Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
222
Глядзяць людзі і дзівяцца: што гэта такое расце?
А вырасла жыта. Паспелі буйныя каласы. Людзі сабе думаюць, што з гэтых каласоў можна зрабіць, на што яны могуць спатрэбіцца.
Адзін чалавек сарваў каласок, расцёр яго. Узяў на зуб зярнятка. Пакаштаваў...
Другі чалавек прыдумаў таўчы зярняткі. Стоўк — атрымалася мука. 3 мукі жонка зварыла зацірку. Пакаштавалі...
Адна цётка з мукі замясіла цеста. Камяк цеста паспрабавалі спячы. Спяклі. Выйшаў духмяны бохан.
9 1Раскажыце, як жылі людзі раней. Чым яны харчаваліся?
2. Хто дапамог людзям выдумаць хлеб?
3. Раскажыце, як людзі навучыліся з жыта атрымліваць хлеб.
2
Але знайшліся ў адной мясцовасці людзі, якія пачалі глуміць хлеб, не бераглі яго. Дзе ні ступіш, валяюцца аб’едкі, кавалкі, скарынкі... Па дарогах рассыпана зерне. У засеках
псуецца насенне.
Ішоў па дарозе Вецер. Ён ішоў ціха. Павольна. Ідзе і чуе, што жыта скардзіцца яму на сваю долю. Што яго топчуць людзі. Здзекуюцца з яго.
Зайшоў Вецер у вёску, дзе жылі людзі. Бачыць — праўда! На вуліцы, пад вокнамі, валяюцца кавалкі хлеба. Нават боханы. Ніхто не беражэ ані крошкі.
Раззлаваўся Вецер ды як закруціць віхрам. Толькі чорны слуп густога пылу ўзняўся над вуліцай. Круціць Вецер, змятае ўсе скарынкі, недаедкі і віхрам узнімае ўгору. Слуп расце, расце аж да неба. Усё сабраў Вецер.
223
I зерне рассыпанае, і скарынкі, і сухары цвілыя... Узняў аж да Сонца і кажа:
— Паглядзі, Сонца, што ж гэта робіцца?! Мы клапоцімся аб людзях, дапамагаем ім. А яны што робяць з хлебам?
Нахмурылася Сонца, закрыўшыся хмарай. Праз нейкі час мутнае, шэрае воблака распаўзлося па небе. Сонца аж пажаўцела.
— Пайшлі на іх сухавея, — кажа Сонца Ветру. — А я спёкі паддам...
Засёк — памяшканне для захоўвання зерня.
9 1. Як людзі сталі адносіцца да хлеба?
2. Што ўбачыў Вецер у адной з вёсак?
3. Што вырашылі зрабіць Вецер і Сонца?
3
I пачалася ў той мясцовасці неміласэрная гарачыня... Усё на полі, на агародах перасохла... 3 рэк уся вада збегла ў мора. Азёры і крыніцы павысыхалі. Дрэвы дачасна пажоўклі. Жыта пабялела.
Людзі занепакоіліся.
— Што ж гэта робіцца? Калі ж пойдзе дождж?
Усе запасы яны паелі. У полі ўсё пагарэла. Нават насенне людзі вярнуць не змаглі...
I пачалі яны шукаць выкінутыя на вуліцу кавалкі хлеба. Былі рады сухару і скарыначцы. Людзі каяліся, што так не бераглі хлеб, глумілі яго...
Аднойчы ўранку, калі Вецерсухавей яшчэ драмаў за кустамі, слёзы людскія разам з расой выпарыліся, узняліся да Сонца. Тады сказала Сонца Вадзе:
— Ну, сыпані столькі кропель дажджу, колькі трэба на пасеў. А ты, — кажа Сонца Ветру, — пранясі хмары над палеткамі асцярожна. Градам не пабі, ліўнем не залі! Пабачым, як людзі зноў возьмуцца за працу...
224
Праз нейкі час пайшоў роўны, спорны дождж. Такі, якога прасілі людзі...
Цяжка яны пакутавалі пасля голаду. Зноў харчаваліся травой, шчаўем, маладой крапіўкай.
I калі дачакаліся новага ўраджаю, сабралі яго, змалолі, напяклі хлеба. I пакляліся вечна шанаваць яго, берагчы, як само жыццё. Так яно ёсць і зараз.
Жыта — ад слова «жыць»...
Паводле Івана Грамовіча
Дачасна — тут: несвоечасова, раней, чым трэба.
Спбрны (дождж) — часты, густы.
•^ 1. Што прынесла людзям неміласэрная гарачыня?
2. Чаму Сонца, Вада і Вецер вырашылі зноў дапамагчы людзям?
3. Якую клятву далі людзі, калі дачакаліся новага ўраджаю?
4. Што трэба рабіць, каб не прападаў ні адзін кавалачак хлеба?
