• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літаратурнае чытанне Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Літаратурнае чытанне

    Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 247с.
    Мінск 2014
    0 МБ
    Дзве нязгасныя д а т ы — тут: адна — дата нараджэння, другая — дата смерці.
    ^ 1. Якія пачуцці выклікае ў вас гэты верш?
    2.	Як ушаноўваюць памяць салдата дзеці і сама прырода?
    3.	Як вы лічыце, салдат якой нацыянальнасці тут пахаваны?
    ★ 4. Разгледзьце малюнак да верша. Намалюйце свой малюнак.
    «Зялёная школа»
    1
    Зусім незнаёмая дзяўчынка стаіць на дарозе і, адвярнуўшыся ад Анатоля, глядзіць угару, на сасну. Анатоль жадае пазнаёміцца з госцяй, але падыходзіць проста так ён не хоча. Ён хаваецца за бярозу, настаўляе свой аўтамат, прыплюшчвае вочы і голасна, звонка крычыць:
    — Трр! Трр! Трр!..
    Усё атрымалася як найлепш — дзяўчынка ажно падскочыла. Цяпер ужо можна і падысці. Анатоль бярэ аўтамат «на рэмень» і падыходзіць.
    — He бойся, — кажа ён, — я страляю толькі фашыстаў. Гэта я так — пастрашыў цябе.
    — Ой, мамачкі, — усміхнулася дзяўчынка. — Буду цябе баяцца, такога маленькага. Я на птушку гляджу. Як яна называецца?
    — Вось дык дзіва — не ведае. Гэта ж дзяцел! — гаворыць Анатоль. — Бачыш, як ён падпіраецца хвастом?
    — А нашы будуць рабіць зямлянку, — сказала дзяўчынка, усё яшчэ пазіраючы ўгару.
    — А мой тата мінёр, ён фашыстам усе цягнікі паўзрывае. Ага!
    — Майго таты няма, — уздыхнула дзяўчынка. — I мамы няма, і бабулі, і нікога...
    12.	Зак. 744.	177
    — А хто ж там сячэ? — здзівіўся Анатоль.
    — Гэта дзядзька Сцяпан. Я ў яго жыву. Даўнымдаўно. Бабуля Зося памерла. Я завуся Ася, а ты?
    — Я — Анатоль. Раней мама казала Толік, а цяпер я ўжо вырас. Ася паглядзела на хлопчыка і засмяялася.
    — Ой, мамачкі, — сказала яна, як гаварыла заўсёды цётка Марыля, яе апякунка. — Ён вырас!.. Стане на палена, дык свінні па калена. Вырас!.. Маленькі ты яшчэ зусім...
    Анатолю гэта не спадабалася.
    — Няхай сабе і не вырас, а ў нас ёсць школа, ага!
    — Якая школа?
    — Якая школа? Зялёная!
    — Зялёная? А хто ж яе пафарбаваў?
    — Пафарбаваў... Нічога ты не ведаеш. Ідзём вось, пакажу.
    — Ідзём!..
    Ася ўзяла Анатоля за руку, і яны не пайшлі, а пабеглі.
    ?*1. Якпазнаёміліся Анатоль і Ася? Прачытайце іх размову па асобах.
    2.	Дзе сустрэліся дзеці? Чаму жыхары былі вымушаны жыць у лесе?
    2
    «Зялёную школу» адкрылі нядаўна. Камісар брыгады, прыехаўшы сюды, паглядзеў, што ў сямейным лагеры сабралася шмат дзяцей, і сказаў:
    — Нам бы школу адкрыць, таварышы, га?
    — Яното добра б, Мікалай Іванавіч, — згадзіліся мужчыны. — А то ж і праўда, растуць яны тут у нас на лес гледзячы. Але як жа яе, тую школу, зробіш?.. Зямлянку хіба якую пабудаваць чалавек на сорак — пяцьдзясят?..
    178
    — Зямлянку, — усміхнуўся камісар. — А навошта зямлянку? Што, яны сонца не любяць або ў нас сонца няма? «Зялёную школу» зробім, партызанскую.
    I вось партызаны прывезлі і парты, і сапраўдную школьную дошку. А пакуль яны іх прывезлі, старыя мужчыны з сямейнага лагера выбралі месца пад школу і збудавалі велізарную павець. Праз сцены гэтай павеці відаць было неба, і сонца, і лес, бо і сцен тых сапраўдных не было, а зрабілі проста падпоркі з бярозавых жэрдак. Каб школу не заўважылі з самалётаў, страха была з яловых лап. А падпоркі для хараства дзяўчынкі аплялі дзеразой і кожны дзень прыносілі свежыя кветкі. Заняткі ў «зялёнай школе» праводзіліся так: пісьмовыя — пад павеццю, а вусныя — проста дзенебудзь воддаль, на сонейку.
