• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літаратурнае чытанне Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Літаратурнае чытанне

    Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 247с.
    Мінск 2014
    0 МБ
    > Дзе мароз улетку водзіцца?
    > Адзін лье, другая п’е, а трэцяя расце.
    > Ён па лесе скок ды скок, Косіць вокам з боку ў бок.
    У дупле вавёрка — шчоўк!
    А яму здаецца — воўк!
    > Урадзіўся ён высокі,
    Шаўкавісты, сінявокі.
    Апранае нас здавён...
    Здагадайся: хто ён?
    > Сам пусты, голас густы, дроб выбівае, людзей збірае.
    9 1 • Правядзіце калектыўнае адгадванне загадак. Ці ўсе загадкі вы адгадалі?
    2.	Якія загадкі вам падаліся найбольш цікавымі, арыгінальнымі?
    ©© 3. Паразважайце, для чаго варта ведаць шмат загадак і ўмець іх адгадваць.
    4.	Паспрабуйце самі скласці аднудзве загадкі.
    @© 5. Правядзіце конкурс на лепшую загадку пра школу.
    Прыказкі і прымаўкі
    Беларуская мова заўсёды вызначалася трапнасцю, выразнасцю слова. Гэта знайшло адлюстраванне ў кароценькіх творах фальклору — прыказках і прымаўках. Напрыклад: «Няма лепшай вадзіцы, як з роднай крыніцы», «Радзіма — маці, чужына — мачыха», «Ласы на чужыя каўбасы» і г. д.
    Прыказка — гэта народнае выслоўе, якое мае павучальны сэнс і заключае ў сабе глыбокую думку. Прыказка складаецца з дзвюх частак — паведамлення і вываду: «Людзей слухай, а свой розум май», «Чалавек без радзімы што салавей без песні» і г. д.
    46
    Прымаўка — таксама трапнае іншасказальнае народнае выслоўе. Але яна не мае такой закончанасці думкі, як прыказка. Прымаўка складваецца звычайна з адной часткі, гэта нібы ўсечаная прыказка. Яна не ўтварае цэлага сказа і не мае павучальнага сэнсу: «ні даць ні ўзяць», «вольнаму воля», «ні ладу ні складу» і г. д.
    Прыказкі і прымаўкі адлюстроўваюць розныя жыццёвыя з’явы, услаўляюць высокія маральныя якасці чалавека: «Шануй людзей, то і яны табе паспагадаюць», «Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць»; высмейваюць розныя заганы чалавечага характару, выкрываюць чалавечыя недахопы: «Сам не гам і другому не дам», «На яду мастак, а на работу таксяк».
    Прыцягальнасць прыказак і прымавак не толькі ў іх мудрасці, дасціпнасці, глыбіні думкі, але і ў надзвычай дасканалай форме выразу.
    Прыказкі і прымаўкі робяць нашу мову вобразнай, яркай, выразнай. Яны часта выкарыстоўваюцца ў мастацкіх творах. У Максіма Танка ёсць верш, які цалкам пабудаваны на гумарыстычным асэнсаванні прыказак і прымавак:
    Кажуць:
    «Цішэй едзеш — далей будзеш».
    Мо праверыць?
    «А за кукіш круп не купіш».
    А я думаў?
    «Праўда люба, хоць і груба».
    Ці заўсёды?
    «Папрацуеш — смак пачуеш».
    Мо і праўда?
    Кажуць: «Смерць вянчае славай».
    Пачакаю?
    9	1Прачытайце прыказкі. Чаму яны вучаць?
    >	Новых сяброў нажывай, але старых не забывай.
    >	Старога паважай, малога павучай.
    47
    > Рэшатам вады не наносіш.
    > Хто не шануе чужога, той і свайго не мае.
    > Лёгкі здабытак — лёгкі пражытак.
    > Работа і корміць, і поіць, і жыць вучыць.
    > У гультая і страха цячэ, і печ не пячэ.
    > He рабі ліхога і не бойся нікога.
    > He можаш дапамагчы, то лепей памаўчы.
    > Адклад не ідзе на лад.
    Якія з гэтых прыказак вы чулі ці ведалі дагэтуль?
    Пытанні і заданні да раздзела
    1.	Што такое вусная народная творчасць, або фальклор? Якія творы адносяцца да вуснай народнай творчасці?
    2.	Якія творы вуснай народнай творчасці з гэтага раздзела вы запомнілі? Назавіце іх.
    3.	Што вы даведаліся пра беларускія народныя песні? Раскажыце адну з іх па памяці.
    4.	Якія па змесце бываюць казкі?
    5.	Якія казкі называюцца літаратурнымі?
