• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літаратурнае чытанне Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Літаратурнае чытанне

    Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 247с.
    Мінск 2014
    0 МБ
    2.	Зрабіце замалёўкі да верша.
    Лясныя дактары
    У густым бары адна Занядужала сасна...
    — Што цяпер са мною будзе? Млеюць рукі, ныюць грудзі. Нешта есць маю кару, Я засохну, я памру.
    He пражыць мне сто гадоў, Трэба клікаць дактароў!..
    I назаўтра на зары Прыляцелі дактары:
    — Вы нас выклікалі ў час — Караеды точаць вас.
    Паляцеў па лесе стук: Туктуктук! Туктуктук!..
    Весялей шуміць сасна — Зноў здаровая яна:
    — Буду жыць я сто гадоў, He забуду век дзятлоў, Знакамітых дактароў!
    Іван Муравейка
    9 1. Па змесце верша складзіце невялікае апавяданне.
    2.	Навучыцеся чытаць верш выразна.
    91
    Маленькая хвойка
    Вясною, як зачынаў ажываць свет, выбілася з зямлі тоненькая чырванаватая травінка. Гэта добрае, яснае сонейка выклікала яе да жыцця. Беднае зярнятка, з якога вырасла травінка, згубіла ўжо ўсякую надзею ўбачыць калінебудзь белы свет. Так было цёмна яму ў зямлі пад снегам, так холадна і маркотна. I ўсё ж такі дачакалася. I цікавая вырасла з яго травінка. Танюсенькая ножка, а на ёй угары, на два пальцы ад зямлі, выплелася прыгожая каробачка. На самым версе гэтай каробачкі сядзела цёмная шапачка.
    Маладая раслінка стаяла пры лесе ў полі. Стары лес закрываў яе ад халодных вятроў і даваў ёй цяпло і зацішак. Яна была такая маленькая, што ніхто нават не пазіраў на яе і не цешыўся ёю. Па самай зямлі, праўда, поўзалі яшчэ меншыя мурашачкі, але яны былі надта заняты сваёю працаю. Ніхто не заўважаў маладой травінкі. 3 першага погляду цяжка было пазнаць, што гэта за штука. Толькі прывычнае вока магло распазнаць, што гэта раслінка стане з часамі заўсёды зялёным дрэвам, што завецца хвояю.
    Як яна сюды папала?
    На гэта пытанне можа адказаць толькі вецер. Але ў яго так многа работы, піто цяжка ўтрымаць у памяці такую рэч, як занесенае па дарозе і кінутае нейкае насенне.
    ...Маленькая хвойка не ведала, на што пазіраць, чым цешыцца. Ёй хацелася паслухаць, аб чым шумеў лес. Што гаварыла паміж сабой трава. Сярод гэтай супольнай песні вясне і жыццю адзін голас найбольш крануў сэрца маладой хвойкі.
    Якая прыгожая песня лілася ў небе! Аб чым спяваў жаваранак, снуючыся высока ў паветры над лесам?
    Маладая хвойка была ўся захоплена гэтай песняй. Ёй хацелася пабачыць самога песняра. Яна падымала сваю галоўку так, што шапачка яе скінулася. Зялёныя іголачкі разышліся,
    92
    пачалі раскрывацца. Як бы смяяліся, пачуўшы такую прыгожую песню.
    Так пачынала жыццё маладая хвойка. Так сустракала яна кожную новую яго з’яву. А кожны дзень непрыкметна аддаляў яе галоўку ад зямлі і адкрываў новыя малюнкі навакольнага свету.
    Якуб Колас
    9 1 ■ Раскажыце, як вырастала з зярнятка маленькая хвойка.
    2.	Знайдзіце радкі і прачытайце, як зярнятка трапіла на поле пры лесе,
    3.	Чым цешылася маладая хвойка?
    ★ 4. Падзяліце апавяданне на часткі. Прыдумайце да іх загалоўкі.
    ★ 5. Па атрыманым плане раскажыце апавяданне блізка да тэксту.
    Сцежкі зубрыныя
    1
    Сям’я Макара Ігнатавіча жыла ў леснічоўцы на паўднёвай ускраіне пушчы. Жылі ўтраіх — бацька, маці і Пятрусь. Старэйшы Петрусёў брат працаваў недзе на будоўлі і прыязджаў дахаты рэдка. Школа, дзе вучыўся хлопчык, знаходзілася ў вёсцы. У вёсцы жылі і сябры Петруся. Улетку яны часам прыходзілі ў леснічоўку. Разам з Петрусём блукалі па ўскраіне пушчы. Збіралі ягады і грыбы, хадзілі на рэчку купацца, лавіць акунькоў і плотак. Хадзіць жа далей у пушчу бацька ім вельмі строга забараніў.
