• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літаратурнае чытанне Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Літаратурнае чытанне

    Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 247с.
    Мінск 2014
    0 МБ
    Фёдар Янкоўскі
    Падлётак — хлопец або дзяўчынка ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў.
    214
    Кіях — пачатак кукурузы.
    Тавар — тут: каровы.
    Світка — верхняе адзенне.
    Кастўсь Калінбўскі — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі.
    9 1 ■ Чаму Кастусёк хадзіў у школу толькі зімою?
    2.	Чым займаўся хлопчык летам, пасвячы кароў?
    3.	Як маці праводзіла пастушка?
    @© 4. Паразважайце, чаму Кастусёк не ўзяў суседавы яблыкі.
    5.	Як ацаніў учынак Кастуська стары Яўмен? Чым ён тлумачыць такія дзеянні хлопчыка?
    ©© 6. Як вы разумееце словы Яўмена: «Чалавек! Чалавек расце»?
    @@ 7. Падумайце, як бы вы паступілі на месцы Кастуська.
    Прыказка
    Добрая слава даражэйшая за багацце.
    Смяшынка
    Бабка з кошыкам. Кошык абвязаны.
    Малады злодзей пільнаваў яе на вакзале. Сесці ёй дапамог, а як толькі цягнік крануўся — выхапіў кошык і пабег.
    Паўза. Потым з акна паказалася бабка:
    — Еш, еш на здароўе, сынок.
    У кошыку быў хрэн.
    Не цёрты, карэньчыкі.	Ята Галубовіч
    Рэха Чарнобыля
    Звыш дваццаці пяці гадоў мінула з таго страшнага дня, калі 26 красавіка 1986 года адбылася адна з самых буйных аварый на атамных электрастанцыях — катастрофа на Чарнобыльскай АЭС ва Украіне.
    У выніку выбуху ў атмасферу трапілі мільёны кубаметраў радыеактыўных газаў, пара цэзію, урану і іншых радыенук
    215
    лідаў. Забруджванне распраўсюдзілася амаль на 150 тысяч квадратных кіламетраў тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расіі.
    Вялікая бяда прыйшла ў наш край, прыйшла ўсур’ёз і надоўга.
    Небяспечныя дажджы атруцілі нашу жытнёвую, васільковую Беларусь. Палі, якія нельга засяваць, малако, якое нельга піць, ягады і грыбы, якія нельга збіраць, пакінутыя людзьмі вёскі — вось чорныя наступствы Чарнобыля... Яшчэ многія гады яны будуць напамінаць нам аб сабе. Асабліва ў раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей, а часткова нават Брэсцкай і Мінскай. Чвэрць тэрыторыі нашай рэспублікі, на якой пражывала пятая частка насельніцтва, аказалася забруджанай. Сотні населеных пунктаў спынілі сваё існаванне.
    Але жыццё працягваецца! За мінулыя гады ажыццёўлены тры дзяржаўныя праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы. На гэта выдзелены велізарныя грашовыя сродкі. Пакрыху ўзнаўляюцца зямля і прырода, якія пацярпелі ад радыяцыі. Адраджаюцца вёскі...
    Паводле беларускіх газет
    *> 1Што здарылася на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў 1986 годзе?
    2.	Дзе знаходзіцца гэта электрастанцыя?
    3.	Што прынесла аварыя на Чарнобыльскай электрастанцыі насельніцтву Беларусі, а таксама Украіны і Расіі?
    4.	Якія раёны Беларусі найбольш пацярпелі ад аварыі?
    5.	Спытайце ў дарослых, якія захады прымае ўрад Беларусі, каб паменшыць наступствы Чарнобыля.
    Вецер хмару вынесе
    Я нарадзілася пасля Чарнобыльскай трагедыі. Але з расказаў бацькоў і знаёмых уяўляю тое гора, якое раптоўна абрушылася на людзей.
    Прайшло ўжо больш дваццаці пяці гадоў, а рэха страшнага дня не сціхае. Мне нельга загараць на сонцы, не варта заводзіць сабаку, не суджана ўбачыць месца, дзе жылі мае
    216
    бабуля з дзядулем... Віной гэтаму — Чарнобыль. А колькі такіх ні ў чым не вінаватых ахвяр?!
    Быццам чорная хмара накрыла ўсіх нас і сее дажджом боль і мукі.
    Але я веру, што калінебудзь прыляціць цёплы вецер і прагоніць хмару. Неба стане блакітнымблакітным! I ў ім адлюструецца чыстая, здаровая зямля.
    Я вельмі ў гэта веру.
    Даша Менская, вучаніца школы № 53 г. Гомеля
    9 1 ■ Чаму рэха Чарнобыльскай трагедыі не сціхла і да сённяшняга дня?
    2.	Чым страшна Чарнобыльская катастрофа? Спытайце ў дарослых.
