Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
9 1 ■ Што рабілі людзі каля новага чатырохпавярховага дома?
2. Раскажыце, як Юрка дапамагаў сваёй бабулі.
3. Што асабліва ўразіла суседа ў паводзінах Юркі ў гэты дзень?
2
Дні праз два мне давялося быць сведкам сутычкі Юркі з Дзімам Казловым.
Дзіму на нашым двары ведаюць усе. I дзеці, і дарослыя. Калі вы ўбачыце, што на сцяне намаляваны крэйдай смешны чалавечак або ўвесь двор засмечаны папяровымі самалёціка
мі, можаце не сумнявацца — гэта работа Дзімы. Сарамаціць яго, гаварыць, што рабіць так непрыгожа, што пасля гуль
ні трэба навесці парадак, дарэмна. На ўсе заўвагі ў Дзімы
адзін адказ:
— А што?
Або:
— Цётка Даша заўтра ўсё роўна будзе падмятаць.
На гэты раз Дзіма з’явіўся на двары з перагарэлай электрычнай лямпачкай у руцэ. Ён круціў ёю над галавой і пагрозліва крычаў на малых, што гулялі пад вокнамі:
— Разыдзіся! Зараз бомбу кіну!
233
16. Зак. 744.
I, доўга не думаючы, запусціў лямпачкай у сцяну.
Выбухнула сапраўды моцна. Асколкі шкла са звонам сыпанулі ва ўсе бакі. На гэты шум і крык я і азірнуўся, выходзячы з дому. I тут на Дзіму наляцеў Юрка.
— Зараз жа прыбяры! — загадаў Юрка Дзіму, паказваючы на асколкі.
— А што? — агрызнуўся той.
Дзіма быў большы за Юрку і, вядома, дужэйшы. I калі б яны схапіліся біцца, перавага была б на яго баку. Але Юрка не адступіўся.
— Прыбяры, — паўтарыў ён. — Бачыш, колькі тут малых гуляе? Яшчэ хто рукі аб шкло парэжа...
У гэты час на заасфальтаваную дарожку паміж дамамі, смешна тэпаючы кароценькімі ножкамі, выбегла дзяўчынка. Было ёй годзіка паўтарадва, не больш. Яна спынілася пасярод дарожкі, нагнулася і штосьці падняла.
— Дзіма, цаца! — паклікала малая.
Гэта была Дзімава сястрычка Ніна. За ёю Дзіма павінен быў наглядаць, гуляючы на двары.
— Кінь! Дай сюды! — рынуўся да сястры Дзіма.
Але тая і не збіралася аддаваць сваю знаходку. Яна яшчэ мацней сціснула ў руцэ пакручасты цокаль ад разбітай лямпачкі.
Дзіма на момант разгубіўся, не ведаючы, што рабіць. Адбіраць сілком? Ніна можа парэзаць пальцы аб вострыя шкляныя асколкі, што тырчалі зпад цокаля...
I тут яго выручыў Юрка.
— На, — хуценька дастаўшы з нагруднай кішэні куртачкі маленькае люстэрка, сказаў Ніне. — Бачыш? Вунь там дзядзька ідзе.
— А дзе ён? Ну?
— Вунь дзе!..
234
Пакуль Юрка гаварыў, пакуль малая шукала ў люстэрку «дзядзьку», Дзіма паспеў непрыкметна разняць пальцы ў дзяўчынкі і забраць у яе небяспечную цацку.
Яшчэ праз хвіліну абодва хлопчыкі збіралі на асфальтавай дарожцы і ля сцяны дома асколкі разбітай лямпачкі.
А сёння вяртаюся з работы і чую: каля суседняга дома гамана, шум, крыкі. He менш за дзесяць хлапчукоў і дзяўчынак падымаюць і падвязваюць да калка маладую ліпку. Маладымі ліпкамі сёлета ўпрыгожылі ўвесь наш квартал. Ды ўчора нейкі нядбайны шафёр вёз малако ў магазін і зачапіўся за крайняе дрэўца, паваліў яго.
I хто б, вы думалі, быў завадатарам усёй гэтай работы? Юрка і Дзімка.
Усяго тры разы сустракаўся я з Юркам. Але ўжо і зараз магу сказаць: добры сусед пасяліўся побач са мною.
Паводле Сяргея Міхальчука
*^ 1. Чым быў «знакаміты» Дзіма Казлоў?
2. Раскажыце, пры якіх абставінах пазнаёміліся Юрка з Дзімам.
3. Якім учынкам Юрка заваяваў павагу Дзімы?
4. Якую добрую справу яны арганізавалі разам?
★ 5. Прыдумайце загалоўкі да кожнай часткі апавядання, коратка перакажыце яго.
Прыказкі
Шукай сабе сябра ў бядзе.
