Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
153
першай саскочыла з ледзяша, адшукала ў лёдзе трэшчынку і — туды. За ёю ў рачулку ўліліся Другая і Трэцяя Кропелькі. Неўзабаве і ўся ручаінка была там.
Налеглі Кропелькі дружна спадыспаду на лёд, і ён не вытрымаў — затрашчаў, на кавалкі раскалоўся. Рачулка ўзрадавалася і пабегла туды, дзе віднелася вялікая рака, яшчэ скаваная тоўстым лёдам.
Жаваранак пазіраў на ўсё гэта зпад сонца і вызвоньваў:
— Вось што значыць у дружбе жыць!
Вось што значыць разам адну справу рабіць!
I маленькая Кропелька вялікую сілу мае, калі заадно з іншымі!..
Яраслаў Пархута
Падстрэшша — месца пад страхой.
Налёгчы спадыспаду(на лёд) — тут: налегчы спаднізу.
9 1 ■ Што ўбачыла Кропелька з кончыка ледзяша, які звісаў са страхі?
2. Што вырашыла зрабіць Кропелька?
3. Раскажыце, як Кропелькі дапамаглі рачулцы.
4. У чым сіла нават маленькай Кропелькі? Адказ прачытайце ў тэксце. ★ 5. Вызначце асноўную думку твора.
Багацце
Нічога мне ніколі не шкада,
На шчырасць і на ласку не скуплюся, Калі ў твой дом пастукае бяда, Апошняю скарынкай падзялюся.
Нічога не збіраю, не таю, He берагу на чорны дзень і свята, А ўсё, што ёсць, да кроплі аддаю I тым шчаслівы і багаты.
Сяргей Грахоўскі
154
? 1. Паразважайце, у чым паэт бачыць шчасце і багацце чалавека.
©© 2. Уважліва прачытайце верш і запомніце радкі:
Калі ў твой дом пастукае бяда, Апошняю скарынкай падзялюся.
Як вы іх разумееце?
©© 3. Якія пачуцці выклікаюць у вас людзі, што не хочуць дапамагчы чалавеку ў бядзе? Падумайце, што было б, калі б кожны жыў толькі для сябе. 4. Навучыцеся чытаць верш выразна.
Пытанні і заданні да раздзела
1. У гэтым раздзеле вы прачыталі шмат вершаў і апавяданняў, якія прысвечаны самым блізкім людзям. Назавіце аўтараў гэтых твораў.
2. Які твор вас асабліва ўразіў, прымусіў перагледзець адносіны да сваіх блізкіх людзей?
3. Падрыхтуйце вуснае выступленне на тэму «Мая сям’я» або «Які я ў сям’і».
4. Правядзіце ў класе вечарыну «Любая, адзіная, родная». Запрасіце на яе сваіх матуль ці бабуль.
5. У якіх з прачытаных у раздзеле творах паводзіны галоўных герояў з’яўляюцца добрым прыкладам для вас, выхоўваюць адказнасць за свае ўчынкі?
6. Якія творы гэтага раздзела вучаць вас сябраваць і шанаваць дружбу?
Растлумачце сэнс сказа: «I маленькая Кропелька вялікую сілу мае, калі заадно з іншымі».
8. 3 якіх твораў гэтыя сказы? Назавіце іх аўтараў.
— Гэта столькі многа працы? He, не трэба мне палацы!
— Падумаеш, герой! Сабаку выцягнуў з вады.
9. Вазьміце ў бібліятэцы кнігу «Байкі» Кандрата Крапівы. Выберыце самы цікавы твор. Вывучыце яго на памяць і прачытайце на ўроку пазакласнага чытання. Растлумачце, чаму вы выбралі менавіта гэту байку.
На мінным полі памяці маёй
Салдату
Ідзе паважна пераможац — Бывалы, стрэляны салдат.
I думкі ў мірным падарожжы Настроіў ён на мірны лад.
Зямель ён многа перакрочыў, I шмат схадзіў чужых краін, I небяспекам, смерці ў вочы Глядзеў не раз ён, не адзін...
Якуб Колас
9 1. Якога салдата мае на ўвазе аўтар, называючы яго пераможцам?
2. Чаму аўтар называе салдата бывалым, стрэляным?
156
©© 3. Як вы разумееце радкі:
I думкі ў мірным падарожжы Настроіў ён на мірны лад?
★ 4. Прачытайце верш выразна. Падумайце, у якім тэмпе трэба чытаць яго. Чаму?
Маленькія салдаты
У чэрвеньскаліпеньскія дні 1941 года невялікі гарнізон пагранічнай крэпасці над Бугам больш чым месяц вёў няроўны бой з фашыстамі. Сярод тых, хто мужна абараняў у час Вялікай Айчыннай вайны крэпасць над Бугам, былі і дзеці: выхаванцы палка, сыны і дочкі камандзіраў, якіх вайна застала ў Брэсцкай крэпасці.
