Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
...У думкі вяртаўся спакой. Сонца лашчыла плечы. Дыміўся, курэў туманам луг. За ім ледзь былі відаць пазалочаныя крыжы Сафійскай царквы. Яна глядзела на іх.
«Мне з дзяцінства хацелася стаць бессмяротнай. Хацелася вялікіх спраў, подзвігаў, — думала яна, стоячы на каленях. — I таму рыхтавала сябе да служэння вышэйшаму, што ёсць на Зямлі, — Богу. Гэта тое, дзеля чаго я жыву. I калі мне зараз цяжка, — значыць, сапраўды нялёгка развітвацца са спакусамі жыцця. Але інакш я ніколі не змагу ўзнесціся духам над шэрай будзённасцю зямных спраў. Тым вышэй будзе маё адрачэнне ад зямнога. Так, толькі адрачэнне...»
64
Чарнёц — манах.
Грыўня — грашовая адзінка.
Кінавар — мінерал чырвонага колеру ці фарба з яго.
Пантофлікі — дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў; шлёпанцы.
9 1 ■ Што вы ведалі пра Ефрасінню Полацкую раней? Што новага вы даведаліся пра яе з дадзенага ўрыўка?
2. Як бацькакнязь ставіўся да Прадславы?
3. Аб чым Прадслава марыла з дзяцінства? У чым яна бачыла сэнс жыцця?
2
Прадслава ўстала, доўгім позіркам абвяла ваколіцу. Злева, за паваротам, пачыналіся крывыя полацкія вуліцы. Справа, ля самага берага, вілася вузкая сцяжынка. Калі ісці па ёй гадзіны са дзве — можна як найкарацей прыйсці да Праабражэнскага манастыра. Прадслава часта хадзіла туды і любіла прапахлыя ладанам келлі, строгую ўдумлівую цішыню і нейкую асаблівую мудрасць гэтага манастыра. «Вось тут я змагу стаць незалежнай, і ніякія зямныя турботы не змогуць крануць маю душу».
Яна рашуча пачала спускацца з высокага абрыву...
Халоднае вострае лязо каля шыі. Нізка, ля самых каленяў ігуменні, — схіленая галава. Прама перад вачыма — дзірка ад сучка, у ёй яшчэ не высахла вада, якой толькі што мылі падлогу. Бяздумна звініць у галаве. А зверху голас — затоенарадасны:
— Пастрыгаем цябе, сястра, пад іменем Ефрасінні...
Заплюшчыўшы вочы, Ефрасіння злёгку пагладжвала шурпатую, прыгожага колеру кнігу, з асалодай адчуваючы, якое мноства мудрых думак тоіцца ў гэтым тоўстым фаліянце. Пяць новых кніг прывезлі ў манастыр з далёкай Візантыі. Аж пяць кніг! Як баялася яна, што не давязуць іх да Полацка.
I не таму баялася Ефрасіння, што вялікія грошы за іх заплачаны. Кніга даражэйшая за ўсякае багацце. А купцоў час ад часу рабаваць пачалі на Полаччыне. Адным толькі ўдасца
V 5. Зак. 744, 6 5
выратаваць людзей — мудрасцю. Вось чаму так прагна імкнецца яна будаваць новыя школы. He толькі дзяўчат вучаць у іх, але і хлопцаў. Сэрца ў Ефрасінні шчыміць, калі бачыць яна, як учарашнія спалоханыя падлеткі ўпэўнена складваюць літары ў мудрыя словы і сказы.
Парознаму навучае сваіх вучняў Ефрасіння. Дзяўчаткам расказвае пра пакорлівасць і рахманасць святых мучаніц. А хлопчыкам... Хай загараюцца вочы іх святой любоўю да радзімы. Хай ведаюць яны, што не толькі чужыя землі родзяць разумных і вядомых людзей.
Калі будуць людзі полацкія граматай валодаць так, як мячамі, — ніхто іх не пераможа.
Першая ў краі бібліятэка! Кожная кніга тут — часцінка яе душы. Купляла, абменьвала на іншыя. Перапісвала тут, у манастыры. Вучыла гэтаму і іншых...
Паводле Вольгі Іпатавай
Ігўмення — настаяцельніца праваслаўнага жаночага манастыра.
Фаліянт — аб’ёмістая кніга вялікага фармату (памеру).
9 1. Раскажыце, чым займалася Прадслава, стаўшы манашкай Ефрасінняй. Чаму вучыла яна хлопчыкаў і дзяўчынак?
©© 2. Паразважайце, чаму беларускі народ назваў Ефрасінню Полацкую святой і захаваў памяць пра яе да сённяшніх дзён.
66
Бацькаўшчына
Дагарэў за брамай небакрай, Месяц паміж воблачкаў плыве. Выйду зноў, як у мінулы май, Басанож прайдуся па траве. Дымная, сцюдзёная раса, Цёмныя ў траве ад ног сляды. А такога рослага аўса Я не бачыў доўгія гады.