©© 5. Паразважайце, чаму вучыць гэта казка.
★ 6. Апішыце працэс вырошчвання хлеба.
©© 7. Паразважайце, чаму трэба берагчы хлеб.
Загадкі
Хоць бяскрылы, а лятае, Безгалосы — свішча, Хоць бязрукі, а, бывае, Грушы ў садзе абівае, Нават часам вырывае Дрэва з каранішчам, А як зморыцца — ўпадзе, I няма яго нідзе.
Залатая бочачка Уранку пакацілася — Hi стукату, Hi грукату, He ўпала,
225
He разбілася, Калі ж накрасавалася — За цёмны лес схавалася.
Ніл Гілевіч
Паклон хлебу
Аднойчы на кірмаш здалёк Вандроўнік плёўся ў горад I наракаў на свой мяшок, Набіты лустай спорай.
Аж Хлеб не вытрымаў і так Азваўся: — Што бядуеш? Зусім не ты мяне, дзівак, Але цябе нясу я.
— Ну што ж, пабачым хто каго! — Той запярэчыў строга
I з цяжкага мяшка свайго Хлеб вытрас на дарогу.
226
А сам пашкандыбаў далей. Нішто не муліць плечы.
Дзень прамінуў. Ужо ў імгле Стаў набліжацца вечар.
Настаў і час перакусіць. Успомніў Хлеб вандроўнік, Што недзе, кінуты, ляжыць, Духмяны і цудоўны!
Прылёг на нейкім дзірване, Каб адпачыць хоць трошкі. Але галоднаму і ў сне, Знаць, сняцца Хлеба крошкі.
Цяпер і сам сабе не рад.
He спіцца, не ляжыцца.
Ці не вярнуцца лепш назад Ды з другам памірыцца?
Устаў вандроўнік і брыдзе — Ідзе пад зорным небам На месца памятнае, дзе Ён пасварыўся з Хлебам.
О, як ён рад быў зноў, калі Сваю пабачыў страту!
I Хлебу нізкі, да зямлі, Аддаў паклон, як брату.
Максім Танк
Лўста спбрая — вялікі кавалак хлеба.
Пашкандыбаць — пайсці.
? 1. Ці спадабаўся вам верш? Чым?
★ 2. Перакажыце па ролях размову вандроўніка з Хлебам.
©@ 3. Як вы разумееце радкі верша:
Зусім не ты мяне, дзівак, Але цябе нясу я?
227
4. Чаму вандроўніку прыйшлося адцаваць паклон Хлебу?
@@ 5. Падбярыце з тэксту сінонімы да слова «ісці». Падумайце, ддя чаго яны ўжыты ў вершы.
★ 6. Якая асноўная думка верша?
@© 7. Прачытайце ніжэйпрыведзеныя прыказкі. Паразважайце, якія з іх падкрэсліваюць асноўную думку верша.
Прыказкі
Хлеб — усяму галава.
Будзе хлеб — будзе і песня.
Пасееш у пару — збярэш зерня гару.
Хлеб ад зямлі, а мы ад хлеба.
Загадка
Было жоўтым — вырасла зялёным.
Сонца пацалавала — зноў жоўтым стала.
Скорагаворкі
Каласы каласавалі, каласавалі — выкаласавалі.
Твая маці і мая маці пяклі булкі ў адной хаце.
Хлебароб
Колькі год на хлебным полі На жытнёвай на мяжы Я шукаю сваю долю, Супакой сваёй душы.
Сярод грэчкі, сярод жыта I блакітных васількоў, Ад бацькоў узяў здабытак — Мацярынскую любоў
Да зямелькі і да хлеба, Да пшанічных каласоў, 228
Да дажджу, што сыпле з неба, I птушыных галасоў.
Працавітасць свайго таты, У нашчадства — мазалі, Чалавек душой багаты, Калі родам ад зямлі,
Калі сніцца яму поле I духмяны ў печы хлеб. He шукай ты іншай долі — Вось галоўная з патрэб.
I не трэба нам імкнуцца За славутую мяжу, Перад полем трэба гнуцца Ды аддаць яму душу.
Хоць надвор’е нас катуе, Б’е парою прама ў лоб, Хто адведаў, той шануе Сваю назву — хлебароб!
Рыгор Бабчанок
9 1 ■ Дзе шукае аўтар сваю долю?
2. Што ўзяў паэт ад сваіх бацькоў?
3. У чым лепшая доля для чалавека, на думку Рыгора Бабчанка? ©© 4. Паразважайце, чаму мы павінны шанаваць прафесію хлебароба.
Эх, як добра працаваць
За ракою — паплавы, Мурагі...
Насушылі мы травы Тры стагі.
229
зімой нам будзе
Шмат падзяк Ад кароў... Эх, як добра, Эх, як добра Мець сяброў!
