Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
— Ну як? Жывы? — кінуліся да яго паветраплавальнікі, непакоячыся за лёс першага з іх каманды, які толькі што перажыў усё хараство і прывабнасць свабоднага палёту ў паветры.
— Пячэ, і як яшчэ пячэ, хоць ты ў халодную ваду сядай, — шчыра прызнаўся наш авіятар. Ён прызямліўся не ў тым раёне, што быў намечаны.
У маўклівым замяшанні хлапчукі знімалі з даху тое, што засталося ад бабчынага парасона, і няшчасныя рэшткі Янкавых штаноў. Амаль увесь дзень — да самага вечара — клеілі, лапілі, намагаючыся замаскіраваць сляды аварыі на парасоне і на Янкавым адзенні.
Паводле Міхася Лынькова
72
Стрымгалбў — вельмі хутка.
Як дуж — тут: вельмі хутка.
Паветраплавальнікі — парашутысты.
9 1. У якую гульню вырашылі пагуляць хлопцы?
2. Што здарылася з Янкам?
3. Як каманда назірала за парашутыстам?
4. Што сталася з Янкавым парасонам, штанамі?
5. Як хлопцы памагалі Янку замаскіраваць сляды аварыі?
^ 6. Зрабіце сціслы пераказ апавядання.
@© 7. Успомніце, якія цікавыя здарэнні былі ў вашым жыцці. Раскажыце пра іх.
Паштары
Нідзе так не чакалі цётку Анюту, як у школе. Яна кожны дзень праходзіла пад вокнамі і ішла ў настаўніцкую.
Газеты пахлі свежаю фарбаю і ветрам. На перапынках Арыша з сяброўкамі разглядала вясёлыя малюнкі, разгадвала рэбусы. А дома доўга сядзела над свежым часопісам.
Але самымі шчаслівымі былі дні, калі цётка Анюта прыносіла пісьмы. Іх прысылаў Арышын брат, што служыў на Балтыйскім моры. Ён заўсёды ўкладваў у канверт здымкі ці прыгожыя каляровыя паштоўкі з відамі далёкіх гарадоў. Арыша прыносіла іх у клас і паказвала вучням.
Учора цётка Анюта чамусьці не прыйшла. He прыйшла яна і сёння.
Засумавалі дзеці ў школе. Здавалася, нечага не хапае ў іх жыцці, нібыта і сцежка павузела да школьнага ганка.
Пасля ўрокаў Арыша, Маня і Паўлік забеглі на пошту. За сталом, заваленым пісьмамі і газетамі, сядзеў дзядзька Ахрэм і крычаў у тэлефонную трубку.
Дзядзька Ахрэм зірнуў на іх зпад акуляраў і весела запытаў:
— Што добрае скажаце? Калі змерзлі, ідзіце да грубкі, грэйцеся.
— He, нам цёпла... Гэта мы цётку Анюту шукаем. Другі дзень яе ў нас не было. Дык па школьныя газеты зайшлі, — асмялела Арыша.
73
— Занядужала ваша цётка Анюта. От і завалілі мяне пісьмамі і газетамі. Сам хацеў разнесці, дык тэлефона няма на каго кінуць, а ён звоніць і звоніць. Недзе тут ёсць і вашы газеты. Зараз паглядзім.
Ён пакапаўся ў вялікім стосе і падаў Арышы ладны пачак.
— Ты ж схавай у партфель, каб часам не згубіліся.
Дзядзька Ахрэм паглядзеў на Паўліка і запытаў:
— Ці не ў вас кватаруе заатэхнік Валя?
— У нас. А што?
— Тут ёй тэлеграма ёсць, дык можа б аддаў? А я астатнія ўвечары сам разнясу.
— Давайце, я мігам усім занясу, — узрадаваўся Паўлік.
— Добра было б, — дзядзька Ахрэм падаў хлопчыку тэлеграмы.
Маня з Арышаю пераглянуліся і загаварылі разам:
— Мы можам усе газеты разнесці. Нам жа якраз па дарозе.
Дзядзька Ахрэм засмяяўся:
— Калі так, прыйдзецца вас залічыць паштарамі.
Ен расклаў пісьмы і газеты ў тым парадку, як стаялі на вуліцы хаты, і аддаў кожнай дзяўчынцы па пачку.
Дзеці выскачылі на вуліцу.
— Ты, Манечка, пойдзеш з таго боку, я — з гэтага, а Паўлік панясе тэлеграмы. 3 імі ж нельга пазніцца. Пайшлі! — загадала Арыша.
3 пачкамі газет і пісьмаў дзеці ішлі з канца ў канец вёскі і былі шчаслівыя, што іх радасна сустракалі ў кожнай хаце.
