• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літаратурнае чытанне Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Літаратурнае чытанне

    Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 247с.
    Мінск 2014
    0 МБ
    Мы хочам, каб усюды ў нашай краіне, ва ўсіх яе гарадах і вёсках, былі прыгожыя кветнікі, сады і паркі, каб людзі дыхалі чыстым, здаровым паветрам. Але мы не толькі любуемся прыродай. Каб быць сапраўдным сябрам прыроды, трэба не толькі любіць яе, але ведаць і разумець.
    Маленькія, забаўныя палявыя і лясныя мышы — нашы небяспечныя ворагі. Непрыгожыя, нават агідныя з выгляду кажаны і рапухі — сябры. Але шмат хто гэтага не ведае. Знаходзяцца нават і такія людзі, якія лічаць сваім абавязкам пры сустрэчы з рапухай раздушыць ёй галаву абцасам. Яны і не думаюць аб тым, якую шкоду гэтым прычыняюць.
    Амаль усе нашы птушкі, у тым ліку і пераважная большасць драпежных, прыносяць вялікую карысць. А ці многія з вас ведаюць, чым карысна тая ці іншая птушка?
    Хрушчы, караеды, даўганосікі, шматлікія вусені розных матылькоў з’яўляюцца шкоднікамі лясоў, садоў і палёў. Але сярод насякомых ёсць і вельмі карысныя. Пчолы прыносяць мёд. Чмялі дапамагаюць забяспечыць добры ўраджай многіх культурных раслін. Божыя кароўкі знішчаюць шкодных тлей.
    Каб гэта ведаць, трэба вывучаць жыццё звяроў, птушак і насякомых, назіраць за іх паводзінамі і звычкамі.
    127
    Ідзіце ў вольны час у лес, у сад, на рэчку, на возера. Запісвайце тое, што ўбачыце.
    «Паляванне» са сшыткам і алоўкам прыносіць шмат радасці і глыбокага задавальнення кожнаму чалавеку. Яно ўзбагачае ведамі, развівае цярплівасць, вытрымку, назіральнасць. Аб кожным удалым эпізодзе такога «палявання» надоўга застаюцца прыемныя ўспаміны.	„	„
    Віталь Вольскі
    9 1Што мы любім у прыродзе? Знайдзіце і прачытайце адказ у тэксце. 2. Назавіце насякомыхшкоднікаў нашых палёў, садоў і лясоў. Што вы пра іх ведаеце?
    3.	Якіх насякомых мы называем карыснымі? Якую карысць яны прыносяць прыродзе?
    ©© 4. Паразважайце, што трэба рабіць, каб шмат ведаць пра прыроду. ★ 5. Якой мы хочам бачыць прыроду нашай краіны? Як пра гэта піша аўтар?
    ©© 6. Якую карысць прыродзе можа прынесці кожны з вас?
    Будзь верны!
    Увесь, як ёсць, да кроплі сілы бацькам, цябе што нарадзілі, будзь верны!
    У дзень пагодны і ў навалу зямлі, цябе што ўзгадавала, будзь верны!..
    Палям, узгоркам і лагчынам, шляхам, дарожкам і сцяжынам будзь верны!
    Барам, галля зялёным хвалям, табе прытулак што давалі, будзь верны!
    Азёрам, рэчкамчараўніцам і той, з якое п’еш, крыніцы будзь верны!
    Пятрусь Броўка
    7©©1. Як вы разумееце выраз «будзь верны»?
    2.	Што значыць быць верным бацькам? А як можна быць верным зямлі?
    128
    3.	Пералічыце, звяртаючыся да тэксту, чаму яшчэ трэба быць верным.
    4.	Звярніце ўвагу, што ў вершы шмат клічнікаў. Які настрой паэта яны перадаюць (узнёслы, радасны, сумны)? На што спадзяецца Пятрусь Броўка?
    5.	Выразна прачытайце верш, перадайце настрой паэта. Звярніце ўвагу на клічнікі.
    Д 6. Вывучыце верш на памяць.
    Пытанні і заданні да раздзела
    1.	Назавіце асноўную думку ўсіх твораў гэтага раздзела.
    2.	Які твор раздзела вам асабліва спадабаўся? Перакажыце эпізоды гэтага твора.
    3.	Раскажыце, ці назіралі вы выпадкі дрэнных адносін людзей да прыроды. А як бы вы паступілі ў такой сітуацыі?
    4.	Што добрага зрабілі вы ў сваім жыцці для роднай прыроды? Што можна зрабіць сёння, каб наша краіна была яшчэ прыгажэйшай?
    5.	Папрацуйце ў парах. Загадайце адзін аднаму загадкі. Я засяваю дол ігліцай, Спрадвеку слаўлюся жывіцай.
    Васіль Жуковіч
    Слупы стаяць скрозь бары Медначырвоныя, На іх жа шапкі ўгары Вечназялёныя.
