Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
1
Гаспадары перабраліся жыць у горад, а Пальму з сабой не ўзялі. Яна сумавала: ніхто яе не палашчыць. У яе з’явіліся новыя клопаты: кожны дзень шукаць ежу, месца для начлегу.
Круцілася часцей за ўсё ля кароўніка, бо цётка Марыя калінікалі частавала яе малаком. Сын даяркі, Валодзя, прыносіў лусту хлеба.
— Нешта сёння Пальма не сустракае цябе, — засмяялася неяк Кацярына, таксама даярка.
— Мо ўцякла куды, — адказала цётка Марыя, — ці новага гаспадара знайшла?
Падаіўшы кароў, жанчыны выйшлі на двор. I тут раптам пачуўся радасны вокліч Валодзі:
— Пальма ашчанілася ў зеллі!
Цётка Марыя пайшла за кароўнік.
— Пяцёра!.. Айяяй! Яны ж спякуцца на сонцы!
Жанчына зрабіла гняздо з саломы ля сцяны кароўніка, абставіла яго дошкамі і перанесла шчанят. А вечарам прынесла хлеба, некалькі костак. Валодзя нават катлет не пашкадаваў.
— Мамка, забяром іх дадому. Такія прыгожанькія!
— Хай жывуць з маці: ім малачко яе патрэбна.
Прайшло тыдні тры. Шчаняты падраслі, выпаўзлі ўжо з гнязда. Валодзя кожны дзень прыбягаў сюды. Ён за гэты час угаварыў маці ўзяць сабе маленькага сабачку. Пальма пабег
119
ла за хлопчыкам, але ў гняздзе заскавыталі астатнія — і яна вярнулася.
Хлопчык быў рады. У яго свой сабака! Валодзя назваў яго Шарыкам.
? 1. Якім было жыццё Пальмы пасля ад’езду гаспадароў у горад?
2. Хто яе даглядаў?
3. Чаму аднойчы Пальма знікла?
4. Што хацеў зрабіць Валодзя, калі ў Пальмы з’явіліся шчаняты? Як хлопчык даглядаў шчанят?
2
Валодзя паставіў удрывотніку скрынку, заслаў дно анучкамі, паклаў туды Шарыка. Абабег паўвёскі, пакуль знайшоў соску. Вечарам напаіў Шарыка свежым малаком і лёг спаць.
Раніцай маці пабудзіла сына. На твары яе была трывога.
— Бяда, сынок, прапаў наш Шарык! I куды ён мог падзецца?
Хлопчык усхапіўся і выбег з хаты. Аблазіў усе закуткі і нідзе не знайшоў Шарыка. Ледзь не плача малы з гора. Мо суседскі кот задушыў? Той можа — такі здаравіла!
Валодзя прыбег да дзядзькі Петруся і спытаў:
— Дзе ваш кот, дзядзька?
— На печы.
— Ён, мусіць, майго Шарыка з’еў, — няўпэўнена сказаў Валодзя.
— Яшчэ што выдумаў! Кот не дурны, каб сабакамі ласавацца. Уцякло тваё шчаня недзе ў агарод, заблыталася ў градах. Пакажы, дзе яно ў цябе было.
Дзядзька Пятрусь агледзеў двор, дрывотнік:
— Глянь, сабачыя сляды!
— Гэта не Шарыкавы, ён жа маленькі.
— Я і кажу, што вялікія. А чаго яны тут? Мо Пальма назад адакрала?.. Ага, бачыце, пад дзверы падграбалася... Яе работа!
Хлопчык кінуўся да кароўніка.
120
Як жа ён узрадаваўся, калі ўбачыў у гняздзе Шарыка!
— He хочаш аддаваць? — гаварыў хлопчык Пальме. — Шкадуеш? Усё роўна забяру!.. Ты не злуй на мяне: усё роўна расставацца з імі калінебудзь прыйдзецца.
Валодзя злавіў шчаня, паказаў маці. I пабег да дзядзькі Петруся хваліцца, што знайшлася прапажа.
— Я ж казаў, што там ён. Глядзі, каб зноў не забрала Пальма — дарогу ведае! — папярэдзіў дзядзька Пятрусь.
Валодзя прыставіў да дзвярэй дошку — цяпер Пальма не пралезе ў дрывотнік! Вечарам ён доўга пільнаваў ля акна, каб прагнаць Пальму, калі тая прыбяжыць па Шарыка. На двары было ціха, і хлопчык заснуў на падаконніку. Клапатлівыя матуліны рукі перанеслі яго на пасцель.
...Світала. Заспяваў певень: «Кукарэку! Пара ўставаць!»
Маці выйшла з хаты і забедавала:
— Гора мне з гэтым шчанём. Зноў, відаць, украла яго Пальма, — гаварыла сабе жанчына, убачыўшы кучу зямлі ля сцяны дрывотніка. Яна адкінула дошку, адчыніла дзверы і пляснула рукамі ад здзіўлення:
— Што ж мне рабіць цяпер?
