Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
Жылі калісьці крывічы...
Валілі лес, аралі ляды, Сушылі гуртам нераты I да туманных даляглядаў Ганялі спраўныя плыты.
Дзяцей бацькі вучылі строга Любіць саху, пчалу, зямлю I аднаму маліцца богу — Нялёгкай працы мазалю.
Таму і праўнуку, і ўнуку Было няміла нішчыць, біць; Ён вывучаў адну навуку, Адно евангелле: рабіць...
55
Рабіў ён зрубы залатыя, Нарогі, гонкія чаўны I сцены белыя Сафіі Над плынню быстраю Дзвіны.
Умеў мой продак човен ладзіць, Паліць ікластыя карчы, Таму, хто ў роспачы, — дарадзіць, таму, хто ў горы, —
памагчы...
Еўдакія Лось
Мурбг — трава.
Язмін — куст з белымі пахучымі кветкамі.
Крывічьі — усходнеславянскае племя. Крывічы разам з радзімічамі і дрыгавічамі з’яўляюцца продкамі беларусаў. Ляда — дзялянка высечанага лесу, расчышчанае пад пасеў месца.
Нёрат — прылада для лоўлі рыбы.
Евангелле — рэлігійны твор, у якім расказваецца пра жыццё Ісуса Хрыста; тут: навука.
Нарбг — частка плуга, якая падразае пласт зямлі знізу.
Чбвен — лодка, выдзеўбаная з дрэва.
Сафія — тут: Сафійскі сабор у Полацку.
9 1. Ці спадабаўся вам верш? Чым?
2. Да чаго прывучалі бацькі сваіх дзяцей? Як выхоўвалі іх?
3. Як вы думаеце, чаму нашы продкікрывічы больш за ўсё шанавалі працу? Якія радкі верша апавядаюць пра працавітасць нашых продкаў? Прачытайце.
©© 4. Пра якія рысы характару беларуса сведчаць радкі:
Таму, хто ў роспачы, — дарадзіць, таму, хто ў горы, — памагчы?
5. Навучыцеся чытаць верш выразна.
56
У кнігарні
Мы прыйшлі ў кнігарню з мамай. На паліцах — безліч кніг!
Тоўстых, тонкіх — розных самых, Цэлы свет — у кніжках тых!
— Я куплю табе во гэту...
Гэту й гэту варта ўзяць...
Ты пра ўсе краіны свету 3 гэтых кніжак будзеш знаць.
Пра Аўстралію, Аляску, Чылі, Індыю, Кітай.
Пра Еўфрат во нават казка...
Толькі, сын, бяры чытай.
— О, як добра! Дзякуй, мама! Я пра іх чытаць люблю.
Толькі б знаць хацеў таксама Я й пра нашую зямлю.
Пра яе лясы і рэкі,
Пра забытыя гады, Пра той шлях з вараг у грэкі I пра казкігарады.
I яшчэ — за што, няйначай, Буду ўдзячны я ўдвайне — Ты купі на мове нашай, Беларускай, кніжку мне.
To ж айчыны нашай мова, Мова прадзедаў, бацькоў.
У той мове што ні слова — Дыямент жывы вякоў.
57
Ці паляк, ці грэк, ці швед там — Мова ў кожнага свая.
Як усе, хацеў бы ведаць
Мову родную і я.
За яе, за край наш любы Ў бітвах гінулі дзяды.
I яе ў баях ад згубы
Адстаялі назаўжды.
Невук — хто яе не цэніць.
Ці ж магу я здраджваць ёй?
Я ж не нейкі адшчапенец, Я ж не нейкі чужаземец На святой зямлі сваёй.
Кастусь Цвірка
Дыямёнт — каштоўны камень.
9^ 1. Пра якія краіны маці паказвала хлопчыку кніжкі ў кнігарні? Пакажыце гэтыя краіны на карце.
2. Чаму хлопчык хацеў купіць кнігу на роднай мове? Адкажыце словамі з верша.
3. Чаму паэт называе невукам таго, хто не цэніць родную мову? ©© 4. Паразважайце, чаму трэба вывучаць родную мову.
★ 5. Успомніце, якія творы вы чыталі на беларускай мове. Перакажыце змест аднаго з іх.
Белая Русь
Ёсць розныя тлумачэнні, адкуль паходзіць назва нашай Радзімы. Адны вучоныя лічаць, што Белая Русь — гэта яе большая частка, якая прыняла хрысціянскую веру і хрысцілася раней, чым тая, якая называлася Чорная Русь. Другія вучоныя тлумачаць, што Белая Русь называецца гэтак таму, што яна засталася вольнай, незалежнай пасля нашэсця манголататар у Еўропу.
