Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
Тым часам на бліжэйшым двары забрахаў сабака і кінуўся ў наш бок. Але тут раздаўся такі сык, так люта накінула112
ся на яго кошка, што бедны сабака з жаласным скавытаннем пабег як мага далей. А кошка выбегла на тратуар і хуценька скруцілася на зямлі.
Калі мы падышлі бліжэй, то ўбачылі, што яна абкруцілася вакол кацяняці. Адкуль яно ўзялося? Мы толькі што ішлі па гэтым самым месцы — і нічога на тратуары не заўважылі. Значыцца, кацянё спачатку было недзе схаванае, мусіць, за плотам. Калі кошка ўбачыла нас, то вырашыла звярнуцца за дапамогай, спыніла нас, прымусіла павярнуць назад. Сама тым часам вынесла на дарогу сваё дзіця ды яшчэ паспела прагнаць сабаку. Разам з тым яна не забывалася, што кацянятка толькі што нарадзілася і не павінна было мерзнуць на холадзе... I вось кошка нават на тую хвілінку, пакуль мы падыходзілі, абкруцілася вакол свайго дзіцяці і сагравала яго. Можна было б пажадаць і кожнаму добраму чалавеку столькі спрыту і энергіі.
— Ну што ж, — сказаў я, — нічога не зробіш, хадзем ужо да нас.
— He хочацца толькі браць у рукі гэтае мокрае кацянё, — сказала дачка.
Але кошка і не збіралася прасіць нас аб гэтым. Яна сама ўзяла сваё дзіця зубамі за карак і пайшла побач з намі. Так мы дружнай сямейкай і прыйшлі ў сваю хату.
9 1. Як кошка трапіла да людзей?
2. Растлумачце паводзіны кошкі на вуліцы, калі яна заўважыла прахожых. Як яна прымусіла людзей выканаць яе просьбупатрабаванне?
2
На кухні пліта была яшчэ цёплая, і тут жа была адтуліна ў рускай печцы. Кошка адразу знайшла сабе месца, дзе ёй лепей за ўсё — у печцы, ля цёпленькай пліты.
— Ну і добра, — сказалі мы, — жыві сабе тут. Толькі, мусіць, павячэраць табе трэба даць.
ф 8. Зак. 744. 113
Але не паспелі мы падрыхтаваць ёй вячэру, як кошка выскачыла з печкі і пачала прасіцца за дзверы. Мы сталі ўгаворваць яе:
— Ды пачакай трохі. Куды ты?
Але кошка і слухаць не хацела — усё крычала і драпала дзверы.
Тады мы зразумелі, што перашкаджаць ёй не трэба. Кошка, відаць, з прыстойнай сям’і, добра выхавана і хоча выйсці на двор на хвілінку.
Выпусцілі яе. Прайшло колькі хвілін, чуем — скрабецца яна ў дзверы. Адчынілі — і бачым: кошка прынесла другое кацянё. I зараз жа з ім у тую самую печку.
He скажу, каб мы былі надта ўжо рады, што сям’я наша так хутка павялічваецца, але кошку ўсё ж такі пахвалілі:
— Добрая маці.
А дачка дадала:
— Маладзец, Багіра.
Тут мы ўсе заўважылі, што кошка сапраўды нагадвае Багіру, і аднагалосна зацвердзілі гэтае імя.
Дачка зноў хацела даць ёй вячэраць — і зноў Багіра стала прасіцца за дзверы. Ці не хоча яна яшчэ прынесці нам дзіця? Дзякуем за ласку.
Але што з ёю рабіць? He пускаць за дзверы, ці што? Прыйшлося зноў выпусціць. А праз некалькі хвілін Багіра сапраўды прынесла трэцяе кацянё...
114
Такім чынам праз якія паўгадзіны сям’я наша адразу павялічылася на чатыры адзінкі. Сказаць, што мы былі рады, ніяк нельга. Але да кошкіматкі адчулі вялікую павагу. Якая яна сур’ёзная, руплівая. Як ні павернецца, што ні зробіць — усё правільна, разумна, таксама як зрабіў бы кожны з нас. За ўвесь гэты час яна ніводнай хвіліны не патраціла дарэмна і не зрабіла нічога лішняга, не сунула свой нос, куды ёй не трэба. He пацікавілася нічым, апрача сваёй справы...
9 1. Як адчувала сябе Багіра на новым месцы жыхарства? Чым яна надзвычай здзівіла сваіх гаспадароў?