Ля Шарыка ляжалі яшчэ чатыры шчаняткі.
— Бедныя падкідышы! Адцуралася маці ад вас!
Пальма ж сваім сабачым сэрцам адчула, што яе дзяцей не пакрыўдзяць у гэтай хаце. I не памылілася. Днём гойсала
121
яна па дварах, каб знайсці сабе штонебудзь паесці. А ноччу прыбягала карміць шчанят. Іншы раз і днём наведвалася.
Шчаняты жылі разам яшчэ тыдні два, а пасля іх разабралі вясковыя дзеці.
Паводле Васіля Гурскага
Дрывбтнік — тут: месца, дзе складваюць пасечаныя дровы.
Адцурацца — адмовіцца.
Гбйсаць — бегаць.
*> 1 • Куды на другі дзень знік Шарык?
2. Што аднойчы раніцай убачыла маці ў дрывотніку?
3. Чаму Пальма прынесла сваіх шчанят да людзей? Як яна клапацілася пра сваіх дзяцей?
©© 4. Ці ёсць у вас свойскія жывёлы? Раскажыце, як вы іх даглядаеце. ★ 5. Перакажыце коратка апавяданне.
Маленькая маці
1
Нахадзіўшыся па лесе, я сеў адпачыць на сасну, якую з карэннем вывернула навальніца.
Лясная цішыня перадалася мне: сядзеў нерухома і слухаў вечаровы шэпт дрэў. I таму, калі над самай галавою праляцела невялікая птушачка і ўпала ў ландышы каля елачкі, я ад нечаканасці аж скалануўся.
Праз нейкую хвіліну яна выпырхнула адтуль і зноў некуды заспяшалася.
Нязвыкла яна вярнулася. Я паспеў заўважыць: птушка ў дзюбцы прынесла вусеня. Значыць, там было гняздо з птушанятамі, якіх карміла клапатлівая маці.
Захацелася адшукаць гняздо, глянуць на птушанят. Калі птушка паляцела, я пачаў шукаць яго. Праз некалькі хвілін птушка вярнулася, мітусліва пачала скакаць па галінках елачкі. Маленькая, амаль удвая меншая за вераб’я, зграбненькая, шэранькасівенькая, яна хвалявалася за сваіх дзетак.
122
Яны недзе тут затоена сядзелі ў гняздзе. Чалавек мог наступіць на гняздо. Але ў тыя хвіліны я пра гэта не падумаў. Тады мяне даймала толькі адно: знайсці гняздо.
3 паўгадзіны таптаўся каля елачкі, расхінаў ландышы, але гнязда так і не знаходзіў. Схавана яно было вельмі хітра.
Мною авалодала нейкая незразумелая ўпартасць. Зноў пачаў перабіраць ландышы. Птушка лятала побач: то скакала на елачцы, то чаплялася лапкамі за кару сасны. Павісала ўніз галавою і трывожна тонкім голасам ціўкала.
Паводзіны птушкі гаварылі пра тое, што я знаходзіўся каля самага яе дома.
^ 1. Апішыце лясную цішыню. Чаму яна была парушана?
2. Як паводзіла сябе маленькая птушачка, калі чалавек шукаў яе гняздо? Чаму яна так хвалявалася?
2
Перабраўшы ландышы вакол елачкі, я ўбачыў каля нагі круглае гняздокошычак. Усярэдзіне яго, шчыльна прыціснуўшыся адзін да аднаго, сядзелі шэрыя птушаняткі. Яны былі
амаль у два разы меншыя за маці. Маленькімі вочкамі яны
пільна сачылі за маімі рухамі. «Я ж мог растаптаць птушанят...»
Я падняў гняздо. Птушаняты нават не варухнуліся. Іх
было шасцёра. Яны ўжо ўвабраліся ў пер’е, але не выляталі з гнязда. Ніводнае нават не падало голасу, не адгукнулася маці, якая кружылася вакол мяне.
Сам не жадаючы таго, я ўмяшаўся ў птушынае жыццё. Ледзь не абярнуў іх дом. Трэба было б паправіць гняздо, папрасіць у птушак прабачэння і пакінуць іх у спакоі. Але тут мне захацелася зрабіць здымак, хоць фотаапарата пры сабе і не было.
123
«Хуценька адскочу дамоў, тут блізка, — падумаў я, паклаў гняздо з птушанятамі ў шапку. — Пару кадраў зрабіць нядоўга».
Подбегам падаўся дахаты. Ускочыў на веранду і гукнуў жонцы:
— Хутчэй нясі апарат!
Яна глянула ў шапку, на птушанят:
— Што ж ты нарабіў?! Забраў у маці дзяцей... Разлучыў іх...
