Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
— Ты, можа, партызан? — пытаецца Санька.
— Можа, — паціснуў плячыма хлопец і загадаў: — Ану, хутчэй!
162
— А нас возьмеш з сабой? — таргуецца мой сябар.
Хлопец крытычна агледзеў нас з галавы да ног і адрэзаў: — Без зброі не бяром. — А потым пужнуў: — Ну?!
Мы пусціліся з усіх ног выконваць яго даручэнне. Нарэшце сустрэлі сапраўднага партызана! Цяпер трэба не прапусціць момант і прасіцца ў атрад, трэба штосьці такое зрабіць, каб паказаць, што мы баявыя, геройскія хлопцы. Тады нас прымуць без лішняй гаворкі, не паглядзяць, што няма і трынаццаці.
Немцы ў вёсцы амаль у кожным двары. Толькі нашу хату абмінулі. Затое ў Санькавай размясціўся афіцэр. Цётку Марфу выгналі ў сенцы, але там па начах холадна, і яна спіць у суседзяў.
Мы аббеглі ўсе вуліцы, ткнулі насы ва ўсе двары, у завулкі. Санька налічыў дзесяць грузавікоў, а я дванаццаць і дзве легкавыя машыны. Санька збегаў і да палявой кухні, дзе салдаты атрымлівалі абед. Праўда, тут яго заўважыў noBap і адразу ж запрог — прымусіў цягаць з калодзежа ваду. Хлопцу гэта не спадабалася. Ён прывалок два вядры і, як толькі немец адвярнуўся, хутка ўцёк.
Дамоў ён прыйшоў апоўдні. Каза спакойна стаяла ў хлеўчыку і ела траву. У сенцах нікога не было. Затое калі Санька сунуў нос у пярэднюю хату, адтуль рыкнула:
— Стой!
Відаць, гэты афіцэр — важная птушка, калі пад вокнамі ў двары ўвесь час таўчэцца вартавы. У пярэднюю хату не толькі што Саньку, а і яго маці нельга заходзіць. Самі немцы заходзяць баязліва.
Што робіцца за зачыненымі дзвярыма, не можа бачыць ніхто. Ніхто, апрача Санькі. Дашчаная перагародка калісьці была аблеплена каляровымі паперкамі і старымі газетамі. Аднак клей, звараны з мукі, вельмі спадабаўся мышам. Цяпер сцяна абшарпаная не горш за Санькавы штаны. У адной з дошак, якраз супраць печы, быў калісьці невялікі смаляны сучок. Санька неяк раней прабіў у сучку дзірку. Праз яе
163
відаць усё на свеце. Спачатку за перагародкай нічога цікавага не было. Здаравенны афіцэр з шырокай чырвонай патыліцай, якая складалася над каўняром гармонікам, разглядаў карту. Другі немец, сухі, як кіёк, перавязаны рэменем, стаяў побач і рабіў выгляд, што яго карта таксама цікавіць. Спачатку яны мірна паміж сабой гаварылі. Затым таўсташыяму штосьці не спадабалася, і ён закрычаў, пырскаючы слінай. Чым далей, тым больш яго разбірала. Нарэшце ён грымнуў па стале кулаком, і сухі немец выскачыў за дзверы чырвоны, быццам печаны рак. «Ух і злосны ж», — падумаў Санька. У яго ўжо здранцвелі ногі і самлела спіна. Сядзець, сагнуўшыся ў крук, вельмі нязручна.
Па падлозе прагрукаталі салдацкія боты — гэта немец панёс белы эмаліраваны тазік і ручнік. Начальнік, зняўшы з сябе мундзір, таксама пайшоў на двор — будзе мыцца.
На стале побач з тоўстай скураной сумкай паблісквае чорнай халоднай сталлю пісталет. У Санькі ёкнула сэрца. Вось яна, зброя. «Узяць, узяць, узяць, — застукала кроў у вісках. — А калі зловяць? — на нейкі момант завагаўся Санька. — Але без зброі і ў партызаны не бяруць».
Гэта адбылося на працягу адной хвіліны. Санька хуценька выскачыў зза мяшка з просам, на пальчыках падбег да дзвярэй і ўзяўся за ручку. 3за коміна выскачыў кот, якога маці прынесла замест павешанага немцамрадыстам Паўлем. Выскачыў нечакана, Санька ажно ўздрыгнуў.
Ніхто ніколі не чуў, каб дзверы ў гэтай хаце рыпелі. А тут, калі трэба прашмыгнуць ціха, яны так рыпнулі, аж у грудзях пахаладзела.
