Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
Спі, мама, дыхай лёгка.
Юрась Свірка
। Л я з 6 — вострая частка нажа або сярпа.
9 1Прачытайце верш спакойна, пастарайцеся перадаць пачуццё любові паэта да маці.
©© 2. Прааналізуйце свае паводзіны ў адносінах да маці.
3. Якія малюнкі можна зрабіць да верша?
Ж 4. Вывучыце верш на памяць.
135
— Глядзі,
Коцікі на вярбіне
За вокнамі другога паверха бальніцы вецер шкуматаў галіны рабін. Дзенідзе на іх яшчэ з зімы чырванелі гронкі: не здзяўблі птушкі. Хрысцінка бачыла, якой радасцю свяціліся бабуліны вочы, калі яна глядзела на тыя рабіны.
— Дажыць бы да пары, калі ўсё зазелянее, — уздыхнула бабуля.
Бацька паклаў ёй пад спіну падушку, каб лягчэй было сядзець. Хрысцінка ўпершыню бачыла бабулю такой нямоглай, старэнькай.
— Дажывеш, бабулька, — устрапянулася яна. — Я сама прывязу табе зялёныя галінкі.
— Добра, унучачка, — пагладзіла Хрысцінку па галоўцы бабуля. — Залатое ў цябе сэрца, мілая. Як у бацькі.
Калі вярнуліся з бальніцы дадому, Хрысцінка папрасіла бацьку пайсці з ёю на другі бераг Сожа. Там, за ракой, тата зрэзаў з куста вярбіны некалькі роўных галінак, густа ўсыпаных серабрыстымі коцікамі.
татка, якія пушыстыя! — захаплялася Хрысцінка. — Завязём іх бабулі...
Дома дзяўчынка паставіла галінкі ў слоік з вадой. Кожны дзень мяняла ваду. Аднаго разу расплакалася: коцікі пацямнелі і адзін за адным пачалі ападаць на падаконне...
— Што я бабулі пакажу? — усхліпвала дзяўчынка. — Бачыш, татка, няма коцікаў на вярбіне.
Бацька падышоў да акна. Выняў з вады адну, другую галінку.
— He плач, — супакоіў ён дачку. — Бачыш, вунь прабіваюцца зялёныя лісточкі? Ім бабуля ўзрадуецца больш, чым коцікам. Яны ж вясну ёй прынясуць...
136
He паспелі выбрацца ў бальніцу, як і сама бабуля вярнулася дадому. Прытуліла да сябе дарагую ўнучку і прашаптала:
— Дзякуй табе, мая вясняначка!
Паводле Міхася Даніленкі
Шкуматаў (вёцер) — тут: вецер моцна хістаў галіны рабін.
9 1. Што здарылася з бабуляй? Аб чым яна марыла?
2. Як Хрысцінка збіралася парадаваць бабулю?
3. Што зрабіла Хрысцінка з бацькам пасля вяртання з бальніцы?
4. Чаму Хрысцінка расплакалася, калі коцікі вярбіны пацямнелі і пачалі ападаць?
5. Раскажыце пра сустрэчу дзяўчынкі з бабуляй. ★ 6. Складзіце кароткае апавяданне пра сваю бабулю.
Памяць
Бабуля вельмі доўга хварэла дома, але я не разумеў, што ёй вельмі кепска. Толькі калі бабулю забралі ў бальніцу і я ўбачыў, як яна становіцца ўсё больш бездапаможнаю і бледнаю, пачаў разумець, што адбываецца.
Mae бацькі засумавалі. Мама часта плакала. Тата маўчаў і дакараў мяне, калі я паводзіў сябе занадта шумна ці ўключаў гучную музыку.
I вось цяпер няма ўжо маёй бабулі, няма і майго найлепшага сховішча ад усіх непрыемнасцей.
Да бабулі я мог прыйсці ў любы час, паскардзіцца ёй на ўсё і на ўсіх.
Прыходзіў, калі атрымліваў «несправядлівую» двойку, і яна казала з усмешкаю:
— У школе двойкі заўсёды несправядлівыя. I са мною такое было.
Бабуля добра ведала, што ў жыцці ўсялякае бывае, што пасля смутку прыходзіць радасць, і ўмела мяне пераканаць у гэтым.
137
Ад яе я даведаўся, як важна перамагчы сябе, пераадолець сваю слабасць, прызнаць памылку.
Здаралася, што я прыходзіў да бабулі са скаргаю на бацькоў, якія часам, як мне здавалася, былі несправядлівыя. Тады яна суцяшала мяне.
I вось у адзін з такіх сумных дзён заплаканая мама сказала, што я павінен пайсці развітацца з бабуляй.