58
Больш за тысячу гадоў таму ўсходнія славяне, у тым ліку і беларускія плямёны, аб’ядналіся ў адной дзяржаве, цэнтрам якой быў Кіеў. Таму і сама дзяржава звалася Кіеўская Русь.
Першым жа дзяржаўным утварэннем на Белай Русі было Полацкае княства. Яно ўзнікла яшчэ да Кіеўскай Русі.
Назва «Белая Русь» распаўсюджвалася на землі, у якія ўваходзілі гарады Мазыр, Мсціслаў, Віцебск, Орша, Полацк, Смаленск. Землі ў верхнім і сярэднім цячэнні Нёмана называліся Чорная Русь. Тут былі ўжо вядомы такія паселішчы, як Гародня (Гродна), Навагародак (Навагрудак), Услонім (Слонім), Ваўкавыск, Нясвіж, Слуцк.
Пасля нашэсця манголататар і распаду Кіеўскай Русі як дзяржавы на тэрыторыі Белай Русі і суседніх літоўскіх землях утвараецца новая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае са сталіцай у Навагрудку. Пераважную большасць насельніцтва Вялікага Княства складалі беларусы. Яны хоць і называлі сябе па назве дзяржавы ліцвінамі, але гаварылі пабеларуску. Так, на працягу больш чым паўтысячы гадоў Вялікае Княства Літоўскае лічылася славянскім. Яго дзяржаўнай мовай з’яўлялася беларуская мова. На ёй былі напісаны самыя дасканальныя на той час у Еўропе законы Вялікага Княства.
Васіль Вітка
9 13 дапамогай тэксту раскажыце, якія ёсць тлумачэнні паходжання назвы «Белая Русь».
2. На якія землі распаўсюджвалася назва «Белая Русь»?
59
3. Якое княства было першым дзяржаўным утварэннем на Белай Русі?
4. У склад якой дзяржавы ўвайшлі землі Белай Русі пасля распаду Кіеўскай Русі?
★ 5. Раскажыце пра Вялікае Княства Літоўскае.
* * *
Нішто душу мне так не лечыць, Як стрэча гэтая з сялом, Калі наш род шыракаплечы Збярэцца разам за сталом.
Жытнёвы род не фарысеіў — Ён жыў на свеце недарма: Зямлю араў,
I жыта сеяў, I ў рукапашных паміраў.
Вайною біты — не забіты, Пускаў глыбока карані, Каб зноў пасеяць жыта, — Жыццё ад смерці засланіць.
Алесь Пісьмянкоў
Фарысёіць — тут: жыць паказушна, хлусліва (крывіць душой).
*> 1. Якія сустрэчы лечаць душу паэта?
2. Адкажыце словамі аўтара, чым славіўся яго род.
©© 3. Растлумачце, як вы разумееце словы:
Пускаў глыбока карані, Каб зноў пасеяць жыта, — Жыццё ад смерці засланіць.
4. Прачытайце верш выразна.
60
Мая Беларусь
Беларусь для мяне — мая родная маці, Што ў залочаны восені цвет У сялянскай з лучынаю хаце Нарадзіла мяне на свет.
Беларусь для мяне — гэта белыя зімы
I вясновы бурлівы разліў; Васількі ў жытах гаманлівых, Водар бэраў, антонавак, сліў.
Беларусь для мяне —
гэта слуцкія ткаллі Што прыгожыя ткуць паясы;
Гэта рэк і азёраў срабрыстыя хвалі, Белавежская пушча і Пінска лясы.
Беларусь для мяне —
Каліноўскі, Скарына, Багушэвіч, Купала і сотні такіх, Каго горабяда не скарыла, Хто ніколі не зрокся сваіх.
Янка Золак
Вбдар — прыемны пах.
Слўцкія ткаллі — слуцкія ткачыхі.
9 1. Што значыць Беларусь для паэта? Адкажыце словамі з верша.
2. Прачытайце радкі верша, дзе паэт апісвае хараство прыроды Беларусі ў розныя поры года.
★ 3. Ці ведаеце вы штонебудзь пра слуцкія паясы? Спытайце пра іх у дарослых.
★ 4. Што вы ведаеце пра знакамітых людзей Беларусі, якіх узгадвае ў вершы паэт? Раскажыце пра іх.
5. Прачытайце верш выразна.
61
Мікола Гусоўскі
Мікола Гусоўскі — наш знакаміты зямляк. Жыў ён ажно пяцьсот гадоў таму і пакінуў пасля сябе добрую памяць. Напісаў знакамітую паэму «Песня пра Зубра». Расказваецца ў ёй пра нашу родную зямлю, пра нашых мужных, працавітых продкаў, якімі ён захапляўся і ганарыўся.
Між такіх людзей гадаваўся маленькі Мікола — сын палясоўшчыкапаляўнічага. Яго радзіма — Магілёўшчына,
лясны прыдняпроўскі край. Школу мужнасці і адвагі прайшоў ён у свайго бацькі. Нездарма аўтар «Песні пра Зубра» зазначае:
Рэкі лясныя, Дняпра паўнаводнага строму Пераплываў я з канём у пагоні за зверам...
Быў і адважны, а дзе й неразважны, казалі:
— Як ні было — не забыць сваю школу Міколу.
Калі Мікола падрос, стаў вучыцца ў другой школе. У якой? Давайце глянем на карту Беларусі і знойдзем на ёй сіненькую нітачку Дняпра. Бачыце: не злічыць шматлікіх гарадоў і вёсак абапал ракі, як і невялікіх рэк і рачулак, што ўпадаюць у Дняпро. Сярод іх — Бася і Проня.
А што гэта за вёсачка Зубры ў верхнім цячэнні гэтых празрыстых рачулак? Пэўна ж, вельмі старажытная, калі носіць такую назву. Відаць, і тут, у навакольных лясах, як цяпер у Белавежскай пушчы, вадзіўся калісьці зубр — магутны волатзвер, услаўлены Міколам Гусоўскім. Магчыма, у гэтай вёсачцы Зубры была некалі школа, куды хадзіў вучыцца маленькі Мікола.
Верны сын роднай зямлі, свайго народа, які заўсёды хацеў жыць у міры і шчасці, Гусоўскі заклікаў людзей свету да міру і дружбы.
62
Войны! Злачынная справа — вайна выклікае Гнеў мой, і слёзы, і боль...
Шмат вершаў і паэм пакінуў нам у спадчыну Мікола Гусоўскі. I ўсё ж галоўны яго твор — паэма «Песня пра Зубра». Яна стала гімнам Бацькаўшчыне, хараству яе прыроды. У ёй раскрываецца душа беларускага народа. Зубр у паэме — гэта ўвасабленне вобраза краю, сімвал яго магутнасці.
Уладзімір Дзюба
Паэма — вялікі твор у вершах, звычайна на гістарычную або легендарную тэму.
Палясбўшчыкпаляўнічы — ляснік, паляўнічы.
Стрбма — тут: месца ў рацэ, дзе цячэнне асабліва імклівае.
9 1 ■ Хто такі Мікола Гусоўскі?
2. Дзе прайшло яго дзяцінства?
3. У каго ён прайшоў школу мужнасці і адвагі?
4. Якую паэму напісаў Мікола Гусоўскі?
5. Пра што гэта паэма?
@@ 6. Паразважайце, чаму «Мікола Гусоўскі — наш знакаміты зямляк».
Прадслава (Урывак з аповесці) 1
Бацька не прыехаў з палявання, і князёўна Прадслава адзінока сядзела ў сваёй прасторнай святліцы...
...Бацька ні ў чым ёй не пярэчыў...
...Вось і ўчора падарыў ёй яшчэ адну кнігу — багатую, з залатымі і чырвонымі застаўкамі. Сабраны ў ёй павучанні са Свяшчэннага Пісання і некаторыя ўрыўкі з кніг грэчаскіх пісьменнікаў. Некалі Прадслава чытала яе, але на грэчаскай мове. А гэта кніга — на мясцовай, славянскай мове, і зроблена тутэйшымі майстрамі — чарняцамі Васілём і Фёдарам.
63
Нямала грыўняў аддаў за яе бацька, затое ж кожная літара выведзена — вачэй не адвесці. Старонкі, чуваць, пахнуць мятай, на якой настойвалася кінавар. Яны яшчэ чыстыя, свежыя. Прадслава так чакала гэтай кнігі — у яе ж толькі грэчаская тут, у Полацку.
На світанні Прадслава выйшла да Дзвіны. Клубы белага туману віліся над чорнаю халоднай паверхняю, якая паступова святлела, рабілася сіняй. I туман павольна асядаў у нізіне, апаўшы на дол буйнымі кроплямі расы. He адчуваючы холаду, Прадслава прысела на шурпаты камень, што ляжаў над самым абрывам. Яе пантофлікі і падол прамоклі ад расы, але яна не заўважала гэтага.
Прадслава заўсёды была раўнадушная да тых, хто хацеў з ёй звязаць сваё жыццё. He ў сямейным шчасці ўяўляўся лёс. Яе павінна было чакаць наперадзе нешта асаблівае, вялікае. Прадслава адчувала, што не можа жыць так, як ёй хочацца, што па руках і нагах звязваюць яе зямныя законы. Яна са сваімі думкамі, са сваім разуменнем жыцця варожая ўсяму таму, чым жыла раней. Ніхто не прыме яе, ніхто не падасць рукі. Хіба што зарослы травой бераг Дзвіны, росны луг у сіняй ранішняй смузе — яны прымуць яе, абароняць. Але не тут ляжыць яе дарога, не тут...