    6.	3 якой казкі гэта прыказка: «На свеце, брат, жывучы, усяго нажывеш — і Кузьму бацькам назавеш»? Растлумачце прыказку.
    7.	Якая казка вучыць слухаць людзей, але жыць сваім розумам?
    8.	Успомніце, каму належаць гэтыя словы:
    — Што ж ён?! Дзецям не даў?! Проста дзецям?!
    — He даў.
    3 якой яны казкі? Хто аўтар гэтай казкі?
    9.	Якія літаратурныя казкі вы прачыталі? Хто іх аўтары?
    10.	Успомніце легенду, якая вам найбольш спадабалася. Перакажыце яе коратка ў класе.
    11.	Успомніце, што з’яўляецца багаццем, у якім няма дна.
    12.	Пра паходжанне якіх рэк і азёр Беларусі вы даведаліся? Пакажыце іх на карце.
    48
    13.	Успомніце загадкі, якія вам спадабаліся ў гэтым раздзеле. Раскажыце або зачытайце загадкі пра звяроў, з’явы прыроды, расліны.
    14.	Паспрабуйце самі скласці загадкі пра сонца, мароз, свойскіх жывёл.
    15.	Знайдзіце працяг прыказак.
    Скончыў справу — Паспяшыш — Хто рана ўстае, Дарагая тая хатка, Хочаш многа знаць —	трэба мала спаць. таму і Бог дае. гуляй на славу. дзе нарадзіла мяне матка. людзей насмяшыш.
    16.	Складзіце невялікае апавяданне да адной з прыказак.
    >	Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць.
    >	Бацькоў слухаць — гора не ведаць.
    4. Зак. 744.
    Як жыць — дык жыць для Беларусі
    Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
    Мы, беларусы, — мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі, Шчыра сябруем, сілы гартуем Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
    Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз!
    Наша любімая маціРадзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь!
    Разам з братамі мужна вякамі Мы баранілі родны парог,
    У бітвах за волю, бітвах за долю Свой здабывалі сцяг перамог!
    Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз!
    Наша любімая маціРадзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь!
    Дружба народаў — сіла народаў — Наш запаветны, сонечны шлях.
    Горда ж узвіся ў ясныя высі, Сцяг пераможны — радасці сцяг!
    50
    Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маціРадзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь!
    Міхась Клімковіч, Уладзімір Карызна
    ?Ді. Вывучыце Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь на памяць.
    2. Праспявайце гімн.
    Казачная зямля
    Я — беларус, я нарадзіўся На гэтай казачнай зямлі, Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх Адвеку прашчуры жылі.
    Я — беларус, я ганаруся, Што маю гэтае імя: Аб добрай славе Беларусі У свеце знаюць нездарма!
    Я — беларус, і я шчаслівы, Што маці мову мне дала,
    51
    Што родных песень пералівы I зблізку чую, і здаля.
    Я — беларус, і хоць сягоння
    Я шчэ малы, але скажу: Я родам з племя непакорных I прад бядой не задрыжу!
    Ніл Гілевіч
    L Прашчур — далёкі продак, родапачынальнік.
    1.	Чаму Ніл Гілевіч назваў Беларусь казачнай зямлёй?
    ^2. Чым ганарыцца паэт? Што вы ведаеце пра добрую славу Беларусі? ^3. Чаму Ніл Гілевіч лічыць сябе шчаслівым, а беларусаў называе непакорнымі?
    4.	3 якім настроем трэба чытаць гэты верш?
    5.	Вывучыце верш на памяць.
    * * *
    О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў!
    Што мілей у свеце божым Гэтых светлых берагоў, Дзе бруяцца срэбрам рэчкі, Дзе барылясы гудуць, Дзе мядамі пахнуць грэчкі, Нівы гутаркі вядуць...
    Гэтых гмахаў безгранічных Балатоў тваіх, азёр, Дзе пад гоман хваль крынічных Думкі думае прастор;
    Дзе ўвосень плачуць лозы, Дзе вясной лугі цвітуць, Дзе шляхом старым бярозы Азначаюць гожа пуць.
    Якуб Колас
    52
    Бруіцца — струменіцца.
    Гмахі безгранічныя — тут: вялікія непраходныя балоты, азёры і г. д.
    Ш л я х — тут: дарога ці гасцінец, якія абсаджаны дрэвамі.
    Гбжа — добра, прыгожа.
    9 1. Якія пачуцці выказвае аўтар у гэтым вершы?
    2.	Прачытайце, якімі словамі аўтар перадае сваю любоў да роднага краю.
    3.	Чаму Якубу Коласу так дарагі мілы кут яго дзядоў, старыя шляхі?