Бабуля была вельмі схуднелая і выглядала ў бальнічным ложку як малая дзяўчынка. Толькі на бледным твары яе яшчэ свяціліся жыццём вялікія вочы.
Яна з намаганнем усміхнулася нам, паказала рукою, каб мы селі. Мама паклала на яе столік апельсін, потым нахілілася і пацалавала бабулю. Я бачыў, з якой цяжкасцю даводзілася ёй стрымліваць слёзы. Потым падышоў тата, пацалаваў бабулю ў шчаку, а пасля ў белыя маршчыністыя рукі.
Настала мая чарга. Але я падумаў, што трэба нешта сказаць бабцы асобна. Штосьці важнае і толькі самнасам.
Я шапнуў ёй пра гэта на вуха.
Бабуля зразумела і прашаптала:
— Дазвольце мне на хвілінку застацца з Янкам.
Мама і тата ціха выйшлі з бальнічнай палаты.
А я сказаў:
— Бабулечка, мне вельмі сорамна, але я павінен прызнацца табе...
Яна лагодна і дапытліва паглядзела на мяне...
— Я паступіў несумленна. Мама купіла два бананы і загадала аднесці іх табе ў бальніцу. А я тыя бананы з’еў па дарозе. I ўвогуле да цябе не пайшоў... Потым сказаў маме, што табе яны вельмі спадабаліся. Ніколі пра гэта не забуду.
Я раптам адчуў, як слёзы падступілі да горла, і расплакаўся, як малы.
Бабуля папрасіла, каб я нахіліўся да яе, абняла мяне і сказала:
138
— Давай дамовімся, што будзеш памятаць толькі тое, што было добрага між намі. Забудзь пра тыя бананы. Я таксама часам, не хочучы, магла зрабіць табе нешта непрыемнае...
— Ніколі не было такога, — горача запярэчыў я.
— Вось бачыш, ужо не памятаеш. Я таксама ўжо забылася пра гэтыя бананы. Калі мяне не будзе, памятай толькі пра тое, што было між намі добрага. Калі мы былі патрэбныя адзін аднаму... Абяцай мне.
Ванда АсухоўскаАрлоўская
9 1Што аднойчы здарылася з бабуляй Янкі?
2. Кім была бабуля ддя хлопчыка?
3. Раскажыце пра апошнюю сустрэчу Янкі з бабуляй.
4. За што дакараў сябе Янка? Што сказала хлопчыку бабуля? Як вы зразумелі яе словы?
©@ 5. Паразважайце, чаму вучыць нас гэта апавяданне.
6. Ці ёсць у вас бабуля? За што вы яе любіце?
©© 7. Складзіце вуснае апавяданне «Мая бабуля».
Пра дзеда і
1
Недзе далёка, у вёсцы маленькай, век дажываў свой дзедка старэнькі.
Старасць — не радасць. Сядзе абедаць — ежа ліецца з лыжкі у дзеда.
унука
Пазалівае чысты абрус так ён і заціркай, ён і капустай.
3 гэтай прычыны дзеда старога есці саджалі каля парога.
139
Там ён і снедаў, там і абедаў, там ён з унукам меў і бяседы...
2
Дзедаў унучак, мамін сыночак, ножык узяўшы, сеў у куточак.
Нешта майструе, нешта складае.
Будзе, напэўна, цацка якая.
Маці пытае: — Любы сыночак! Што ж ты майструеш, сеўшы ў куточак?
Што ж гэта будзе, скрыначка быццам? — Будзе, матуля, гэта — карытца.
Як пастарэеце з татам абое, вас не прыму я есці з сабою.
Каля карытца вас пасаджаю, поснай заціркі паналіваю...
Тата на маму, мама на тату глянулі моўчкі: «Хто ж вінаваты?»
3
3 гэтага часу дзеда старога больш не саджалі каля парога.
Так, як усюды, ў кожнай сямейцы, разам з сабою далі яму месца...
140
Казачка гэта вельмі старая, ходзіць па свеце з краю да краю.
Хто пра яе і забудзецца, можа, ўнучак маленькі зноў дапаможа.
Уладзімір Дубоўка
*> 1. Што здзівіла і напалохала бацькоў, калі сын адказаў, якую рэч ён майструе?
2. Над чым задумаліся бацькі? Як яны зразумелі сынавы словы?
3. Ці паважаеце вы старэйшых? Як памагаеце ім?
©© 4. Растлумачце сэнс прыказкі: «Хто бацькоў шануе, той і дзецям добрую долю гатуе».
Што чалавека лечыць
He толькі лекі лечаць чалавека — Яшчэ і добрыя чыесьці рукі, А ў дапамогу і рукам, і лекам Слаўцо, што йдзе ад сэрца — Без прынукі.