    3.	Аб чым смуткуе дзяўчынка і ў што яна верыць?
    * * *
    Пазарасталі сцежкідарожкі, Толькі паўз бераг жоўты пясок Там, дзе Міколкі, Там, дзе Сярожкі
    Беглі на рэчку, беглі ў лясок.
    Пазарасталі зеллем пагоркі.
    Колькі ні пройдзе летаў і зім, Ніў, што здзічэлі там, Што пагорклі, Болей не ўбачым, толькі саснім.
    Пазарасталі хаты з дварамі. Век мы не зналі гэткіх пакут, Бо загубілі, бо адарвалі, Абгарадзілі дротам наш кут.
    Пазарасталі тыя магілы, Дзе ўжо хістае вецер крыжы. Кут наш палескі, краю наш мілы, Як без цябе нам пражыць, адкажы.
    Мікола Кусянкоў
    15. Зак. 744.
    217
    9 1 ■ Пра які кут расказвае аўтар у вершы?
    2.	У сувязі з якой падзеяй напісаны гэты верш?
    3.	Якое слова паўтараецца ў пачатку кожнага слупка? Што аўтар хоча гэтым падкрэсліць?
    4.	Прачытайце верш выразна, перадайце голасам пачуцці смутку аўтара.
    Першамайскі падарунак
    Набліжалася першамайскае свята. Дні стаялі сонечныя, цёплыя. На дрэвах і кустах набрынялі пупышкі, гатовыя восьвось лопнуць і выкінуць маленькія кволыя лісточкі. Ля шпакоўняў на бярозах каля школы весела распявалі шпакі. Ім памагалі бестурботныя вераб’і. 3 садоў даносіўся нязмоўчны крык гракоў.
    Заняткі ў той дзень у школе скончыліся, але вучні не разыходзіліся дамоў — рыхтаваліся да свята. Дзеці ўбіралі смецце, падмяталі сцежкі, пасыпалі іх жоўтым пяском.
    Быў занятак і ў Сані з Віктарам — яны ўтрамбоўвалі пясок каля параднага ўвахода ў школу. Рабілі гэта старанна.
    Работа блізілася да канца, калі да хлапчукоў аднекуль падышоў вартаўнік.
    — Няхай бы вы пасадзілі ды вырасцілі елачкі каля школы, — параіў ён, — вось гэта было б вечна і прыгожа.
    218
    — А ці прымуцца елачкі, калі іх пасадзіць цяпер? — спытаў Віктар у вартаўніка.
    — Вядома. Трэба будзе толькі часцей вадой паліваць, бо яны любяць вільготнасць, — уступіла ў размову настаўніца, якая выйшла са школы.
    Хлопчыкі весела пераглянуліся.
    Гэтую ноч Саня і Віктар спалі неспакойна. Ім сніліся высокія зялёныя елкі. А хлапчукі, стаўшы ўжо дарослымі людзьмі, хадзілі па школьным двары, паскрыпваючы вайсковымі рамянямі, і ўсё любаваліся прыгожымі дрэвамі.
    Ранкам Саня выйшаў з дому, зірнуў на бярозкі, што раслі ўздоўж вуліцы, і не паверыў сваім вачам: дрэвы пазелянелі. Значыць, за адну ноч у прыродзе адбыліся змены. Радасць ахапіла хлопчыка. Ён узяў каля хлява рыдлёўку і выйшаў на вуліцу.
    — Куды гэта Саня Аўтухоў з рыдлёўкай пайшоў? — спытала адна суседка ў другой.
    — Хто яго ведае, — адказала тая. — Яму ўсюды занятак ёсць. Хлопец працавіты. Пашка ніяк сынам не можа нахваліцца.
    Хутка падышлі Віктар з Жорам, Сяргей, Лена і Валя. Калі ўсе былі ў зборы, Саня звярнуўся да сяброў:
    — А цяпер хадземце да лесніка — дзядзькі Міколы. Трэба з ім параіцца.
    Неўзабаве дзеці разам з лесніком накіраваліся ў лес.
    — Бачыце на пагорку ельнічак? — спытаў дзядзька Мікола.
    — Бачым.
    — Вось там і будзеце капаць.
    — А можа, у нізінцы? — нясмела сказала Лена. — Там ялінкі зелянейшыя.
    — Там нельга капаць, — растлумачыў ляснік. — Дрэўцы, перанесеныя з нізкага месца на высокае, дрэнна прыжываюцца. А ваша школа ж стаіць на ўзвышэнні. Ды на ўзгорку дрэўцы загушчаны. Прарэджваць іх трэба. А капаць дрэўцы
    219
    неабходна так, каб на новае месца перанесці з зямлёй. Так яны лепш прыжываюцца.
    Хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва слухалі лесніка.
    — Пасадзіць дрэўца — невялікая мудрасць, — гаварыў дзядзька Мікола. — Яго даглядаць трэба. Толькі тады яно будзе расці.