Тры хуткія крокі — і пісталет у руках. Куды яго? 3 пісталетам на вачах у немцаў не выскачыш. Ён адцягваў кішэню так, што штаны трэба трымаць рукамі.
Загнаным зверам Санька аглянуўся на дзверы, на вокны. У двары маячыць каска і штык. Акно на вуліцу прыадчынена. За вокнамі дашчаты плот, яблыня і густы высокі бульбоўнік.
164
Шухх! — паляцела наўздагон за пісталетам і палявая афіцэрская сумка.
У сенцах Санька схаваўся за ступу і прыціх. Сэрца калоціцца, нібы злоўлены верабей. Нават у пот кінула. Нават дыхаць перастаў. А немец фыркае на двары маржом пад струменем халоднай вады.
«Чыстаплюй!» — са злосцю падумаў Санька.
Глянцавыя хромавыя боты прагрукалі за два крокі ад Санькі. Таўсташыі фашыст, асвяжыўшыся, быў у добрым настроі. Ён на хаду выціраў свае гладкія ружовыя шчокі і напяваў вясёлую песеньку.
Як толькі ляпнулі дзверы, Санька выскачыў зза ступы, але на парозе сутыкнуўся з салдатам і выбіў у яго з рук эмаліраваны тазік. Немец вылаяўся і паддаў хлопчыку каваным ботам. Той куляй зляцеў з ганка і расцягнуўся пад самымі нагамі вартавога, які заржаў так, быццам яго казыталі пад пахамі. У сваю чаргу і ён ударыў Саньку і закрычаў услед:
— Рус, рус!
У нашым двары Санька ніяк не мог аддыхацца.
165
— Пойдзем, калі добра сцямнее, — сказаў ён мне. — Трэба забраць пісталет і сумку.
Зразумела, што ні мой сябар, ні я нікому і не заікнуліся пра тое, хто нас чакае ў лазе на балоце і куды мы збіраемся. У такіх выпадках лепш трымаць язык за зубамі.
Паводле Івана Сяркова
9 1. Калі адбываюцца падзеі, апісаныя аўтарам ва ўрыўку з аповесці?
2. Аб чым марылі падлеткі? Што, на іх думку, трэба было зрабіць, каб трапіць да партызан?
3. Раскажыце, што зрабіў Санька.
©@ 4. Паразважайце, ці ажыццявілася мара хлопчыкаў.
^ 5. Перакажыце коратка апавяданне.
Юныя разведчыкі
У партызанскі атрад прыйшлі два хлапчукі, Жэня і Віця. Гэта былі выхаванцы Пінскага дзіцячага дома. Сіроты. Жэня меў 12 гадоў, Віця — 13 гадоў. Ідучы з Пінска, далей ад фронту, яны апынуліся ў атрадзе Бумажкова. Пачалося з жартаў. Пыталі: «А што вы будзеце рабіць у атрадзе? А ці ўмееце вераб’ёў лавіць?» На такія запытанні хлопцы адказвалі таксама жартамі: «Мы бульбу скрэбці не вельмі здатныя. Мы толькі ўмеем яе есці. А што да вераб’я, дык мы яго хутчэй зловім, чым ты, дзядзька, варону застрэліш». Адным словам, гэтым хлопцам не было куды дзецца і яны засталіся пры атрадзе. Бумажкоў нейкі час да іх прыглядаўся, разы са два пагаварыў з імі і аднойчы сказаў:
— Мне трэба, каб вы былі хітрымі хлопцамі.
— Мы хітрыя і ёсць.
— А можаце вы так зрабіць, каб пабыць у немца, а пасля, нібы нічога і не было, вярнуцца сюды і расказаць усё мне?
— Можам.
— А чаму вы так думаеце, што можаце?
— А таму, што хоць мы ўжо вялікія, але мы яшчэ малыя. Немец не вельмі будзе да нас прыглядацца.
166
— Ну, дык пойдзеце?
— А куды ісці?
Бумажкоў назваў ім месцы, дзе трэба абгледзець і разведаць. Жэня і Віця выбраліся ў дарогу. Праз нейкі час яны ўвайшлі ў вёску. У руках іх былі пугі і пустыя завязаныя торбачкі. Адразу кідалася ў вочы, што гэта пастушкі. Яны прыгналі з выгану кароў і яшчэ не паспелі зайсці ў свае хаты, пакуль што бадзяюцца па вуліцы. У вёсцы было многа немцаў. У вялікім садзе, агароджа вакол якога была ўжо зламана, стаяла 20 нямецкіх бронемашын, многа матацыклаў, легкавых і грузавых машын. Пасля стала вядома, што гэта машыны аднаго нямецкага штаба. Жэня і Віця ўвайшлі ў гэты сад і пачалі прыкідвацца, што ім вельмі цікава паглядзець на машыну зблізку. Падыходзячы да машын, яны паміж сабой пасварыліся нібы за яблык. Стараліся вырваць яго адзін у аднаго з рук. Пасля Віця некалькі разоў штурхануў Жэню ў плечы, і той упаў. Усхапіўшыся, ён папусціў агрызкам яблыка ў Віцю. Адным словам, усё гэта было вельмі падобна на сапраўдную сварку паміж пастушкамі... I немцам не было дзіўна бачыць каля сябе гэтых хлапчукоў. Ва ўсякім разе, яны не з’явіліся перад вачамі нечакана.