2. За што гаспадары адчулі вялікую павагу да кошкіматкі?
3
Але на другі ж дзень выявілася, што наша Багіра можа наогул і вельмі разумная, але ў арыфметыцы ўсё ж крыху адстала. Дзеці, гуляючы на суседнім двары, знайшлі там мёртвае кацянё. Відаць, яно замерзла ў гэтую ноч. He было ніякага сумнення, што гэтае кацянятка — родны брат трох нашых. Кошка, прынёсшы да нас першага, ведала, што там у яе яшчэ ёсць дзеці. Ведала яна гэта і пасля другога. А пасля трэцяга ўжо не ведала. Выходзіць, што яна ўмела лічыць толькі да трох. Але няхай сабе і так. Усё роўна не ў кожным доме знойдзеш кошку, якая ўмее лічыць да трох.
Такім чынам зажылі мы ўсе разам дружнай сям’ёй. Наша Багіра карміла і песціла сваіх дзяцей, як лепей і быць не можа. I ў якой чысціні яна іх трымала! Лізала безупынна і ўсюды, не спыняючыся ні перад якім брудам. Затое ж і блішчалі дзеткі ў яе, як цацкі. Ды яны для нас і сапраўды былі цацкамі.
Хто не ведае, якімі мілымі і пацешнымі бываюць малыя кацяняты! Асабліва калі разгуляюцца. Колькі смеху было нам, калі аднаго разу двое з іх пацалаваліся як мае быць. Абнялі лапкамі адзін аднаго за шыю і тыцнуліся насамі. He было такога чалавека, які мог бы прайсці міма іх, калі яны
дурэюць. Затое іх маці трымала сябе аж занадта сур’ёзна. Hi разу не скокнула, не пажартавала, нават ні разу не ўсміхнулася. Вельмі важная і разумная была Багіра. Як жа было яе не шанаваць!
А праз некаторы час яна паказала, што мае і высакароднае сэрца. На наш двор аднекуль прыблудзіла чужое чорнае кацянё. Узросту яно было прыблізна такога, як і нашы. Толькі надта брыдкае і няшчаснае: худое, аблезлае, пузатае, з хворымі вачыма і абарваным вухам. Дзеці яго гналі, штурхалі, а яно ледзь рухалася. Ішла раз міма яго Багіра: кацянё пасунулася было да яе, але кошка грэбліва ўхілілася ад яго. А праз дзень бачым — вядзе яго да нас у хату, корміць, ліжа.
Гэтага толькі не хапала. Поўная хата катоў, а тут яшчэ нейкага бруднага прымай. Але як было нам, добрым і разумным людзям, праганяць няшчаснае кацянё, калі нават жывёліна пашкадавала яго? Няўжо мы будзем горшымі за жывёлу? Тады нам сорамна будзе глянуць у вочы паважанай Багіры. Тады і яна, і суседскія куры засмяюць нас. Ды і не мы будзем гадаваць гэтае кацянё. Хай сама Багіра і ставіць яго на ногі. Так яна і зрабіла.
9 1Якім стала жыццё гаспадароў пасля з’яўлення ў хаце кошкі з кацянятамі?
2. Як адносілася Багіра да сваіх дзяцей?
3. Як людзі даведаліся, што ў Багіры высакароднае сэрца?
4
Калі кацяняткі падраслі, мы сталі аддаваць іх у людзі. Цэлая чарга стварылася з нашых суседзяў па доме. Калі аддалі першую шэранькую кошачку ў кватэру сёмую, Багіра нібы не заўважыла яе адсутнасці. А вось калі аддалі другое кацянё, тады маці адразу заўважыла. Лічыць жа да трох умела. Крычыць, шукае па ўсіх кутках, не дае есці тым, што засталіся з ёю, імкнецца за дзверы. Так, галосячы, і з хаты пайшла.
Вярнулася спакойная. Глянула гаспадарскім вокам у адзін куток, у другі, пакарміла дзяцей, памыла іх — і зноў 116
пайшла. Ніякага гора, ніякага крыку. Мала таго — нават начаваць не прыйшла дадому. Што гэта з ёю? Можа, так пакрыўдзілася, што зусім пакіне нас?
Але на другі дзень яна прыйшла. I нават мышку прынесла. Пагасцявала трохі, дагледзела дзяцей — і зноў пайшла гуляць. Вось табе і паважаная Багіра. Трымае сябе, як неведама хто... А калі праз колькі дзён мы аддалі яшчэ адно кацянё, то наша Багіра аднеслася да гэтага так, нібы гэтая справа яе зусім не датычылася. Толькі яшчэ радзей стала наведваць нас. Што такое з ёю здарылася?