Снарады падаюць недзе непадалёку. Разпораз у цёмнае сутарэнне ўрываюцца хвалі паветра з густым перагарам дыму і раструшчанай цэглы.
Ад едкага пылу, што хвалямі ходзіць тут, Нюра забілася пад нейкія дашчаныя нары, заплюшчыла вочы.
Але і тут не схаваешся ад голаду, смагі. Яны неадступна даюць пра сябе знаць. Нават і ў кароткія хвіліны сну дзяўчынцы здаецца, што перад ёю плешчацца цэлы акіян вады, якую п’еп’е, анаталіць смагу не можа. Нюра прачынаецца яшчэ больш стомленая, разбітая цяжкім сном.
Ёй цяпер можна было б з’есці кавалачак цукру, які ўжо трэція суткі ляжыць у санітарнай сумцы. Але ён без вады, нібы той пыл, заб’е горла, пачнецца страшэнны кашаль...
...У цёмным сутарэнні лазарэта чулася адно і тое ж:
— Піць... піць... піць...
Несціхана плакалі дзеці, прасілі вады і клікалі:
— Мама! Мама!
Маленькія санітары стараліся падбадзёрыць, суцешыць дзяцей.
— Вада ўночы будзе! Будзе, вось пабачыце! Даю маё слова гонару! — упэўнена гаварыў Коля Новікаў. А пад вечар ён занепакоена тлумачыў Пецю Васільеву і астатнім
157
сябрам: — Чулі? Я слова даў і ад вашага імя таксама. Да вады трэба дабрацца. Тут жа ў сутарэннях паміраюць...
Пеця адазваўся не адразу. Колю здалося, што сябар міма вушэй прапускае ягоныя словы.
— Я пра ваду кажу... — паўтарыў Коля. — Мы павінны да Мухаўца... Сёння ўночы...
— Я таксама пра гэта думаю, — не падымаючы галавы, адказаў Пеця.
— У мяне план нарадзіўся. Трэба так паўзці паміж забітых фашыстаў, што валяюцца на беразе, каб пры святле пражэктараў і ракет не было відаць, што ты жывы.
Коля пачаў паказваць, як гэта робіцца.
— Плаўныя, замаруджаныя рухі павінны быць як у чарапахі, — вучыў ён. — Тады і біклагі бразгаць не будуць, і ніхто не разгледзіць, што ты паўзеш. Усе падумаюць: дохлы фашыст валяецца.
— Хлопчыкі, — спахапілася Нюра Кіжаватава. — А біклагі?
— Праўда, пакуль не сцямнела, трэба шукаць! — дадала Валя Зенкіна.
— Толькі не менш чым дзесяць штук на аднаго, — заўважыў Пеця.
— I каб біклагі закручваліся добра, a то вада выбежыць. Гэтыя паўсотні метраў ад рэчкі будзем дабірацца за паўгадзіны.
* * *
Калі добра сцямнела, выхаванцы палка, абвязаўшыся біклагамі, адправіліся ў сваю нялёгкую дарогу.
Праводзілі хлапчукоў Валя і Нюра.
— А можа, усётакі сказаць нашым? Няхай ведаюць, што вы там... Каб часам не стралялі... бо цёмна... — спрабавала ўгаварыць маленькіх салдат Нюра.
— Яшчэ чаго прыдумала?! — абурыўся такою заўвагаю Коля.
158
— Вы чулі: нам усім загадана сядзець у сутарэннях, не высоўваць носа на агнявыя пазіцыі, — умяшаўся ў размову Пятро Кацельнікаў.
— Пра заданне маўчаць. Яно сакрэтнае! — прамовіў Пеця Васільеў.
Нюры і Валі было страшна за сяброў. «Хлопчыкі! He хадзіце! Вас там могуць забіць!» Здавалася, гэтыя словы восьвось сарвуцца з вуснаў і паляцяць у трывожную цемру.
Але маленькім салдатам няма дарогі назад. Яны павінны дастаць ваду. Яны далі слова гонару. I яго трэба стрымаць!
Перад вачымі Нюры неадступна стаяць яе родныя: брацік Ваня і сястрычка Галя. Маленькія дзеці валяцца з ног, просяць бабульку, маму, Нюру:
— Вады... вады...
Ніяк з галавы не выходзіць і кулямётчык Грыша Ерафееў, які адбівае шалёныя атакі гітлераўцаў і крычыць у адчаі:
— Браточкі! Вады! Апошняя ў кулямёце кіпіць!
