ды купіў касу.
6
— Нашто каса?
— Сенца касіць.
— Нашто сенца? — Кароўку карміць. — Нашто кароўка? — Малачко даіць. — Нашто малачко?
— Дзетак карміць...
■ 1. Як, на вашу думку, дзед адносіцца да ўнукаў?
^2. Прачытайце песню па асобах. Перадайце пры чытанні інтанацыяй ласку і пяшчоту дзеда да дзяцей.
3. Знайдзіце пытальныя сказы. Прачытайце іх са здзіўленнем.
ВОСЕНЬСКІЯ ПЕСНІ
Восеньская праца і надыход новай пары года раскрываюцца ў восеньскіх песнях.
* * *
Сонейка, сонца, Выгляні ў аконца. Пасвяці нам трошку, Дам табе гарошку.
* * *
Дожджык, дожджык, секані, Я паеду на кані.
Дожджык, дожджык, перастань, Я паеду на Растань.
* * *
Дожджык, дожджык, крапані, Бабу з поля прагані.
He йдзі, не йдзі, дожджыку, Звару табе боршчыку.
9 1. Да каго звяртаюцца людзі ў гэтых песнях?
2. Аб чым яны просяць? Перадайце іх просьбы пры чытанні інтанацыяй.
7
Лірычныя песні
Лірычныя песні не звязаны з абрадамі і календаром. Спяваюць іх за працай, у час адпачынку, у радасці і ў горы. Такія песні дазваляюць выказваць розныя пачуцці, перажыванні. Лірычныя песні могуць быць вясёлыя, жартоўныя, а часам і сумныя.
Рэчанька
— Ой, рэчанька, рэчанька, Чаму ж ты не поўная? Люлі, люлі, люлі, Чаму ж ты не поўная?
Чаму ж ты не поўная,
3 беражком не роўная? Люлі, люлі, люлі, 3 беражком не роўная?
— А як жа мне поўнай быць,
3 беражкамі роўнай плыць?
Люлі, люлі, люлі,
3 беражкамі роўнай плыць?
Ясю коніка паіў, Кася ваду чэрпала. Люлі, люлі, люлі, Кася ваду чэрпала.
9 1Вызначце, да каго звяртаюцца ў песні.
2. Прачытайце, пра што пыталіся ў рэчанькі.
3. Што адказвала яна? Хто вінаваты, што рэчка няпоўная? Знайдзіце адказ у песні. Рэчка жартуе ці сапраўды вінаватыя Ясь і Кася?
4. Як вы прачытаеце песню (павольна, напеўна, хутка)?
8
Казкі
Казка — вуснае мастацкае апавяданне з элементамі выдумкі і фантазіі. Беларускія народныя казкі надзвычай багатыя і разнастайныя. Вылучаюць тры групы казак: казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя.
У казках пра жывёл галоўнымі героямі з’яўляюцца ліса, воўк, мядзведзь, кот, певень, баран і іншыя жывёлы. Сваімі паводзінамі яны нагадваюць людзей — добрых, працавітых, надзейных, разумных або злых, жорсткіх, хітрых. Жывёлы ў казках думаюць, размаўляюць, радуюцца і перажываюць, смяюцца і плачуць.
Чарадзейныя казкі — гэта цэлыя фантастычныя гісторыі, у якіх дзейнічаюць незвычайныя героі — асілкі, волаты, а часам нават сілы прыроды. Персанажы чарадзейных казак змагаюцца са злом і несправядлівасцю і заўсёды выходзяць пераможцамі.
У бытавых казках асуджаюцца жорсткасць, прагнасць, здрадніцтва, высмейваюцца скнары, баязліўцы, гультаі. Героі бытавых казак — простыя людзі. Яны не валодаюць звышнатуральнай сілай і перамагаюць ворагаў сваім розумам, мудрасцю, знаходлівасцю, кемлівасцю. Дзейнічаюць гэтыя людзі ў звычайных жыццёвых абставінах.
Казкі ствараюцца і зараз. Іх збіраюць, запісваюць, каб нашчадкі маглі чытаць і ведаць іх. Беларускія народныя казкі — гэта наша багацце і наш гонар. Імі захапляюцца чытачы многіх краін свету.
Казкі пішуць і некаторыя пісьменнікі. Такія казкі называюцца літаратурнымі.
9 1. Што такое казка?
2. Якія групы казак выдзяляюць?
©@ 3. Успомніце казкі, якія вы чыталі або чулі раней. Раскажыце адну казку класу.
9
Чаму заяц, ліса ды воўк разам не сыходзяцца (Беларуская народная казка)
Калісьці ўсе лясныя звяры жылі ў вялікай згодзе. Часта збіраліся разам на якойнебудзь паляне на свае звярыныя сходызборы, таксама і ў госці хадзілі адзін да аднаго. Але здарылася вось што.
Аднойчы пагнаў хлопчык пасвіць коз. Пагнаў іх дарожкаю каля агародаў, а тыя козы — скок у агарод, і да капусты.
Давай хлопчык іх выганяць. Гоніцьгоніць, а выгнаць не можа. Сеў на мяжы і плача.
Бег уздоўж агародаў зайчык, убачыў хлопчыка, як той горка плача, і пытаецца ў яго:
— Чаго плачаш, хлопча?
— Як мне не плакаць! — праз слёзы кажа той. — Вунь улезлі козы ў капусту, і аніяк не магу іх выгнаць.
— He плач, — кажа яму зайчык на тое. — Пайду я выганю.
Гнаў зайчык коз, гнаў — аніяк выгнаць не можа: ядуць козы капусту, ажно бароды ў іх трасуцца. Сеў зайчык каля хлопчыка і таксама заплакаў.
Бегла міма ліса, убачыла зайчыка ды пытаецца:
— Чаго плачаш, зайчык?
— Плачу я, бо хлопчык плача, а хлопчык плача, бо коз з агарода выгнаць не можа.
— He плачце, — суцяшае іх ліса. — Я іх зараз выганю.
Гналагнала ліса коз з агарода, а тыя яе не слухаюць, ядуць сабе капусту, ажно пошчак раздаецца. Села ліса каля зайчыка ды заплакала.