Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
Усіх ты нас родзіш, усе мы жывём на табе, усіх ты нас ізноў прымаеш...
I хто карэннямі сваімі глыбей у зямлю стараецца ўлезці, у таго галава чуць не да самага сонейка даходзіць, у таго шчасце ракойморам расшыраецца...
Змітрок Бядуля ПЦАбшар — неабсяжная прастора.
Скрьідлы — тут: крылы.
9 1.3 якім пачуццём аўтар апісвае зямлю?
2. Чаму зямля — гэта «маці наша»? Як чалавек звязаны з роднай зямлёй?
3. Якімі словамі пісьменнік характарызуе поры года?
©© 4. Уважліва прачытайце апошні абзац (са слоў: «I хто карэннямі сваімі...»). Растлумачце яго сэнс.
©© 5. Падбярыце да гэтага твора ілюстрацыю з альбома жывапісу беларускіх мастакоў «Мая зямля» (можаце выкарыстаць якінебудзь іншы альбом). Абгрунтуйце свой выбар. Можна падабраць фотаілюстрацыю з альбома Г. Ліхтаровіча «Добры дзень, Беларусь» або С. Плыткевіча «Мая Беларусь». Патлумачце выбар фотаздымка.
Поле
Поле — не толькі зямля, Гэта і неба, і ветрык, I васілёк, што здаля Свеціць душою прыветнай.
Гэта і жаўранка спеў — Першынца хмаркі вясёлай,
^ 6. Зак. 744. 81
Гэта надзеі пасеў, Мудрасці жніўная школа.
Гэта і дождж, што ідзе, Каб з ярыной паяднацца, Гэта бяссонне людзей I хлебадайная праца.
Поле — не поле без нас. I перапёлкаю ў жыце Кліча:
— У першы свой клас, Дзеці, у поле бяжыце!
Васіль Зуёнак
9 1. Як называе паэт поле? Знайдзіце радкі і прачытайце.
2. Чаму поле — гэта бяссонне людзей і хлебадайная праца?
3. Чаму поле — першы клас?
4. Знайдзіце галоўныя радкі ў вершы.
5. Прачытайце верш выразна.
Прыказкі
Зямелька — маці наша: і корміць, і поіць, і адзявае нас. Калі хочаш хлеб мець, то трэба зямельку глядзець.
Будзем сілы набірацца
Лета Юзю прывяло На канікулы ў сяло. Рады дзед, і бабка рада — Напякла стажок аладак: — Еш, унучак, папраўляйся, Сіл, унучак, набірайся... Спалавініў Юзя «стог», У цяньку спачыць прылёг. Падрамаў на жываце — Дзень да поўдня праляцеў,
82
Павярнуўся на спіну — Дзень даўнымдаўно мінуў... Ранкам выйшаў у паход — Аж за школьны агарод.
Толькі ж трэба так, скажыце: Заблудзіўся Юзя ў жыце...
He відаць ні хат, ні сонца...
Нібы ў джунглях тых бясконцых, Крочыў Юзя так і гэтак, Вызначаў напрамкі свету, Бабку, дзеда Небарака
Клікаў, клікаў — і заплакаў: — He бадзяцца, не стамляцца — Ехаў сілы набірацца...
Дык нашто ж, Нашто я лез У дрымучы гэты лес!.. Працаваць юннаты йшлі, Юзю беднага знайшлі I сказалі:
— Годзе хныкаць,
Лепш вазьмітка, брат, матыку — Папрацуем у ахвоту
Ды ў футбол згуляем потым, Загараць пачнём, купацца — Будзем сілы набірацца!
Васіль Зуёнак
9 1. Як сустрэлі дзед і бабка свайго ўнука?
2. Чым займаўся ўнук у сяле?
3. Што здарылася з Юзем за школьным агародам?
4. Якія парады далі Юзю юннаты?
5. Ці можна назваць гэты верш гумарыстычным?
©© 6. Раскажыце, як вы дапамагаеце сваім бабулям і дзядулям у вёсцы.
7. Навучыцеся чытаць верш выразна.
83
Садзіце лясы
Садзіце лясы!
Садзіце лясы! Ва ўсе гадавіны, Прыгоды, часы!
I саджанцам, Як немаўлятам зялёным, Давайце на хрэсьбінах Гэтых імёны —
Імёны сваіх Незабыўных бацькоў, Імёны каханых, Імёны сяброў, Імёны падзей, Што палаюць зарою, Імёны авеяных Славай герояў.
I рознапляменных Народаў, дзяцей, Імёны сузор’яў I нашых надзей.
84
Каб дрэвы і ранняй, I позняй парой Заўсёды шумелі Над мірнай зямлёй.
Максім Танк
?©©1. Паразважайце, для чаго трэба садзіць лясы.
