• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літаратурнае чытанне Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Літаратурнае чытанне

    Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 247с.
    Мінск 2014
    0 МБ
    — Маўчаць, шчанюк!
    Паліцай, які быў у штанах навыпуск, коратка і моцна ўдарыў яго каленам у жывот, Алесь хіснуўся, але не ўпаў, і яна, зусім ужо губляючы над сабой уладу, закрычала:
    — Сыночак!
    Ён, аднак, нават не зірнуў у яе бок, твар яго быў гняўлівы і цвёрды. Ён матнуў нагой у бацінку і выцяў паліцая.
    — Смерць Гітлеру!
    — Ах так, шчанюк!
    Дрозд моцна ўдарыў яго прыкладам, і ён упаў на пляскаты камень ля парога. Яна падскочыла да пляменніка і, хапаючы
    191
    яго за ногі ў брудных нячышчаных ботах, спрабавала спыніць, не даць біць сына. Але гэтыя ногі выцялі і адкінулі яе самую. Яна перавярнулася, захлынуўшыся ад болю ў грудзях.
    — Ах так, шчанюк! — сказаў Дрозд. — Да сценкі яго!
    Тыя два дужа рванулі сына за звязаныя рукі з зямлі і кінулі да патрэсканых бярвёнаў сцяны, а Дрозд узняў свой карабін. Яна зноў падхапілася, у гэты раз — ужо да сына, але над галавой яе грымнула, аглушыла. Алесь неяк дзіўна і жахліва напружыўся, вусны яго скрывіліся, і галава бездапаможна ўпала падбародкам на грудзі. Ён споўз спінай па сцяне і ў недарэчна скурчанай позе застыў.
    Тады яна зразумела, якую недаравальна жахлівую бяду наклікала на іх і на сябе таксама. Ухапіла ля парога першае, піто трапіла ёй на вочы, — хварасцінку, якой выганяла ўранку карову, — і з безагляднаю лютасцю накінулася на Дразда.
    — Гад, пошасць, забойца! Што ты нарабіў! Ірад, нечалавек!..
    Яна меціла па галаве і па твары паліцая, але той увабраў галаву ў плечы, засланіўся локцем. Яна біла яго па гэтым ненавісным з паласатай павязкаю локці, па чорнай пілотцы, пакуль Дрозд цяжкім прыкладам не адкінуў яе да плота.
    192
    — Прэч, гадаўка!
    Аглушаная, яна зайшлася ад болю і змоўкла. Паліцай прывалок з агарода распластанае цела Сёмкі, кінуў яго на падворку і, задышліва адкашляўшыся, палез у кішэнь за махоркай.
    — А здорава ты яго — пад дых! — ваўкавата пахваліў яго Дрозд.
    Задаволена мацюкаючыся, яны ўзяліся закурваць. Яна корчылася на маладой траве, усё бачыла, але бадай нічога не заўважала і ні на што не рэагавала. Потым, калі трохі сціх балючы звон у галаве, паднялася, спачатку на калені, затым на свае босыя ногі, акінула здзічэлым позіркам двор з нерухомымі целамі яе сыноў. У яе ўжо вельмі нямнога засталося сілы. Яна трымалася за плот і так, перабіраючы рукамі, знясілена пайшла панад ім да вуліцы. Паліцаі яе не спынялі і не крычалі. Ды яна і не прыслухоўвалася ўжо ні да чаго ў гэтым свеце. Страх яе прапаў увесь без рэшты. Яна дайшла да калодзежа, упала жыватом на край яго прысадзістага аслізлага зруба. Убачыўшы ў ягонай глыбі далёкі пробліск святла, нібы за няздзейсненай справядлівасцю, таропка рынулася ў змрочную зыбкую пройму.
    Паводле Васіля Быкава
    9 1Якую бяду наклікала маці на сваіх сыноў?
    2.	Якімі паказаны ў творы паліцаі? Дайце характарыстыку Дразду.
    3.	Што адбылося з маці?
    ©@ 4. Які сэнс закладзены аўтарам у назву апавядання?
    ★ 5. Якія пачуцці выклікала ў вас гэта апавяданне? Раскажыце, што асабліва ўразіла вас у ім.
    ^6. Прачытайце апавяданне самастойна.
    Вавёркапартызанка
    Цяпер, калі ўсё часцей пачынаеш расказваць унукам пра суровыя гады партызанскага жыцця, перад вачыма паўстаюць не толькі цяжкія карціны вайны. Вось чаму захацелася мне, старому, расказаць і пра адну прыемнавясёлую гісторыю.