    Паколькі Макар Ігнатавіч цэлымі днямі быў на службе, за тым, каб яго забарона не парушалася, пільна сачыла Петрусёва маці. Ого, паспрабуй яе не паслухацца!..
    Бацькава пасада Петрусю падабалася. Перш за ўсё трэба быць вельмі адважным чалавекам, каб рабіць тое, што рабіў бацька. У яго былі дзве стрэльбы. Яны віселі на сцяне ў бакавым пакоі. I ён часта браў адну з іх: тады, калі наладжвалася паляванне на ваўкоў і іншых лясных драпежнікаў. I тады, калі праводзіўся спецыяльны адстрэл дзічыны для
    93
    якіхнебудзь мэт. А часцей за ўсё абыходзіўся без стрэльбы, нават калі ўдзельнічаў у лоўлі жывых звяроў, каб адправіць іх у заапарк. «Здарыцца яшчэ, — казаў ён, — стрэліш выпадкова і заб’еш каштоўную жывёліну, якую трэба берагчы».
    Частымі гасцямі ў пушчы былі экскурсанты. Прыязджалі аўтобусамі — і дзеці, і моладзь, і пажылыя. Суправаджаць іх, паказваць, тлумачыць бадай заўсёды запрашалі Макара Ігнатавіча. Іншы раз паважаныя людзі з горада прыязджалі і ў леснічоўку. Падоўгу гутарылі з гаспадаром, распытвалі яго, штосьці запісвалі ў блакнотах і сшытках. I хтонебудзь пры гэтым заўважаў:
    — Белавежа — гэта наша багацце, незлічоны наш скарб. Куток некранутай прыроды. Для вучонагапрыродазнаўца тут прастор бязмежны.
    3 пушчай і яе жыхарамі Пятрусь быў знаёмы, хоць і не забіраўся далёка ўглыб. Бачыў ён і даўганогіх стройных ласёў, што часам паяўляліся на лясной ускраіне. Напалоханыя некім, яны з маланкавай хуткасцю праносіліся хмызнякамі. Бачыў неяк увосень на бульбяным полі, зусім недалёка ад вёскі, статак яршыстых даўгарылых дзікоў. Калгасны вартаўнік тады пачаў страляць і прагнаў іх назад у пушчу, a то яны перакапалі б усё поле. Ведаў хлопчык і бабровую хатку з плацінай перад ёю на рэчцы. Саміх баброў, праўда, цяжка падпільнаваць, хоць ты ад рання да позняга вечара цікуй за імі.
    Некалькі разоў бацька вадзіў Петруся да загарадкі, дзе жывуць зубры. У загарадцы, што ахоплівае вялікую плошчу лесу, іх было трое: пара старых зуброў і зубраня, якому яшчэ і года няма. Стары зубр — проста дзіва, не налюбуешся! Вялізны, грузны, з пакатым гарбом, з прыгнутай галавой, над якой завостранымі падковамі разыходзяцца рогі. Нетаропка сунецца ён гэтакай махінай між дрэў. Сустрэнься з ім адзін на адзін — страху не абярэшся! Але за агароджай
    94
    ён выглядае зусім мірным. Падыдзе да самай загарадзі з тоўстых жэрдак, прыўзніме барадатую пысу і ўтаропіцца на цябе праз шчыліны дабрадушнымі маленькімі вочкамі. Так і цягне пагладзіць яго.
    Іншыя зубры — іх у запаведніку больш за паўсотню — вольна пасвяцца ў пушчы. Макар Ігнатавіч расказваў сыну, што сустракаў іх неаднойчы. I ён, і другія даглядчыкі запаведніка назіраюць за імі, а ўзімку і падкормліваюць іх, развозячы ў вызначаныя месцы корм. Баяцца зуброў няма чаго, калі іх не чапаць, яны спакойныя. Аднак асцярожнасць захоўваць не шкодзіць. Раззлаваны зубр надзвычай быстры і люты. Можа накінуцца нават на чалавека. «Такія выпадкі былі і на маёй памяці, — гаварыў бацька. — Праўда, кожны раз усё неяк абыходзілася. Hi разу не здаралася, каб звер забіў чалавека».
    9 1Пра якія мясціны ідзе гаворка ў апавяданні?
    2.	Што вам вядома пра Белавежскую пушчу? Раскажыце.
    3.	Што вы даведаліся пра сям’ю Петруся? Кім быў яго бацька? Чым ён займаўся?
    4.	Што расказваў бацька Петрусю пра зуброў?
    2
    — Ну, Петрусёк, сёння я магу ўзяць цябе з сабой, — сказаў аднойчы бацька, аглядаючы на двары веласіпед, на якім звычайна ездзіў у пушчу. — Ёсць у мяне вольны час, паедзем паглядзім што, дзе і як...