Бач, хмызы спляліся, як павець, Светлякі мігцяць, гараць святлей. Перад тым як звонка ў лозах пець, Прачышчае горла салавей.
Лашчыцца трава да босых ног. 3 дальніх паплавоў плыве ракой Ледзь прыкметны сумны халадок — Подых юні ўходзячай маёй.
О, як добра, як прыгожа жыць! Раска, як русалчына луска, На вадзе ад месяца гарыць.
А вакол травіцы роснай рай I бярозак белая сям’я.
Мой чароўны беларускі край, Бацькаўшчына светлая мая!
Уладзімір Караткевіч
Хмыз — зараснік, кустоўе.
Павёць — пляцоўка пад страхой на слупах, прызначаная для хавання чагонебудзь ад дажджу, непагоды; памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы.
Юнь — юнацтва, маладосць.
?@©1. Паразважайце, якія пачуцці выказвае паэт у гэтым вершы. Знайдзіце радкі, якія пацвярджаюць вашу думку.
67
2. Што ўспамінае паэт, калі гаворыць пра Беларусь? Якія пачуцці абудзіла ў яго сустрэча з мілымі сэрцу мясцінамі?
3. Якім паўстае ў вершы вобраз Радзімы? Чаму паэт называе Бацькаўшчыну светлай?
4. Які яшчэ твор Уладзіміра Караткевіча вы чыталі ў гэтым навучальным годзе? Аб чым ён?
5. Прачытайце верш выразна.
Вёска
Прытулілася да лесу Вёска родная мая. Патанула ў кветках бэзу, Ў дзіўных песнях салаўя.
У сцяжынках, што да рэчкі Папаўзлі праз каляіны, У густых кустах парэчкі, Вішань, яблынь і маліны.
У лугах, што пахнуць мёдам, Ў кроплях чыстае вады, Бо адсюль я толькі родам, Мне б вярнуцца зноў сюды.
Рыгор Бабчанок
^ 1. Прачытайце верш, намалюйце вусныя малюнкі да яго.
2. Аб чым марыць паэт, успамінаючы сваё дзяцінства?
3. Прачытайце верш выразна.
Рыбакі
Прыгнаўшы з раніцы каровак, Алесь і Андрэй сказалі сваёй маме, што яны пойдуць вудзіць рыбу.
— Лепш бы вы, дзеці, крыху адпачылі, — сказала ім матка, — ды і колькі вы наловіце той рыбы? Натрэплеце толькі ногі...
Але хлопцы крэпка стаялі на сваім і не бралі пад увагу ніякіх довадаў.
68
— Ну, глядзіце, — мусіла ўступіць ім матка.
Хлопцы хутка сабраліся ў рыбу. Першым чынам накапалі яны паўбляшанкі чырвоных чарвякоў. Пабралі вуды, узялі торбачку і не пайшлі, а пабеглі.
Каб дайсці да Нёмана, ім трэба было прайсці з вярсту лесам. Весела ішлі хлопцы дарогаю паміж высокіх хвой і ялін. Неба было яснае, сонца свяціла ярка. Але ў лесе не чулася той гарачыні, якая стаяла ў гэты дзень. Побач дарогі крычалі птушкі. У небе, дзесь высокавысока, кідаў каршун свае тужлівыя зыкі.
У размовах хлопцы прайшлі яшчэ з паўвярсты.
— Аяяй! — дзіка і прарэзліва крыкнуў Алесь і ўпаў на дол, схапіўшыся за нагу.
Андрэй з неспадзеўкі пабялеў як палатно.
— Чаго ты, Алесь?
Алесь сядзеў на дарозе і трымаўся за нагу. Твар яго скрывіўся ў такую міну, у якой адбіваўся пякучы боль.
— Што з табою, братка?
— Кручок у нагу залез, — сказаў скрозь слёзы Алесь.
I праўда: у левай назе між другім і вялікім пальцамі глыбока засеў кручок. Алесь не заўважыў, як гэты кручок выскачыў з вудзільна. Звярнуў на гэта ўвагу толькі тады, калі кручок глыбока залез у нагу.
— Братка ж ты мой родненькі! — загаласіў Андрэй. — Што ж цяпер нам рабіць?
3 вачэй Алеся таксама ліліся слёзы, а з таго месца, дзе сядзеў кручок, сачылася кроў.
— А ты папрабуй памаленьку дастаць, — сказаў, крыху заспакоіўшыся, Андрэй.
Алесь крануў кручок і завойкаў.
— He, братка, нічога не будзе.
— Дык што ж нам рабіць? Божа ж наш, божачка! I нашто было нам выдумляць гэтае вуджанне?
— Можа, як пойдзем дадому?