    V 13. Зак. 744.	193
    Мы адыходзілі ў глыбіню Макейчыкавых лясоў. Толькі што разграмілі гарнізон фашыстаў і іх прыслужнікаўпаліцаяў. Стаміліся. Ды і перажывалі, бо страты былі. Усё гэта падганяла нас як мага хутчэй вярнуцца на сваю базу. Калі міналі гушчэчу ельніку, прыходзілася нізка нагінацца. I я заўважыў шэранькі камячок. Прыгледзеўся. Ваверчанё. Вывалілася, відаць, з гнязда, а патрапіць назад сіл не хапае. Я падхапіў цёплы камячок і запіхаў за пазуху. I адразу ж паскорыў крок, каб не адстаць ад баявых сяброў.
    На базе, у сваёй зямлянцы, асцярожненька выняў ваверчанё зза пазухі і палажыў у кішэню цёплага кажуха, які вісеў над маім камандзірскім лежаком. Малое сцішылася і поўнасцю даверылася мне. Успомніў тады, што некалі мой бацькаляснік прыносіў з лесу малых ваверчанят і тыя таксама жылі ў адтапыраных кішэнях. Ды такія свойскія рабіліся, што і ўцякаць нікуды не збіраліся.
    Некалькі дзён новы жыхар камандзірскай зямлянкі нічога не еў. Я амаль сілай упіхнуў яму ў рот кавалачак цукру. I ваверчанё спыніла галадоўку, пачало есці шалупінне морквы, кавалачкі буракоў, якія прыносілі партызанкі з гаспадарчага ўзвода. Малое і іх зацікавіла. Жывое ж!
    Час быў напружаны і турботны. Я са сваім атрадам часта хадзіў на баявыя заданні. Вяртаўся ў зямлянку ноччу ці пад раніцу. Хутка засынаў. I вось аднойчы чую нешта цёпленькае каля шчакі. Расплюшчыў вочы — аж гэта мой кватарант ляжыць побач. Я і не крануўся. Цеплыня пяшчоты да жывога камяка ахапіла мяне, стала так добра.
    Штодня ваверчанё не давала спакою. Кідалася то на грудзі, то на плячо, нібы прасіла пазабаўляцца з ім. А я толькі частаваў яго ласункамі —
    194
    цукрам, моркваю. He заўважыў, як з шэранькага камячка вырасла тоўсценькая, бурага колеру вавёрка.
    Аднаго разу яна выскачыла следам за мной з зямлянкі. Ну, думаю, падужэла і збяжыць у лес, да сваіх родзічаў. Але вавёрка абследавала ўзвышэнне вакол зямлянкі і хуценька кінулася назад у дзверы.
    Як і раней, яна гойсала па маім кажуху, па лежаку, па падлозе і сцішвалася толькі тады, калі я даваў ёй чарговы ласунак. Да мяне заходзілі сябрыпартызаны, мы пачыналі гаворку. Вавёрка, нібы разумеючы, што нельга перашкаджаць, імгненна забіралася ў кішэню кажуха.
    А яшчэ праз нейкі час яна сама пачала выскокваць з зямлянкі. Але як толькі ўбачыць, што хтосьці набліжаецца, вярталася да мяне. Хуткая, турботная нейкая, проста як вартавы.
    He буду доўга расказваць, але паверце: вавёрка нікуды ад мяне не ўцякала. Вось сабраўся на чарговую баявую аперацыю — яна за мной. Куды я ні памкнуся, яна следам. Пачынаю адганяць — яна, відаць, думае, што я з ёй гуляю, гойсае побач, скача з дрэва на дрэва, галоўкай хістае ў мой бок.
    Звыклася з усімі, хто яе падкормліваў. Праводзіла то адных, то другіх на баявыя заданні. Але далёка не адлучалася і вечарам вярталася да мяне і займала сваё месца ў кішэні кажуха.
    Летні час канчаўся. Пачало халадаць. Дзверы ў зямлянку прыйшлося шчыльна зачыняць. Хацелася, каб вавёрка збегла ў лес, пашукала сваіх. А яна, апынуўшыся за дзвярамі, пачынала іх мераць зверху ўніз і наадварот. Пачуеш — і зноў пусціш у зямлянку.
    Партызаны жартавалі: «У нашага камандзіра вавёрка за ад’ютанта». Жарт жартам, але вавёрка і зіму пражыла са мной. А вясной... Вясной пачала днём адлучацца. А то і ноччу. А мы той вясной сустрэліся з войскамі Чырвонай Арміі і рушылі наперад — граміць фашыстаў у іх логаве.
    Вавёркапартызанка засталася ў сваім лесе.
    Павел Кавалёў
    ^ 195
    9 1 ■ Чаму камандзір партызан падняў ваверчанё? Куды ён яго прынёс?
    2.	Раскажыце, як камандзір і іншыя партызаны даглядалі ваверчанё.
