Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
— Грэйся, добры чалавек. Толькі пачаставаць цябе няма чым.
— А што ж у катле варыш?
— Гэта, добры чалавек, каб дзяцей прысыпіць да заўтра, — і прыўзняла крышку катла.
— Гэтта што такое?
— Камні. Муж у войску, — можа, й забілі. Прасіла ў суседа чагосьці — не даў. Толькі й засталося на гэтай зямлі беднаму чалавеку каменьчыкі есці.
— Што ж ён?! Дзецям не даў?! Проста дзецям?!
— He даў.
— Ддобра, — сказаў незнаёмы. — Бяры кацёл. Пайшлі.
Прыйшлі на надзел. Незнаёмы паставіў кацёл, азірнуўся: ля хаты Ігнат стаіць. Цікуе. А што гэта яны там робяць? Чаго кацёл прынеслі?
А незнаёмы той быў Вялікі Чараўнік. Толькі чараваць яму ў жыцці дадзена было тысячу разоў і заставаліся лічаныя разы. I нічога ён тым сваім чараўніцтвам не дабіўся. Як дагэтуль ішло, так і пасля.
«Але тут, — думае, — здужаю».
Узяў ён з катла жменю каменьчыкаў і са свістам сыпануў па раллі. I яшчэ, і яшчэ, і яшчэ.
— Што ж ты, — паскардзілася Мар’я. — I так загон благі, а ты яшчэ й каменьчыкамі, што я сабрала, падсяваеш.
— Маўчы, — сказаў той. — Глядзі, што будзе.
— Так ёй, — сказаў Ігнат. — Таксама мне, дзеці. Ва ўсіх дзеці. Муж на вайне. Гм, таксама мне, страшная штука вайна.
А незнаёмы сыпе і сыпе. Увесь загон каменьчыкамі засеяў. Россып. Дзецца няма дзе.
30
Мар’я плача. Ігнат смяецца.
— Глядзі, жанчына, — сказаў незнаёмы.
Тая зірнула — і вачам не паверыла: растуць каменьчыкі. Вунь ужо камяні сталі. Памерам з два кулакі.
— Збяры частку, пакладзі ў кацёл, — сказаў незнаёмы. — Пастаў варыць дзецям.
У Ігната вочы на лоб палезлі. А жанчына панесла кацёл з камянямі ў хату. Прыйшла — камяні яшчэ падраслі.
— Глядзі, жанчына, за адзін дзень я табе ўсё пакажу. Заўтра будзеш капаць. А ва ўсе наступныя разы будзе гэта цягнуцца цэлае лета. Глядзі.
I тут камяні пачалі зарывацца ў зямлю. Як ружовыя, жоўтыя і белыя парсючкі. Ігнат аж счумеў. Вачыма толькі водзіць, нібы ў чужы гарох залез, а яго, злодзея, заспелі.
Пачакалі яны крыху — з’явіліся з зямлі парасткі, гусцець пачалі.
— Прынясі, кабета, матыку, — сказаў незнаёмы.
Тая прынесла. Расточкі ўжо ў кусцікі ператварыліся, гусцець пачалі.
31
— Пацяпай вось так. Загарні ім ножкі ў кажушок... I яшчэ раз загарні.
А кусцікі ўжо амаль кусты.
I вось ужо на кустах заззяла мора кветак. Белыя, ружовыя, лілаватыя, ружовабелыя зорачкі. I ўсе з жоўтым сэрцайкам.
— Вось цяпер можаш іх памацаць на выбар, — сказаў незнаёмы. — Гэта як дзеці галодныя.
I выняў два камяні зпад куста...
Цікаваць — уважліва паглядаць.
Счумёць — тут’. вельмі здзівіцца.
Матыка — прылада для апрацоўкі глебы; тут: для рыхлення глебы вакол бульбы.
^★1. Перакажыце па асобах размову Мар’і з незнаёмым, інтанацыяй перадаючы яго адносіны да прагнасці Ігната.
2. Раскажыце, якое цуда здзейсніў Вялікі Чараўнік на зямлі Мар’і. Што ён загадаў жанчыне зрабіць з камянямі?
3. Якія змены адбыліся на полі Мар’і? Як да гэтага аднёсся Ігнат?
4. Разгледзьце малюнкі і апішыце іх словамі з тэксту.
32
4
— Ну вось, заўтра будзеш капаць. На ўсю зіму хопіць, — сказаў незнаёмы. — I з суседзямі падзяліся.
— Ясна, — сказала Мар’я, бо ўжо далятаў з хаты сыты, некаменны дух. — 3 суседзямі найперш.
— Мне! Мне! — кінуўся Ігнат. — Мне перш за ўсё! Мне! Я іх кармлюпаю!