Жэня і Віця пералічылі ўсе да адной бронемашыны, матацыклы, легкавыя і грузавыя аўтамабілі. Яны пахадзілі каля немцаў, памацалі колы ў машын. Да іх падышоў немец, запытаў паруску:
— Добрыя машыны?
— Добрыя, — адказалі хлапчукі. — У нашых такіх няма.
— А далёка вашы адгэтуль?
— 0, далёка. Нашых тут зусім няма. Нідзе не бачна чырвонаармейцаў.
— А партызаны?
— Партызан тут таксама нідзе не чутна. Іх у нашым раёне няма.
167
Хлопцы пагаварылі з немцамі і абнадзеілі іх, што паблізу няма ні Чырвонай Арміі, ні партызан. Затым пайшлі назад, у атрад. Бумажкову яны расказалі, што немцы адчуваюць сябе спакойна, нічога падазронага не прадчуваюць.
Бумажкоў уважліва выслухаў сваіх разведчыкаў, распытаў дакладна, у якім нават месцы саду стаяць машыны. Адразу ж звязаўся па тэлефоне з камандзірам браняпоезда, які стаяў у лясным укрыцці. Неўзабаве браняпоезд пайшоў у напрамку да вёскі. Бумажкоў з групай партызан быў на браняпоездзе. Кіруючыся расказам Жэні і Віці, ён даў арыентацыю для артылерыі.
I вось браняпоезд залпамі сваёй артылерыі адразу накрыў нямецкі штаб разам з бронемашынамі. Гэта было для немцаў вялікай нечаканасцю. Яны не паспелі нават сесці ў машыны. Разгром матарызаванай нямецкай часці быў поўны.
168
Жэня і Віця пасля гэтага засталіся разведчыкамі на браняпоездзе. Пасля яны былі ўзнагароджаны медалямі «За адвагу».
Кузьма Чорны
В ы г а н
месца, дзе пасвяць жывёлу.
9 1. Як Жэня і Віця апынуліся ў партызанскім атрадзе?
2. 3 чаго пачалося іх жыццё ў партызанах?
3. Якое заданне атрымалі хлопцы ад камандзіра атрада?
★ 4. Прачытайце размову Бумажкова з хлопцамі па ролях.
5. Раскажыце коратка, як Жэня і Віця выканалі заданне камандзіра.
6. Чаму партызанам удалося поўнасцю разбіць нямецкую часць?
★ 7. Падумайце і складзіце працяг апавядання на тэму «Жэня і Віця — разведчыкі на браняпоездзе».
* * *
3 вайны сустрэлі мацеркі сыноў I выглядалірадзілі нявестак.
А сын яе дадому не прыйшоў.
Прыйшло кароткае: «Прапаў без вестак...»
Сябры пасмуткавалі, землякі, Слязу употай праліла дзяўчына.
He вернецца... Напэўна, лёс такі...
Ды толькі сын для маці не загінуў.
Яна між рэчаў самых дарагіх Кашулі сына беражна хавае, Святочным днём падоўгу каля іх Стаіць, гамоніць з імі, уздыхае...
I ёй успамінаецца тады,
Як сын казаў: «Вярнуся, не загіну, Чакай мяне... Чакай!..» Ідуць гады,
I кожны дзень чакае маці сына. Васіль Зуёнак
169
9 1 ■ Паразважайце, чаму маці беражна захоўвае кашулі сына, які не вярнуўся з вайны.
2. Прыдумайце загаловак да верша.
★ 3. Вызначце галоўную думку верша.
4. Вывучыце верш на памяць.
Васількі
1
...Немцы. Ніхто з хлапчукоў яшчэ не бачыў іх. Праўда, ужо колькі дзён, як ціхімі вечарамі глуха гудзе зямля, і гэты гул нарастае штодня. Учора былі ўспышкі на захадзе. Старэйшыя, калі лезлі і чапляліся да іх з запытаннямі дзеці, проста адказвалі: