• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літаратурнае чытанне Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Літаратурнае чытанне

    Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 247с.
    Мінск 2014
    0 МБ
    — Няўжо гэта мы спалохалі яго? — прамовіў Макар Ігнатавіч і, азірнуўшыся на лугавіну, тут жа ўсклікнуў: — Глядзі вунь туды, Пятрусь!
    Прымінаючы рослую густую траву, па лугавіне ішлі зубры. Адзін вялізны, такі ж, як той, што быў у загарадцы. Другі меншы, з доўгай цёмнабурай барадой, што расцягнулася ад пысы да самых грудзей. Побач подбегам крочыла ^ 7. Зак. 744.	9 7
    вясёлае зубраня. Меншы зубр — гэта, відаць, была матка — і зубраня перайшлі лясную дарогу і схаваліся ў гушчары. Большы спыніўся каля веласіпеда, абнюхаў яго і, матнуўшы галавой, паддзеў рогам за раму. Веласіпед забрынкаў. Зубр падхапіў яго і ўскінуў угору. Падаючы, веласіпед стукнуў па шыі зубра. Тады звер, усё больш шалеючы, пачаў са злосцю мясіць яго рагамі.
    — От, чорт! — захваляваўся Макар Ігнатавіч. — Звар’яцеў ён, ці што?.. Веласіпед паламаў... Геэй, ты!..
    Зубр умомант павярнуўся на голас. Махнуў хвастом і, прыгнуўшы галаву, рынуўся ў бок Макара Ігнатавіча, ды з такой хуткасцю, якой ніяк нельга было чакаць ад аграмаднага, грузнага звера.
    — Лезь на дрэва!.. Хутчэй! — крыкнуў Макар Ігнатавіч сыну.
    Пятрусь кінуўся ўбок і, сам не памятаючы як, апынуўся на галіне ліпы. Потым ён сам здзіўляўся, як мог так спрытна ўскараскацца на гэтую ліпу. Прыладзіўшыся на дрэве, Пятрусь усхвалявана глянуў уніз. Бацька стаяў за ствалом дуба, а зубр з другога боку ўпіраўся лбом у ствол. I не то мычаў, не то стагнаў ад напружання і злосці. I такая нястрымная сіла была ў ім, што, здавалася, восьвось ён паваліць дуб.
    — Татка! Таатка! — закрычаў Пятрусь, калоцячыся ад страху за бацьку.
    — Трымайся там, не злазь з дрэва! — голасна загадаў бацька і хуценька перабег за другое дрэва. Зубр, заўважыўшы гэта, рушыў за ім следам.
    Так, нібы гуляючы ў хованкі са зверам, Макар Ігнатавіч павёў яго ў глыб лесу. Хутка яны абодва зніклі за дрэвамі. Яшчэ некаторы час было чуваць, як нешта шамаціць, трашчыць і быццам стогне ў лесе. Затым надышла цішыня. Хлопчык аклікнуў бацьку раз, другі, але адказу не пачуў.
    98
    Петрусю стала ўжо зусім страшна. Можа, там, у гушчары, зубр дагнаў бацьку, працяў вострымі рагамі і падкідвае сабе. А ён нічога не робіць, каб дапамагчы бацьку. Уратаваўся сам, а бацьку кінуў.
    Час мінаў павольна. Аднекуль на лугавіну выскачыла шэрая з жаўтлявымі плямамі казуля. Прыпынілася, прыслухалася, панюхала паветра, выцягнуўшы бялявую мордачку, і кінулася ў кусты. 3 шумам узмахваючы крыламі, прыляцеў да свайго гнязда бусел. Чорныя камякібусляняткі ажылі, заварушыліся, пачуўшы ежу. Побач з ліпай, на якой сядзеў Пятрусь, стаяла яліна. На верхавіне яе гуляла вавёрка. Хлопчык паварушыўся, і вавёрка прыціхла, утаропіўшы на яго чорныя вачаняткі. Птушкі, што былі замаўчалі на нейкі час, зноў засвісталі, заспявалі вакол.
    — Петрусёок! — пачуў нарэшце хлопчык бацькаў голас. — Дзе ты? Жывы?..
    — Жывы, татка. А ты?
    — Як бачыш, — выходзячы з лесу, усміхнуўся бацька, і Пятрусь з радасцю заўважыў, што адзенне на ім цэлае і голас бадзёры. — Злазь, не бойся ўжо.
    ® 99
    — А дзе ён... той зубр? — злазячы, спытаўся хлопчык.
    — Пайшоў сваёй дарогай, — без усякай злосці і крыўды адказаў бацька. — Загнаў і мяне, гарбаты чорт, на дрэва. Ды яшчэ ўсё чакаў, валацуга, ці не звалюся я з дрэва на яго рогі. Але не на таго ён натрапіў...