Але трэба сказаць праўду: дзіця яе ад гэтага ані колькі не цярпела. Усё ж такі некалькі разоў на дзень маці прыйдзе, накорміць, памые, нават паляжыць крыху з ім, а потым зноў пойдзе.
Глядзім мы раз праз акно — нясе Багіра мышку свайму дзіцяці. Мы пайшлі адчыняць ёй дзверы, але яна... прайшла міма нас і панесла мышку ў другую кватэру...
Дык вось у чым справа. Вось чаму наша Багіра не гаравала. Вось чаму яна дома не сядзела.
Яна даглядала сваіх дзяцей ва ўсіх кватэрах разам...
У кожнай кватэры лічылі, што кошка толькі і ведае, што іх кацянё. Прыходзіць, корміць, мые, прыносіць мышэй, гуляе з дзіцём — нібы ў яе іншага клопату няма. А яна гэткім чынам працавала аж на чатыры кватэры. Вось чаму была такая заклапочаная. He траціла дарэмна часу, доўга не бавілася ў нашай хаце.
?★!■ Падрабязна перакажыце, як Багіра даглядала сваіх кацянят, калі яны трапілі ў другія сем’і.
5
Цікава было яшчэ тое, што мышэй і пацукоў яна насіла па чарзе ва ўсе кватэры, нікога не крыўдзіла. Аднаго разу было так: скрабецца яна ў нашы дзверы, просіцца; яе сынок пачуў і падбег ужо да дзвярэй. Адчынілі мы, глядзім — пры
117
несла Багіра мышку, якую наш каток зараз жа і схапіў. Маці тады завярнулася і пайшла сабе назад. Прынесла, аддала — навошта ёй у хату ісці? I без таго работы многа.
Можа, хто захоча спытацца: якім чынам Багіра магла абслугоўваць чатыры кватэры?
Як бы там ні было на самай справе, а мы лішні раз пераканаліся, што наша Багіра — найлепшая кошка ў свеце. Мы нават гатовы былі прасіць у яе прабачэння за тое, што падумалі, нібы яна загуляла.
Нарэшце прыйшоў час, калі Багіра зусім пакінула ўсіх сваіх дзяцей і забылася на іх. Мы ахвотна аддалі людзям і апошняга катка, каб жыць толькі з адной іхняй маткай. Ды і хто не хацеў бы жыць з такой разумнай асобай!
Але хутка ў нас з ёю пачаліся непаразуменні. Калі Багіра пазбавілася клопату аб дзецях, яна пачала ўмешвацца ў нашы гаспадарчыя справы, ды так нахабна, што ніякай рады нельга было даць. Калі хоць трохі адвернешся, недаглядзіш — яна зараз жа нашкодзіць. Нічога ад яе не схаваеш — усюды дабярэцца. Калі збан малака накрыты сподкам — яна сподак скіне, калі завязаны — яна перакуліць. Калі буфет зачынены не зусім шчыльна — яна сама яго адчыніць. А раз ухітрылася выцягнуць з закрытай каструлі мяса — і каструля засталася закрытай. А ноччу часам адбываліся такія выбухі ад скінутых рэчаў, што, здавалася, самалёты бамбяць.
Ужо ж як мы яе не ўгаворвалі, саромілі, выхоўвалі, дрэсіравалі — нічога не атрымлівалася. Ніяк не маглі з ёю дагаварыцца. Нічога яна не магла ці не хацела зразумець, хоць і ўмела лічыць да трох.
I цяпер мы шкадуем, што так яе расхвалілі на ўвесь свет.
Паводле Янкі Маўра
9 Б Якія перамены адбыліся ў паводзінах Багіры, калі яе дзеткі падраслі? Як яна стала ўмешвацца ў гаспадарскія справы?
118
@© 2. Расказчык заканчвае сваё апавяданне пра Багіру словамі: «I цяпер мы шкадуем, што так расхвалілі яе на ўвесь свет». Як вы думаеце, ці можна пагадзіцца з такім сцверджаннем? Выкажыце свае меркаванні.
★ 3. Якое ўражанне зрабіла на вас апавяданне? Раскажыце, што вас асабліва ўразіла.
4. Ці ёсць у вас дома кошка? Раскажыце пра яе звычкі.
5. Прыдумайце загалоўкі да кожнай часткі апавядання.
Падкідышы