Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
Нам праз гады, Праз далеч мірных дзён Той майскі дзень Яшчэ ярчэй відзён. Над намі сонца — Як сцягоў ірдзень. He згасне ў сэрцы Перамогі Дзень!
Мікола Чарняўскі
Ярай — моцны птушыны крык.
Ірдзёнь — чырвань, чырвонае ззянне, гарэнне.
9 1Раскажыце, што вы ведаеце аб сканчэнні Вялікай Айчыннай вайны.
2. Чым займаліся людзі пасля вайны?
©© 3. Аб чым нам нагадваюць абеліскі і помнікі? Як вы разумееце радкі:
198
Ды толькі смутак наш I дні трывог Застылі ў абелісках Ля дарог?
©© 4. Паразважайце, за што мы ўдзячны героям вайны.
Пытанні і заданні да раздзела
1. Якое апавяданне пра гераічную барацьбу з ворагам у час Вялікай Айчыннай вайны вам асабліва спадабалася?
2. Вы прачыталі апавяданні пра подзвігі дзяцей у перыяд вайны. Раскажыце пра адзін з іх бацькам.
3. Дзеці ў час вайны не толькі змагаліся з ворагам, дапамагалі сваім бацькам, але і вучыліся. Успомніце, як называліся школы ў ваенныя гады. Чаму?
4. Пра што нагадваюць нам творы з гэтага раздзела? Да чаго яны нас заклікаюць?
5. Успомніце, з якіх твораў прыведзеныя дыялогі.
— Хлопчыкі, — спахапілася Нюра Кіжаватава. — А біклагі?
— Праўда, пакуль не сцямнела, трэба шукаць! — дадала Валя Зенкіна.
— Мне трэба, каб вы былі хітрымі хлопцамі.
— Мы хітрыя і ёсць.
— А можаце вы так зрабіць, каб пабыць у немца, а пасля, нібы нічога і не было, вярнуцца сюды і расказаць усё мне?
— А ты не пужайся... Мамку тваю немцы забілі... афіцэры... Ды не ў цябе аднаго...
— Што ж рабіць нам, дзеду?
6. У вашай мясцовасці, безумоўна, ёсць магілы, дзе пахаваны салдаты і партызаны, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Наведайце гэтыя мясціны. Аддайце дань павагі тым, хто абараняў нашу Радзіму ад ворага.
7. Каго з персанажаў прачытаных вамі твораў можна назваць патрыётамі, а каго — здраднікамі?
8. Кнігі якіх аўтараў на ваенную тэму вы плануеце прачытаць летам?
3 добрых спраў добры лёс прадзецца
Страчаны дзень
Той дзень прапаў і страчаны навекі, Калі ты не зрабіў таго, што мог, Калі не паспрыяў ты чалавеку, Няшчыры быў, зманіў, не дапамог.
Той дзень збяднеў, зліняў на сотню радуг I, попелам пасыпаны, сканаў, Калі не падзяліў з суседам радасць I больш за дзень узяў ты, чым аддаў.
Той дзень зусім закрэслены табою, Калі ты раўнадушна абмінуў Бяду чужую, пабаяўся болю, Абразу хама моўчкі праглынуў...
Пазней старэць пачнеш самотна ў хаце I будзеш скаргі гнеўна кідаць нам. He мы, жыццё табе даўгі заплаціць За раўнадушша.
Вінаваты сам.
Мы не плюём на дружбу і на працу: Нам без трывог не зберагчы жыцця. Сябры, давайце будзем хвалявацца За ўсіх і ўсё: за зерне і дзіця...
Пімен Панчанка
Паспрыяць — пасадзейнічаць, дапамагчы.
200
9 13 дапамогай тэксту верша адкажыце, якія дні можна лічыць страчанымі, пустымі, марнымі, пражытымі без карысці для сябе і для людзей.
2. Ці здараюцца такія дні ў вас і што вы тады адчуваеце?
©© 3. Паэт гаворыць, як павінен паводзіць сябе чалавек сярод людзей. Калі не захоўваюцца выпрацаваныя ў народзе нормы маралі і паводзін, чалавек нясе страты. Паразважайце, якія гэта страты.
@© 4. Падумайце і скажыце, якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, каб мець права называцца гэтым высокім іменем.
★ 5. Паспрабуйце пералічыць, якія добрыя справы вы можаце зрабіць, каб дзень не прапаў дарма.
©© 6. Растлумачце прыказку: «Адклад не ідзе на лад». Калі яе ўспамінаюць?
7. Навучыцеся чытаць верш выразна.
Смяшынка
— Сяргей, засцялі свой ложак...