    Веласіпед, да якога яны падышлі, быў паламаны. Адно гэта некалькі сапсавала настрой Макара Ігнатавіча. Аблаяўшы яшчэ раз валацугузубра, ён ускінуў веласіпед на плячо, і яны пакрочылі лясной дарогай у напрамку галоўнага шляху. Пятрусь ні на крок не адставаў ад бацькі. Яму было дзіўна, як гэта бацька можа спакойна ісці, жартаваць, смяяцца, калі небяспека падпільноўвае і цяпер. Высунецца, скажам, з гушчару барадаты звер і грозна зараве: «А вы чаго блукаеце тут? Вось я вам...» Але хлопчык быў рады сённяшняй прыгодзе. He кожнаму дадзена перажыць такое.
    Нічога з імі, аднак, па дарозе назад не здарылася. Дахаты яны дабраліся на захадзе сонца. Маці працавала на агародзе і, убачыўшы іх, пляснула рукамі:
    — А бацюхны мае!.. Ці не пакалечыліся вы?..
    — He, цэлыя і здаровыя, — засмяяўся бацька. — Але ў пераплёце пабывалі. Раскажам потым, спярша накармі...
    — Казала ж, навошта цягнуць з сабой дзіця? — бурчэла, ідучы ў хату, маці.
    — Няхай прывыкае, загартоўваецца патрошкі, — сказаў бацька і, павярнуўшыся да Петруся, спытаўся: — Дык што, сынку, будзеш егерам?
    — Буду! — без вагання адказаў Пятрусь.
    Тарас Хадкевіч
    Егер — паляўнічыпрафесіянал; mym: служачы запаведніка, які вывучае і даглядае жывёл.
    1.	Знайдзіце ў апавяданні апісанне сямейкі чорных буслоў. Раскажыце пра іх.
    2.	Раскажыце, як паводзілі сябе на лугавіне зубры. Што зрабіў зубр з веласіпедам?
    100
    3.	Чаму Пятрусь залез на ліпу? Чаму Макар Ігнатавіч павёў раз’юшанага зубра ў глыб лесу?
    ★ 4. Складзіце кароткае апісанне знешняга выгляду і звычак звяроў і птушак, з якімі вы пазнаёміліся ў апавяданні.
    5.	Кім вырашыў стаць Пятрусь пасля школы? Як вы думаеце, чаму? ^6. Апавяданне раздзелена на тры часткі. Дайце загалоўкі кожнай з іх.
    Мароз
    Іду я, сняжысты, ўсясільны, Па сцежкахпуцінах пустых I ночкай і днём безупынна Пільную абшараў сваіх.
    Палац мой — лес буйны, вяцвісты — Ірдзіцца брыльянтамі скрозь.
    Мне воўк і мядзведзь у паслугах, Мне служаць вавёрка і лось.
    Як пухам, сняжком пасыпаю
    I хвою, і елку, і клён.
    Хто ў госці ка мне забярэцца, Тулю тых, галублю іх сон.
    Янка Купала Ірдзёцца — туті блішчаць.
    ? 1. Прачытайце радкі верша, дзе мароз паказаны як жывая істота.
    ^2. Як патрэбна чытаць гэты верш: павольна ці хутка? 3 якой інтанацыяй? Д 3. Вывучыце верш на памяць.
    Ёлка з белымі кветкамі
    Ці цвітуць елкі, ды яшчэ белымі кветкамі? Скажаце — не? А я такую елку бачыў у дзяцінстве...
    Было гэта вельмі даўно. Я жыў у маленькім гарадку — іх тады называлі мястэчкамі. Надыходзіў Новы год. Елкі ў нас не прадаваліся, як у вялікіх гарадах. Кожны здабываў сабе яе сам...
    101
    Узяў і я сякеру і падаўся ў лес.
    Выбраў сабе елачку і пачаў разграбаць валёнкамі пад ёю снег. Елачка была прысадзістая, стройная, купчастая. Я прыўзняў угору ніжнія галінкі, замахнуўся сякерай — і ўтрымаўся, не секануў. Мне здалося, што елачка ад страху не то ўсхліпнула, не то рыпнула. Елачка хацела жыць...
    3 самых малых год я шкадаваў усё жывое: птушак, звяроў, дрэвы, траву. Ніколі без патрэбы не ламаў галлё дрэў, не рваў кветак проста так, як некаторыя: сарве, панюхае і кіне.
    Але гэту елачку шкадаваў, а ўсё ж ссек. Ударыў сякерай па камлі, дрэўца пачало хіліцца, чапляцца лапкамі за сваіх сясцёрелачак. Яшчэ раз секануў, яна калыхнула вяршынькай, храбуснула валокнамі і замёрла на снезе.