69
Алесь памаленьку падняўся і, моцна кульгаючы, ступіў колькі крокаў. Ісці было вельмі кепска. Цяпер замінала гэта праклятая вуда, якую трэба было трымаць у руках.
Нарэшце хлопцы дагадаліся адарваць ссучаную валасню. Цяпер Алесю было ісці крыху лепей, і ён ступаў смялей. Але колькі разоў ён мусіў прыпыняцца і прабаваць шчасця — а мо дастане якнебудзь з нагі кручок? Ён браўся павольненька за гэты кручок, але не хапала ў яго смеласці паварушыць мацней.
3 заплаканымі вачыма прыйшлі хлопцы ў хату.
— Што ж гэта вы так хутка? — спытала іх маці.
Алесь расказаў пра сваё гора і паказаў нагу.
Матка выбегла з хаты і клікнула дзядзьку Антося.
Дзядзька Антось — сталы рыбак, і па часці вымання кручкоў ён быў сапраўдны мастак.
А бедны Алесь дрыжаў ад страху, бо бацька сказаў, што прыйдзецца нагу рэзаць брытваю.
— Можа, прыйдзецца і брытву ўзяць, — паглядзеўшы на нагу, сказаў і дзядзька. — Ну, пакажы!
Алесь сеў і заплюшчыў вочы, скрывіўся, гатовы крычаць ад болю.
Павольненька ўзяў дзядзька кручок.
Алесь толькі ўспеў крыкнуць, як кручок ужо быў у дзядзькі ў руках.
70
Дзядзька гучна зарагатаў.
— Ах вы, рыбакі! Рыбакі!
Весела засмяяліся і хлопцы: яны былі рады, што так лёгка абышлося ім гэта здарэнне.
Паводле Якуба Коласа
9 1. Раскажыце, як хлопцы рыхтаваліся да рыбалкі.
2. Што здарылася з Алесем у дарозе?
3. Як Андрэй дапамагаў свайму сябру?
4. Хто дапамог хлопцам у бядзе?
@© 5. Ці хадзілі вы на рыбалку з сябрамі? Раскажыце пра якіянебудзь здарэнні з вамі на рыбалцы.
©© 6. Паразважайце, чаму вучыць гэта апавяданне.
★ 7. Прачытайце апавяданне па асобах.
Першы скачок
...Высока ўзнімае Янка заціснутую ў кулак ручку парасона. Ручка чамусьці стала вельмі слізкай, — відаць, адмакрэла ад поту. Янка робіць крок да самага краю даху, падгібае трохі каленцы, гатовы восьвось адштурхнуцца...
I тут адбылася зусім непрадбачаная аварыя. Адхілены ад скачкоў Грышка Лісапет раптам успомніў пра свае адказныя і пачэсныя абавязкі.
— Стой, стой! He было яшчэ маёй каманды! — ускрыкнуў ён так пранізліва. Аж здрыганулася ўся парашутная каманда. Нават паставы міліцыянер, які стаяў дзесьці паблізу за
плотам на вуліцы, выхапіў быў свісток, каб узняць трывогу. Але крык не паўтарыўся, і міліцыянер, страсянуўшы свісток, сунуў яго ў кішэню. Затое для Янкі крык Грышкі Лісапета меў, скажам проста, трагічны вынік. Ці то з перапуду, ці то выпадкова саслізнуў з дошкі, укрытай зеленаватым імхом. I ў той жа
71
міг нашы парашутысты ўбачылі, як Янка стрымгалоў кульнуўся з даху. Зачапіўшыся штанамі за ржавы цвік, ён павіс над зямлёй. Пабялеўшымі пальцамі ўчапіўся за ручку парасона. Парасон таксама чамусьці зачапіўся за дах і не праяўляў ніякай гатоўнасці рушыць долу разам з нашым парашутыстам.
Уся каманда ўскрыкнула, аж раты разявіла ў страху і здзіўленні перад такой падзеяй. А Грышка Лісапет кінуўся як дуж дадому, перабіраючы так хутка нагамі, нібы ён круціў веласіпедныя колы.
Аж пазакрывалі вочы парашутысты, каб не бачыць трагічнага завяршэння такога незвычайнага палёту. Але неяк асмеліліся і зноў зірнулі на белы свет. Убачылі яны нешта незразумелае. Найбольш храбры з усіх храбрых, ледзь дакрануўшыся да зямлі, раптам сігануў ізноў уверх. Ды так высока, што здавалася, восьвось ён апынецца ізноў на хлеўчыку. Але гэта толькі здавалася. Янка простанапраста выскачыў з крапівы. У правай руцэ ў яго жаўцела ручка ад парасона, які яшчэ віхляўся ў вышыні, засіліўшыся за цвік. А левай адважны парашутыст трымаўся за тое месца, дзе паводле ўсіх правіл і звычаяў належала быць штанам.