    3.	Як вы думаеце, чаму вавёрка не хацела пакідаць зямлянку і сваіх апекуноў?
    4.	Што ў гэтым апавяданні вам падалося асабліва вясёлым?
    ★ 5. Падрабязна перакажыце апавяданне.
    Добры
    Я люблю свайго дзеда, Хай сабе ён стары.
    3 ім куды ні паеду, Скрозь і ўсюды — сябры.
    Запрасілі ў Расію — Едзем з дзедам удвух. — Здравствуй, ВасяВасплнй! Добрый день, старый друг!
    Нібы маці да сына, Мне насустрач ідзе Дарагая Украіна: — Добры дэнь! — Добры дзень!
    дзень
    За руку вазьму дзеда, Усю Зямлю пакажу.
    — Лаба дзена! — суседу Палітоўску скажу.
    Мы на вечныя вякі Як з душою душа.
    I гаворыць мне: — Свейкі! — Кожны дом латыша.
    Любы, родны мой дзеду, Як жа добра ісці Па сяброўскаму следу, Што праклаў ты ў жыцці.
    Васіль Вітка
    9 1Якія краіны наведаў унук разам з дзедам? Знайдзіце гэтыя краіны на карце.
    2.	Якія пачуцці выклікаюць у хлопчыка сустрэчы дзеда з сябрамі ў розных краінах?
    3.	Прачытайце радкі, у якіх перададзена любоў унука да дзеда.
    Ордэн
    Вясновым днём ішоў я з Максімам праз гарадскі сквер. Пасвіствалі шпакі. На вяршаліне сухадрэвіны стукаў дзюбай дзяцел. Раптам Максімка крануў мяне за руку.
    — Дзед, глядзі, што ён купляе.
    196
    На пляцоўцы перад памостам, дзе ў летнія вечары іграў аркестр, стаяў патлаты хлопец. На дошчачцы, што вісела над раскладным стэлажом са значкамі, было напісана: «Куплю ордэн Айчыннай вайны». Максімку, відаць, вельмі ўразілі словы «куплю ордэн», і ён аж застыў каля стэлажа.
    — Ці ж можна купляць святое? — запытаўся я ў хлопца.
    Той звысоку акінуў мяне абыякавым позіркам і працадзіў скрозь зубы:
    — А твая якая справа?..
    Мы мінулі патлатага. I я расказаў Максімку, як у вайну армія, у якой я ваяваў, трапіла ў акружэнне. Мы палілі кацюшы, каб яны не трапілі ў рукі ворага. А потым я, палонны, працаваў у каменяломнях, уцякаў з канцлагера. Удвух з сябрам прабіраліся па заснежаных вяршынях Альпаў, а ў далінах бушавала вясна, цвілі кветкі... Максімка ведаў: дома, у чырвонай скрыначцы, ляжыць мой ордэн Айчыннай вайны другой ступені. I ён запытаўся пасля маўчання:
    — Дзед, ордэн твой для цябе — святое?
    — Святое, унучак, — адказаў я. — Мне нават страшна падумаць, што ён можа трапіць у нечыя сквапныя рукі. He стане мяне на свеце, ордэн захаваеш ты — як памяць пра свайго дзеда.
    Калі мы вярталіся з прагулкі, патлатага хлопца з раскладным стэлажом у скверы не было. I здалося, што званчэй спявалі берасцянкі і падавала голас жаўна. Нават сонца свяціла ярчэй.
    Міхась Даніленка
    Патлаты — тут: лахматы, з доўгімі валасамі.
    *) 1. Што хацеў купіць патлаты хлопец?
    2.	За што дзядуля Максімкі атрымаў ордэн? Чаму для дзеда ордэн — святое?
    ©© 3. Паразважайце, якую памяць пакіне дзядуля пасля сябе.
    197
    За ўсё ўдзячны ім
    Гарэла родная зямля — Была вайна.
    Былі за ёю — Пераможная вясна, I гром салюта, I птушыны грай, Людская радасць 3 краю ў край.
    I мірны ўсход, I цішыню Адчулі ўсе, Нібыта ўпершыню. Адчуў салдат, Адчуў сявец: Вайне канец!
    Вайне канец!
    Гарматным рэхам Вёсны адгулі. Рунеюць зноў Жытнёвыя палі.
    Ды толькі смутак наш
    I дні трывог Застылі ў абелісках Ля дарог.
    I кожны год, Нібыта ўпершыню, Прыходзім мы Да Вечнага агню, Нясём паклон, Душы ўспамін — Нам не забыць Такіх хвілін.
    На плошчах кветкі, Бы ў лугах, цвітуць. Нашчадкі
    Клятву вернасці даюць Сваім героям, Мёртвым і жывым: Мы помнім іх, За ўсё мы ўдзячны ім!