    Елачцы абрадаваліся мае сястра, брацікі. Мы паставілі яе ў крыжавіну, упрыгожылі цацкамі і выразанкамі з каляровых паперак. Прыгожая атрымалася ёлка. Каля яе скакалі, спявалі песенькі, вадзілі карагод, гулялі ў Дзеда Мароза і Снягурачку. I я гуляў і быў рады, што выбраў у лесе такую цудоўную елачку.
    Назаўтра, ужо на Новы год, да мяне завітаў мой сябар Славік, які жыў на другім канцы гарадка. Я адразу ж пачаў хваліцца сваёй ёлкай.
    Славік сказаў:
    — Звычайная ёлка. Дні праз два ты яе выкінеш на сметнік.
    Ён паглядзеў на мяне так, што я зразумеў: Славік зараз паведаміць мне нешта асаблівае. I ён сказаў:
    — На нашай вуліцы ёсць навагодняя ёлка... з белымі кветкамі.
    — Ты што, якія на ёлцы кветкі?
    — Такая ёлка ёсць у Івана Сяргеевіча. Хочаш пабачыць яе?
    Іван Сяргеевіч — наш местачковы доктар. У яго на дзіва багаты сад з рознымі рэдкімі раслінамі.
    Мы пайшлі да Івана Сяргеевіча. Дарогай да нас далучалася чарада дзяцей, бо ўжо многія пачулі пра незвычайную ёлку.
    102
    У дом доктара Славік зайшоў спачатку адзін, каб спытаць дазволу прывесці сяброў. Праз некалькі хвілін паклікаў і нас.
    Я пераступіў парог першы і ад здзіўлення застыў на месцы. Каля акна ў кадушцы... цвіла вішня. Уся яна была ў белай квецені, быццам у маі, калі ўсё цвіце. Былі на вішні маленькія свечачкі, якія доктар запаліў на ёй для нас. «Як малаком аблітыя, стаяць сады вішнёвыя...» — міжволі прыйшло мне на памяць.
    Усе маўчалі, уражаныя такім дзівам. Так ціха было ў доме, што мы нават чулі патрэскванне свечак.
    — Падабаецца? — спытаў Іван Сяргеевіч. Ён быў вельмі задаволены, што яго навагодняя «ёлка» так нас уразіла. Зняў з вішні цукеркі і пачаставаў нас. А потым павесіў новыя, для іншых дзяцей, якія, вядома ж, прыйдуць таксама падзівіцца на гэтую «ёлку».
    — Як жа яна зацвіла? — спыталі мы.
    Іван Сяргеевіч спачатку расказаў нам вось што:
    — Калісьці нашы продкі — славяне — вельмі любілі вішні. У іх быў нават бог вішань — Керніс. I было ў іх так заведзена:
    103
    вішні вырошчвалі ў кадушках, а зімою, пад Новы год, прымушалі іх цвісці. За акном сумёты да стрэх, завіруха гудзе, а на покуці вішня ў квецені, аздобленая каляровымі стужкамі ды свечкамі. Прыгожа і святочна. I так сустракалі кожны Новы год.
    А потым хтосьці палічыў (нейкі, відаць, гультаяваты чалавек), што вельмі клапатліва спачатку вырошчваць, а потым сустракаць Новы год з такімі вішнямі, і замяніў іх елкай. Пайшоў у лес, ссек, прынёс і паставіў. Проста і лёгка.
    — А як жа вішню прымусіць зацвісці менавіта пад Новы год? — спытаў я.
    — Трэба толькі захацець. He вельмі ўжо і складана. У мяне да самага снежня вішанька гэта стаяла на холадзе. А потым я яе ў пакой перанёс. Да светлага акна паставіў. Паліваў цёплай вадой, падкормліваў. Дрэўца і пайшло ў рост, зацвіло. У наступны год у мяне зацвіце бэз. Прыходзьце паглядзець.
    Вярнуўся я дамоў, зірнуў на сваю ёлку — вельмі шкада мне стала яе. Навошта я загубіў дрэўца? Няхай бы расло ў лесе, калыхала птушак, шапталася з ветрам...
    Праз некалькі дзён ёлка амаль уся асыпалася, і я выкінуў яе на двор. Там ляжала ўжо шмат такіх ёлак.
    I вось з таго далёкага часу я не прыношу перад Новым годам елкі ў хату... Праўда, цяпер можна замяніць жывую елку штучнай, капронавай, купіць у магазіне — на ўсё жыццё хопіць. У мяне ж, як калісьці ў Івана Сяргеевіча, на Новы год зацвітае якоенебудзь дрэўца: вішня, чарэшня, бэз, чаромха.
    Гадоў сорак я сустракаю Новы год з такой «ёлкай». Колькі ж я збярог елак за гэты час? Цэлы гай!
    Васіль Хомчанка
    9 1. Ці спадабалася вам апавяданне? Чым?
    2.	Прачытайце, як хлопчык ссек елачку. Чаму ён спачатку ўтрымаўся і не секануў адразу па елачцы, а потым усё ж ссек яе?