— А я не ўмею.
— Урокі вучы, Сярожа.
— Яшчэ паспею.
— Сыночак, пачысці боты.
— Ай, шмат работы.
— Сяргейка, ідзі паглядзі кіно.
— Вось так бы, мамка, даўно!..
I — на марожанае заадно...
Васіль Жуковіч
Суседскія дзяўчынкі
Бабка Мар’я некалі мела сям’ю: мужа і трох сыноў. Але пачалася Вялікая Айчынная вайна, і ўсіх мужчын забралі на фронт.
Чатыры гады чакала бабка Мар’я мужа і сыноў з вайны. Ды так і не дачакалася. Засталася яна адна. Пакуль магла, хадзіла ў калгас на работу. А як аслабела, пайшла на пенсію. Старасць — не радасць. Цяжка ёй адной. А трэба ж за ўсім прыгледзець: і ў агародзе, і на двары, і ў хаце.
I вось бабка Мар’я пачала заўважаць, нібы яе работа сама сабе робіцца. Праўда, як здароўе, так і памяць старой аслабелі.
201
Але ж, здаецца, яна памятала, што збіралася ў гэты панядзелак выпалаць кветнік. Пасля апошняга дажджу трава ў ім пазаглушыла кветкі. Пра тое, што збіраецца палоць кветнік, бабка Мар’я нікому не гаварыла. А прыйшоў панядзелак, пайшла яна ў кветнік і вачам сваім не паверыла: каб дзе травінка! Пачала ўспамінаць, калі гэта яна кветнік палола. I ніяк не магла ўспомніць.
Неўзабаве зноў здарылася ў бабкі Мар’і дзіва. Сабралася яна ісці па ваду, глядзіць, а вёдры паўнюсенькія. He паспела яна забыцца пра гэта, як зноў нечаканасць — двор чыстычысцюткі. А чаго толькі не было ў яе двары: і трэсак, і смецця рознага. Вядомая рэч — гаспадыня слабая. Сагнуцца цяжка, дзе ўжо за чыстатой двара глядзець. У хаце падлогу памыць і то няма сілы. Бабка Мар’я толькі плячыма паціскала.
Аднойчы старая вырашыла наведаць даўнюю сяброўку — бабку Акуліну. Жыла тая ў гэтай жа вёсцы, толькі ў другім яе канцы. Хацела старая дзверы замкнуць, але не знайшла замка.
«Ат, хто ў маю хату палезе», — падумала яна і выйшла на вуліцу.
202
Непадалёку гулялі ў класікі суседскія дзяўчынкі.
— Паглядзіце за маёй хатай, — папрасіла яна. — Я да Акуліны схаджу. Даўно не бачылася з ёю...
— Добра, добра, паглядзім, — у адзін голас адказалі дзяўчынкі.
Акуліну бабка Мар’я дома не застала і вярнулася дамоў. Зайшла на двор — дзверы прыадкрыты.
— Хто ж гэта там? — занепакоілася старая.
Заходзіць у хату, а там сусед
скія дзяўчынкі Анька і Танька падлогу мыюць.
«Вось хто мне дапамагае, — з удзячнасцю падумала бабка Мар’я. — Якія слаўныя дзяўчынкі!»
Іван Сіняўскі
1. Чаму бабка Мар’я жыла адна?
©@ 2. Раскажыце, як вы разумееце выраз: «Старасць — не радасць».
3. Што незвычайнае пачала заўважаць бабка Мар’я на двары, у кветніку, у хаце?
4. Хто дапамагаў бабцы Мар’і, калі яе не было дома?
5. Што рабілі дзяўчынкі, калі бабка Мар’я вярнулася дамоў?
6. Ці правільна рабілі дзяўчынкі, што дапамагалі бабцы Мар’і?
©© 7. Паразважайце, як бы вы паступілі ў такой жа сітуацыі.
Зубны доктар
«Куды ж гэта дзед пайшоў? — падумаў Васілёк, заглянуўшы ў дзедаву майстэрню. — Заўсёды ён тут, цяпер некуды падзеўся».
Раптам Васілёк успомніў, што дзед збіраўся ісці па каня, каб адвезці на калгасны двор мётлы, што ляжалі каля сцяны. Адмысловыя мётлы! Перавязаныя з аднаго канца зялёнымі гнуткімі лазоўкамі.
203
«Толькі чаму гэта дзед іх на палкі не насадзіў? Вунь колькі іх стаіць у кутку — бяры і насаджвай».
Ён вырашыў дапамагчы дзядулю, але ў гэты момант у майстэрню ўвайшла цётка Паўліна. У руках яна трымала граблі. А ў граблях не было некаторых зубоў. Ну, зусім як у старога чалавека. Вельмі старыя, відаць, былі тыя граблі.