He той сябар, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа.
* * *
Будзь заўсёды, як Радзіма, добры,
Будзь ласкавы, як яе трава,
Будзь высокі, без памкненняў дробных, Як над полем неба сінява.
Просты будзь, як калыханка маці, Дбайны будзь, як сейбіт і ратай,
235
Нават калі ўсё на свеце страціў — Заклінаю: гэта — не аддай!
Васіль Зуёнак
Д б а й н ы — старанны.
Ратай — араты.
? 1. Якія наказы аўтар дае людзям?
@@ 2. Паразважайце, якія рысы характару цэніць паэт.
3. Прачытайце верш выразна.
Ісці ў разведку
1
Прыйшоў Косцік да Сярожы і гаворыць:
— Паедзем са мною ў лес па ландышы...
Сярожа падумаў і кажа:
— А ландышы рваць няможна, іх у лесе мала засталося.
Косцік загарачыўся:
— Гэта на букецікі рваць няможна, а мне на лекі дзеду, яму настойка з ландышаў трэба, ад сэрца.
Сярожа зноў падумаў і спытаў:
— А ў аптэцы хіба нямаіпака?
— Нямашака, мяне дзед пасылаў. А яму толькі ландыш памагае.
— Тады паедзем, — згадзіўся Сярожа.
Назаўтра яны ўсталі раненька, узялі з сабою па кавалку хлеба з маслам. Сярожа крыху падумаў і запалкі ў кішэню паклаў. Сярожа, ён такі: перш чым нешта сказаць ці зрабіць, падумае. Гэта Косцік гарачыцца, раней робіць, потым разважае.
У лес яны паехалі на самазвале. Прагаласавалі на шашы, і шафёр узяў іх у прасторную кабіну.
I вось ён — майскі лес. Быццам вымыты кожны лісточак на дрэве, такі ён чысценькі. Спяваюць, свішчуць птушкі.
236
Усё глыбей заходзілі хлопчыкі ў лес. Вось ужо і гулу машын на шашы не чуваць, толькі птушкі яшчэ грамчэй высвістваюць.
I раптам Косцік радасна закрычаў:
— Ландышы, ландышы!
На палянцы на тоненькіх высокіх сцяблінках віселі, нібы завушніцы, белыя маленькія званочкі. I такі пах стаяў над палянаю, быццам тут разлілі вядро парфумы.
Многа хлопчыкі не рвалі, толькі каб хапіла на лекі дзеду. А дзед у Косціка незвычайны, у вайну партызанам быў. Mae шмат ордэнаў і медалёў.
Паклалі хлопчыкі кветкі ў мяшэчак, шукаць дарогу назад падаліся. Сярожа, як заўсёды, не спяшаючыся, а Косцік — цераз ямы і купіны. I раптам зачапіўся за сучча — бразь! Паляцеў з усяго размаху.
Падбег да яго Сярожа, устаць памагае. А Косцік на нагу ступіць не можа. 3 твару збялеў, потам лоб пакрыўся.
Пастаяў Сярожа, падумаў і кажа Косціку:
— Давай я цябе панясу.
— He здужаеш, цяжкі я, — ледзь не плача Косцік.
— Давай паспрабую...
Узабраўся Косцік сябру на плечы, панёс яго Сярожка. Але і праўда цяжкі Косцік, далёка не панясеш.
9 1 ■ Куды сабраліся пайсці хлопцы?
2. Якія лекавыя травы, акрамя ландышаў, вы ведаеце?
3. Як сустрэў лес дзяцей?
4. Што здарылася з Косцікам?
5. Што вырашыў зрабіць Сярожа? ★ 6. Прачытайце частку па асобах.
2
Прысеў Сярожка, аддыхаўся. А Косцік ледзь не плача, так нага ў яго баліць. Але мяшэчка з ландышамі не кідае.
Адпачыў крыху Сярожа і зноў панёс Косціка. А лес вакол зусім незнаёмы, і не ведае Сярожа, ці правільна ён ідзе.
237
— Давай пагукаем, — кажа Косцік. — Можа, людзі пачуюць, падыдуць, памогуць.
Апусціў Сярожа Косціка на зямлю, пачалі яны абодва гукаць:
— Агу! Людзі! Памажыце!
Але па лесе толькі рэха пайшло. I ні жывой душы, ніхто не адгукаецца.
Зноў учапіўся Косцік за Сярожаву шыю, зноў панёс яго сябар.
Ішлі яны доўга. Сярожа то адпачываў, то нёс Косціка, а дарогі не было відаць. I нічога, акрамя птушынага свісту, не чулася ў лесе.
Сярожа ўжо ледзь дыхаў, ужо толькі некалькі крокаў рабіў, несучы Косціка. He кінеш таварыша ў лесе, не пабяжыш адзін дадому.
