Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
184
He, ужо таму не быць! Хопіць таго, што без часу склаў галаву бацька. А ў іх яшчэ, слава богу, ёсць маці. Яна не можа дапусціць іхняй пагібелі. Ёй, пэўна, вядома, хто падбіў іх на гэтую гібельную справу. Яна знойдзе яго і не пакіне ніводнай валасіны ў ягонай белай чупрыне.
3 раптоўнай рашучасцю яна падхапілася з сундука, выбегла на падворак. Але тут жа вярнулася. Сюдытуды кінулася па сенцах, шукаючы якойнебудзь падпоркі, і, не знайшоўшы нічога зручнага, сарвала з крука каромысел. Ахопленая помслівым зларадствам, яна туга падперла каромыслам дзверы ў хату і кінулася на вуліцу. На бягу трохі аправіла касынку і ўжо не выцірала слёз, якія ўсё яшчэ цяклі па яе шчоках.
Вілачнік — тут: ручка прыстасавання, якім дастаюць чыгуны, гаршкі з печы.
9 1. Якое рашэнне прынялі Алесь і Сёмка?
2. Як маці аднеслася да звесткі пра жаданне хлопцаў стаць партызанамі?
3. Як хлопцы адрэагавалі на спробу маці ўтрымаць іх дома?
2
Яна бегла па вуліцы, разганяючы пад платамі курэй, босымі нагамі ўзнімаючы на зямлі пыл. Галаву яе распірала ад гнеўных, народжаных яе мацярынскаю крыўдай слоў. Яна скажа гэтаму Яхіму, што ён душагуб, ірад бязлітасны. Яна дапытае, навошта яму спатрэбіліся гэтыя зялёныя хлапчукі. Калі ўжо ўдумаў, дык хай бы сабе і ішоў сам куды толькі яму захочацца — хоць у партызаны, хоць у паліцаі ці самому д’яблу ў зубы, толькі без іх. Хай ён зараз жа аб’явіць ім, што нікога з сабой не возьме. Інакш яна паламае на ягонай галаве ўсе чапельнікі, збэсціць яго на ўсю вёску.
Са злосці яна моцна штурханула дзверы гэтай старэнькай пакаселай хаціны. He зачыняючы іх, ірванула за клямку другія — з хаты патыхнула прахалодай земляной падлогі і бязлюднай цішынёй. Тады яна тузанула посцілку ў запеччы —
185
з кучы цёмнага ашмоцця прыўзнялася белая галава старога Лукаша, ягоныя падслепаватыя вочы хваравіта заміргалі.
— Дзе завадатар ваш?
— Гэта Яхімка, ці што? А хто ж яго ведае. Хіба цяперака дзеці пытаюцца ў бацькоў...
— А ўночы ён спаў дома?
— He ведаю я. Будта не чутно было.
Вядома ж, што мог сказаць ён, гэты амаль аслеплы, забыты богам стары? Мусіць, Яхіма не так проста было злавіць. Яна адчула, што ўвесь запас яе гневу восьвось міне без жаданай карысці, і зноў не стрымала сябе. Праўда, слёз ужо не было. Былі толькі ўдушлівыя камякі ў грудзях. I пакуль яна, прыпёршыся да печы, перасільвала іх, Лукаш цярпліва стагнаў у запеччы, змучаны ўласнай хворасцю.
I ўсё ж яна не аддасць, яны — яе дзеці, яна — для іх маці і не пагодзіцца на іх пагібель. Хутчэй сама ляжа трупам на гэтым іх неразумным шляху, але засцеражэ іх ад смерці.
Яна ўвесь час амаль бегла — праз вёску, міма пунь, хлеўчыкаў, свіронкаў, пасля — па выгане з маладой веснавой траўкай. Як за апошнюю надзею, яна ўчапілася цяпер за думку — прасіць Дразда, што жыў у суседняй цераз поле вёсцы. Праўда, ад зімы ён хадзіў паліцаем. Але яна ведала яго маці ды і яго ад самага дзяцінства. Усё ж ён ёй дваюрадны пляменнік, а не абыхто чужы. Ён павінен чымсьці дапамагчы як мужчына, і галоўнае — свой чалавек. Хай ён іх напалохае, хай нават нядоўга патрымае ў турме. Але каб толькі не сышлі ў лес і на старасці не асірацілі яе.
Чапёльнік — ручка прыстасавання для падымання і пераносу скаварады.
9 1 ■ Куды найперш накіравалася маці, каб не даць сынам пайсці да партызан?
2. На што разлічвала маці, калі вырашыла звярнуцца за дапамогай да паліцая Дразда?
