• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літаратурнае чытанне Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Літаратурнае чытанне

    Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 247с.
    Мінск 2014
    0 МБ
    Буслы
    (Казка)
    Здарылася гэта яшчэ ў той час, калі буслы ў наш край рэдка прыляталі. Ногі ў іх тады былі не чырвоныя, як pa
    nep, а белыя.
    Аднаго разу вясной прыляцелі яны ў нашу пушчу і селі
    на сухую верхавіну высокай сасны, што расла на ўзлессі.
    — Вось тут і зробім сабе гняздо, — сказаў Бусел. — Тут
    рэчка блізка, балота побач, вужоў і жаб многа, будзе нам і нашым дзецям спажывы даволі.
    I пачалі буслы насіць на дрэва сухое ламачча, мох, сталі будаваць сабе гняздо.
    А трэба сказаць, што вясна ў той час была няўстойлівая: то сонца прыпячэ, то снег пойдзе, то мароз ударыць.
    Прачнуліся аднойчы Бусел з Бусліхай на досвітку, а вакол усё
    20
    снегам пакрыта. Паляцелі яны на балота, хацелі спажыву сабе здабыць, але нічога не знайшлі. Усё замерзла, заледзянела. Памарозілі буслы свае босыя ногі і вярнуліся назад.
    А тут новая бяда! Вецер разбурыў і раскідаў гняздо.
    Селі птушкі на сасне і засумавалі.
    — Што ж мы з табой будзем рабіць? — загаласіла Бусліха. — Давядзецца памерці з голаду і холаду...
    Падумаў, падумаў Бусел і так адказаў Буслісе:
    — He плач, мая сяброўка, давай паляцім да людзей. Можа, яны нас пусцяць пагрэцца. Бачыш, вунь, на ўзлессі, хата стаіць? Давай паляцім туды.
    А ў той старэнькай хатцы жылі ўдваіх дзед і баба. Ніякай гаспадаркі ў іх не было, адна старая сівая авечка. Баба прала з воўны ніткі, рабіла панчохі добрым людзям. А дзед лавіў рыбу. Так яны і жылі.
    Той раніцай дзед з бабай якраз былі ў хаце. Чуюць: «Тук, тук, тук!» — пастукаўся нехта ў дзверы.
    — Пайдзі, дзед, паглядзі, хто гэта там стукае, — сказала баба.
    Адчыніў дзед дзверы, глядзіць, ажно буслы стаяць: змерзлі, дрыжаць. To адну, то другую нагу падымаюць...
    — Ой, баба, глядзі, якія госці да нас прыйшлі! — гукнуў бабу дзед.
    — Заходзьце, заходзьце хутчэй у хату, — сказала баба.
    Упусцілі дзед з бабай буслоў у хату, абагрэлі, накармілі чым толькі маглі.
    Паглядзела баба на босыя ногі птушак і кажа:
    — Дам я вам, буслы, панчохі цёплыя, каб не мерзлі вашы ногі, a то вёсны ў нас халодныя часта бываюць.
    I дала птушкам па пары панчох. Ды толькі панчохі тыя чырвоныя былі, з пафарбаванай пражы.
    Надзелі буслы панчохі, і так ім зрабілася добра і цёпла, што і мароз не страшны.
    21
    Дзед старое кола на даху сваёй хаты прыладзіў, і буслы зрабілі сабе новае гняздо, надзейнае і трывалае.
    Пачалі з таго часу буслы каля людзей трымацца, рабіць свае гнёзды на дахах, на дрэвах, бліжэй да людскіх паселішчаў.
    А тыя чырвоныя панчохі, што дала ім добрая бабка, буслы і цяпер носяць.	.
    Клаудзія Каліна
    *? 1. Калі адбываліся падзеі, апісаныя ў казцы?
    2.	Якога колеру былі раней ногі ў буслоў?
    3.	Прачытайце, дзе вырашылі пасяліцца буслы.
    4.	Што здарылася з бусламі аднойчы ў няўстойлівую вясну?
    5.	Да каго звярнуліся буслы за дапамогай?
    6.	Як аднесліся дзед і баба да птушак?
    ©© 7. Паразважайце, чаму буслы, паводле казкі, селяцца каля людзей.
    8.	Якая гэта казка — народная ці літаратурная?
    ★ 9. Перакажыце коратка казку.
    Кветкі — сонцавы дзеткі (Казка)
    Калісьці Сонца ў небе сінім Хадзіла з Месяцам, як з сынам.
    Тады не зналі людзі змроку:
    Быў дзень на свеце ўсім шырокім, 22
    Бо двое разам ім свяціла, А ў двух мацнейшая і сіла.
    У Сонца кветнік быў вялікі, А кветакзорак там без ліку.
    I Месяц кветнік меў цудоўны, А ў ім таксама кветак поўна.
    Аднойчы Сонца так гаворыць: — Дадзім людзям свае мы зоры!
    Няхай красуюць лепш на доле, У нас красы і так даволі!