А тым часам і цямнець пачало. Пачарнелі камлі хвой і бяроз, страцілі колер кветкі, на неба месяц усплыў. Куды цяпер пойдзеш, па чорным лесе?
Селі хлопчыкі пад елкаю, думаюць: што рабіць? Сярожа і кажа:
— У лесе будзем начаваць. У мяне запалкі ёсць, агонь распалім.
— Ага, — згадзіўся Косцік. — Цяпер жа не зіма... Мой дзед у партызанах і зімою ў лесе начаваў.
— Ты тут пасядзі, я галля назбіраю, каб агонь раскласці, — сказаў Сярожа.
Але толькі адышоўся ён у лес, ледзьледзь месяцам асвечаны, як Косцік спалохаўся, заплакаў:
— He кідай мяне...
Сярожа падбег да сябра.
— Ты што! Як ты мог падумаць? He кіну!
Распаліў Сярожа вогнішча, дастаў хлеб з маслам.
— Давай паядзім, — кажа.
Але Косцік нават есці не мог, так у яго нага балела.
238
I раптам па лесе — шах, шах — крокі... Ды такія цяжкія — галінкі пад нагамі трашчаць. I выходзіць да іх чалавек — высокі, у шапцы з круглаю цэшкаю, няйначай, ляснік.
— Што гэта вы тут робіце? — напусціўся ён на хлопцаў.
Расказалі яму хлопчыкі пра сваю бяду.
— Ну і ну, — толькі і сказаў ляснік. Узяў Косціка на рукі і панёс. Панёс зусім не ў той бок, куды валок яго Сярожа.
Скора яны выбраліся на шашу, па якой ездзілі машыны, свецячы запаленымі фарамі. Спыніў ляснік легкавую машыну, пасадзіў у яе Сярожу з Косцікам, загадаў шафёру дадому хлопчыкаў завезці.
Назаўтра Сярожа прыйшоў адведаць Косціка. А той сядзіць на ложку, нагу ў гіпсе выставіў. Каля яго — дзед. На стале прывялыя ўжо ландышы. Убачыў дзед Сярожу, усміхнуўся яму, па галаве пагладзіў.
— Дзякуй за ландышы... А з табою, брат, можна хадзіць у разведку, — сказаў ён.
— У якую разведку? — не зразумеў Сярожа.
— Ну, разумееш... Гэта на вайне так казалі... Пра чалавека, які сябра ў бядзе не пакідае... Што з ім у разведку можна хадзіць.
Паводле Лідзн Арабей
Цэшка
значок устаноўленага ўзору.
239
9 13 якімі цяжкасцямі сустрэліся хлопцы?
2. Раскажыце, як Сярожа дапамагаў сябру.
3. Хто дапамог хлопцам у бядзе?
©© 4. Паразважайце, чаму з Сярожам можна хадзіць у разведку.
★ 5. Ці ёсць у вас сапраўдныя сябры? Раскажыце пра іх.
Чэрвень ідзе
Чуеце першыя летнія гукі?
Над лугам пчаліны аркестр гудзе.
Дзеці да сонца працягваюць рукі: Чэрвень ідзе!
Дзецям патрэбны і краскі, і горны!
Сонца для ўсіх над Зямлёю — адно: I сінявокім, і жоўтым, і чорным Свеціць яно.
Будзе свяціць і зямлі, і зярнятам, Хвалям марскім I рачулкам лясным,
240
Горным арлам
I малым буслянятам, Толькі не жорсткім ракетам сляпым!
Попел Хатыні... Здань Хірасімы... Сняцца жанчынам пакутныя сны Там, дзе навек засталіся малымі Дзеці вайны...
Верна сябруйце, людзі планеты!
Добрая воля вайну адвядзе.
Ясным прадвеснікам шчодрага лета Чэрвень ідзе.
Эдзі Агняцвет
9 1 ■ У якіх радках гаворыцца пра наступленне лета?
2. Што прыносіць чэрвень зямлі, людзям, прыродзе? Чаму аўтар два разы паўтарае радок «Чэрвень ідзе»?
3. Што патрэбна дзецям нашай планеты? Прачытайце.
4. Пра што нельга забываць людзям Зямлі?
5. Да чаго заклікае аўтар людзей нашай планеты?
★ 6. Навучыцеся чытаць верш выразна. Вызначце, якія радкі трэба чытаць з апавядальнай інтанацыяй, а якія — з пытальнай ці клічнай. Выберыце тон чытання (энергічны, узнёслы, трывожны, разважлівы).
Пытанні і заданні да раздзела
1. Якія творы гэтага раздзела вам асабліва спадабаліся? Чым? Назавіце аўтараў гэтых твораў.