• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літаратурнае чытанне Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Літаратурнае чытанне

    Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 247с.
    Мінск 2014
    0 МБ
    3.	Чым упрыгожвалі дзеці елачку і чаму быў рады хлопчык?
    4.	Як аднёсся да ўпрыгожанай елачкі сябар хлопчыка Славік? Чаму?
    104
    5.	Раскажыце, што ўбачылі дзеці ў доктара Івана Сяргеевіча.
    6.	Што расказаў доктар дзецям?
    7.	Раскажыце, што трэба зрабіць, каб вішанька зацвіла пад Новы год. ★ 8. Падзяліце тэкст на чатыры часткі. Дайце кожнай частцы загаловак. ★ 9. Перакажыце коратка апавяданне.
    Возера
    Стаяў калісь тут бор стары, I жыў лясун у тым бары. Зрубалі бор — лясун загінуў, Во след яго ад той пары: Сваё люстэрка ён пакінуў.
    Як у нязнаны свет акно, Ляжыць, халоднае, яно, Жыццё сабою адбівае.
    I ўсё, што згінула даўно, У цёмнай глыбіні хавае.
    Максім Багдановіч
    9 1Ці адчулі вы казачнасць верша? У чым яна праявілася?
    2.	Прачытайце верш выразна: перадайце разважлівасць паэта, яго сум па мінулым, загадкавасць убачанага. Спыняйцеся на знаках прыпынку. Помніце, што працяжнік і кропка патрабуюць доўгай паўзы.
    «Фортачкі» на лёдзе
    1
    Даўно згас кароткі, як заячы хвост, зімовы снежаньскі дзень. Тугімі парывамі біўся ў сцены хаты вецер.
    Баба Зося тупала каля печы, рыхтавала вячэру. А Лявонка сядзеў за сталом на лаве і глядзеў у вузенькі, не крануты лёдам куточак акна. Ужо выплыў на неба і быў падобны на серп без ручкі серабрысты месяцмаладзік.
    Сёлета зіма наступіла рана. Яшчэ ў лістападзе намяло па калені снегу, ударыў мароз і скаваў возера лёдам.
    105
    У возеры вадзілася многа рыбы. Тут былі вялікія цёмнашэрыя шчупакі, паласатыя акуні, чырванавокія плоткі. Пад лёдам рыбе не хапала кіслароду, яна задыхалася. Дзед Янусь, каб у ваду паступаў кісларод, рабіў у лёдзе «фортачкі».
    Збіраўся дзед Янусь на возера і заўтра, нават паабяцаў з сабою Лявонку ўзяць.
    Зірнуў яшчэ раз Лявонка ў акно і ўзрадаваўся. У хаце, дзе жылі братыблізняты Андрэйка і Максімка, весела ў святле іскрыліся інеем вокны. He спяць Андрэйка з Максімкам, таксама, мабыць, хвалююцца.
    Лявонка папрасіў дзеда Януся, каб і іх на возера ўзяў рыбу ратаваць. Лявонка летам часта з хлопцамі ў футбол гуляе. Па чарзе ў варотах стаяць, пенальці б’юць. Дык як жа Лявонка без сябрукоў, адзін, на возера паедзе?
    7©© 1. Як вы разумееце выраз «кароткі, як заячы хвост, зімовы снежаньскі дзень»?
    2.	3 дапамогай тэксту апішыце зіму. Пачніце сваё апісанне так: «Зімой дзень кароткі, як заячы хвост...»
    ^3. Якія цяжкасці прынесла зіма рыбам? Што збіраліся рабіць дзед і хлопчык?
    2
    Раніцаю Лявонка пачуў, як на двары рыпнулі сані, фыркнуў конь. Спачатку ў хату ўкацілася белае воблака марознага паветра, а потым на парозе паявіўся сам дзед Янусь, каржакаваты, з акуратнай рыжай бародкай, у кажуху і авечай шапцы.
    — Збірайся, Лявонка, карэта чакае ўжо, — весела гукнуў дзед Янусь, і добрая ўсмешка расплылася ў яго зморшчынках.
    Баба Зося завохкала, замітусілася па хаце, замахала, як крыламі, рукамі.
    — Айяяй... во надумаліся... Вецер узняўся, дарогу перамяце. Кошка ў пячурцы сядзіць, воблакі ідуць нізка. Гэта ж на сцюжу ўсё паказвае... — не сунімалася баба Зося, тупаючы па хаце.
    У Лявонкі ажно мурашкі па спіне папаўзлі. Во будзе, калі баба Зося заўпарціцца і не адпусціць яго з дзедам на возера.
    106
    Але павохкала яшчэ крыху баба Зося дый адпусціла.
    Звонка і весела заспявалі на марозным снезе палазы. Дзед Янусь сядзіць наперадзе, паганяе каня. Лявонка з Андрэйкам і Максімкам прымасціліся на пахучым сене ў санях ззаду.