    4.	Адкажыце на пытанні словамі з верша: рэчкі (што робяць?) .... барылясы (што робяць?) ..., грэчкі (што робяць?) .... нівы (што робяць?) .... прастор (што робіць?) ..., лозы (што робяць?) ..., лугі (што робяць?) ..., бярозы (што робяць?) ... .
    @© 5. Як вы разумееце выразы: «бруяцца срэбрам рэчкі», «увосень плачуць лозы»?
    6.	Навучыцеся чытаць верш выразна. Запомніце, што клічныя сказы заўсёды патрабуюць павышанай мелодыкі мовы: голас як бы ляціць уверх.
    Ад роду — да народу
    (3 кнігі «Я»)
    Я, Ты, Ён, Яна — людзі на планеце Што мы робім?
    Жывём!
    У прызначаны для нас гістарычны міг дыхаем, працуем і харчуемся, пазнаём і плачам, спрачаемся і радуемся, кахаем і ненавідзім, ваюем і сябруем...
    У кожнага чалавека сваё Я. Непаўторнае!
    Кожны чалавек — Асоба!
    Кожнае чалавечае жыццё — Кніга!
    I глыбока ўсвядоміў новую ісціну: чалавек — гэта цэлая планета.
    Праз пэўны час Я сустракае Яе. Кахаюцца, жадаюць прадоўжыць род. Яны ідуць у Палац рэгістрацыі шлюбаў альбо ў царкву ці касцёл, сінагогу, мячэць.
    Зямля.
    53
    Узнікае Сям’я. Я і Яна аб’ядноўваюць, злучаюць два свае радаводныя паўкругі, і атрымліваецца планета роднасных людзей. Ядро ў ёй — маладажоны, стваральнікі новых жыццяў.
    Гэта планетаракета здольна вынесці на арбіту новых і новых прадаўжальнікаў роду. Вось і жывуць вакол яе найдаражэйшыя спадарожнікі — Дочкі, Сыны, Унукі, Праўнукі...
    Дзеці — спадарожнікі планеты Сям’я. На ёй яны напаўняюцца мудрасцю, сілай, жыццёвым зарадам. I, адчуўшы моц у крылах, з дапамогай бацькоў узлятаюць на сваю арбіту. Ствараюць сваю жыццёвую планету Я.
    Так было.
    Ёсць!
    I будзе!..
    Жывуць на Зямлі людзі.
    Людзі згуртаваны ў народы.
    У кожным чалавеку — сваё Я.
    А ў іх — наша мінулае, сённяшняе, будучае.
    Я плюс Я — Сям’я.
    Сям’я плюс Сям’я — род.
    Род плюс род — народ.
    Народ плюс народ — людзі Зямлі...
    Хай гэтая жывая карусель будзе вечнай, каб народ не згубіў повязь часоў, каб мацнелі сем’і, на якіх трымаюцца род і народ, іх слава і моц.
    Хай кожнае чалавечае Я стане вобразам Дабрыні, Розуму і Любові. Тады і Зямля наша ператворыцца ў планету Шчасця. Тады і мы станем Людзьмі. I захочацца нам адзін аднаго называць родзічамі.
    Хай так будзе!	Уладзімір Ліпскі
    ?^1Ці можам мы назваць людзей, якія жывуць на нашай Зямлі, вялікай Сям’ёй? Чаму?
    2.	Адшукайце ў тэксце і зачытайце разважанні пісьменніка пра тое, як узбагачаюцца роднасныя сувязі чалавека з кожным новым пакаленнем. ©© 3. Ці згодны вы з думкай, што кожны чалавек — гэта цэлая планета?
    4.	Чаму без дзяцей няма будучыні ў сям’і і ў нашай планеты Зямля?
    54
    ^ 5. Вызначце, які гістарычны корань мае слова «народ». Хто складае народ? На чым трымаецца яго моц і будучыня?
    ©© 6. Падумайце і адкажыце, чаму кожны з нас павінен ведаць свае карані, памятаць продкаў.
    7.	Дзе і калі нарадзіліся вашы бацькі? Што вы ведаеце пра жыццё іх братоў і сясцёр?
    ©@ 8Чаго жадае аўтар для кожнага чалавека, для ўсяго народа? Паразважайце, чаго жадаеце вы для сябе, сваёй сям’і, свайго народа.
    Продкі
    Мая радзіма — Жытні колас, Сінь мурагу, язміну цвет. Яна —
    Пілы гарачай голас, Калёс цяжкіх глыбокі след...
    Мая радзіма — Дзе зза бору Ўзыходзіць месяц уначы, Дзе ў братнім ладзе, У дружным зборы