• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літаратурнае чытанне Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Літаратурнае чытанне

    Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 247с.
    Мінск 2014
    0 МБ
    — Гэта ж пабліскваюць заранкі...
    — А чаму грыміць?
    — Чаму, чаму... Навальніца будзе. Кладзіцеся спаць.
    Хлапчукі, аднак, добра ведаюць пра гэтыя «заранкі». Самі ж яны, хлопцы, дапамагалі выганяць жывёлу, якую пагналі на ўсход, каб не дасталося часам дабро ворагу. Жывёлу пагнаў сам старшыня, Міколаў бацька, ды яшчэ іншыя калгаснікі. Яны яшчэ не вярнуліся дахаты. А перад гэтым прасачыў раз Міколка, як бацька яго разам з іншымі дзядзькамі нешта ездзілі ў лес ноччу. Адтуль прыехалі з пустымі драбінамі. Вазьмі і запытайся тады Міколка ў бацькі:
    — To вы гранаты і кулямёты вазілі ў лес хаваць, відаць, пад тыя старыя яліны? Ты ўсё прыглядаўся да іх, калі мы з табой былі ў лесе...
    Бацька аж здрыгануўся неяк, пацямнеў тварам. Але потым спакойна падышоў да Міколкі і, гледзячы яму проста ў вочы — сінія, хітрушчыя, — сурова прашаптаў некалькі слоў:
    — Ты глядзі ў мяне, паганец... Калі дзенебудзь і калінебудзь ты ляпнеш якое слова пра гэта, то я... я выцягну доўгі твой язык і павешу цябе на гэтай вось штучцы... — бацька выразна паказаў на крук. Крук быў смаляны, жоўты, як воск,
    170
    адпаліраваны, як костка. Добры быў крук, моцны. Зірнуў на яго спадылба Міколка, моўчкі адышоў ад бацькі. Кепскія жарцікі з ім, з гэтым старым партызанам. А харошы ўсё ж бацька... Трошкі пабойваўся яго Міколка, а любіў яшчэ болей.
    9 1 ■ Што рабілі людзі, чакаючы прыходу немцаў? Чаму?
    2.	Кім працаваў бацька Міколкі?
    3.	Якое пытанне задаў Міколка бацьку?
    4.	Чаму бацька так сурова адказаў сыну?
    2
    ...Хлопчыкі падышлі ўжо блізка да агародаў, як пачулі плач на ўскраіне вёскі. Прыслухаліся — плач раздаваўся і ў другім месцы, і ў трэцім...
    — Галосяць... — спуджана сказаў адзін, і хлапчукі разбегліся, раскідаліся, як спалоханыя вераб’і, па сваіх гародах, кожны да свайго двара.
    Міколка бачыў ужо зза плота старую грушу на сваім двары. Паасобныя лісцікі трымцелі і свяціліся, як медзь. Уся груша пад сонцам была радаснай і святочнай. Ля буславага гнязда не змаўкаў вясёлы птушыны шчэбет: у шчылінах буславага гнязда заўсёды знаходзіла прытулак дробнае птаства. Заглядзеўся на грушу Міколка, спрытна пераскочыў цераз плот. Некалькі баравікоў упала з кошыка. Ён падняў іх, старанна абцёр ад пылу, палажыў назад. Сінія васількі, якія сарваў у полі, асцярожна схаваў за пазуху — тота ж будзе радасці малой... Намагаючыся надаць свайму твару самы сур’ёзны выраз сталага працавітага чалавека, Міколка ступіў крок, другі — і раптам затрымцеў, як ліст, збялеў увесь.
    Ля ганка, непадалёку ад грушы, ляжала маці на сырой зямлі. Адна рука была падкручана. Другой яна прыхіліла і моцна прыціскала да сябе, нібы абараняючы ад каго, Міколкаву сястрычку. Твару сястрычкі не відаць. У мацеры ж такія дзіўныя вочы, нібы глядзяць і не бачаць яго, яе Міколку.
    171
    Ліпавы кошык ціха ўдарыўся аб зямлю, бязгучна рассыпаліся грыбы — колькі радасці было ў гэтых баравіках у лесе. Дзе ж падзелася, дзе памеркла гэтая радасць? I здаецца Міколку, нібы лес гудзе, страшнастрашна. Нібы хістаюцца злосна дрэвы, нібы сама груша нахілілася раптам, хоча ўпасці на яго, прыціснуць да халоднага пяску. Страпянуўся Міколка, удыхнуў паветра глыбей і, упаўшы на калені, прынік да маці.
    — Мам... а мам... ну чаго ж ты маўчыш?
    Дакрануўся да матчынай рукі, яна была як лёд, цяжкай. Заплакаць бы Міколку, на ўвесь свет заплакаць. Ды чуе ён галасы ў хаце, чужыя словы. Хіба можна слёзы свае чужым людзям паказваць? Гулка бразнулі дзверы. 3 хаты выйшлі людзі. Яны груба адштурхнулі Міколку ад ганка. Яны нешта неслі, ці то матчыны коўдры, ці то новае бацькава паліто. Яны некуды спяшаліся, гэтыя людзі ў нязвыклым адзенні, у нязвыклым для Міколкі абутку. Нібы на конскіх капытах, паблісквалі цвікі на падэшвах іх ботаў.
    «Немцы...» — мільганула страшная думка.
    I ён не глядзеў на іх, не хацеў глядзець, пакуль не заціхлі іх цяжкія крокі. Ён убачыў кроў. У крыві была рука сястрычкі. Міколку стала вельмі горача, падкошваліся ногі. Але ён устаў, выцер успацелы лоб, стараючыся зразумець, што ж адбылося з ім, што адбылося з маці, з яго маленькай сястрычкай. Узрушана шалясцела дзедава грушадзічка. Самотныя пчолы ляталі, кружыліся вакол спелых грушгнілушак. Трывожна шчабятала дробнае птаства. Толькі сонца спакойна ўгравала саламяную страху, чырвоныя вяргіні пад акном. А на сэрцы было пуста і чорна. Нібы ўзяў хто маленькае сэр
    172
    ца Міколкі і выціснуў з яго ўсю гарачую кроў. Ды каменем павісла над ім неадчэпная думка: «Нешта ж трэба зрабіць...»
    9 1 ■ Што рабілі хлопчыкі ў лесе?
    2.	3 якім настроем і з чым вяртаўся Міколка дадому?
    3.	Каго ўбачыў Міколка ля ганка хаты?
    4.	Што ўчынілі немцы ў Міколкавай хаце?
    5.	Чаму на сэрцы ў Міколкі было пуста, чорна? Якая думка мучыла хлопчыка?
    3
    Нешта ж трэба зрабіць...
    Ён перайшоў вуліцу, зайшоў на двор дзеда Нупрэя. To ж стары чалавек, яму год дзевяноста, ён дапаможа, параіць. Стары сядзеў на прызбе. Заўважыўшы Міколку, ён кінуўся завіхацца ля новых грабель. Пачаў стругаць грабільна нажом. I ўсё гэта рабіў з такім сярдзітым выглядам, што аж варушыліся, тапырыліся густыя сівыя бровы. Міколку стала нязручна. Ён маўчаў.
    — Ну, чаго ты? — не гледзячы на яго, запытаўся дзед.
    — Мамцы худа... Відаць, нежывая... Яна і сястрычка...
    — А ты не пужайся... Мамку тваю немцы забілі... афіцэры... Ды не ў цябе аднаго...
    — Што ж рабіць нам, дзеду?
    Дзед Нупрэй так усхадзіўся з нажом, што нечакана аж перарэзаў грабільна. Плюнуўшы злосна, кінуў яго за плот, узрушаны чымсьці, прысеў на прызбу.
    — От што, братачка...
    А гаварыў ён «братачка» толькі сталым ды паважаным людзям, а не якомунебудзь падшыванцу Міколку.
    — Садзіся от... Ну, што мы з табой — адно старое, другое малое... ці мы што зробім? Пачакай от — прыйдзе бацька твой. Мы дамо тады рады... ім... Ды ты пастой! He хадзі туды... у хату. Начуй у мяне.
    Але Міколка пайшоў. Стары праводзіў яго доўгім позіркам, сказаў сам сабе:
    173
    — Ну што ж... Упартае хлапчанё, у бацьку пайшоў. Няхай ідзе, хоць выплачацца малое...
    I Міколка плакаў. Залез у каноплі, праляжаў там усю ноч, пакуль не выплакаў усіх слёз. He на людзях жа слёзы пускаць Міколку. Яму ж трынаццаць гадоў, ён жа мужчына. А раніцай бачылі людзі, што ён хадзіў чагосьці ў лес. Потым доўга распытваў старых, па якой дарозе і куды пайшлі немцы. Потым доўга корпаўся ў хаце, збіраючыся ў дарогу. Цяжка было знайсці патрэбныя рэчы. Разбітыя талеркі, парваныя партрэты, адзенне, яго кніжкі, сшыткі — усё гэта ляжала, параскіданае злой рукой, на падлозе.
    Ён узяў сваю старую школьную торбачку, якую пашыла яму маці, калі быў ён яшчэ ў першым класе. Напакаваў яе, усунуў туды стары абгрызены пенал, любімы сшытак. Пастаяў з хвіліну пад роднай грушай, пайшоў, не азіраючыся, агароднай сцяжынкай.
    9 1 ■ Чаму Міколка звярнуўся за парадай да дзеда Нупрэя?
    2.	Што параіў хлопчыку дзед Нупрэй?
    3.	Як вы думаеце, з якой мэтай Міколка хадзіў раніцай у лес?
    4.	Чаму Міколка так старанна збіраўся ў дарогу?
    5.	Як вы лічыце, куды накіраваўся хлопчык?
    ©© 6. Як вы разумееце словы: «Нешта ж трэба зрабіць»?
    4
    Яго бачылі потым у мястэчку, праз якое праходзіў бальшак.
    Ён стаяў, прыхіліўшыся да тэлефоннага слупа, усё ўглядаўся ў дарогу. Нехта паспрабаваў пакпіць з яго: «Ці не ў школу ты, хлопча, сабраўся, дзе ж цяпер тыя школы?»
    Міколка ніяк не азваўся на гэты голас.
    Перад ім праходзілі ўзброеныя людзі — купкамі, калонамі, у адзіночку. Узнімаючы пыл, імчаліся грузавікі, грукацелі гарматы па каменным бруку. I ўсё — чужыя людзі, чужыя машыны, чужыя гарматы. Ён часам ажыўляўся на секунду, адрываўся ад слупа. Але зноў гарэў запылены твар, бяссільна апускаліся рукі. I вось ён прыйшоў, гэты доўгача
    174
    каны час. Цяпер не можа быць ніякага сумнення. Гэта яны, гэта тыя, што забілі яго маці, яго сястрычку, адабралі ад яго светлае сонца.
    Наперадзе коннікаў ціха пасоўваўся вялізны аўтобус. Праз адкрытыя вокны Міколка бачыў чорныя мундзіры. Чорныя шапкі з чырвонымі кантамі. На шапках людскія чарапы, скрыжаваныя косці.
    Міколка падцягнуўся ўвесь, сцяўся ў пругкі камяк і ў імгненне вока апынуўся ля самых вокнаў машыны.
    — Наце ж вам... за маці, за сястрычку маю!
    Ён проста перакінуў у акно нейкі скрутак, загорнуты ў газету. Асляпляючы слуп агню і жалеза адкінуў яго далёка на прыдарожны пыл. Выскаліўшы пеністыя храпы, уздыбіліся коні. Пазляталі шапкі з коннікаў, сёйтой бразнуўся вобзем. Чуліся разгубленыя каманды. 3 перакошанымі ад страху тварамі беглі салдаты з насілкамі, з лапатамі. Рэшткі машыны дагаралі на дарозе. Дыміліся, тлелі на каменнях чорныя мундзіры. Да Міколкі падскочыў спешаны коннік, сівы нямецкі вахмістр. Ён выстраліў некалькі разоў у Міколку. Потым, нібы спужаўся чагосьці, хутка схаваў у кабуру задымлены пісталет, падаўся прэч, да тых, што расчышчалі дарогу, сямтам пасыпаючы яе жоўтым пяском.
    175
    Міколка не чуў гэтых стрэлаў, яму было ўжо ўсё роўна. Нерухомым позіркам ён углядаўся ў блакітнае неба, нібы прыслухоўваўся да былых сваіх
    думак: аб нянавісці, аб помсце. Застылы твар стаў калючым, суровым, нібы пражыў Міколка доўгія дзясяткі гадоў. Усё перажыў, усё пабачыў на свеце. I толькі на вуснах засталіся — ні агонь, ні жалеза не змаглі іх сцерці — сляды ўсмешкі, слаўнай, дзіцячай.
    Побач ляжала яго торбачка з раструшчаным пад салдацкім ботам пеналам. Ды выпалі зза пазухі і ляжалі ў пыле запазнелыя восеньскія васількі.
    Сінімі васількамі адцвіталі і вочы хлопчыка.
    Міхась Лынькоў
    1	Раскажыце падрабязна пра гераічны ўчынак Міколкі.
    2.	Якія пачуцці выклікае ўрывак, дзе гаворыцца пра застылы твар, вусны і вочы Міколкі? Перачытайце.
    3.	Чаму аўтар назваў сваё апавяданне «Васількі»?
    4.	Прыдумайце загалоўкі да кожнай часткі апавядання.
    5.	Перакажыце апавяданне па складзеным плане.
    6.	Прачытайце іншыя апавяданні Міхася Лынькова.
    Гэты ціхі куток
    На пліце — дзве нязгасныя даты, Толькі дваццаць мінула салдату...
    Ён у сорак чацвёртым загінуў.
    У яго не было яшчэ сына.
    Красавік пасылае герою Сонтраву і пралескі свае, Ліпень мальвай палае лясною, Верас верасень шчодры дае.
    Кусцік ружы узбекскай тут свеціць — Нам дзяўчынка прыслала здалёк...
    176
    Невядомыя воіну дзеці Зберагуць гэты ціхі куток.
    Эдзі Агняцвет
    | Пліта — тут: магільная пліта.