2. Успомніце, якім бывае лес у розныя поры года.
★ 3. Якія імёны прапануе Максім Танк даваць дрэвам? Як вы думаеце, чаму?
4. Ці былі вы ў лесе? Раскажыце пра яго.
5. Прачытайце верш выразна.
Дубы
Яны стаялі на ўездзе ў вёску, на лузе, трохі ўбаку ад дарогі. Стаялі купкаю адзін пры адным — усе тры рослыя, тоўстыя, галлістыя. I калі б я ні вяртаўся дадому — бачыў яшчэ здалёку іх непакорныя, пышныя вяршаліны. Сэрца маё адразу ж напаўнялася радасцю — пройдзе некалькі хвілін, і буду я ў сваёй знаёмай змалку хаце, сярод усяго такога звыклага, роднага. Быццам я ніколі нікуды і не выязджаў.
85
Самыя розныя ўспаміны ажывалі раптам. Пад дубамі мы, вясковыя хлапчукі, як толькі мінула доўгая, халодная зіма, раставаў снег, зелянеў поплаў, пасвілі свіней. Распальвалі вогнішчы, пяклі пячонікі, ляжалі ў цяньку, уставіўшыся вачыма ў бяскрайні блакіт неба. Думалі, марылі кожны пра сваё. Дубы маўчалі, шумелі лісцем, асабліва калі блізка была навальніца, ліў дождж. Шумелі парознаму, то ціха, спаважна, то глуха, трывожна. Гледзячы, якое было надвор’е, адкуль і як дзьмуў вецер.
— Нешта дубы разгаманіліся, — казалі ў нашай вёсцы і пазіралі на неба: ці не набліжаецца чорная хмара?
Ляцелі з лесу ці ў лес птушкі — прысядалі адпачыць на дубах. Затрымліваўся, не мінаў дубоў і вецер, падоўгу гушкаўся ў галінах. Восенню вецер атрасаў з дубоў спачатку жалуды, а потым і лісце. Паднімешся раненька з пасцелі, прыбяжыш пад дубы, а там — услана жалудамі: поўнымі, спелымі.
3 усяе вёскі бывалі ў такую пару пад дубамі людзі. Прыходзілі не толькі збіраць жалуды, але і нанізваць на пруцікі сухое лісце. На лісці, усцілаючы ім под печы, пяклі ў нашай вёсцы хлеб. Дубовае лісце з усімі яго прожылкамі прыгожа адбівалася на ніжняй скарынцы бохана. I скарынка была вельмі смачная. Смачная і пахла летам, дубамі...
Па дубах, па тым, як яны распускаліся вясною, гаспадары і гаспадыні меркавалі, што ўжо можна, а што нельга сеяць і садзіць у агародах. Бо дубы — гэта не бярэзнік, не асіннік і нават не алешнік. Яны ніколі не памыляліся, надзейна адчувалі надвор’е: павярнула на цяпло ці ўсё яшчэ будзе стаяць холад...
Словам, дубы належалі вёсцы. Да іх усе прывыклі. Нават уявіць сабе было цяжка, як можа быць вёска без такой красы — дубоў...
I вось сёлета дубоў не стала — усіх трох у адзін дзень. Іх паваліла бура. Наляцела неяк пад вечар знянацку, ды з такой сілай, што не ўстаялі волаты, галлём ляглі на зямлю.
86
Вяртаючыся з горада ў вёску, я не ўбачыў іх пышных вяршалін. I мне зрабілася, як ніколі яшчэ, неяк няўтульна, сумна. Да слёз шкада было дубоў. Шкада было, што, выспеліўшы тысячы, мільёны жалудоў, дубы не пакінулі сваіх нашчадкаў. He ўзгадавалі, не ўзрасцілі такіх жа, як самі, волатаў...
Ах, чаму ж дубы былі такія неабачлівыя, бесклапотныя!..
Дый мы, вяскоўцы, таксама...
Барыс Сачанка
Пячонік — печаная бульбіна.
Под (пёчы) — ніз печы ўнутры, дзе пяклі хлеб.
Нашчадкі — тут: новыя, маладыя дубкі.
*> 1. Прачытайце, як выглядалі дубы.
2. Што рабілі вясковыя хлапчукі пасля зімы пад дубамі?
3. Якую карысць прыносілі людзям дубы восенню? Раскажыце.
4. Чым дапамагалі дубы гаспадарам і гаспадыням вясною?
5. Якая бяда здарылася з дубамі? Аб чым шкадуе аўтар з нагоды гібелі дубоў?
©© 6. Выкажыце сваё меркаванне, чаму аўтар вінаваціць у гібелі дубоў таксама і людзей.
Спелы бор
3 усіх сабораў ёсць сабор, дзе згодзен я маліцца: у спелым леце, спелы бор, звіняць твае званіцы.