He баімся мы ваўкоў I лісіц.
Назбіралі мы грыбоў I суніц.
Будзе смачная вячэра Нам, сябры.
Эх, як добра, Эх, як добра У бары!
Мы палолі ў полі лён Цэлы дзень.
Роўны з намі вырас ён, Маладзец.
230
Мы на сонцы загарэлі — He пазнаць.
Эх, як добра, Эх, як добра Працаваць!
Іван Муравейка
? 1. Прачытаўшы тэкст, раскажыце, чым займаліся дзеці летам.
@@ 2. Паразважайце, што вы будзеце рабіць летам. Складзіце вуснае апавяданне «Мае летнія канікулы».
3. Прачытайце верш выразна.
Мой сусед Юрка 1
Упершыню я сустрэўся з ім у той дзень, калі засялялі суседні новы чатырохпавярховы дом.
Адзін за адным пад’язджалі грузавікі з навасёламі. 3 машын згружалі канапы і сталы, крэслы і ложкі, чамаданы і клункі з рознымі хатнімі пажыткамі.
Наўкол панавала радасная мітусня. Дарослыя і дзеці з вясёлым гоманам пераносілі ў дом свае рэчы.
I тут я ўбачыў яго.
Па лесвіцы на двор выкаціўся бялявы хлапчук гадоў дванаццаці. Быў ён, можа, нават малы для сваіх гадоў, але шустры і рухавы.
Хлапчук падбег да пажылой жанчыны. Яна намагалася і ніяк не магла адразу падняць з зямлі вазон з калючым кактусам і клунак, у якім былі завязаны кубкі, сподкі, лыжкі і іншае кухоннае начынне.
— Бабуся, пачакай! — закрычаў хлапчук. — Дай я!
Ён схапіў аберуч гаршчок з кактусам і знік у пад’ездзе. А жанчына нагнулася зноў, збіраючыся на гэты раз узяць у ДРУГУЮ руку вязку кніжак. Каля сцяны на асфальце стаяла не менш за два дзясяткі акуратна перавязаных пакункаў з кнігамі і часопісамі.
231
Ды жанчына зноў не паспела.
Хлапчук вылецеў з расчыненых насцеж дзвярэй, пад якія хтосьці, каб яны не зачыняліся, падклаў цагліну, і ледзь не з плачам выгукнуў:
— Бабуся, не чапай! Я іх сам звязаў, сам і насіць буду! Мы ж дамовіліся...
Жанчына махнула рукой і патупала ў кватэру.
— А мне можна табе дапамагчы? — спытаў я.
Хлапчук узняў на мяне зеленаваташэрыя вочы і крыху сумеўся. Заміргаў светлымі вейкамі, яшчэ больш збянтэжыўся.
— Ды ты не бойся, — сказаў я. — Я вось у гэтым доме жыву, у суседстве.
— А я і не баюся, — шырока ўсміхнуўся ён. — Вам можна. Вы вунь які здаровы! — і ціха, быццам пад сакрэтам, растлумачыў: — У бабусі хворае сэрца. Ёй нельга па лесвіцы часта падымацца.
За чатыры разы мы перанеслі ўсё кнігі на другі паверх у кватэру Юркі — так звалі хлопчыка. I я пазнаёміўся з яго бабуляй Аленай Мікалаеўнай.
Бабуля сказала, што бацькі Юркі паехалі другім рэйсам па астатнія рэчы, і павяла мяне аглядаць кватэру. Яна ніяк не магла нацешыцца выгодамі новага жылля: і ацяпленне паравое, і газавая пліта ажно на чатыры канфоркі, ды яшчэ з духоўкай, і ванная. I магазін — рукой падаць...
Прыкмеціўшы, што ўнук зноў збіраецца выслізнуць за дзверы, Алена Мікалаеўна перагарадзіла яму дарогу.
— Ты куды гэта? Адпачні хоць крыху...
— Ой, бабуся, — Юрка шмыгнуў ёй пад руку, — хіба ты не бачыла? Там нейкай цётцы столькі рэчаў згрузілі, а яна адна з малым...
Я развітаўся з Аленай Мікалаеўнай і выйшаў. На лесвічнай пляцоўцы паміж першым і другім паверхамі мне давялося адступіцца ў самы кут. Насустрач падымаўся Юрка. Разам з чарнявым, трошкі большым за яго хлопчыкам ён цягнуў 232
наверх дзіцячую каляску, якая нагадвала глыбокія ночвы на колах. Следам ішла маладая жанчына з дзіцём, несучы ў адной руцэ чамадан.
He паспеўшы яшчэ сам перабрацца на новую кватэру, Юрка ўжо дапамагаў сваім суседзям.
Навасёл — чалавек, які атрымаў новае жыллё, перасяліўся на новае месца жыхарства.