    Нічыпар Парукоў
    Хоць ёй пілой не пагражаюць, Сякерай вострай не пужаюць, — Яна ж заўжды, дзе ні стаіць, Уся калоціцца, трымціць.
    Нічыпар Парукоў
    У белым сарафане Пад хусткай зялёнай Сумуе на паляне Танклявая Алёна.
    _	Ніл Гілевіч
    9. Зак. 744.
    129
    6.	Успомніце або складзіце самі загадкі пра вядомых вам птушак і звяроў.
    7.	Да прапанаваных назваў дрэў падбярыце адпаведныя прыметнікі.
    бяроза дуб асіна	моцны, каржакаваты танклявая, беластволая трывожная, трапяткая
    елка	стройная, гонкая
    сасна	пушыстая, вечназялёная
    Прадоўжыце спіс дрэў, якія растуць пераважна ў лесе. Падбярые да іх назваў прыметнікі.
    8.	Па апавяданнях Змітрака Бядулі «Зямля» і Віталя Вольскага «Месяц за месяцам» складзіце і запішыце правілы адносін чалавека да жывой і нежывой прыроды.
    9.	Валодзя «ўгаварыў маці ўзяць сабе маленькага сабачку». 3 якога апавядання гэтыя словы? Успомніце яго асноўныя эпізоды.
    10.	У якую пару года прырода нашай Радзімы вам асабліва падабаецца? Правядзіце ў класе конкурс малюнкаўзаклікаў на тэму «Беражыце прыроду».
    11.	Разгадайце загадкі.
    Хоць не ляснік, хоць не цясляр, А ў лесе важны гаспадар — Пасаду доктара займае:
    Туктук! — ён дрэвы аглядае.
    Нічыпар Парукоў
    I ў сто гадоў я малады. Маё насенне — жалуды.
    Ніл Гілевіч
    Густы і вастралісты, А восенню агністы, Крылаткі мае ён, Высокі, стройны ... .
    Соф’я Шах
    Патрэбен чалавеку чалавек
    * * *
    Чалавеку патрэбна не слава, А людская увага і ласка, I сардэчнае шчырае слова, I вясёлая добрая казка.
    Чалавеку патрэбна ўсмешка Незнаёмых людзей і знаёмых, Каб дажджамі размытая сцежка Стала лёгкай накручах і стромах. Чалавеку патрэбна спагада, — Дабрата чалавеку патрэбна...
    Каб сяброў сустракаў клапатлівых На дарогах далёка ад дому
    I каб сам быў заўсёды шчаслівы, Калі шчасце прыносіць другому.
    Сяргей Грахоўскі
    Крўча, стрбма — абрыў, крутое месца, круты бераг; тут: жыццёвыя цяжкасці, нягоды.
    9 1 ■ Што патрэбна чалавеку ў жыцці? Адкажыце словамі з верша.
    2	. У чым, на вашу думку, выяўляецца дабрата? Што трэба рабіць, каб быць добрым?
    ★ 3. Калі, на думку аўтара, чалавек можа лічыць сябе шчаслівым? А як лічыце вы?
    Д 4. Вывучыце верш на памяць.
    Мой дом
    У кожнага з нас ёсць дом. У каго ў горадзе, у каго ў вёсцы. Першы мой дом, дзе прайшло маё маленства, асабліва мне дарагі.
    I 131
    Паспрабуйце намаляваць свой дом. Які ён? Што асабліва адметнае і дарагое ў вашым доме і паблізу яго — двор, дрэвы, вуліцы, мясціны, дзе вы з сябрамі гуляеце ў свае любімыя гульні? А самыя родныя і блізкія вам людзі, суседзі, знаёмыя? I яны ўсе ў вас перад вачыма.
    Мая карціна таксама называецца «Мой дом». Гэта дом, у якім я нарадзіўся і вырас. Некалі ён мне здаваўся вельмі вялікім. Сёння, калі я падыходжу да майго дома, да мяне вяртаецца маленства. Вось зусім яшчэ маладая, але ўжо са слабымі стомленымі рукамі мая маці. Успамінаю свайго бацьку. Колькі шчасця было, калі ён вярнуўся дадому пасля вайны з перамогай, з двума салдацкімі ордэнамі Славы!
    Так малявалася гэтая карціна. У кожнага — свой дом, сагрэты цяплом і ласкай блізкіх людзей.
    Мне хацелася, каб кожны, хто будзе глядзець гэту карціну, успомніў сваё маленства. Мне ў маім доме і вакол яго дарагая кожная прыкмета.
    Вось міма нашага дома з грукатам пралятаюць цягнікі. Праводзячы іх вачыма, хацелася і самому ляцець за імі ўслед, каб убачыць яшчэ неспазнанае і невядомае.
    Тут, у маім вясёлым доме з расчыненымі насцеж вокнамі, усё мне так блізка і дорага. Mae суседзі, мае сябры — усе простыя і добрыя людзі. Кожны заняты сваёй работай, у кожнага свой клопат.
    132
    3	дома, дзе мы нарадзіліся, пачынаецца Радзіма. Стаўшы дарослымі, мы яшчэ мацней любім яго. I кожны з нас гатовы берагчы, шанаваць і свой дом, і сваю Радзіму.
    Паводле Васіля Сумарава
    *) 1. Якую карціну намаляваў мастак — аўтар гэтага апавядання?
    2.	Што ўспамінаецца аўтару, калі ён глядзіць на сваю карціну?
    3.	Чаму ў першым сваім доме аўтару дарагая кожная прыкмета?
    4.	3 чаго, на думку аўтара, пачынаецца Радзіма ў кожнага з нас?
    ©© 5. Паразважайце, якімі павінны быць нашы адносіны да свайго роднага дома, да сваёй Радзімы,
    6.	Намалюйце свой дом. На малюнку адлюструйце тое, што для вас асабліва адметнае і дарагое.
    Песня пра маці
    Помню кожную рыску I маршчынку тваю. Над маёю калыскай Помню ўсмешку тваю. Ад няшчасця ўратуе, Добра ведаю я, Маці, мама, матуля Дарагая мая.
    Скажа праўду святую,
    Добра ведаю я,
    Маці, мама, матуля Дарагая мая.
    Шчыра ласкай атуліць, Добра ведаю я, Маці, мама, матуля Дарагая мая.
    Генадзь Бураўкін
    9 1. Ці спадабаўся вам гэты верш? Чым?
    2.	Чаму аўтар назваў свой верш песняй?
    3.	Якія словы ў вершы вас асабліва ўразілі?
    133
    4.	Якія словы часта паўтараюцца ў вершы? Прачытайце.
    5.	Самага блізкага чалавека аўтар называе маці, мамай, матуляй. А як звяртаецеся вы да сваёй маці?
    6.	Прачытайце верш так, каб адчувалася ваша любоў, пяшчота да мамы. ★ 7. Складзіце кароткі тэкст на тэму «Мая мама».
    Мамін шчаслівы дзень
    Святланчына мама працуе на ферме, даглядае цялушак. Заўтра ў мамы свята.
    Святланка просіць бацьку:
    — Татка, падкажы мне, што падарыць маме.
    — Намалюй штонебудзь прыгожае. Ну, хоць кветкі, — раіць бацька.
    — Намаляваныя кветкі я ўжо дарыла, — кажа Святланка. — I жывыя, і коцікі вярбы.
    — Дзіўная ты, дачушка! Ці ж важна, які падарунак? Мама будзе рада, што ты не забылася пра свята ўсіх мам.
    Задумалася дзяўчынка: што ж такое зрабіць, каб мама адчула, што заўтра не звычайны дзень, а святочны? «Пайду на ферму, дапамагу ёй. Якраз цяпер там пачынаюць карміць
    цялятак».
    Дзяўчынка пабегла на ферму. Мама аж засвяцілася, калі ўбачыла яе. «Якая мама прыгожая! — падумала Святланка. — I як хораша ўсміхаецца! Я ніколі не бачыла яе такой».
    — Мамачка, я прыйшла дапамагчы табе, — і дадала: —
    Штодня прыходзіць буду.
    — Пра што гэта дачушка з мамай шэпчуцца, калі не сакрэт? — запыталася маміна сяброўка.
    — He сакрэт, — радасна сказала мама. — Сёння ў мяне
    вельмі шчаслівы дзень.
    Фама Рамашка
    9 1 • Дзе працавала мама Святланкі? Што яна рабіла?
    2.	3 якім святам захацела павіншаваць сваю маму Святланка?
    3.	Што вырашыла зрабіць дзяўчынка, каб павіншаваць маму са святам?
    4.	Як аднеслася да ўчынку Святланкі мама?
    5.	Раскажыце, як вы дапамагаеце сваёй маме.
    134
    Прыказкі
    Няўмелец сам не зробіць, а павучыць, і памучыць, і натузае.
    Балбатнёю рук не заменіш.
    Наказ
    Расці так, каб не пытацца: «А што мне рабіць?»
    * * *
    Мама спіць.
    У хаце ціхаціха.
    I за вокнамі таксама цішыня. Мусіць, перастаў і вецер дыхаць, Правады над дахам не звіняць. Месяц вішняку нарэзаў вязку, Доўга рэзаў, вышчарбіў лязо. Мама спіць.
    I з ёй заснулі казкі, Пераказаныя тысячу разоў. Я не знаю, Што ёй будзе сніцца — Можа, ніва, ранняя вясна, Можа, пад ракітаю крыніца? Толькі б не апошняя вайна... Мама спіць.