У душным водары палян, дзе маладосць хадзіла, багун, дурнічнік, дурнап’ян — раздзьмулі ўсе кадзіла.
Стаяць палкі баравікоў; дрыжыць басок чмяліны.
87
Глыбокі мох, на лісцях кроў мядзведжае маліны.
Падсочак стрэлы на ствалах, нібы крыжы пакуты.
Спяшаецца барсукманах у цёмны свой закутак...
На кожным кроку навіна, і душна ад чабору, а песню кожная сасна свайму спявае бору.
Анатоль Вялюгін
Саббр — галоўны храм, вялікая царква.
9 1 ■ Прырода, як вядома, наш дом. Як адчувае сябе аўтар на лясным улонні? 2. Чаму, на вашу думку, паэт успрымае спелы бор як сабор?
©@ 3. Верш заканчваецца радкамі: а песню кожная сасна свайму спявае бору.
Як вы разумееце сэнс гэтых слоў?
4. Прачытайце верш выразна і натхнёна, перадаючы ўзнёслае і ўрачыстае гучанне яго радкоў.
5. Ці можам мы назваць гэты твор гімнам роднай прыродзе?
@© 6. Ці былі вы ў бярозавым гаі ці дуброве? Раскажыце пра свае ўражанні.
Баравікі ў хусцінках
3 вечара падрыхтаваліся мы са Стасікам да паходу ў лес. Паклалі ў кошыкі хлеб і сала, па пары сакавітых яблыкаў, нажы.
Прачынаемся, а на дварэ зіма — уначы выпаў снег. Ад такой навіны я нават зажурыўся. А Стасік і кажа:
— Снег — не пажар. Грыбоў не набяром, дык хоць лесам палюбуемся, пагалёкаем там у цішыні.
88
Гэта Стасікава «пагалёкаем» падахвоціла мяне ўзяць кошык і пайсці ў лес.
Зямля, дрэвы і кусты, пні, мурашнікі — усё было пакрыта бялюткім снегам. Асенні лес стаяў задуменны, маўклівы. Hi птушыных галасоў у ім не было чуваць, ні саміх птушак мы нідзе не ўбачылі. Цішыня і спакой.
Стасік, як той заяц, бесклапотна бегаў паміж дрэў. А я хадзіў паволі, прыглядаўся да зямлі.
I вось цуд! Гляджу, баравік пад елачкай стаіць.
— Стасік, — крычу, — баравіка знайшоў!
— Які прыгажун! — заскакаў Стасік вакол елачкі. — У белай хусцінцы стаіць!
Сапраўды, баравік, здавалася, накінуў на сябе абнову — хусцінку са снегу.
Гэта было так незвычайна, што мы са Стасікам нават не сталі чапаць баравіка. Толькі пазней, знайшоўшы яшчэ з паўдзясятка грыбоў, вярнуліся і забралі яго, прыгажуна.
Цудаў у лесе было шмат. I яркачырвоныя ягады шыпшыны на белых кустах. I малінавыя завушнічкі брызгліны. I зялёныя кусцікі чарнічніку. I лісіныя ды заячыя сляды на
89
снезе. А Стасік выгнаў нават даўганосага камара, які схаваўся ад холаду пад грыбамнарастам на старой асіне.
Мы ўдосталь налюбаваліся заснежаным лесам дый такіясякія дарункі прынеслі дамоў. Чырвоным жарам гарэлі ў кошыках буйныя гронкі каліны, зелянела лісце малінніку, залаціліся яловыя шышкі. I вядома ж, радавалі вока крамяныя баравікі. Снег растаў, і яны ўжо ляжалі ў нашых кошыках без хусцінак.
Рыгор Ігнаценка
Пагалёкаць (у лесе) — тут: пакрычаць і паслухаць рэха.
Брызгліна — кустовая расліна.
9 1 ■ Да чаго рыхтаваліся хлопчыкі вечарам? Што здарылася ноччу?
2. Апішыце заснежаны лес.
3. Прачытайце, якія цуды ўбачылі хлопцы ў заснежаным лесе.
4. Што прынеслі хлопчыкі дамоў у кошыках?
★ 5. Складзіце вуснае апісанне «Цуды восеньскага лесу».
Рагаты грыбнік
Паміж ялін кашлатых, Па верасе ў pace Ідзе грыбнік рагаты I барадой трасе.
Лясныя помніць сцежкі
I ляды, дзе заўжды Збірае сыраежкі, Апенькі і грузды.
Гаямі і барамі
He ходзіць ён з кашом. Грыбы бярэ губамі ЦІ ліжа языком.
90
Яго між дрэў кашлатых Вітае пушча ўся.
У грыбніку рагатым Як не пазнаць лася!
Віктар Гардзей
^Ді. Вывучыце верш на памяць.