186
3
Яна толькі баялася, каб Дрозд не паехаў куды, не быў заняты, не адмовіў і тым не адабраў у яе апошнюю магчымасць утрымаць сыноў. Але сонца апусцілася ўжо нізка. Марудна садзілася ўдалечыні за шырокую хмару над лесам. У такую пару, ведала яна, служачыя ў мястэчку разыходзіліся з устаноў і займаліся сваімі справамі. Праўда, яна спахапілася, што нічога не ўзяла з сабой, усё ж трэба было б прынесці якінебудзь гасцінец ды і бутэльку таксама. Але за ёю не прападзе, няхай толькі дапаможа.
Дрозд быў дома, яна адразу сцяміла гэта, як толькі збочыла з вуліцы ў вузенькі, абсаджаны вішнямі завулак да яго ладнай дамоўкі. 3 двух расчыненых вокнаў неслася гучная музыка, і за радам вазонаў на падаконніку варушылася нейкае мужчынскае з пагонам плячо.
Яна яшчэ раз паправіла на галаве хусцінку, скарэлымі ад заўсягдашніх мазалёў рукамі крадком выцерла вочы і як мага цішэй узышла на ганак. Дзверы ў хату былі расчынены.
187
Ён сядзеў на лаўцы і адразу павярнуў да яе насаты голены твар, на якім першнаперш адзначылася здзіўленне.
— Што табе, цётка?
Тое, што ён назваў яе звыкла, павясковаму, цёткай, надало ёй смеласці. Пад ягоным строгім позіркам яна ступіла па засцілцы ад парога і сказала:
— Прыйшла да цябе, Пятровіч, па дзелу.
Патэфон на канцы стала змоўк, хтось павярнуў у ім блішчасты рычаг, і некалькі мужчын з насцярожанаю ўвагай уставіліся ў яе. Яна крыху збянтэжылася пад гэтымі поглядамі і не ведала, як ёй вытлумачыць сваю такую, здавалася, простую і зразумелую патрэбу. Недзе ў адчуванні яе на імгненне варухнулася прыкрасць, нават шкадаванне, што прыйшла сюды. Але якога іншага выхаду на запас у яе не было.
— Ды я — каб параіцца. Сыны ў мяне...
— Што сыны? Гавары канкрэтна.
Яна пакутліва шукала словы, каб як мага карацей і зразумела растлумачыць ім, што яе прывяло сюды.
— Ну гавары, гавары, не бойся. Тут усе свае.
— Сыны ў мяне... Нядобрае ўдумалі.
— Што, з бандытамі знюхаліся?
Яны ўсе разам нібыта страпянуліся за сталом, а Дрозд рэзка павярнуўся да яе:
— Ну, гавары!
Яна, добра разумеючы, што павінна адважыцца на самае галоўнае, дзеля чаго гатова была на ўсё, амаль узмалілася:
— Пятровіч, родненькі, толькі ж прашу, не зрабі ж ім благога. Ну, можа, напалохай іх, не карай толькі. Маладыя ж яшчэ, блазнота зусім, старэйшаму васямнаццаты пайшоў з Узвіжання. Хіба ж яны разумеюць...
— Ага! Тактак. Ну ясна. Дзе яны цяпер?
— Дома. Я ж заперла іх.
— Заперла? Маладзец, цётка. Хадзем!
188
I іУзвіжанне — хрысціянскае свята, звязанае з ушанаваннем Крыжа Гасподня (27 верасня).
9 1Чаго баялася маці, бегучы да сваяка?
2. Чым займаўся Дрозд, калі жанчына прыйшла да яго?
★ 3. Прачытайце размову маці з паліцаем па ролях.
4
Ён таропка нацягнуў на сябе паліцэйскі мундзір, сарваў са сцяны вінтоўку. Іншыя таксама вылезлі зза стала, і ў хаце адразу зрабілася цесна. Яна адступіла, усярэдзіне ў яе нешта здрыганулася і апала. I пакуль Дрозд падпяразваўся тоўстым вайсковым рэменем, яна, сашчапіўшы на грудзях рукі, прасіла:
— Пятровіч, сынок, толькі ж вы пахарошаму каб...
— Мы пахарошаму! Культурна! Барсук, прыхапі вяроўку.
Яны выйшлі на двор і, каб было бліжэй, хутка пусціліся па мяжы ў поле. Сонца ўжо схавалася за хмарай, павясноваму голае шэрае поле тужліва азмрочылася, але яшчэ было відно і ціха.