— А дзе ж дзед? — запыталася цётка ў хлопчыка.
Васілёк нічога не адказаў на гэта. He спяшаючыся, агледзеў цётчыны граблі і прагаварыў:
— Ды вы не турбуйцеся, цётачка. Я сам пастаўлю зубы.
Цётка Паўліна недаверліва пачала сачыць за яго работай. I не паспела суседка агледзецца, як Васілёк спрытна ўставіў адзін за адным у свабодныя дзірачкі ўсе тры зубы.
— Вось дзякуй табе, — узрадавалася цётка Паўліна, беручы ў яго адрамантаваныя граблі. — Але ж гэты зуб крыху меншы за астатнія, — заўважыла яна.
— He турбуйцеся, цётачка, — адказаў Васілёк, — вырасце зараз і гэты зуб!
Ён зрабіў маленькі клінок, стукнуў некалькі разоў малатком — вось і ўсё!
— Які ж ты малайчына! — усміхнулася цётка.
— А я ўжо добра ўстаўляю зубы. Мне гэта сам дзед казаў, — пахваліўся хлопчык.
— Ну, бывай, маленькі майстар! Вялікі табе дзякуй, зубны доктар! — ветліва сказала яму цётка Паўліна і, закінуўшы граблі на плечы, пайшла працаваць.
Аляксандр Паскробышаў
Лазбўка — тут: тонкая галінка лазы.
*> 1. Чым займаўся дзядуля Васілька?
2. Для чаго прыйшоў Васілёк у дзедаву майстэрню?
3. Раскажыце, як Васілёк адрамантаваў граблі.
4. Чаму цётка Паўліна назвала хлопчыка зубным доктарам?
5. Раскажыце, як вы дапамагаеце сваім бабулям і дзядулям.
★ 6. Прачытайце і перакажыце размову хлопчыка і цёткі Паўліны па асобах. 204
Знайдзі сябе
Аднаго разу быў я на сустрэчы са школьнікамі. Адна дзяўчынка спыталася:
— А вам не здаецца, што вы згубілі свае трыццаць гадоў на заводзе? Як пачалі простым рабочым, так ім і засталіся. Ніякай пасады не заслужылі...
Я ўспамінаю сваё маленства. У нас была вялікая сям’я — дзевяць дзяцей. Бацька памёр рана. Мне тады толькі дзесяць споўнілася. Жылі мы ў вёсцы. Змалку пазналі працу. I верылі, што жыццё наладзіцца, будзем жыць лепей. Але раптам вайна. У шаснаццаць гадоў я добраахвотна пайшоў на фронт. Дэмабілізаваўся толькі праз восем гадоў. Ганаруся, што ў ліку першых прыйшоў на будаўніцтва Мінскага трактарнага завода. Мы, франтавікі, будавалі гэты завод і засталіся тут працаваць. Усё маё жыццё звязана з трактарным. Гэта мой завод, мой лёс.
У кожнай машыне ёсць доля маёй працы і сяброў маіх.
Бяру ў магазіне хлеб і радуюся. I тут бачу сваю працу. Гэта ж нашымі трактарамі было ўзарана поле, дзе рос хлеб...
За работу мне прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Я перадаю свой вопыт вучням. Дык як жа не быць шчаслівым?
Скажу шчыра: думай у першую чаргу пра сваё захапленне. Палюбіў з маленства лес — шукай сваю справу ў лясніцтве. Палюбіў жытнёвае поле — шукай сваё шчасце ў родным калгасе. Палюбіў заводскі цэх — шукай сябе сярод рабочых. Толькі калі ты будзеш на сваім месцы, тады будзеш шчаслівы.
Яўген Клімчанка
Пасада — высокае службовае месца.
Дэмабілізавацца — адслужыць у арміі і вярнуцца дамоў.
9 1Якім было жыццё Яўгена Клімчанкі да прыходу на трактарны завод?
2. Чаму Яўген Клімчанка ганарыцца сваёй працай на заводзе?
3. Што расказаў рабочы пра прадукцыю трактарнага завода?
205
4. У чым Яўген Клімчанка бачыць сапраўднае шчасце? Што ён раіць школьнікам?
★ 5. Чаму апавяданне называецца «Знайдзі сябе»?
©© 6. Паразважайце, якая прафесія можа зрабіць вас шчаслівымі.
Прыказкі
Ніякая праца не ганьбіць чалавека.
Праца не паганіць чалавека, а корміць, і поіць, і вучыць.
Закон тваёй Радзімы