Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
Ты маеш самы шчодры плён, Яшчэ нязнаны свету:
Радзімы нашае Закон Даў права на асвету.
А вырасцеш праз колькі год —
He будзеш мець турботы:
Краіна наша і народ
Табе дадуць работу...
Яшчэ ён вызначыў табе
Пачэсны абавязак:
Салдатам быць у барацьбе,
3 сваім народам разам.
Вартуй свой край з усіх старон;
Шануй, як скарб любімы, Народа нашага Закон —
Закон тваёй Радзімы.
Пятро Глебка
^ 1. Аб якім законе краіны ідзе размова ў вершы?
^2. Якія правы і гарантыі дае гэты закон?
3. Якія дакументы аб правах вучня вы ведаеце?
4. Якія абавязкі ў кожнага чалавека і ў вас, вучняў?
@© 5. Паразважайце, як вы павінны выконваць свае абавязкі, каб не парушаць правы другіх людзей.
6. Да чаго прызывае паэт у вершы?
7. Калі ў нашай рэспубліцы адзначаюць Дзень Канстытуцыі?
8. Навучыцеся чытаць верш выразна.
206
Слова пра маці
Раней за ўсіх яна ўстае, Пазней за ўсіх яна кладзецца. Яна жыве, яна пяе —
I дзецям лепш пяецца.
Ты рос, як цёплы каласок, Пры месяцы і зорах.
Пачуеш мілае «сынок», Хоць будзе і за сорак...
За словам «маці» ў свет пайшлі Маленства, Мара, Мова,
I мір, і мужнасць на Зямлі — Жыцця твайго асновы.
Каб не тужыла па начах, Ей падрастай на ўцеху! Хай будзе ў матчынах вачах Пабольш іскрынак смеху!
Ты не шкадуй ласкавых слоў Для роднай, для адзінай.
Адказвай маці на любоў — Будзь верным, добрым сынам!
Эдзі Агняцвет
^^ 1. Якая асноўная думка верша?
2. Што, на думку аўтара, складае аснову жыцця чалавека?
3. Да чаго заклікае аўтар сыноў і дачок?
4. Перадайце сваімі словамі сэнс наступных радкоў: Каб не тужыла па начах, Ёй падрастай на ўцеху!
207
Каб мама ўсміхалася
Алесеў брат Мікола служыць у арміі. Сумна Алесю без брата. Асабліва цяпер, зімой. Раней з Міколкам хадзіў рыбу лавіць. А сёлета мама не пускае аднаго на рэчку.
He выцярпеў Алесь, спытаў у мамы:
— Калі наш Міколка на пабыўку прыезде?
— А ты пісьмо напішы, сам у яго пацікаўся, — параіла мама.
Сеў Алесь за стол, вырваў са сшытка ліст паперы і вялікімі літарамі вывеў: «Дарагі брат Мікола! Калі прыедзеш на пабыўку? Напішы. Вельмі чакаю цябе».
Мінуў тыдзеньдругі. I вось Алеся спыніў паштальён:
— Трымай, табе, Ляшэвічу Алесю, пісьмо.
Дома Алесь дастаў лісток з канверта і пачаў чытаць: «Дарагі Алесік! Ці хутка, пытаешся, на пабыўку прыеду? Гэта і ад цябе залежыць. Трэба, каб наша мама часцей усміхалася. Яе ўсмешка мне служыць дапаможа. Пастарайся, Алесь, каб мама часцей усміхалася. Тады і на пабыўку я хутчэй прыеду...»
Прачытаў Алесь пісьмо, задумаўся: праўда, рэдка мама ўсміхаецца. Прыйдзе вечарам, скардзіцца: «Стамілася вельмі». Потым у яго, Алесеў, дзённік гляне, спахмурнее: «Зноў па матэматыцы тройку прынёс! Будзем разам задачу рашаць».
Так, рэдка ўсміхаецца мама. I як толькі даведаўся аб гэтым Міколка? А раней яна штодзень усміхалася. Пакуль з работы вернецца, Мікола і печку прапаліць, і бульбы начысціць, і ў хаце прыбярэ. А цяпер усё адна робіць. Цяжка ёй!
Апрануўся Алесь, прынёс з дрывотніка дроў. Паклаў у печку, падпаліў смаляк — заскакаў агеньчык, весела затрашчалі дровы. Зачыніў Алесь дзверцы ў печцы, каб галавешка на падлогу не вывалілася. За стол сеў і пачаў задачу рашаць.
Вярнулася з работы мама. Цёпла, утульна ў хаце. Падбег да яе Алесь, пахваліўся:
— Мама, я печку прапаліў. I задачу рашыў.
208
— Няўжо сам? — не паверыла мама.
— Сам. А ты не стамілася сёння?
Пазірае на маму: няўжо не ўсміхнецца?