    Як быццам спрэчкі не было тут. Яны ўзяліся за работу.
    Збірае Сонца зоркікветы, Дарунак свой рыхтуе свету.
    А Месяц, як зірнуў на зоркі, Увесь праняўся жалем горкім.
    — Я іх садзіў сваёй рукою...
    Паіў сцюдзёнаю расою.
    Я даглядаў іх, родных дзетак...
    Як застануся я без кветак?!
    Ад жалю аж змяніўся з твару. Закрыўшы сад свой цёмнай хмарай,
    Сабраў свае ўсе кветкізоркі
    I прыхаваў іх пад узгоркам...
    Кідае Сонца кветкі з неба, Яны лятуць на нашу глебу...
    На ўсёй Зямлі настала свята, Яна красой уся абнята...
    23
    А Месяц стаў і поўнай жменяй Пачаў кідаць далоў каменне...
    Каменне хоць зіхціць цудоўна, Красой да зорачак падобна,
    Хоць хараство яго не вяне, Але жывым яно не стане,
    Халодным вечна застанецца, Так, як і Месяцава сэрца...
    Аж супыніла ход свой Сонца.
    Яно здзівілася бясконца.
    — Ты так сваё трымаеш слова?
    Была у нас такая ўмова?
    А Месяц кажа:
    — Шкода стала.
    У мяне самога кветак мала...
    — Дык слухай, Месяц!
    Над Зямлёю
    Хадзіць не будзеш ты са мною!
    Я ашуканства не дарую! Ідзі на сцежку ты другую!
    Вось так, асобнай пуцявінай, Яны і ходзяць з той часіны.
    Уладзімір Дубоўка
    9 1 • Чаму калісьці на Зямлі, паводле казкі, не было ночы?
    2.	Што прапанавала Сонца Месяцу?
    3.	Раскажыце, чаму пасварыліся Месяц і Сонца.
    4.	Якія цяпер адносіны паміж Сонцам і Зямлёю? А якія паміж Месяцам і Зямлёю?
    Д 5. Вывучыце на памяць тую частку вершаванай казкі, якая вам спадабалася.
    24
    Журавель і Чапля
    (Казка)
    На адным канцы балота Была хата Жураўля, На другім канцы балота Чапля шэрая жыла.
    Надакучыла сівому
    Жыць самотна Жураўлю, Блукаць каля буралому Па балотнаму гніллю,
    Слухаць ноччу жаб бяссонных Рогат, шум у трыснягу, Перагуды, перазвоны Камароў у талаку.
    Вось задумаў ажаніцца Ды на Чаплі Журавель I пайшоў да маладзіцы Па імшарах, па дрыгве.
    Ляпучапу, ляпучапу, — Журавель ідзебрыдзе, Праз сем дзён прыйшоў да Чаплі I гаворыць: — Добры дзень!
    Ці не хочаш за мяне ты Выйсці замуж? — А яна Кажа: — Што ты, — кажа, — гэта Сабе выдумаў сп’яна?
    Непрыгожы, даўганогі, —
    Лепш ідзі, адкуль прыйшоў... — I пабрыў сваёй дарогай Сумны Журавель дамоў.
    25
    Ды адумалася Чапля, Што дарма за Жураўля, За балотнага суседа, Яна замуж не пайшла.
    Ляпучапу, ляпучапу, — У хату Жураўля ідзе.
    Праз сем дзён прыходзіць Чапля I гаворыць: — Добры дзень!
    Ці не возьмеш мяне ў хату? Журавель ёй кажа: — He! Дзе з такой, як ты, чубатай Паказацца ў свеце мне?
    Шыя выгнута вужакай, Хараства ні ў чым няма, I убор твой аніякі, I нягодная сама.
    Калі Чапля з хаты выйшла, Журавель пашкадаваў, Што пакрыўдзіў яе лішне, Што за жонку не узяў.
    Ляпучапу, ляпучапу, — Па дрыгве і па вадзе Ізноў сватацца да Чаплі Журавель ідзебрыдзе.
    I так ходзяць яны ў сваты Цэлы свой птушыны век, I стаяць іх воддаль хаты Па канцах балот і рэк.
    Максім Танк
    26
    Самбтна — сумна, адзінока.
    Блукаць — хадзіць без мэты.
    Трыснёг — балотная расліна. Імшара — заросшае мохам балота. Дрыгва — багністае месца.
    *? 13 якой мэтай прыходзіў Журавель да Чаплі?
    2.	Як Чапля адказала на прапанову Жураўля?
    3.	Што зрабіла Чапля, калі адумалася?
    4.	Як сустрэў Журавель Чаплю?
    ★ 5. Прачытайце казку па асобах. Інсцэніруйце яе.
    6.	Намалюйце ілюстрацыі да казкі.
    ★ 7. Які настрой перадае казка?
    ©© 8. Паразважайце, чаму вучыць нас гэта казка.