    Анатоль прывёў дзяўчынку пад павець, дзе вучыліся цяпер малодшыя дзеці, такія як Ася, і трошкі большыя. Дзяўчаткі і хлопчыкі перасталі пісаць і толькі глядзелі на іх. Цёця Тоня, маладая настаўніца, сустрэла гасцей каля ўвахода ў павець.
    179
    — Новенькая, — усміхнулася яна. — Гэта ты сёння ноччу прыехала?
    Яна нагнулася і пагладзіла Асю па галаве.
    — Якія валасы ў цябе кучаравыя!.. А стужку ты сама завязваеш ці маці?
    Тут ужо Анатоль больш не вытрымаў.
    — У Асі мамы няма, — сказаў ён. — I таты няма. I нікога няма. Яна жыве ў таго дзядзькі, што робіць зямлянку. Я ведаю, я яе першы прывёў.
    — Ты маладзец у нас, — усміхнулася цёця Тоня. — Ты — аўтаматчык. Мы цябе сёння пасадзім разам з Асяй, ты ў нас сёння таксама вучнем пабудзеш. Ну, ідзём.
    Настаўніца падвяла малых да свабоднай парты і пасадзіла побач.
    — Аўтамат трэба зняць і паставіць вось тут. Ён у цябе не выстраліць, часам?
    Дзеці засмяяліся. Ды Анатоль вельмі спаважна зняў з плячэй сваю зброю і паставіў яе каля парты.
    — He стрэліць, не бойцеся, — сказаў ён. — Ён страляе тады, калі я страляю.
    Дзеці засмяяліся зноў.
    — Дык вось што, Асенька, — сказала цёця Тоня, калі сцішыўся смех. — Ты будзеш цяпер вучыцца ў нашай школе. Яна ў нас бачыш, якая харошая!.. А колькі будзе сяброў у цябе, паглядзі.
    Усе глядзелі толькі на Асю. Ася пачырванела, апусціла галаву.
    — Школу сваю мы назвалі «зялёнай», — сказала настаўніца. — Яна не такая, як іншыя школы, бо яна партызанская. А мы ўсе — партызаны. I ты цяпер таксама партызанка.
    — Глядзі, сарока! — штурхануў Асю Анатоль.
    Ася паглядзела ўгару. I праўда — сарока прысела на елцы, каля самай павеці, і заглянула ў школу. «Скрэкеке!» — здзівілася яна, убачыўшы так шмат маленькіх партызан.
    180
    — Сам ты сарока, Анатоль, — строга сказала настаўніца. — Ты ж у школе, ты сёння вучань, і дай мне, калі ласка, гаварыць. Дык вось. Асенька, у нашым лесе стаяць партызаны. He такія, як твой Анатоль, а сапраўдныя — нашы бацькі, браты і сёстры, з сапраўднымі аўтаматамі і вінтоўкамі. Яны абараняюць нас. Яны знішчаюць фашыстаў, а мы тут — вучымся.
    — Самалёт! — зноў не вытрымаў Анатоль.
    I праўда — пачуўся гул самалёта.
    — Нічога, Асенька, — сказала цёця Тоня, — ты не бойся. Яны лятаюць кожны дзень. Ды пад галінкамі яны не ўбачылі нашай школы. Мы толькі дожджыку баімся, бо тады наша зялёная страха цячэ, і мы бяжым дахаты.
    Самалёт набліжаўся. Ён ішоў не над школай, а значна правей. Аднак Анатоль не вытрымаў.
    — Фашыст, на, на! — закрычаў ён, і дзеці засмяяліся, а разам з дзецьмі і Ася.
    — Ну, бачыш, Асенька, які ў цябе адважны абаронца, твой Анатоль! — сказала цёця Тоня. — Дадзім яму за гэта сшытак, як ты думаеш?
    Анатоль паглядзеў на Асю. Эх, ведала б яна, як моцна хацелася яму хадзіць у школу разам з іншымі дзецьмі! I намагаўся ён пайсці ўжо колькі разоў, а толькі ўсё не прымалі, казалі — малы. А цяпер вось выходзіць так, што няхай толькі Ася згодзіцца — цёця Тоня дасць яму сшытак. Даўшы сшытак, дасць, безумоўна, і аловак, бо як жа пісаць без яго? А з алоўкам і сшыткам ён будзе вучань таксама! Эх, каб толькі дзяўчынка згадзілася.
    Дзяўчынка паглядзела на «аўтаматчыка», паглядзела на цёцю Тоню, зразумела ўсё, усміхнулася і ў знак згоды кіўнула галавой.
    Анатолю радасна. Яму хочацца крыкнуць «ура!» і выпусціць угару чаргу са свайго аўтамата, але ён стрымліваецца. А што ты думаеш, — возьмуць ды зноў адправяць дахаты... Калі ўжо вучань, дык вучань — цярпі!..
    Янка Брыль
    181
    9 1 Як выглядала пабудаваная для дзяцей партызан школа? Чаму яе назвалі «зялёнай»?
    2.	Як праводзіліся заняткі ў «зялёнай школе»?