Яны прыходзілі на пошту штодня, пакуль не ачуняла цётка Анюта.
Сяргей Грахоўскі Ачуняць — выздаравець.
9 1 ■ Чаму дзеці ў школе так чакалі цётку Анюту?
2. Што здарылася з паштаркай?
3. Як дзеці вырашылі дапамагчы пошце?
74
4. Раскажыце, у чым заключаецца работа паштаркі.
★ 5. Якія прафесіі вёскі вам яшчэ знаёмы? Раскажыце пра іх.
★ 6. Складзіце план апавядання.
★ 7. Зрабіце пераказ па плане.
Самая цікавая кніга
Як вы думаеце, якая самая цікавая кніга на свеце? Адразу не адкажаце, не здагадаецеся. Гэта кніга — Зямля, на якой мы жывём. Яна з першых гадоў нашага жыцця штодня вучыць нас гісторыі, мове. Штодня і штораз адкрывае нам усё новыя і новыя словы, значэнне якіх мы вучымся спазнаваць і разумець.
Жывое асяроддзе акружае нас: звяры, птушкі, насякомыя, а таксама расліны — травы, кусты, дрэвы. I ўсе яны маюць свае імёны. Тысячы і мільёны назваў існуюць на Зямлі. Кожная яе мясцінка таксама мае сваю назву.
Чалавеку дорага месца, дзе ён нарадзіўся, адкуль пачаўся яго род і яго сям’я, і ўсе сляды, справы, памяць, што пакінулі аб сабе яго продкі. Усё гэта, як нашу найдаражэйшую спадчыну, беражэ памяць Зямлі, нясе праз гады, праз вякі ў імёнах, у назвах, у словах, у паданнях і легендах.
Васіль Вітка
9 1 ■ Чаму пісьменнік называе Зямлю самай цікавай кнігай на свеце?
2. Якое прыроднае асяроддзе акружае чалавека?
3. Падумайце, што чалавеку павінна быць асабліва дорага ў жыцці.
* * *
О, як мне доўга трэба жыць, Каб аддаць табе адплату За ўсе густыя снегапады, За ўсе духмяныя дажджы.
За рэчак быстрых сіняву
I за дубоў зялёных веча.
За кожны дзень, за кожны вечар, За тое шчасце, што жыву.
75
Мая маленькая зямля —
Уся ў палыне і медуніцы.
3 тваіх крыніц мне не напіцца, Хоць буду піць і спакваля.
Жыві ж, жыві! Плыві між зор! I чуюць хай на ўсіх планетах, Як пахнуць кветкі і ранеты У нашых вёсках ля азёр.
Алесь Пісьмянкоў
Спакваля — тут: удосталь, многа.
9 1 ■ Адкажыце словамі з верша, за што паэт хоча адцаць адплату сваёй зямлі.
2. Які наказ дае паэт сваёй краіне?
3. Прачытайце верш выразна.
Прыказкі
Радзіма — маці, чужына — мачыха.
Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.
Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне матка.
Чужына — не родная маці, хлеба не дасць.
Пытанні і заданні да раздзела
1. Праслухайце аўдыязапіс Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Якія рысы характару беларусаў адлюстраваны ў ім?
2. У якіх творах гэтага раздзела паказана хараство прыроды беларускага краю? Хто іх аўтары?
3. Пра якіх знакамітых беларусаў вы даведаліся з твораў гэтага раздзела? Пра якіх знакамітых беларусаў вы ўжо ведалі дагэтуль? Раскажыце ў класе пра кагонебудзь з іх (па выбары).
4. Успомніце, якія існуюць версіі паходжання назвы краіны — Беларусь. Пакажыце на карце, з якімі дзяржавамі мяжуе наша краіна.
76
5. Што вы раскажаце сябру з іншай краіны пра сваю рэспубліку? (Пра сваю сям’ю, родны горад або вёску, прыродныя багацці нашай краіны, знакамітых людзей ці славутыя мясціны Беларусі?)
6. Якія апавяданні пра дзяцінства, юнацтва і клапатлівыя адносіны да іншых вы прачыталі ў гэтым раздзеле? Чаму вучаць гэтыя творы?
7. Самая цікавая кніга на свеце — гэта Зямля. Хто з беларускіх пісьменнікаў напісаў аб гэтым? Каму належыць сцверджанне «Кніга даражэйшая за ўсякае багацце»?
8. Разгадайце крыжаванку «Гарады Беларусі». Калі правільна запішаце назвы гарадоў, то ў выдзеленым слупку атрымаецца слова «сталіца».