Толькі цяпер я пасапраўднаму адчуў віну перад птушкамі. Зрабілася не па сабе.
He кажучы ні слова, я заспяшаўся назад у лес. Падышоў да елачкі, дастаў з шапкі гняздо. Птушаняты сядзелі ціхенька.
I тут аднекуль збоку мне на плячо ўпала птушка. Гэта была маленькая маці маленькіх дзетак. Але якая смелая, якая адважная!
3 пляча яна пырхнула на руку, паскакала да самага гнязда. Птушачка нічога не баялася. Рызыкавала жыццём, каб толькі выратаваць сваіх дзетак.
Вось яна ціха піскнула. На маё здзіўленне, з гнязда вылецела адно птушаня і пырхнула ў голле сасны. Потым гняздо пакінула другое, трэцяе... А маці мітусліва скакала на руцэ.
Я здзіўлена глядзеў то на птушачку, то на птушанят.
Калі апошняе птушаня пырхнула на дрэва, маці наблізілася да гнязда і зазірнула ўсярэдзіну. Хацела ўпэўніцца, што там нікога не засталося. Потым зляцела з рукі і знікла з вачэй.
Сонца хавалася за лесам. Вечар быў ціхі і цёплы.
3 адчуваннем віны перад птушкамі я павольна пайшоў дахаты. Уваччу стаяла невялікая смелая птушачка. Гэта была пеначкацянькоўка.
Змітрок Бядуля
; 1. Як чалавек умяшаўся ў птушынае жыццё?
★ 2. Падрабязна перакажыце, як птушачка бараніла сваіх дзяцей.
3. Чаму птушачку можна назваць смелай, адважнай?
4. Чаму чалавек адчуваў віну перад птушкамі?
124
Ліст малому сябру
На касе паміж азёр Ціхі, цёплы, сонны бор, А ў бары хаціна ёсць, — Ты ў ёй — жаданы госць.
Тут жывіцы свежы пах, Тут спявае смелы птах, А сінічак тых, дзяўбух, He палічым мы удвух.
Асачыў я ў гушчары Дзве лісіныя нары, Калі пойдзе ўсё на лад, Дык пабачым лісянят.
Хоць на трохі, хоць на гуць Прыязджай, ды не марудзь!
Максім Лужанін
Ж ы в і ц a — вадкая празрыстая смала хвойных дрэў. Гуць — невялікі адрэзак часу.
9 1Адкажыце словамі з верша, што захапляе паэта ў бары.
2. Ці былі вы ў бары? Успомніце, што вы там бачылі.
3. Прачытайце верш выразна.
Мокрыя травы
Я сумую па радзіме, Па яе лугах і нівах, Па трыпутніку, што гладзіў Ногі збітыя мае, Па укропе на гародзе, Рэчках ціхіх і лянівых I па сопкай белай бульбе, Што на стол яна дае.
125
Я сумую па радзіме...
Бачу ціхія паляны.
Цёплы мёд яе маліны Адчуваю на губах. Ты — мая лясная казка У красе доўгачаканай, Ты — мая святая песня, Свет адзіны у вачах.
Мокры край. Дажджы і сонца.
Вільгаць сонечнага лета. Жарабя бяжыць па лузе, Радасна задраўшы хвост. Цэлы век вісіць вясёлка Над краінай мокрай гэтай, I глядзяць спакойна коні На нябесны дзіўны мост.
Я сумую па радзіме, Як каханы па дзяўчыне, Я жадаю ўвесь прыпасці Проста да яе рукі, Да грудзей — тугіх узгоркаў, Да вачэй — азёраў сініх — I замерці ў пацалунку На гадзіны і вякі.
Уладзімір Караткевіч
1. Адкажыце словамі з верша, аб чым сумуе паэт на чужбіне.
^2. Вусна намалюйце карціны, якія бачыць паэт, калі ўспамінае сваю радзіму.
3. Якімі словамі Уладзімір Караткевіч называе родную зямлю?
4. Аб чым марыць аўтар на чужбіне?
5. Зрабіце малюнкі да верша.
126
Месяц за месяцам
Дзень за днём... Месяц за месяцам...
Пасля вясны — лета. Потым — восень, зіма. Зноў вясна. Усё паўтараецца спачатку.
I кожны раз мы радуемся жаданай вясне. Радуемся аднаўленню прыроды, перамозе сонца, цяпла і жыцця. Як радаваліся гэтаму незлічоныя пакаленні нашых продкаў.
Мы любім прыроду. Любім густыя цёмныя лясы, вясёлыя сасновыя бары і кучаравыя дубровы на ўзгорках. Любім бязмежныя калгасныя нівы і сакавітыя, каляровыя ад духмяных кветак лугі. Любім спакойныя рэкі і вялікія азёры нашай Радзімы.