    Хутка прыехалі на возера. Дзед Янусь даў каню ахапак сена, зняў з саней бензапілу з сякерай, і ўсе ўчатырох рушылі на лёд.
    Усё возера, як кінуць вокам, пакрыта празрыстым і звонкім, як шклянка, лёдам. Дзенідзе на ім ляжала варсістая белая коўдра інею.
    Дзед Янусь застукаў па лёдзе сякерай. Ва ўсе бакі паляцелі празрыстыя лёдавыя тонкія асколкі. А потым, калі ў лёдзе атрымалася невялікая адтулінка і ў ёй паказалася вада, дзед Янусь узяў у рукі бензапілу.
    Лёд быў такі цвёрды, што піла слізганула, дзед Янусь ледзьве ўтрымаў яе ў руках.
    — Ах, каб цябе камар убрыкнуў. Першая аладка скача па патэльні не заўсёды гладка, — махнуў рукою дзед Янусь і стаў апускацца на калені.
    I зазвінела, загудзела піла, угрызаючыся вострымі зубамі ў лёд. Ажно рэха па возеры пакацілася.
    Хлопчыкі ледзьве паспявалі адносіць ад «фортачак» кавалкі лёду. Пачырванелі, стаміліся крышку. Дзед Янусь нібы прыліп да пілы — не адарваць. Яшчэ і хлопцаў падганяе:
    — Весялей, малайцы, працаваць трэба.
    Наступіў вечар. Але яшчэ свяціла сонца, іскрыўся снег.
    Ужо каля саней Лявонка азірнуўся на возера, і яго сінія вочы засвяціліся радасцю. Ажно пяцьдзясят «фортачак» зрабілі яны сёння на лёдзе! Няхай жыве рыба, свежым кіслародам дыхае.
    Янка
    9 1 ■ Раскажыце, як дзед з хлопчыкамі выратоўвалі рыбу. Чаму вочы Лявонкі вечарам засвяціліся радасцю?
    107
    2.	Што магло здарыцца з рыбай, калі б дзед Янусь з хлопцамі не зрабілі «фортачкі» на лёдзе?
    3.	Знайдзіце ў тэксце прыкметы надвор’я. Якія яшчэ прыкметы надвор’я вы ведаеце?
    ★ 4. Ці спадабалася вам апавяданне? Чым? Што вас асабліва ўразіла? ★ 5. Дайце загалоўкі кожнай частцы.
    На рэчцы
    Ніхто з дамашніх не згадае, Чым рэчка Костуся займае, Якая іх звязала сіла
    I чым яна так хлопцу міла. Бывала, толькі чуць разднее, Чуць трошкі ў лесе пасвятлее, Глядзіш — на рэчку ён шыбуе I лёд сякеркаю мацуе, To падбяжыць і скаўзанецца, I сам сабе ён засмяецца;
    To спыніць крок, замрэ, застыне — Такая радасць тут хлапчыне! Лядок закохкае, угнецца I восьвось зломіцца, здаецца, Але нястрашны і знаёмы Для хлопца гэтыя надломы, Палоскістрэлы гаваркія I моцны скрэпы ледзяныя.
    ...Ужо Костусь двойчы неўзаметкі Саскокваў з печы на разведкі, У вокны доўга прыглядаўся, У малюнкі так ён углубляўся, Што ў іншы свет перабіраўся. На шыбе ўсё: снапкі ржаныя, Чароты хвацкія, буйныя I розных красак, траў нямала.
    108
    У душу летам патыхала, А з ім і вобразы другія Ўставалі, сэрцу дарагія. Вось тут лясок, вось крыж пахілы, Як вартаўнік чыёй магілы, На ціхай горцы пахіліўся, Бы аб пакойніку маліўся;
    Там нібы рэчачка цікава Звілася ў вербах кучаравых... Усё так павабна, так прыгожа, I так на праўду ўсё пахожа, Што хлопец сам не памятае, Дзе ён і што ён разглядае.
    — He стой ты, хлопец, пры аконцы: 3 акна, як з зяўры, дзьме бясконца! Зноў будзеш кашляць, — кажа маці. А хлопцу ўжо абрыдла ў хаце, Ніяк блазноце не сядзіцца, На рэчцы хоча апыніцца.
    Кастусь у запечку стхарыўся, Абуцца ў лапці прымудрыўся, Цішком сабраўся, апрануўся Ды ў лес з сякеркаю кульнуўся. А лес, як добры той знаёмы, Стаіць збялелы, нерухомы Абапал рэчачкі сцяною, Над ёю сплёўшыся страхою, Далёка кінуўшы галінкі;
    А маладзенькія ялінкі
    Пад белым пухам чуць заметны; Яны так мілы, так прыветны, Бы тыя красачкідзяўчаткі, Надзеўшы гожыя апраткі.
