Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
Бег воўк, убачыў, як у лісы слёзы з вачэй коцяцца, ды пытаецца:
— Чаго плачаш, ліска?
10
— Плачу я, бо зайчык плача, зайчык плача, бо хлопчык плача, а хлопчык плача, бо коз з агарода аніяк выгнаць не можа.
— He плачце, — прамовіў воўк. — Я іх мігам выганю.
Кінуўся ён да коз, гнаў іх, гнаў, а тыя хоць бы што: цярэбяць капусту дый годзе. Сеў воўк каля лісы ды зароў.
Панад агародамі ляцела маленькая пчолка. Убачыла яна, як воўк слёзы пралівае, пытаецца:
— Чаго плачаш, воўча?
— Плачу я, бо ліса плача, ліса плача, бо зайчык плача, зайчык плача, бо хлопчык плача, а хлопчык плача, бо коз з агарода аніяк выгнаць не можа.
— He плачце, — празвінела пчолка. — Я іх тут жа выганю.
Падляцела пчала да першай казы і — «бзомбзом» ёй у вуха, потым да другой — «бзомбзом», затым да трэцяй — «бзомбзом». I так усім козам у вушы набзомкала. Застрыглі козы вушамі, затрэслі галовамі, задзерлі свае куртатыя хвасты ды далі драла з агарода.
11
Звярам нават не па сабе стала, што маленькая пчолка паказала сябе мацнейшай за іх, вялікіх. Разбегліся яны хто куды ад сораму і па сённяшні дзень не сыходзяцца разам.
Мяжа — тут: граніца паміж зямельнымі ўчасткамі.
Пбшчак раздаёцца — тут: рэха раздаецца.
Застрьігчы вушамі — заварушыць вушамі.
Даць драла — імкліва ўцячы.
9 1 ■ Што ў казцы гаворыцца пра жыццё звяроў раней?
2. Што аднойчы зрабілі козы?
3. Раскажыце, як заяц, ліса і воўк спрабавалі выгнаць коз з агарода. ★ 4. Прачытайце казку па асобах.
5. Адкажыце на пытанне, якое стаіць у загалоўку казкі.
★ 6. Інсцэніруйце асобныя эпізоды або ўсю казку.
Недалікатны сын
(Беларуская народная казка)
Быў у аднаго чалавека сын. Вялікі ўжо вырас, а ніколі бацьку бацькам не называў.
— Кузьма, — крычыць сын бацьку, — ідзі араць! Кузьма, загані свіней у хлеў!
Крыўдна бацьку, ды што зробіш: малога ў дзяцінстве не перавучыў, а цяпер і рады не дасі. Смяюцца людзі з Кузьмовага сына. А яму хоць бы што: не слухае ні бацькі, ні людзей.
Аднаго разу паехаў Кузьма з сынам па сена. Наклалі вазы ды едуць дахаты: бацька — на адным возе, сын — на другім. Мінулі гладкую дарогу, уехалі ў лес. Тут пайшлі карчы ды выбоіны. Злез бацька з сена, ідзе збоку, за возам наглядае, каб не перакуліўся. А сын ляжыць на сваім возе ды толькі камандуе.
— Кузьма, вунь яма — падтрымлівай воз! Кузьма, правядзі маю кабылу па ўзбочыне, a то кола за корч зачэпіцца!
Бегае бацька ад воза да воза, не можа ўправіцца. А сын толькі выскаляецца з яго:
12
— Маладзец, Кузьма! Добра стараешся.
Узлаваўся бацька і перастаў бегаць да сынавага воза. У адным месцы сынаў воз трапіў у глыбокую выбоіну і перакуліўся... Сын шлёпнуўся носам у гразь. Устаў ён і лае бацьку:
— Бачыш, Кузьма, што ты нарабіў!
Паднялі воз і паехалі далей. Сын ужо і на сена не палез. Ідзе збоку ды ўсё бурчыць на бацьку. Даехалі да крутога павароту. Бацька свой воз падпёр плячом і аб’ехаў паварот, а сын пашкадаваў сілы траціць. Воз перакуліўся і падмяў яго пад сябе.
— Кузьма! — крычыць сын. — Падымі воз!
Маўчыць бацька як вады ў рот набраўшы. Дастаў з кішэні капшук, закурыў люльку. «Паляжы ж там, калі ты такі разумны», — думае бацька. Клікаў, клікаў сын Кузьму, а той як аглух. Сыну ўжо і дыхаць цяжка. Напалохаўся ён, закрычаў не сваім голасам:
— Бацька, ратуй!
13
Узрадаваўся Кузьма, што сын нарэшцетакі назваў яго бацькам. Падняў воз і кажа, усміхаючыся:
— На свеце, брат, жывучы, усяго нажывеш — і Кузьму бацькам назавеш!