Усміхнулася мама:
— He стамілася, сынок...
Аднаго разу ўскапаў Алесь з мамай градку каля хаты, вяргіні пасадзілі. На лаўку прыселі, каб адпачыць. Глянуў Алесь на вуліцу — і вачам сваім не паверыў. Скіроўвае да іх дома салдат.
— Мікола!
Алесь маму апярэдзіў і прыціснуўся да брата:
— Я ведаў, што ты хутка прыедзеш на пабыўку. Цяпер мама кожны дзень усміхаецца.
Аляксей Якімовіч
Прыёхаць на пабыўку — прыехаць у кароткачасовы водпуск.
14. Зак. 744.
209
9 1 ■ Чаму Алесю было сумна без старэйшага брата?
2. Якое пісьмо напісаў Алесь брату?
3. Прачытайце пісьмо Міколы Алесю. Якія парады ён дае малодшаму брату?
4. Як стаў паводзіць сябе Алесь пасля пісьма Міколы?
★ 5. Якая асноўная думка апавядання?
©© 6. Паразважайце, што вы можаце зрабіць, каб ваша маці часцей усміхалася.
Смяшынка
— Тваё сачыненне «Наша мама» слова ў слова супадае з сачыненнем твайго брата, — сказала настаўніца.
— Вядома. У нас з братам адна мама.
Янка Брыль
Бацьку
Маленства!
У тваёй старане Простыя ўсе дарогі. Там, Помню, Вучылі мяне
Хлеб не кідаць пад ногі. Як свята, па вечарах Чакаў я з работы бацьку. Ён сонцам, Зямлёю пах, Яго я здалёку бачыў. Я шапку яму шукаў Уранку.
I цацкай цікавай Быў мне кусок вушака, Што бацька прыносіў, 3 цвікамі...
I сёння мне пахне Зямля Цвікамі, Смалой, Сукамі
I дужымі — У мазалях — Бацькавымі рукамі.
Рыгор Барадулін
Вушак — дэталь дзвярной рамы.
?©©1. Як вы разумееце радкі верша: Маленства! У тваёй старане Простыя ўсе дарогі?
2. Чаму паэт чакаў вяртання бацькі з работы, як свята?
3. Якія ўспаміны засталіся ў паэта з дзяцінства?
210
Смяшынка
— Які мурзаты хлопчык! Сёння я магу сказаць, што ты еў учора.
— Ну, што?
— Кісель.
— А вось і не. Кісель я еў яшчэ заўчора.
Янка Брыль
Асеннія рамонкі
Пра тое, што сёння праводзяць на пенсію іх бабулю, Паўлік і Люда пачулі, вяртаючыся са школы. Старшыня калгаса дзядзька Даніла сказаў шафёру:
— Пятро, вазьмі на маім стале грамату, пакункі ды паедзем на ферму Ганну Пракопаўну віншаваць!
— Дзядзька Даніла! — падскочыў да старшыні Паўлік. — Ганна Пракопаўна — гэта ж наша бабуля!
— Аа, ды тут юная змена! — пазнаў іх дзядзька Даніла. — Правільна: ваша бабуля, а наша лепшая даярка!.. На ферму зараз паедзем!
— He, мы спярша кніжкі дамоў занясём, — не згадзілася Люда. — Праўда, Паўлік?
— Давай з кніжкамі, — карцела Паўліку паехаць.
— Нічога ты, Паўлік, не разумееш! — ухапіла яго за руку Люда. — Хадзем!.. Я табе нештачка скажу...
Газік рушыў да фермы, а дзеці наперагонкі пабеглі на самы край вёскі. Там зіхацеў шырокімі вокнамі мураваны дом. У ім нядаўна справіла наваселле іх сям’я.
— Прызнавайся, чаму ты не паехала? — нецярпліва спытаў Паўлік. — Хіба ты не хочаш паглядзець, як нашай бабулі будуць даваць падарункі?
— Дык і нам трэба зрабіць сваёй бабулі нейкі падарунак.
— А што ж мы падорым? Каб гэта былі дома тата з мамай, хутчэй бы што прыдумалі. Ды тата ў камандзіроўцы, мама на курсах.
211
— I думаць няма чаго: падорым кветкі! — рашыла ўрэшце Люда.
Хуценька паклалі партфелі і пабеглі на лужок за вёскай.
Але лужок сустрэў іх непрыветліва. Ужо выгарала трава. На пажоўклых кустах павіслі празрыстыя павуцінкі. I хоць бы дзе адна кветачка.
Хоць доўга хадзілі, назбіралітакі букецік.
Ды зноў бяда: пакуль яго неслі, кветкі завялі. Ну як такія дарыць бабулі? Аднак паставілі дома ў слоік з вадой.
Мусілі без падарунка бегчы на ферму.