    109
    Затое ж хвоечкі малыя Стаяць, як сіраты якія, Ад снегу выгнуўшысь дугою, На дол прыпаўшы галавою. «Пагнуў вас снег, мае хваінкі! Эх вы, гаротныя націнкі!» — Над імі Костусь разважае, I жаласць хлопца пашыбае. I ён да хвоек падбягае, Сняжок з іх ціха атрасае — I хвойкі зразу ажываюць, Угару макушы падымаюць, Спярша павольна, бы баяцца, А потым пойдуць разгінацца. А хлопчык рады і смяецца, Стаіць з мінуту, не схінецца, Аддаўшысь нейкім думкаммарам, Аж б’ецца сэрца яго жарам. Але пара, пара за дзела!
    I ён на рэчку сходзіць смела. Усё большы, большы круг займае... Але што гэта так спявае?
    Адкуль тут музыка нясецца?
    110
    Чыя тут песня ў душу льецца? Такога спеву сугалосся, Што тут над рэчкаю панёсся, Ніхто не зложыць, не заграе. ...Расце, гарыць душа дзяціна I ўсё на свеце забывае I шчасце, радасць спажывае. I хоць дазнаўся ён прычыны, Адкуль той звон і спеў птушыны, Але як стане прыслухацца, Пачне сапраўды сумнявацца, Што гэта іней так з вадою Вядзе размову тут зімою.
    Дык вось чым рэчка хлопцу міла, Чым так яго прываражыла!
    Якуб Колас
    Блазнбта — тут: дураслівец, безразважны чалавек, якога цікавяць толькі гулі і забаўкі.
    Стхарыцца — прытаіцца, замоўкнуць, сцішыцца, каб не прыцягваць да сябе ўвагі.
    9^1. Прыведзены тэкст захапляе паэтычнымі малюнкамі зімовай пары. Мы глядзім на прыроду вачыма малога Костуся, назіраем, якія змены адбываюцца на рэчцы ў мароз, бачым яе ў ледзяных ковах. У пачатку тэксту паэт піша:
    Ніхто з дамашніх не згадае, Чым рэчка Костуся займае...
    А як бы вы адказалі на пытанне аб тым, што прываблівае на рэчцы хлопчыка, прачытаўшы тэкст?
    ©© 2. Паэт надзяліў Костуся ўражлівай натурай. Малюнкі прыроды выклікаюць у хлопчыка радасны настрой, абуджаюць яго ўяўленне, адчуванне прыгожага. Раскажыце пра гэтыя рысы ў натуры Костуся. Растлумачце, як вы разумееце словы:
    У малюнкі так ён углыбляўся, Што ў іншы свет перабіраўся.
    3.	Якія ўзоры вы бачылі на шыбе зімою? Што яны нагадваюць? А што нагадалі яны Костусю?
    4.	Дакажыце словамі з тэксту, што Костусь вельмі любіць прыроду, клапатліва да яе адносіцца.
    5.	Знайдзіце радкі, якія пацвярджаюць, што мароз — штукар, мароз — мастак. Як можна паказаць свавольствы мароза на малюнку?
    6.	Ці былі вы зімой на рэчцы? Раскажыце, чым яна вас захапляла.
    Д 7. Вывучыце на памяць урывак, які вам асабліва спадабаўся.
    Багіра
    1
    Вы, вядома, чулі гэтае імя. Пэўна, ведаце чорную пантэру, прыяцельку Маўглі.
    Але цяпер гутарка будзе ісці хоць і пра яе дальнюю сваячку, але ўсё ж такі не пра пантэру, а пра кошку. Звычайную кошку, толькі, вядома, чорную і, мусіць, не менш разумную, як тая Багіра.
    Трапіла яна да нас самым незвычайным чынам. Раз у марозны веснавы вечар, досыць позна, вярталіся мы з дачкой дахаты. Жылі тады на ўскраіне горада. Людзей на вуліцы было мала. Свяціў месяц, пад нагамі хрусцелі падмерзлыя лужыны.
    I вось тут прычапілася да нас чорная кошка, жаласна мяўкае, трэцца каля ног. А як толькі мы спынімся, яна, азіраючыся, ідзе назад. Пойдзем мы далей — яна зноў даганяе нас, крычыць, блытаецца між ног, забягае наперад, нібы не пускае ісці ў той бок. Справа ясная: яна хоча, каб мы пайшлі з ёю кудысь назад. Нічога не зробіш: калі яна так выразна і настойліва патрабуе — трэба ісці.
    Як толькі мы зрабілі пару крокаў назад, яна ўзрадавалася, шпарка паскакала ў той бок і знікла. Што яна, жартуе з намі? Мы сталі. Тады кошка зноў з’явілася і зноў пачала мяўкаць і церціся. Мы зноў пайшлі за ёю — і зноў яна пабегла наперад, мяўкаючы здалёк.