    Дзеці хацелі так пасадзіць свае елачкі, каб яны абавязкова раслі, каб не было сорамна за сваю працу. Дрэўцы капалі надзвычай акуратна, стараючыся не пашкодзіць ніводнага карэньчыка. Колькі часу мінула за працай, цяжка сказаць. I вось пачуўся радасны вокліч Віктара:
    — Ураа! Мая гатова!
    Услед адазваўся Жора. Потым Лена, Сяргей, Валя.
    Выкапаў сваю елачку і Саня. Ды якую: стройную, густую, зялёную!
    Працавалі дзеці ў гэты дзень амаль да самага вечара. А ранкам Першага мая, калі сабраліся ўсе вучні і прыйшлі настаўнікі, яны ўбачылі каля школы жывыя елачкі.
    Паводле Рыгора Ігнаценкі
    9 1Да якога свята рыхтаваліся дзеці?
    2.	Што прапанаваў вучням зрабіць школьны вартаўнік?
    3.	Што снілася хлопцам ноччу?
    4.	Раскажыце, якія парады даваў школьнікам ляснік.
    5.	Якой галоўнай мудрасці трэба трымацца, каб вырасціць дрэва?
    6.	Ці ёсць у вашай школе дрэвы, пасаджаныя вашымі рукамі?
    ©@ 7. Падумайце, якую памяць пра сябе вы можаце пакінуць пасля сканчэння школы.
    ©© 8. Успомніце, якія добрыя справы былі зроблены ў школе вашым класам.
    Давайце пасадзім па дрэўцу
    Давайце, юныя сябры, Па дрэўцу восенню пасадзім Ля кожнай лавачкі ў двары I паўз сцяжынкі ў школьным садзе.
    220
    Рабіны, ліпкі і кляны —
    У скверы, у парку, на алейцы. Хай толькі прымуцца яны, Маленькія перасяленцы.
    Падсыплем мяккае зямлі
    Пад кожны саджанец рыдлёўкай. Яны ў глушы лясной раслі, Прывыкнуць будзе ім нялёгка.
    Калі ж на месцейка сваё
    Карэньчык кожны ў ямцы ляжа,
    Калочкі вострыя заб’ём I камялькі да іх прывяжам.
    Таполю возьмем, дуб, каштан, Ім месца знойдзецца ўсім тут.
    Агорне іх густы туман, А ранкам дождж палье праз сіта.
    Пасля зямелька ўся засне Сном непарушным і вялікім
    I рукавічкі белы снег Надзене дрэўцам на галінкі.
    А як зазвоняць ручайкі
    I траўка першая праб’ецца, Мы паімчымся нацянькі
    Усім дваром да нашых дрэўцаў.
    Тут так прыгожа, слаўна так, У вершалінах свішчуць птушкі: Салоўка — ў маі, летам — шпак, Зімой — снягір ці амялушка.
    Няхай і паркі, і сады
    Шумяць зялёным чуйным веццем...
    221
    Той, хто хоць дрэўца пасадзіў, — Невыпадкова жыў на свеце.
    Хведар Гурыновіч
    ? 1. Да чаго заклікае аўтар верша юных сяброў?
    ©© 2. Як вы разумееце радкі:
    Той, хто хоць дрэўца пасадзіў, — Невыпадкова жыў на свеце?
    ©© 3. Падумайце, што трэба зрабіць для таго, каб ваш двор, ваша школа, ваша вёска (горад) былі прыгожымі.
    ★ 4. Складзіце апавяданне на тэму «Мы садзілі дрэвы». Раскажыце ў ім, як правільна садзіць дрэўца.
    Кавалачак хлеба
    (Казка)
    1
    Дзед ведаў шмат казак. I мне іх расказваў. Помню яго казку пра хлеб.
    ...Людзі доўга харчаваліся травой, ягадамі, грыбамі. Елі ўсё, жылі напаўгалодныя. Аж пакуль не выдумалі хлеб.
    Хлеб яны выдумалі не адны. Былі ў іх памагатыя. I хто ты думаеш? Сонца, Вецер і Вада!..
    Даўнымдаўно гэто было. Вецер і Вада хадзілі па Зямлі, як людзі. А Сонца, як і цяпер, плавала над Зямлёй, у вышыні. I магло гаварыць чалавечай мовай.
    Сонца, Вецер і Вада бачылі, як цяжка жывецца людзям. Аднойчы сабраліся яны і пачалі думаць, як дапамагчы ў такой сітуацыі. Думалідумалі, і Сонца прыдумала новы харч для людзей.
    — Толькі няхай яны здабываюць яго самі, — сказала Ветру і Вадзе Сонца. — А мы ім дапаможам.
    Дало Сонца Ветру некалькі зярнят жыта. Вецер пасеяў. Вада паліла. Сонца прыгрэла. Зярняты ўзышлі. Жыта пачало расці ўгору.