А іншы раз ні лекар, ні аптэка He могуць памагчы прагнаць хваробу. Тады ратункам верным чалавеку
141
Прыходзяць
песня,
цішыня,
прырода.
Васіль Жуковіч
Слаўцб, што йдзе ад сэрца — без прынўкі — тут: словы, сказаныя шчыра, без прытворства.
9 1. Што, на думку аўтара, акрамя лекаў, лечыць чалавека? Пералічыце гэтыя «лекі».
2. Раскажыце, што асабіста вам дапамагае хутчэй прагнаць хваробу.
Рукі бацькі
Калі гляджу на рукі бацькі
У рубцах, вузлах, —
Здаецца мне,
Што можна з дубам параўнаць іх Моц і вынослівасць.
Ды не!
Яны ж не толькі спёку зналі, Дубелі ў холадзе зімой,
А дол варочалі,
Аралі,
Драбілі вугаль пад зямлёй,
Кавалі сталь,
Граніт крышылі,
Трымалі зброю на вайне
I, хоць гулі,
Ад стомы нылі, Малога няньчылі мяне.
Аляксей Пысін
142
Дубёць — мерзнуць.
*> 1Прачытайце, якімі аўтар паказвае рукі бацькі.
2. 3 чым параўноўваюцца рукі бацькі?
3. Прачытайце, чаму рукі ў бацькі ў рубцах і вузлах.
4. А якія рукі ў вашага бацькі? Што яны могуць «расказаць» пра прафесію бацькі?
★ 5. Навучыцеся чытаць верш выразна. Якія словы трэба выдзеліць, дзе зрабіць паўзу? Які павінен быць тэмп чытання (хуткі, павольны, размераны)?
Казка пра зязюлю
Залазовым пералазам Загуменнага завулачка, На аселіцы за вязам Лён пасеяла зязюлечка.
Hi часіны не згуляла, Рупілася, даглядала, А паспеў лянок — парвала, У снапочкі павязала.
Паглядзела на снапочкі
I заплакала зязюля: — Дзе мае сыны і дочкі, Для каго мне шыць кашулі?
Зарыдала, закувала...
I пайшлі скрозь пагалоскі: He paca на поле пала, А зязюльчыныя слёзкі.
I цяпер яна кукуе, Адзіноту праклінае. Хто сівую пашкадуе, Сіраце паспачувае?
143
За лазовым пералазам Болей я не быў ні разу, Ды не мог забыць ні разачку Даўнюю, старую казачку.
Васіль Вітка
Лазбвы пералаз — загарадка з лазы.
Загумённы завўлачак — завулак за гумном.
Асёліца — аколіца.
Рўпіцца — клапаціцца.
Закуваць — тут: загараваць.
9 1 • Што пасеяла зязюля на аселіцы?
2. Прачытайце, як зязюля даглядала лён.
©@ 3. Чаму заплакала зязюля? Даведайцеся ў дарослых, чаму ў зязюлі не было ні сыноў, ні дачок.
©© 4. Паразважайце, чаму вучыць нас гэты твор.
5. Прачытайце тэкст выразна.
Гультайка
Мець сваё гняздо — ці чулі? — Захацелася зязюлі.
Сойка вучыць: — Ты з ялінак Наламі сухіх галінак.
Раіць ластаўка: — За рэчкай Глею многа для гняздзечка.
Дзяцел кажа: — Слухай, любка, Выдзеўбі дупельца дзюбкай.
Бусел хмыкнуў: — Лепш вясною Кола зацягні на хвою.
144
Птушкі ўсе ляцяць з парадай, Ды зязюля ім не рада: — Гэта столькі многа працы? He, не трэба мне палацы!
I ў гняздо заранцы яйка Зноў падкінула гультайка.
Віктар Гардзей
1. Ці спадабаўся вам гэты верш? Чым?
2. Чаго аднойчы захацелася зязюлі?
3. Якія парады па пабудове гнязда давалі зязюлі птушкі? Чаму кожная птушка давала сваю параду?
4. Ці прыняла парады птушак зязюля? Што яна зрабіла?
★ 5. Падумайце, што агульнага і рознага ў вершах Віктара Гардзея і Васіля Віткі.
Смяшынкі
Мама:
— Марынка, ты вельмі непаслухмяная дзяўчынка. Адны непрыемнасці праз цябе. Я ўся пасівела.
Марынка:
— Мамачка, калісьці і ты, маленькая, не слухалася. Паглядзі, колькі сівых валасоў у бабулі.
* * *
Бабуля пытае ўнучку:
— Навошта ты будзіш браціка?
Унучка адказвае: