Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
— Хачу сказаць, каб ён яшчэ паспаў.
Дзіця, Вожык і Змяя (Байка)
Выхадным днём у саснячку Жанчына з дзіцянём гуляла, Лягла пад сонца, задрамала, А небяспека напаткала Яе маленькую дачку.
10. Зак. 744.
145
3 узгорка ўніз вядзе сцяжынка.
Ідзе па ёй мая Дзяўчынка Ды ловіць матылькі.
А гэтым часам пры сасонцы Гадзюка грэецца на сонцы. Блішчыць на ёй узор лускі. Дзяўчынка рада: «Цаца! Цаца!» I хоча ўжо рукой хапіць.
А «цаца» пачала звівацца, Лісліва, ціхенька сіпіць: — Хачу, дзіця, з табой пасябравацца: Цябе я ласкава, пяшчотна абаўю, Пазнаеш ты любоў маю.
Аж раптам тут ля самых ножак Зафыркаў злосна Вожык I кінуўся адважна на Змяю.
Змяя ўзвілася бліскавіцай, Зубамі хоча ўпіцца, Мільгае промнямі лускі.
А ён, узброены ігліцай, Зубоў змяіных не баіцца I рве Гадзюку на кускі. Дзяўчынка сціснула ад гневу кулачкі. Крычыць на Вожыка:
— Пачвара, недарэка!
Ты цацу сапсаваў маю!
За гэта я цябе наб’ю.
— Дзіця, — адказвае ёй Вожык, — Хоць я калючы, непрыгожы, Але ж я знішчыў смерць тваю.
Як падрасцеш, ацэніш ты паслугу I мне падзякуеш, як другу.
Кандрат Крапіва
146
Узвіцца бліскавіцай — хутка, маланкава ўзняцца.
Пачвара — страшная істота.
9 1 ■ Чаму Дзяўчынка прыняла Змяю за цацу?
2. Што хацела зрабіць Дзяўчынка? Якія намеры былі ў Змяі? Прачытайце.
3. Хто выратаваў Дзяўчынку?
4. Ці правільна зрабіла Дзяўчынка, што накрычала на Вожыка?
©@ 5. Што адказаў Дзяўчынцы Вожык? Прачытайце. Як вы зразумелі яго словы?
★ 6. Падрыхтуйцеся да выразнага чытання байкі па ролях.
Смяшынка
— Дзядуля, а ты быў маленькі?
— А як жа, унучак. I ў першы клас хадзіў, як і ты.
— Відаць, смешны ты быў са сваёю барадою!
У старых дубах
Цэлы гай старых дубоў раскінуўся па беразе Нёмана...
Такіх дубоў цяпер рэдка дзе ўбачыш. Іх не чапала рука людская, толькі даўнія часы пакінулі на іх свой след.
Канчалася лета. Жыццё прыроды ішло на спад... Пачыналася восень...
На скошаным лузе, недалёка ад дубоў, пасвіліся статкі. Там і сядзелі купкамі пастушкі. У кожнай з іх былі свае інтарэсы, свае забаўкі, гутаркі. Сонца даўно ўжо звярнула з поўдня, але свяціла яшчэ горача. У паветры было ціха, толькі звон камароў зліваўся ў адну доўгую аднатонную песню, і, здавалася, прырода была закалыхана гэтым крыху сумным звонам. Маленькія камарыкітаўкунчыкі кучкамі гулялі на сонцы, як бы чыясьці нябачная рука трэсла ў паветры маленькую сетачку.
— Чаго яны таўкуцца тут? — спытаў Грышка свайго сябра Базыля і махнуў рукою па кучцы камарыкаў.
147
— Гуляюць, — адказаў Базыль. — Ты думаеш, ім не хочацца пагуляць? Цяпер іх час, вось і гуляюць.
Базыль і Грышка — найлепшыя дружбакі. Даўно ўжо цягнецца іх дружба. Дзве зімы ў школе сядзелі яны на адной лаўцы і ўжо трэцяе лета пасуць разам кароў.
Калі катораму маці дасць у торбачку сала, то гэтае сала разразалі папалам і пяклі яго на ражончыках. А якое смачнае сала, спечанае над агнём у полі! Прыгнаўшы статак з раніцы, хадзілі разам лавіць рыбу і купацца. I ні з кім яны не мелі зносін і, апроч сваёй кампаніі, другой не хацелі.
Палягуць часам хлопцы пад дубам. Грышка ляжа на спіну і колькі мінут моўчкі глядзіць на дрэва...
Было тут, у дубах, адно месца, дзе Базыль любіў сядзець, назіраць і думаць. Там, над абрывістым берагам Нёмана, стаяў стары прысадзісты тоўсты дуб... На працягу доўгіх гадоў бераг паступова асоўваўся і агаляў тоўстыя карані старога дуба. Сеўшы на адным з іх, Базыль назіраў, як беглі дробныя хвалі, як звівалася ў вадзе доўгая раска: вада то ўздымала яе, то апускала.
Каля самага берага стаяў у вадзе голы лазовы куст. Ен тое і рабіў, што борздзенька ківаўся пад напорам вады. I ніколі не меў спачынку гэты куст: і ўдзень і ўночы ківаўся. Хіба, можа, зімою, як маразы скуюць лёдам ваду, адпачне гэты кустпахілак.
Базыль пазіраў і думаў.
А вакол было ціха, і Базылю здавалася, што ён чуе спевы гэтай цішыні. Доўга ён прыслухоўваўся, але спевы былі нейкія невясёлыя, і яму стала маркотна. Усё ішло, здавалася яму, сваёю дарогаю і жыло сваім жыццём.
А Грышка тым часам бегаў каля ракі. Якраз па тым баку ішоў з вудамі рыбак. Пабегаўшы па беразе яшчэ колькі часу, Грышка пайшоў шукаць Базыля.
Углыбіўшыся ў свае думкі, Базыль нічога не заўважаў і сядзеў на тым жа дубовым корані. Седзячы над вадою, ён 148
пазіраў уніз, як цёк Нёман. Тут было глыбока, і вада мела цёмны колер ад гэтай глыбіні.
Аб чым жа думаў хлопчык?
Відаць, аб чымсьці важным і сур’ёзным, бо губы яго былі шчыльна самкнуты, а вочы пазіралі кудысьці ўглыб.
Схаваўшыся за куст, Грышка моўчкі наглядаў за сваім сябрам. I без усякага злога намеру раптам вылецеў зза куста і гукнуў на ўсю моц:
— Гаа!
Знячэўку Базыль так перапалохоўся, што ўвесь задрыжаў і падскочыў. Спужаўшыся, ён не мог ужо ўтрымацца і ссунуўся ўніз. На момант, зачапіўшыся лапцем за дубовы корань, павіс уніз галавою над гладдзю вады, а потым шугануў... і прапаў з вачэй. Нёман злёгку здрыгануўся, вада расступілася і дала няшчаснаму хлопчыку месца ў халодных сваіх нетрах, ды колькі кругоў пабегла па вадзе ва ўсе бакі. Разы два ці тры паказалася галава Базыля, рука нязграбна
149
лавіла паветра; зрабіўшы паўкруг і захлёбваючыся, ён прапаў назусім.
Грышка не ведаў, што так можа скончыцца яго дурасць, і падняў прарэзлівы крык і лямант:
— Ратуйце! Утапііўся! Гвалт, людзі, ратуйце!
Другія пастушкі збегліся на крык і далучылі свой лямант.
Рыбак падбег першы. Зняўшы адзежу, адважна кінуўся ён у ваду.
Збегліся людзі.
Заламаўшы рукі, галасіла і прычытала маці Базыля. У разгубленасці кідалася яна ў ваду, але яе трымалі мужчыны.
Тым часам сонца спакойна пазірала на гэтую з’яву; гэтак жа ціха было ў прыродзе, і ўсё жыло сваім жыццём. Старыя дубы стаялі важна, як і заўсёды. Толькі вароны, спуджаныя людскім крыкам, пазляталі з дубоў ды кружыліся над дуплістымі дзеравякамі. Яны як бы злаваліся на тое, што патрывожылі іх прывольны спакой.
Базыля выцягнулі і адратавалі, але пасля гэтага здарэння ён стаў ціхім і яшчэ больш задуменным.
Паводле Якуба Коласа
Ражбнчык — тонкая, завостраная з аднаго канца палачка.
Раска — дробная зялёная трава, якая расце на паверхні вадаёмаў.
Знячэўку — нечакана, знянацку.
Лямант — моцны крык, плач, галашэнне.
9 1Назавіце галоўных герояў апавядання. Якім вы ўяўляеце Грышку, а якім — Базыля?
2. Раскажыце, як сябравалі хлопчыкі. На чым грунтавалася іх дружба?
3. Што аднойчы здарылася на беразе Нёмана? Ацаніце ўчынак Грышкі. ©© 4. Падумайце, чаму вучыць нас гэта апавяданне.
★ 5. Раздзяліце апавяданне на часткі, дайце кожнай частцы загаловак.
* 6. Коратка перакажыце апавяданне.
150
Сябры
Віця, Сцёпка і Лёня — сябры. Адзін без аднаго дня пражыць не могуць. I ў школу, і са школы — толькі ўтрох, толькі разам, ідуць сабе дарогаю, перагаворваюцца ды дзеляцца марамі.
— Эх, — уздыхае Віця, — хутчэй бы вырасці! На мора падамся, на караблі плаваць.
— А я артыстам хачу стаць, — прызнаецца Сцёпка.
Лёня ж ідзе побач, маўчыць.
— А ты, пэўна, з дзедам каровы калгасныя пасвіць пойдзеш? — пасміхаюцца хлопцы з сябра.
Лёня на іх не злуецца.
— Хіба ж гэта кепскі занятак? — пытаецца ён. — Каб не было каму пасвіць кароў, не мелі б ні малака, ні масла.
Пераглядваюцца Віця са Сцёпкам: праўду кажа Лёня.
Аднойчы вярталіся хлопцы са школы. Сцяжынка вілася панад рэчкаю. Вада ўжо была халодная, цёмная. Дрыжыкі прабіраюць, калі глянеш на хвалі, якія гоніць пранізлівы восеньскі вецер. Раптам чуюць: хтосьці ў вадзе плюхаецца, жаласна скуголіць. Сцёпка крыкнуў:
— Мусіць, нейкі звярок топіцца!
151
Лёня хуценька распрануўся і кінуўся ў ваду. Праз некалькі хвілін вылез на бераг. Стаіць, ссінелы ад холаду, дрыжыць, а да грудзей прыціскае шчанюка. Лахматага, мокрага, з вяроўкай на шыі. Пэўна, яго спрабавалі ўтапіць, але груз адарваўся ад вяроўкі.
Назаўтра Лёня не прыйшоў у школу. Захварэў. Калі Ніна Сямёнаўна на ўроку запытала ў Віці і Сцёпкі, дзе Лёня, яны, перабіваючы адзін аднаго, расказалі пра ўчарашні выпадак. А на перапынку Віця пакпіў з Лёні:
— Падумаеш, герой! Сабаку выцягнуў з вады.
— Каб чалавека выратаваў, a то шчанюка нейкага, — падтрымаў сябра Сцёпка.
Пачула гэта Ніна Сямёнаўна. Падышла да хлопцаў і сказала:
— Мала быць мараком ці артыстам. Трэба яшчэ і сэрца добрае мець. Каб вось так кінуцца ў ваду, не думаючы пра сябе... Зразумелі?
Сорамна стала Віцю і Сцёпку, прыціхлі яны каля акна ў калідоры.
— Сумна Лёню аднаму сядзець, — першым загаварыў Віця.
— Будзем ісці са школы — зойдзем да яго, — ажывіўся Сцёпка. — Скажам, што на дом задалі. I пагуляем са шчанюком, якога ён выратаваў.
Празвінеў званок, і сябры пайшлі ў клас.
Паводле Зыгмунда Дзякевіча
Пакпіць — тут: злосна пасмяяцца з кагонебудзь.
9 1. Як аўтар апісвае сяброўства хлопцаў?
2. Аб чым марылі сябры?
3. Раскажыце, як Лёня выратаваў шчанюка.
4. Як ацанілі ўчынак Лёні Віця і Сцёпка?
5. Чаму Віцю і Сцёпку стала сорамна?
152
6. Як хлопчыкі выправілі сваю памылку?
©© 7. А як вы адносіцеся да ўчынку Лёні? Паразважайце, як бы вы паступілі на месцы хлопчыка.
★ 8. Якія рысы характару ўласцівыя Лёню?
Кропелька
(Казка)
Аднаго разу, на зыходзе зімы, сонца прыгрэла мацней звычайнага і на кончыку ледзяша, які звісаў са страхі, з’явілася Кропелька.
Зірнула Кропелька туды, зірнула сюды і абрадавалася. Ад зімовага сну абуджаўся гародчык, на прызбе сакаталі куры, у небе над хатай звінеў жаваранак. Толькі за вёскай яшчэ спала рачулка, скаваная тоўстым лёдам.
I вырашыла Кропелька дапамагчы рачулцы. Доўга не думала, як гэта зрабіць, — узяла і саскочыла на дол.
На доле ў тым месцы яшчэ гурба снегу ляжала. Кропелька правалілася ў снег, спалохалася і закрычала:
— Аёй! Ратуйце!
Яе пачула Другая Кропелька, на дапамогу кінулася, але і сама правалілася ў снег і таксама закрычала:
— Гіну!..
Але тут саскочыла з ледзяша Трэцяя Кропелька і стала суцяшаць:
— Калі будзем трымацца разам, то не загінем, дабяжым да рачулкі. I Кропелькі адна за адной, ланцужком, пабеглі зпад снегу. Неўзабаве і на сцежку выбіліся.
— Куды гэта вы? Пачакайце! — гукнулі з падстрэшша новыя Кропелькі. — I мы з вамі!
Дагналі яны сябровак і прыстроіліся — атрымалася ручаінка.
Ручаінка пазвоньквае на сонцы, бяжыць, стараецца, а прыбегла да рачулкі — жахнулася: рачулка ледзь жывая! Хоча скінуць ледзяныя аковы, а не можа. I тады Кропелька, што