Тут, на волі, яна лепш разгледзела іх. Апроч Дразда, яшчэ двое былі ў нямецкіх мундзірах і пілотках, а адзін, задні, у сваім — пінжаку і шэрых штанах навыпуск. Гэты, у штацкім, здалося, быў ёй знаёмы, і яна, забегшы трохі наперад, спытала:
— Гляджу гэта і пазнаю быдта. Ці не з Залесся будзеце?
— 3 Залесся, матка, — проста адказаў ён басам, але размовы не падтрымаў.
Яна прыгледзелася да астатніх двух крутых стрыжаных патыліц, але гэтыя, бадай, былі чужыя.
Так яны перайшлі пагорак, клін сенажаці, мінулі лазовыя зараснікі ля ручая. Каля балотцавыгарыны калупаўся з плугам кульгавы Пракапчук, селянін з іх вёскі. Ён прыпыніў каня і доўга глядзеў здаля на жанчыну і чатырох паліцаяў з вінтоўкамі. Яна нічога не сказала яму, нават не азвалася і прайшла міма. Але зараз жа ёй стала ніякава ад гэтай насцярожанасці знаёмага чалавека. Праўда, яна тут жа
189
перасіліла ў сабе непрыемнае адчуванне страху. Хай, хай папалохаюць, не заб’юць жа, бо немцам яны благога яшчэ не зрабілі, завошта ж караць іх?
^ 1. Куды накіраваліся маці і паліцаі?
2. Як селянін Пракапчук паглядаў на маці?
3. На што спадзявалася маці?
5
Яна ўвесь час бегла ззаду, у полі і на выгане. I толькі калі зайшлі на падворак, ля калодзежа Дрозд прапусціў яе ўперад і нават лёгенька штурхануў, маўляў, ідзі, а мы следам. Яна звыкла і рухава, як і заўжды, ступіла на шырокі пляскаты камень, затым на парог і ў той жа час зразумела: падпорка
яе, відаць, сыноў не ўтрымала, каромысел валяўся на зямлі, і дзверы ў хату былі расчынены. Аднак зараз жа яна згледзела Сёмку, і яе ўразіў выраз спалоху, бадай што жаху, на яго яшчэ вельмі дзіцячым твары. Нагнуўшыся, сын стаяў над
кадкай, у якой яны хавалі мясное, з кавалкам сала ў руцэ.
Каля ног хлопца ляжала торбачка з пакункамі, згледзеўшы
якую яна ўсё зразумела і коратка зларадна сабе ўсміхнулася.
Але ў той жа час Сёмка крыкнуў, выпусціў сала і кінуўся ў
дзверы, на бягу моцна штурхануўшы яе ў бок. Ззаду закры
чалі — Дрозд або хто іншы, і ў той жа момант аглушальны грымнуў адзін, другі, трэці стрэл. У ёй усё абвяла, абмякла, яна пахіснулася. Але стрымала сябе і, адчуўшы, што здарылася нешта непапраўнае, выбегла з сенцаў.
— Сыночак! Сыночак! Пастой!
Яна кінулася да паліцая ў шэрай нямецкай пілотцы, які стаяў з карабінам каля плота, хоць ужо не страляў. Ён апусціў карабін долу, вылаяўся, груба адштурхнуў яе і палез цераз жардзіну ў агарод. Яна не разумела
190
яго, як не разумела нічога з таго, што тут адбываецца. Сёмкі нідзе не было. Потым яна ўбачыла сынаву галаву, плечы і раскіданыя ў бакі рукі. Ён нерухома ляжаў на глеі ў трох кроках ад буйна квітнеўшых на ўзмежку вішань.
Тады яна закрычала і рухнула на прапахлую ўсімі дваровымі пахамі зямлю. Усведамленне велізарнай несправядлівасці збіла яе з панталыку; яна ўжо не магла сцяміць, як здарылася такое. Яна білася галавой аб цвёрдую зямлю падворка, біла яе сваімі кулакамі, зайшоўшыся ў амаль здзічэлай, шалёнай роспачы ад такой непапраўнай бяды. 3 гэтага стану яе вырваў знаёмы і ў той жа час зусім нейкі інакшы голас яе старэйшага сына.
— Халуі прадажныя!
? 1. Што рабіў Сёмка, калі прыйшла маці з паліцаямі?
2. Як паліцаі расправіліся з малодшым сынам?
3. Як маці ўспрыняла смерць Сёмкі?
6
Усё яшчэ не ўстаючы з зямлі, яна ўзняла галаву і праз слёзы ўбачыла, як Дрозд і з ім два паліцаі вывалаклі сына з сенцаў. Пачалі груба круціць яму рукі, каб звязаць іх вяроўкай, што ўзялі ў Дразда.
— Бобікі. Будзе і на вас вяроўка!