159
He! Дзяўчынкі не закрычаць услед хлапчукам: «Не хадзіце!» Дзяўчынкі будуць чакаць хлопчыкаў з гэтага задання, імя якому — подзвіг...
Будзе раніцою лейтэнант Кіжаватаў праходзіць па лініі абароны і, як заўсёды, зазірне ў лазарэт. Лейтэнант з трывогай паглядзіць на забінтаваную галаву Колі і занепакоена спытаецца:
— Што здарылася?
— Нічога страшнага! — пераадольваючы боль, нават з усмешкай на твары скажа ў апраўданне хлапчук. Ён не выдасць тайны. I таму дадасць: — Уночы ў сутарэнні я на нейкую жалязяку наткнуўся.
Так лейтэнант і не даведаецца нічога пра герояў, якія рызыкнулі пайсці туды, адкуль у апошні час мала хто вяртаўся жывы.
I ніхто, апрача Нюры і Валі, не будзе ведаць, што гэтыя героі — выхаванцы палка. I што Колевы словы «на нейкую жалязяку наткнуўся» — гэта кулявое раненне, якое хлапчук атрымае ў гэту ноч.
Алесь Махновіч
Сутарэнне — падзямелле, падвал.
Смага — стан, калі вельмі хочацца піць.
Наталіць смагу — напіцца вады.
Слбва гбнару — абяцанне, якое абавязкова трэба выканаць.
9 1Дзе адбываюцца падзеі, апісаныя ў апавяданні? Калі гэта было?
2. Чаму разам з абаронцамі крэпасці ў сутарэннях апынуліся дзеці? Як яны сябе там адчувалі?
3. Ці толькі для піцця патрэбна была вада абаронцам крэпасці?
4. Як вы думаеце, чаму Коля не прызнаўся лейтэнанту, што ўначы атрымаў кулявое раненне?
★ 5. Правядзіце ў класе вечарыну «Юныя героі Брэсцкай крэпасці».
160
Дзяўчаты мінулай вайны
Якімі толькі мянушкамі He клікалі гэтых салдат 3 няпудранымі вяснушкамі, У шынялях да пят!..
Крочылі полем спаленым, Шляхамі страшнай вайны, I плакалі на развалінах, I мерзлі ў акопах яны...
У лужах сцюдзёных мыліся, Прычэсваліся пад дажджом, Па косах сваіх журыліся Пад гулкі гарматны гром...
Паходамі, зброяй занятыя, Справай ваеннай пары, Былі яны проста дзяўчатамі, Што там ні гавары.
Пужаліся свісту міны, Чужых незычлівых вачэй, А гінулі — як мужчыны, Абняўшы зямлю ямчэй.
Еўдакія Лось
? 1. Апішыце жыццё дзяўчат — салдат на вайне.
^2. Якіх дзяўчат, жанчын — герояў Вялікай Айчынай вайны вы Раскажыце пра іх.
3. Навучыцеся чытаць верш выразна.
Прыказка
Смела ідзі ў бой — Радзіма за табой!
V П.Зак. 744.
ведаеце?
161
Санька абяззбройвае ворага
(Урывак з аповесці «Мы з Санькам у тыле ворага»)
я незнаемцу.
— А хлеба ў вас не
Ляціць над лугам на павуцінні бабіна лета. Адцвітаюць у траве апошнія кветкі. Сонца прыпякае, як у жніўні.
А Санька нічога гэтага не хоча заўважаць, усю дарогу ён праклінае сваю збродлівую казу.
Каля самай вёскі на балоце, у густых зарасніках лазы, мы наткнуліся на незнаёмага чалавека. Ён выйшаў нам насустрач зза куста так нечакана, што ўцякаць ужо было позна. Першае, што нам кінулася ў вочы, — гэта перавязаная акрываўленай анучай рука. Разглядзелі больш уважліва — юнак гадоў васямнаццаці, абарваны, стомлены, мурзаты і худы.
— Вы з гэтага сяла? — спытаў ён.
— 3 гэтага, — насцярожана адказаў Санька.
— Немцы ёсць?
Мы з Санькам пераглянуліся: чаму гэта ён пра немцаў пытае? Хто ж ён такі?
— He ведаем. Мы кароў у Плёсах пасвім, — растлумачыў
[дзецца?
Хлопец акінуў нас галоднымі вачыма і, відаць, зразумеўшы, што пытанне гэта лішняе, уздыхнуў і сеў на купіну.
Крыху асвоіўшыся, мы асмялелі, і Санька спытаў:
— А ты хто такі?
— Аніхто, — адказаў хлопец. — Прынясіце лепш хлеба. I паглядзіце, ці ёсць немцы ў вёсцы.