    — А стрэльбу возьмеш? — захлынаючыся ад радасці, спытаў Пятрусь.
    — He, страляць я нікога не збіраюся.
    Маці, праходзячы ў гэты час праз двор, пачула размову і папярэдзіла бацьку:
    — Глядзі ж, асцярожней там, a то яшчэ напалохаецца дзіця.
    — Напалохаюся?! — Пятрусь выцягнуўся, выпнуў грудзі. — От яшчэ скажаш, мама. Я не з палахлівых.
    95
    — He хвалюйся, маці, вернемся жывыя і здаровыя, — садзячы хлопчыка перад сабой на раму веласіпеда, сказаў на развітанне бацька. — Паехалі.
    Было пад поўдзень, калі яны выехалі на шырокую галоўную дарогу, што ішла праз пушчу. Дзень быў ясны, горача прьшякала сонца, але ў лесе адчувалася прыемная прахалода. Паабапал дарогі высокай сцяной, то пышназялёнай, то сіняватай афарбоўкі, стаяў лес, шчодра заліты сонечным святлом. Раскідвалі густалістае вецце магутныя ліпы, клёны, вязы. Цягнуліся ў неба гонкія сосны, цямнелі піраміды стагадовых ялін. Усё гэта стварала агульныя шаты, у якіх дрыжаліпераліваліся залатыя блікі сонца. Знізу як бы падпіраў дрэвы падлесак, зелянелі ягаднікі, папараць.
    Дарога была пустэльная і ціхая. Затое лес поўніўся птушыным рознагалоссем. Трэлі, перасвісты, гуканне чуліся і тут і там. Часам нешта шамацела ў вецці, патрэсквалі сухія галінкі. Мабыць, з дрэва на дрэва пераскоквала вавёрка або асцярожна перамяшчалася драпежніцарысь. Але гэта не здзіўляла Петруся. «Што тут незвычайнага? — разважаў ён, углядаючыся ў наваколле. — Такое я магу пабачыць і пачуць і каля дому...» Хлопчыку хацелася сустрэць штосьці дзівоснае.
    Здагадваючыся аб яго думках, бацька як бы між іншым зазначыў:
    — Пазнаць жыццё пушчы, сынку, не проста. He адразу яно адкрываецца новаму чалавеку. На гэта трэба патраціць не дзень, не тыдзень і не месяц. I веды патрэбны немалыя...
    Яны пабывалі ля загарадкі з зубрамі, спыніліся ля другой загарадкі, дзе гадаваўся статак аленяў. Алені былі амаль свойскія і з ахвотай бралі з Петрусёвых рук кавалачкі хлеба, яблыка. Потым, праехаўшы кіламетры дватры, бацька звярнуў з галоўнай дарогі ўбок, на вузкі прасёлак. Месцамі кроны дрэў спляталіся над звілістай лясной дарогай, і ўнізе панаваў паўзмрок, як быццам надышоў вечар. Туттакі было
    96
    страшнавата. Пятрусь увесь час насцярожана азіраўся. Ехаць стала нязручна, веласіпед разпораз падскокваў на тоўстым карэнні.
    — Зараз выедзем на лугавіну, а там пойдзем пешкі, — сказаў Макар Ігнатавіч, — пакажу табе цікавыя птушыныя гнёзды, лісіныя і барсуковыя норы. Затым з’ездзім да паселішча баброў. Так?
    — Так, татка.
    9 1Што асабліва ўразіла хлопчыка ў пушчы, калі ён упершыню паехаў туды з бацькам?
    2.	Што вам асабліва спадабалася ў паводзінах бацькі Петруся?
    3.	Прачытайце па асобах размову бацькі, маці і сына, інтанацыяй перадаючы хваляванне маці за сына.
    3
    Аднак план гэты не быў здзейснены. Перашкодзіў выпадак, аб якім ні бацька, ні Пятрусь не думалі, не гадалі.
    Выехаўшы на невялікую лугавіну і пакінуўшы веласіпед на ўзбочыне дарогі, яны накіраваліся на ўскраіну лесу. Там, на самым узлессі, на высокім дубе з разгалістай вершалінай было гняздо чорных буслоў. У ім сядзелі двое маленькіх буслянятак. Яны нагадвалі падушачкі ў чорных навалачках. А над імі на адной назе стаяў чарнакрылы і чорнагаловы, з белай грудкай стары бусел. Час ад часу ён горда паварочваў галаву, пільна азіраючы наваколле. Потым прысеў, адштурхнуўся нагамі і, распластаўшы крылы, паляцеў некуды над верхавіннем лесу. Палёт яго быў размераны, паважны.