3 таго часу і пайшла гэта прыказка.
Недалікатны — няўважлівы да людзей, няласкавы, няветлівы.
Выбоіна — ямка на дарозе.
Капшўк — невялікая торбачка, дзе звычайна захоўвалі тытунь.
?@©1. Паразважайце, за што крыўдаваў бацька на сына.
2. Куды аднойчы паехалі бацька з сынам? Як паводзіў сябе сын пры вяртанні дахаты?
3. Што здарылася з сынам па дарозе? Што прымусіла яго назваць Кузьму бацькам?
©© 4. Растлумачце сэнс прыказкі: «На свеце, брат, жывучы, усяго нажывеш — і Кузьму бацькам назавеш».
©© 5. Паразважайце, чаму казка так названа.
6. Як вы завяце свайго бацьку? Назавіце поўнае імя, імя па бацьку і прозвішча сваіх бацькоў.
★ 7. Перакажыце казку блізка да тэксту.
©© 8. Паразважайце, чаму вучыць гэта казка.
Селянін, мядзведзь і лісіца
(Беларуская народная казка)
Араў селянін поле. He канём, а валом. А вол такі лянівы быў, што проста бяда. Hi голасу не слухае, ні пугі не баіцца.
Раззлаваўся селянін на вала ды як крыкне на яго:
— Ану, каб цябе мядзведзь задушыў!
Толькі ён так сказаў, а тут і мядзведзь ідзе.
— Ну, давай, — кажа аратаму, — свайго вала. Я яго заДУшу.
Пачухаў селянін патыліцу. Шкада стала яму вала. Ды і араць не будзе на кім. Сам жа сахі не пацягнеш.
14
Вось ён і пачаў прасіць мядзведзя:
— Дай, — кажа, — хоць загон дакончу. А ты схадзі тым часам за мяжу, у бур’ян, адпачні там.
— Добра, — згадзіўся мядзведзь. — Спяшацца мне няма куды.
Пайшоў ён за мяжу і лёг адпачываць.
Бяжыць з лесу лісіца, спынілася каля селяніна:
— Труруру! Труруру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты тут ваўкоў, мядзведзяў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.
Падумаў селянін: «Калі сказаць пра мядзведзя, ён, чаго добрага, замест вала мяне самога задушыць... Лепш прамаўчу».
— He, лісанька, не бачыў, — адказвае ён.
А хітрая лісіца пакруцілася, пакруцілася каля воза ды зноў пытаецца:
— А што гэта там, за мяжою, ляжыць?
— Калода на лучыну, — кажа селянін.
Лісіца памахала хвастом:
— Каб гэта была калода, дык яна б на возе ляжала...
Сказала так — і пабегла ў лес.
Пачуў гэта мядзведзь і просіць селяніна:
— Палажы мяне на воз.
15
Селянін палажыў яго на воз.
Зноў прыбягае лісіца:
— Труруру! Труруру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты тут ваўкоў, мядзведзяў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.
— He, не бачыў.
— А што гэта ў цябе на возе ляжыць?
— Калода на лучыну.
— Каб гэта была калода, яна б вяроўкаю была прывязана.
Сказала так — і пабегла ў лес.
Мядзведзь кажа селяніну:
— Прывяжы мяне вяроўкаю.
Узяў селянін вяроўку ды так увязаў мядзведзя, што той і не зварухнецца.
А лісіца тут як тут:
— Труруру! Труруру! Гэй, чалавеча, ці не бачыў ты тут ваўкоў, мядзведзяў? Стральцы едуць, пра іх пытаюцца.
— He, не бачыў.
— А што гэта ў цябе на возе ляжыць?
— Калода на лучыну.
— Каб гэта была калода, у ёй бы сякера тырчала.
— Добра, — кажа селянін.
Узяў ён сякеру і ўсадзіў з размаху ў мядзведзя. Мядзведзь трохі паварушыўся — ды і дух з яго вон.
А лісіца зноў тут.
— Ну, цяпер дай мне гасцінца за вала, — кажа селяніну.
— Якога?
— Мяшок курэй.
— Добра, — кажа селянін, — дам табе гасцінца. Пачакай трошкі.
Пайшоў селянін дахаты па курэй, а тут і сапраўды наехалі стральцы з сабакамі. Убачылі сабакі лісіцу ды за ёю.
Лісіца ад курэй адраклася. Ледзь да сваёй нары прыбегла. Ускочыла ў яе, задыхаючыся. А сабакі стаяць, лісіцу сцерагуць, з нары не выпускаюць.
16
Надакучыла лісіцы ў нары сядзець, вырашыла яна ад сабак адкупіцца.