— I на работу наймаеш? — спытаў незнаёмы. Выняў адзін камень, і той закурэў у ягоных руках, а чалавек разламаў яго, пасаліў і стаў есці. — I не адмовіў ім у ежы, калі галадалі?
— Мне! Мне! Наймаю, кармлю.
— Добра, — сказаў незнаёмы. — Набяры мне кацёл каменьчыкаў са свайго поля. Ды хутчэй.
Ігнат чуйдух прыляцеў з катлом. Самых буйных, з кулак, камянёў нацягаў.
— Во! Во! У мяне ж і каменьчыкі. Во ў мяне, дык камні з кулак. А гэтыя ж лайдакі, хіба ў іх камні? Слёзы, а не камні.
— Слёзы, — сказаў незнаёмы. — Дык хочаш, каб у цябе яшчэ больш стала?
— Мне! Мне! У мяне і камні.
— Глядзіі, — сказаў незнаёмы і сыпануў камяні па Ігнатавым полі. I яшчэ. I яшчэ. Засеяў усё поле.
— Ну вось. Даў сёння хлеба яе дзецям?
— А што? Галадранцы. Самога з’ядуць, як мяккі будзеш.
Незнаёмы махнуў рукой.
Камні пачалі расці. Усе ўтраіх стаялі і глядзелі, як яны растуць: каменьчыкі — камні — камяні — камяніскі. Усё поле закрылі — Ігнат аж падскокваў.
— Ну чакайце, за такімі вы яшчэ й да мяне ўсе прыбяжыце. Прыйдзеце, любенькія, як прыпрэ.
Паглядзеў на яго незнаёмы, плюнуў.
Зак. 744 33
— Ну вось, маеш, — сказаў.
— А чаму яны не зарываюцца?
— А таму, што вечна ім заставацца на вачах у людзей, як кожнаму скнарству, як кожнай жорсткасці, як кожнай нелюбові да людзей, як кожнай Несправядлівасці.
I пайшоў з жанчынай да яе хаты.
Кінуўся шчаслівы гаспадар да поля — не поле, а суцэльная
каменная крушня. Валуны велічынёю з хату. На тысячу год наперад з зямлі вылезлі.
Пакуль дзеці, незнаёмы і жанчына елі ў хаце «камяні» — усё наваколле чула зза каменнага мура дзікі рык і выццё. Выў і рыкаў Ігнат.
А пасля незнаёмы ўстаў.
— Пайду, — сказаў ён, закінуўшы за плечы торбу.
— Чым мне табе аддзячыць?
— Нічым. Дабрынёю да людзей. Ды гэтага дабра ў цябе заўжды хапала...
I пайшоў у свет, абапіраючыся на кій. Пад касыя асеннія хмары. Насустрач пералётам, што, калючыя, каціліся яму пад ногі. Ужо зводдаль азірнуўся — Мар’я і дзеці глядзелі яму ўслед, маленькія на чорнай раллі.
— Гэй! А імя ёй будзе — Бульба! — крыкнуў ім незнаёмы.
I так з’явілася на Беларусі Бульба.
Уладзімір Караткевіч
Прыляцёць чуйдўх — тут: прыбегчы вельмі хутка. Крўшня (камённая) — куча камянёў.
Валўн — вельмі вялікі камень.
34
9 1. Ці спадабалася вам казка? Назавіце герояў гэтай казкі.
2. Як Вялікі Чараўнік наказаў Ігната за яго прагнасць? Раскажыце.
3. Прачытайце, што адказаў Чараўнік на пытанне Ігната, чаму яго камяні не зарываюцца.
4. Як змянілася поле Ігната? У што яно ператварылася?
©© 5. Паразважайце, ці дастаткова ў казцы наказана Несправядлівасць.
^ 6. Казка падзелена на 4 часткі. Дайце загаловак кожнай частцы, падкрэсліваючы яе асноўную думку.
^7. Перачытайце 3ю і 4ю часткі казкі. Параўнайце, што адбывалася на полі Мар’і, а што — на полі Ігната.
^ 8. Прачытайце па асобах гэтыя часткі казкі. Перадайце інтанацыяй характар герояў.
©© 9. Чаму вучыць казка Уладзіміра Караткевіча «Кацёл з каменьчыкамі»?
Легенды і паданні
Сярод шматлікіх жанраў вуснай народнай творчасці беларусаў даволі значнае месца займаюць легенды і паданні. Легенда — гэта апавяданне аб якойнебудзь гістарычнай падзеі, у якім праўда жыцця пераплятаецца з фантазіяй, з выдумкай. Беларускі народ укладаў у легенды свае адвечныя думы і мары.