1. С
2. Т
3. A
4. Л
5. I
6. Ц
7. A
1. Горад у Мінскай вобласці, які славіцца старажытным замкам — замкам Радзівілаў.
2. Горад у Брэсцкай вобласці, які стаіць на беразе ракі Гарынь.
3. Горад у Гомельскай вобласці, пабудаваны на беразе Прыпяці. У ім ёсць буйны нафтаперапрацоўчы камбінат.
4. Абласны цэнтр, размешчаны на Дняпры.
5. Горад у Брэсцкай вобласці, назва якога паходзіць ад рэчкі Піна.
6. Горад, у якім праводзіцца конкурс «Славянскі базар», абласны цэнтр.
7. Горад у Брэсцкай вобласці, які мае назву дрэва.
Слухай родную прыроду
У любую пару года, у пагоду, непагоду слухай родную прыроду — ты пачуеш галасы таямнічае красы.
3 лесам, з нівай залатою размаўляе ветравей, сонцасонейка — з зямлёю, з цішынёю — салавей, з небам — рэкі і азёры, хваля — з ніцаю вярбой... Як і што яны гавораць, слухай, сябра любы мой.
Васіль Жуковіч
78
9 1. Прачытайце верш. Падумайце, да чаго заклікае паэт.
2. Адкажыце словамі з верша, што можна пачуць, слухаючы родную прыроду.
3. Хто з кім размаўляе ў вершы паэта Васіля Жуковіча? Знайдзіце адказ у тэксце.
Сонейка ўзышло
Быццам хто рассыпаў залацінкі На траву, на дрэвы, на сяло.
Заблішчалі радасна расінкі — Залатое сонейка ўзышло.
Зніклі цені ў патаемных сховах, Разлілося далеччу святло.
Птушкі прабудзіліся ў дубровах — Залатое сонейка ўзышло.
Ажыла прырода, заспявала, Зноў адчуўшы ласку і цяпло. Сінява яшчэ сінейшай стала — Залатое сонейка ўзышло.
Бераг сонны ў хвалі акунуўся, Цішыню як ветрыкам змяло. Колас абраселы страпянуўся — Залатое сонейка ўзышло.
Яблык бок яшчэ не загарэлы Сонейку падставіў, каб пякло. Лазнякі развесілі арэлі — Залатое сонейка ўзышло.
Ад травінкі да сасны вячыстай Ажыло ўсё раптам, расцвіло.
Ранак усміхнуўся прамяніста — Залатое сонейка ўзышло.
Мікола Чарняўскі
79
? 1. Раскажыце пра захапленне паэта парою дня, калі ўзыходзіць сонца.
^2. Зрабіце вусныя замалёўкі да кожнага слупка верша. Апішыце хараство прыроды, калі ўзыходзіць сонца.
©© 3. У канцы кожнага слупка паўтараюцца словы: «Залатое сонейка ўзышло». Паразважайце, для чаго аўтар выкарыстоўвае гэты паўтор.
^4. Паназірайце за ўсходам сонца і раскажыце пра свае ўражанні.
5. Прачытайце верш, перадаючы радасць ад ажыўлення прыроды пасля ўсходу сонца.
Зямля мая!
Зямля мая азёрная — Рабіна за акном, Крынічка ціхамоўная, Гасцінны ветлы дом. Іду жытнёвай сцежкаю — Мне звоняць жаўрукі, Блакітнаю ўсмешкаю Вітаюць васількі.
Ты працаю славутая, Карміцельказямля. Цярплівая, пакутная. Ты назаўжды мая.
Ніна Галіноўская
Вётлы (дом) — прыветлівы дом.
9 1 • Прачытайце верш выразна, паспрабуйце перадаць пачуццё любові да роднай зямлі.
2. Чаму аўтар называе зямлю карміцелькай?
3. Намалюйце ілюстрацыю да верша і словамі апішыце яе.
Зямля
Зямля...
Вялікі, бязмерны абшар зямлі адкрываецца воку майму.
Я падымаюся вышэй і вышэй на нейкіх скрыдлах, з дзівам разглядаю велізарнае ўладарства зямлі...
Як у казцы, нясуцца перада мной шыры гэтай зямлі...
80
Як у казцы, нясуцца перада мной поры года: святая зялёная вясна, гарачае залатое лета, сытная багатая восень, бліскучая здаровая зіма...
I мяняюцца фарбы, і мяняюцца віды...
Усё жыве, усё рухаецца... шуміць...
Зямля! Маці наша! Чуецца заўсёды і ўсюды тваё цёплае, жыватворнае дыханне, каторае мёдам па жылах разліваецца...
Усе мы дзеці твае: і расліны, і жывёла, і чалавек...