    ★ 3. Карыстаючыся тэкстам, напішыце кароткае апавяданне «Партызанская школа».
    Бацьку
    He выйшаў ты і ў гэты раз
    Мяне спаткаць, паднесці рэчы...
    Ля весніц толькі зноў твой вяз Крануў галінамі за плечы.
    Ты мне не падасі рукі.
    Глядзіш удаль зпад шкла партрэта...
    Ці бачыш, вырас сын які?
    Скажы хоць слова для прывета.
    А я... чакаў з усіх дарог
    Цябе ў сорак чацвёртым, летам.
    Калоны ні адной не мог
    Я прапусціць з ахапкай кветак.
    Хацелася пачуць: «Сынок...»
    I крыкнуць радаснае: «Тата!»
    Бацькоўскім быў мне кожны крок...
    Усё ішлі, ішлі салдаты...
    Каторы раз сыходзіў снег...	і
    Дамоў вярнуліся суседзі.
    Я кожнаму насустрач бег
    I чуў кароткае: «Прыедзе...»
    I калі ў крыўдзе мне сябры Гразіліся падчас бацькамі, Тады хацелася наўзрыд Заплакаць шчырымі слязамі.
    He плакаў я — усім на злосць, Бо ў хаце быў адзін — мужчына.
    182
    He йшоў ты...
    Маці маладосць
    Глыбей заворвалі маршчыны.
    I зараз — еду я здалёк, Чакаю ўсё — зайду, а маці Мне кажа: «Пазнаеш, сынок? Вось наша ўся сямейка ў хаце...» Паверыць цяжка мне таму, Што больш не прыйдзеш ты дадому. А шапку я заўжды здыму Перад магілай невядомай.
    Рыгор Барадулін Вёсніцы — вароты.
    9 1. Знайдзіце і прачытайце ў вершы радкі, у якіх аўтар найбольш выразна выказвае сваю сыноўнюю любоў да бацькі.
    @© 2. Як вы разумееце словы:
    А шапку я заўжды здыму Перад магілай невядомай?
    ©© 3. Растлумачце радкі:
    Маці маладосць Глыбей заворвалі маршчыны.
    4.	Навучыцеся чытаць верш выразна, пастарайцеся перадаць смутак, тугу сына па бацьку.
    ★ 5. Якая асноўная думка верша?
    6.	Калі паблізу вашай школы ёсць магілы салдат, раскажыце, як вы клапоціцеся пра іх.
    Сваякі
    1
    — He! — сказала яна, стукнуўшы аб падлогу вілачнікам. — I не думайце!
    Седзячы ля стала, яны пераглянуліся. Старэйшы — высокі, худы, паюнацкаму нязграбны Алесь адразу нахмурыўся і замаўчаў, а на зусім яшчэ хлапечым пухлаватым твары пятнаццацігадовага Сёмкі мільганула нешта ўпартае і злоснае.
    183
    — Усё роўна пойдзем!
    — Паспрабуйце! Паспрабуйце, ірады! Бач, удумалі! Смаркачы няшчасныя! Я вам пакажу партызанаў!
    Гэта была пагроза, але ў ёй адчувалася не так сіла і ўпэўненасць, як бездапаможнасць. Яна ўсхліпнула і з вілачнікам падскочыла да хлопцаў. Яны павінны былі б разбегчыся, як гэта рабілі заўжды дагэтуль, але цяпер
    нават не крануліся з месца, і гэта зусім раззлавала яе. Сёмка толькі ўзняў руку. Яна выцяла яго некалькі разоў, не гледзячы куды, потым адзін раз — Алеся. Старэйшы прыняў яе ўдар з каменнай абыякавасцю на змрочным худым твары. Нават не ўздрыгнуў, толькі мацней сцяў вусны. I яна зразумела, што ўсё гэта — дарма. Дарма ўвесь яе гнеў, яе лаянка, яе запазнелая спроба вярнуць сваю ўладу над хлопцамі. Роспач адразу падламіла яе, і, кінуўшы вілачнік, яна выйшла ў сенцы.
    Некалькі пакутных хвілін корчылася на сундуку ад бездапаможнасці і крыўды, не ў стане зразумець, чаму яны такія ўпартыя ў гэтым відавочным і пагібельным сваім намеры. Яна разумела і нават апраўдвала, калі ў партызаны ішлі дарослыя — акружэнцы і свае мужыкі. Але што ў гэтым магло прывабіць падлеткаў, амаль што дзяцей? Што яны зробяць у лесе, апроч як падурному загінуць? Як загінуў той, што тыдзень назад з ночы да поўдня ляжаў на аколіцы, застрэлены нямецкай засадай. Такі маладзенькі, прыгожы дзяцюк, у акрываўленай вайсковай сарочцы. Так і яны будуць валяцца дзенебудзь. На іх будуць страхавіта глядзець незнаёмыя людзі. I п’яныя паліцаі будуць перакочваць іх сваімі падкаванымі ботамі...