— Вочы, вочы, — кажа лісіца, — што вы рабілі, як я ад сабак уцякала?
— Глядзелі, куды табе бегчы.
— А вы, вушы?
— Слухалі, ці блізка сабакі.
— А вы, ногі?
— Хутчэй беглі, цябе ратавалі.
— А ты, хвост, што рабіў?
— А я ўсё то за пень, то за калоду чапляўся.
— Ну, хвасцішчадурнішча, аддам жа я цябе сабакам!
I выставіла хвост з нары:
— Наце вам, сабакі, хвост!
Сабакі ўхапіліся за хвост ды і лісіцу з ім выцягнулі.
I Саха — драўляная прылада для ворыва. У адрозненне ад плуга яна не пераварочвае глебу, а адкідвае яе ў бакі. Загбн — паласа, участак ворнай зямлі.
Бур’ян — пустазелле.
9 1Што рабіў селянін у полі?
2. Аб чым дагаварыліся селянін і мядзведзь?
3. Як лісіца хацела абхітрыць селяніна? Чаму яна некалькі разоў прыбягала да яго?
2. Зак. 744. 1 7
4. Ці ўдалося лісіцы атрымаць гасцінец ад селяніна?
5. Як лісіца вырашыла адкупіцца ад сабак? Ці ўдалося ёй гэта зрабіць? ★ 6. Разгледзьце малюнкі. Раскажыце, якім эпізодам казкі яны адпавядаюць. ★ 7. Прачытайце казку па асобах.
Людзей слухай, а свой розум май (Беларуская народная казка)
Жыў адзін дурнаваты чалавек. Захацелася яму пайсці на кірмаш. Злавіў ён белага пеўня, засунуў за пазуху ды пайшоў. «Прадам, — думае, — пеўня — куплю махоркі».
Яшчэ не дайшоў да кірмашу, а тут ужо яго і купцы сустракаюць:
— Што прадаеш, дзядзька?
— Пеўня, — кажа чалавек.
Дастаў ён зза пазухі пеўня. Купцы паглядзелі, галовамі паківалі:
— Які ж гэта певень? Гэта ж заяц!
«Жартуюць, — думае дзядзька, — ліха ім!» Забраў пеўня ды ідзе далей. Прайшоў крыху — другія купцы падбягаюць:
— Што прадаеш?
— Пеўня.
— Які ж гэта певень? Гэта ж заяц!
Прыгледзеўся лепш чалавек і сам да свайго пеўня: «А можа, і заяц? — думае. — He вер вачам! Відаць, праўда, калі ўсе як у бубен б’юць».
Прайшоў ён на самы кірмаш. Людзей там так густа, што і яблыку няма дзе ўпасці. Каля адной крамы стукаюць у патэльні, каля другой звоняць косамі — пакупнікоў заклікаюць.
Такі шум на кірмашы, што чалавек ледзь не аглух.
Ачухаўся ён трохі і пачаў крычаць:
— Купіце зайца! Купіце зайца!
Падыходзіць да яго баба, дзівіцца:
— Які ж гэта заяц? Гэта ж певень!
Сабралася куча народу.
18
Жартуюць бабы:
— Дзядзька праўду кажа! Ці ж ты не бачыш, што гэта заяц?
Тут ужо чалавек зусім паверыў, што прынёс ён на KipMam зайца, а не пеўня. I калі хто з купцоў гаварыў цяпер, што гэта певень, а не заяц, дык ён ледзьве не з кулакамі на яго кідаўся.
Хадзіў, хадзіў чалавек па кірмашы з пеўнем, і ўсё яму здавалася, што гэта заяц.
Надакучыла пеўню цягацца з чалавекам — пара б ужо і на седала збірацца! Залопаў ён крыламі — ды як закрычыць на ўвесь кірмаш:
— Кукарэку!
Пачуўшы гэта, чалавек зусім збіўся з панталыку: заяц, а пеўнем спявае! Выкінуў ён пеўня зза пазухі, плюнуў ды пайшоў дахаты.
• 19
Праўду кажуць старыя людзі: не той дурань, каго завуць дурнем, а той дурань, хто чужым розумам жыве.
Людзей слухай, а свой розум май.
Сёдала — месца ў хляве з жэрдак, дзе звычайна на ноч садзяцца куры.
Збіцца з панталыку — разгубіцца, перастаць разу
мець штонебудзь.
9 1 • Куды накіраваўся чалавек? 3 якой мэтай?
2. Раскажыце, што здарылася з чалавекам на кірмашы.
★ 3. Прачытайце казку па асобах.
©© 4. Паразважайце, чаму вучыць гэта казка.
©© 5. Растлумачце сэнс назвы казкі.