Народныя легенды з’яўляюцца адным са старажытных жанраў фальклору. Чалавеку далёкага мінулага былі незразумелымі многія з’явы ў жыцці. Таму ён тлумачыў гэтыя з’явы ўздзеяннем незвычайных сіл. Невыпадкова ў шэрагу народных легенд дзейнічаюць нячыстая сіла, чарадзеі. Аднак часцей за ўсё ў беларускіх легендах перамогу над імі атрымліваў чалавек дзякуючы яго смеласці, стойкасці і кемлівасці.
Па форме і змесце да легенд падобныя народныя паданні. Паданне — гэта апавяданне, у якім паведамляецца пра сапраўдныя ці магчымыя ў жыцці з’явы, пра рэальных асоб. Паданне адрозніваецца ад легенды адсутнасцю чарадзейнага, незвычайнага. Яму ўласцівы пэўны грамадскі сэнс.
9 1Раскажыце, што вы даведаліся пра легенды. Чаму яны займаюць значнае месца ў беларускай вуснай творчасці?
★ 2. Чым паданні адрозніваюцца ад легенд?
35
Бяздоннае багацце (Паданне)
Даўнымдаўно ў горадзе Тураве жыў князь Яраслаў. Быў ён багаты і мудры. Таму і людзей каля сябе збіраў разумных і мудрых.
Выбраўся аднойчы князь на паляванне. Шмат за дзень набіў ён усякай дзічыны. Хацеў ужо трубіць збор, як раптам убачыў велізарнага старога тура. Пагнаўся князь за турам: некалькі вострых стрэл упілося ў магутнае цела звера, а ён усё роўна ўцякаў ад лаўца.
Давай князь паганяць каня, каб дагнаць тура. А звер раптоўна спыніўся і крутануўся насустрач паляўнічаму. Конь наскочыў на тура і зваліўся на зямлю, падмяўшы пад сябе ездака. Яшчэ імгненне — і князь развітаўся б з жыццём. Выратаваў яго загоншчык Ранцэвіч. Падзякаваў князь загоншчыку і загадаў прыйсці да яго па ўзнагароду.
Калі Ранцэвіч прыйшоў да князя, Яраслаў паставіў перад ім куфар з золатам і сказаў:
— Бачыш, колькі тут золата? Але ж жыццё даражэйшае за ўсё на свеце. Вазьмі сабе гэта бяздоннае багацце.
36
Загоншчык быў мудры. Узяў ён кій, разгарнуў чырвонцы, пастукаў па дне і сказаў:
— Праўда твая, княжа, тут вельмі шмат золата. Але дно ў ім можна дастаць, значыць, не бяздоннае тваё багацце. Дый золата, княжа, больш патрэбна табе, чым мне, чалавеку простаму. А я прашу ў цябе дар, у якога сапраўды няма дна...
Задумаўся князь:
— Калі нават я збяру ўсё сваё багацце, ты ўсё роўна ў ім
дастанеш дно.
Засмяяўся загоншчык:
— Хадзем, княжа, я пакажу табе бяздоннае багацце.
Пайшлі яны ў поле. Узяў загоншчык меч і ўвесь, па самую ручку, загнаў у зямлю.
— Вось, княжа, тваё багацце, у якім няма дна! Яно для
аратага даражэйшае за ўсе на свеце чырвонцы. Грошы могуць украсці, а гэты скарб ніхто не ўкрадзе.
Спадабалася Яраславу мудрасць Ранцэвіча.
— Праўда твая! — пагадзіўся ён. — I таму я даю табе ўча
стак зямлі ажно на дзесяць пакаленняў.
Вярнуліся яны ў шацёр. Князь Яраслаў напісаў дара
вальную грамату загоншчыку Ранцэвічу на ўсю зям
лю каля вёскі Вялемічы. I дагэтуль у Мазырскім павеце, у Вялемічах, жывуць Ранцэвічы. 3 пакалення ў пакаленне перадаюць яны даравальную князеву грамату і, паказваючы яе людзям, расказваюць паданне пра свайго далёкага мудрага продка.
Дзічына — розныя дзікія жывёлы, на якіх палююць.
Трубіць збор — даваць сігнал аб заканчэнні палявання.
Тур — вымерлы дзікі бык.
37
Загоншчык — чалавек, які заганяе дзічыну на паляванні.
Кўфар — скрыня для захоўвання рэчаў.
Чырвонец — тут: залатая манета.
Араты — чалавек, які арэ зямлю, земляроб.
Пакалённе — бацькі, дзеці, унукі — гэта тры паслядоўныя пакаленні.
Шацёр — палатка з тканіны, скуры ці галінак.
Даравальная грамата — тут: дакумент на права валодання зямлёй.
Павёт — тут\ раён.
Q 1. Назавіце галоўных дзеючых асоб гэтага падання.
2. Якое здарэнне адбылося з князем Яраславам у час палявання?
3. Хто выратаваў князя?
4. Якую ўзнагароду прапанаваў князь загоншчыку?