I якраз у час паспелі: дзядзька Даніла скончыў сваю прамову і ўручаў бабулі грамату і падарункі. Расчуленая бабуля сцерла з твару слязу і сказала, што, пакуль мае сілу, будзе дапамагаць калгасу.
Дамоў ішлі гаманкім гуртам. Паўлік асцярожна нёс чайны посуд. Люда — пакункі з іншымі падарункамі, а нібы памаладзелая бабуля — грамату ў чырвонай вокладцы.
А дома іх сустрэлі рамонкі з высока ўзнятымі, як сонейка, галоўкамі.
— Бабуля, і рамонкі цябе віншуюць!
— Дзе ж гэта вы, унучаты, такім часам прыстараліся?
— Каля залескай дарогі. Неслі табе, ажно глядзім — зажурыліся... А зараз — дзіва дый годзе — зноў ажылі!
— Ээ, мае вы мілыя!.. Адчулі кветачкі вашу ласку і акрыялі... Вось так і чалавек: абы яго падтрымалі, усцешылі, дык і ўзбадзёрыцца — адкуль тая сіла возьмецца?
Іван Аношкін
Зажурыцца — тут: завяць.
Акрыяць — тут: ажыць.
212
9 1. Ці спадабалася вам апавяданне? Чым?
2. Як дзеці вырашылі павіншаваць бабулю?
3. Раскажыце пра ўрачыстае віншаванне бабулі на ферме.
4. Якія кветкі сустрэлі бабулю дома?
5. Раскажыце, як вы віншуеце сваіх родных са святамі.
★ 6. Прачытайце апавяданне па асобах.
Пастушок
Кастусёк толькі зімою хадзіў у школу. У канцы вясны, усё лета і ў пачатку восені быў пастушком. Пасвіў свае дзве каровы і цялушку, забіраў яшчэ кожную раніцу суседавы, ажно пяць штук.
Тым летам пра Кастуська загаварылі сталыя падлеткі і нават малыя. Стаў Кастусёк паспакайнелы, пасталелы. Можа, з таго, што меў кніжкі «на шосты клас» і кожны дзень браў адну з сабою, калі гнаў статак на пашу. Паціху пагартае, малюнкі разгледзіць, некаторыя старонкі пачытае. У Кастуська ішла, як сёння кажуць, поўным ходам падрыхтоўка да навучальнага года.
Канчаўся жнівень. Пашы для статка пабольшала, стала лягчэй пасвіць. У садках — іх мелі не ўсе вяскоўцы — паспелі яблыкі, грушы. Ужо ў самым смаку кіяхі, ужо распузацела бручка, налілася і патаўсцела морква, была ўжо і гарбузовая каша.
213
Кастусёк расчыніў вароты, выпусціў з двара, як у той палескай вёсцы кажуць, свой тавар. Але ж клікнула матка і сказала:
— Дождж збіраецца. Вазьмі, сынку, накінь на плячо с в і т к у.
I Кастусёк вярнуўся на вуліцу ў накінутай світцы з дзвюма нашытымі зверху кішэнямі. Выгнаў свой тавар і сусед. Стоячы на месцы, за частаколам, ціха (мабыць, каб чуў толькі Кастусь) сусед сказаў:
— Сваіх няма, то маіх вазьмі ў кішэні.
I кінуў адзін яблык. Ён апісаў над Кастуськом дугу — пералёт — і мякка ўпаў на пясок. Кастусёк павярнуўся на кліч. Паляцеў другі яблык. Хлопец не зварухнуўся. Сусед кінуў трэці яблык у тую секунду, калі пастушок зрушыў з месца.
У пяску сярод вуліцы ляжалі тры спелыя, з чырвонымі і жоўтымі бакамі яблыкі. Кастусёк спакойна, быццам не бачачы тых яблыкаў, ішоў за статкам на выган. Hi разу не азірнуўся, не глянуў назад.
Сусед пастаяў крышку, сам сабе нешта сказаў і, згорбіўшыся, знік.
Гэта ўбачылі, заўважылі суседзі. Каля лаўкі, амаль насупраць Кастусёвай хаты, сустрэліся дзве маладзіцы з вёдрамі. Да іх падышоў стары Яўмен. Тая, што ўжо набрала вады ў калодзежы, расказвала, як сусед шпурляў хлопцу яблыкі.
— I я, маладзіца, бачыў. 3 гонарам хлапчук той. Трынаццаць гадкоў хлапчуку. А ён і не паварухнуўся. Бач як!
Вечарам, ля вогнішча на начлезе, Яўмен прыгадваў, разважаў, ацэньваў...
— 3 гонарам Кастусёк, браце. Кніжак, мабыць, начытаўся. А мо прадзедава кроў азвалася? Прадзед, кажуць, з Кастусём Каліноўскім знаўся... Чалавек! Чалавек расце.