    Кацёл з каменьчыкамі
    1
    Было гэта даўно...
    Стаялі тады на беразе маленькага чыстага возера дзве хаты. У адной, багатай ды ганарлівай, жыў мужык Ігнат. Нядобры ён быў чалавек, жонку замарыў работай, дзеці ад хатняга рабства ў свет пайшлі. А гаспадар усё не ўтаймоўваецца, усё пад сябе грабе.
    — Забыўся, што ў труны кішэняў няма, — горка пажартавала добрая Мар’я, бліжэйшая суседка.
    Яе хата бліжэй за ўсіх стаяла. Хата яшчэ моцная, але зусім недагледжаная. Гаспадара ўзялі на вайну, і засталася жанчына адна з маленькімі дзецьмі. Аж пяцёра, і кожнае на пстрычку ніжэйшае за другое. I кожнае ўвесь час галоднае.
    27
    Пакуль бацька быў, сяктак перабіваліся, а тут...
    Словам, запанаваў на нашай зямлі самы страшны, самы подлы грэх, імя якому Несправядлівасць. Гэта калі адзін не можа заснуць, бо аб’еўся, а другі — бо галодны. А дзеці — дык тыя нават плачуць з голаду. Кепска. Ніколі не дапамагай Несправядлівасці. За іншае, можа, і даруюць. За гэтае — не.
    На пстрьічку на на ногаць.
    ніжэйшы — mymt ніжэйшы прыклад
    9 1. Калі адбываліся падзеі, апісаныя ў казцы?
    2.	Раскажыце, што вы даведаліся пра мужыка Ігната і добрую жанчыну Мар’ю. Параўнайце іх жыццё.
    3.	Прачытайце і раскажыце, як Уладзімір Караткевіч характарызуе самы страшны грэх — Несправядлівасць.
    2
    ...Позняя, халодная была вясна. Такое самае лета.
    А восень яшчэ горай. Завылі вятры, уздзьмуліся рэкі, пашалелі азёры. Сатлелі травы на паплавах.
    Ад бацькі чуткі няма. Прыйшла чарга Мар’і ісці па дапамогу да суседа. А той сядзіць, далоні пад азадак паклаў ды пыхкае, як вожык. Нажэрся — свіннясвіннёю.
    — Ну што?
    — Пазыч мне, суседзе, меру ячменю ды меру фасолі. Я табе за гэта вясной адраблю.
    — Адрообе. Вясноою. Вясной усё наваколле адрабляць прыйдзе. А ты да таго часу ледзь ногі цягаць будзеш, а шчанюкі твае, можа, і не пацягнуць зусім. А можа, ты і ўдава цяпер. To й ён не адробіць. He дам.
    28
    Рабіць няма чаго. Прыйшла бедная жанчына ў сваю халупу і, не запаліўшы нават лучынкі, упала на ўслон.
    Цёмна. Цёмна за акном. Цёмна. Нізкія чорныя хмары і выхаду няма.
    Да іншых суседзяў бегчы? Памаглі б, але і там тое самае. А дзецям што? Дзеці не ведаюць, як дарослым хлеб дастаецца. Цяжкай працай, часам — прыніжэннем. Калі зразумеюць — пашкадуюць. А тут плачуць толькі на розныя галасы, «сільна і слёзна», як у старых кнігах пісалі:
    — Матухна!
    — Зязюленька!
    — Пакармі нас!
    — Хлебца дай!
    — Аклаец!
    Што рабіць беднай Мар’і? Вырашыла яна дзяцей падмануць.
    — Вы ляжце зараз. Засніце. А я пайду бабоў назбіраю. Навару ды буду вас карміць.
    Дзеці не засынаюць. Тады пайшла кабета, назбірала на полі дробных каменьчыкаў (а іх было сапраўды як бобу), высыпала ў кацёл і паставіла на агонь. Настолькі бедная была хата, што і печкі няма.
    Варацца каменьчыкі. Паснулі дзеці. Супакоіліся.
    Разбудзіць матка — наядуцца. Варацца каменьчыкі — да канца свету ім варыцца. Да канца свету плакаць матцы.
    Удава — жанчына, у якой памёр муж.
    Аклаец — акраец хлеба.
    9 1. Як сям’я Мар’і перажыла вясну, лета і сустрэла восень?
    2.	Аб якой дапамозе прасіла Мар’я суседа Ігната?
    3.	Прачытайце, як адказаў Ігнат на просьбу жанчыны.
    4.	Як бедную Мар’ю сустрэлі дзеці? Прачытайце па асобах гутарку дзяцей з маці, інтанацыяй перадаючы гора жанчыны.
    5.	Якое выйсце з бяды прыдумала Мар’я?
    29
    3
    Ажно ўваходзіць у хату нейкі чалавек. Сам доўгі, кашчавы, з кіем, торбай, адкуль нейкія травы тырчаць. I вочы пранізлівыя.
    — Добры вечар у хату. Пусціце абагрэцца.