Літаратурнае чытанне
Вучэбны дапаможнік для 8 класа першага аддзялення дапаможнай школы
Выдавец: Народная асвета
Памер: 247с.
Мінск 2014
©© 5. Паразважайце, чаму загоншчык Ранцэвіч выбраў сабе ў падарунак зямлю. ©© 6. Як вы разумееце словы князя: «...я даю табе ўчастак зямлі ажно на дзесяць пакаленняў»?
^ 7. Што людзі лічаць бяздонным багаццем? Чаму?
★ 8. Раздзяліце паданне на 3 часткі і перакажыце яго змест па плане:
1. Князь на паляванні.
2. Здарэнне на паляванні.
3. Падарунак князя.
Нарач (Легенда)
У гушчары старых бароў зіхацела на сонцы вялікае возера. Вельмі прыгожае яно было. Расказы пра яго чароўнасць перадаваліся з паселішча ў паселішча і нават у далёкія краіны.
А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, якая прыляпілася да аднаго з берагоў таго возера, жыла дзяўчынасіраціна Найрыта. Аднавяскоўцы звалі яе Нарай. Вочы дзяўчыны, блакітныя, колеру азёрнай хвалі, заўсёды весела ўсміхаліся. Залацістыя валасы тугой касой абкручвалі галаву. Голас у яе быў высокі і гучны.
38
Бывала, сядзе на беразе пад клёнам, дзе збіралася звычайна моладзь, на гусельках грае і спявае. Спачатку голас павольна плыве, а пасля ўзлятае высока і ляціць над узбярэжжам. У гэты час і птушкі змаўкалі. Людзі забываліся пра сваё гора.
Аднойчы, калі Нара спявала, праязджаў вёскаю пан, стары ўдавец. Пачуў ён дзівосную песню і загадаў спыніцца. Слухаў, слухаў і сказаў Нары:
— Прыгожая кветка вырасла ў дзікім краі. Табе толькі ў маіх пакоях спяваць.
— Кепская з мяне будзе служанка.
— Ты будзеш гаспадыняй, жонкай маёй.
Вакол Нары сядзелі на зялёнай траве дзяўчаты і хлопцы. Адзін з іх, прыгожы чарнявы юнак Андрэй, падышоў да пана.
— Гэта мая нявеста, — сказаў ён, — а пан няхай сярод паноў жонку шукае.
— Ці не сын ты таго Пятра, што бунтаваў мне народ? — успомніў пан, чырванеючы ад злосці. I залямантаваў: — Узяць яго!
Прыслужнікі звязалі Андрэя і павезлі ў маёнтак. Больш яго ніхто не бачыў. Праз некаторы час пан зноў прыехаў
39
да Нары даведацца, ці згодная яна прыняць з ім шлюб. Дзяўчына зрабіла выгляд, што згадзілася. Тут і дамовіліся пра вяселле.
Надышоў гэты дзень. Злосны вецер гнаў цёмныя хмары, а лес спяваў сумныя песні. Нара ехала нафурманцы ў маёнтак, у руках трымала пакунак. Сустрэлі яе служанкі, завялі ў панскія пакоі і апранулі ў шлюбнае адзенне. I Нара выйшла такой прыгажуняй, якія толькі ў казках бываюць. Пакланілася яна пану ды папрасіла, каб дазволіў перад шлюбам крышку адной пабыць у пакоях. Пан згадзіўся. Ходзіць ён па двары, на служанак пакрыквае і на дзверы паглядвае.
А Нара тым часам з пакунка дастала смалякі ды падпаліла пакоі адзін за адным. Шугануў чорны дым з вокнаў, а на даху заскакалі чырвоныя пеўні. Нара выскачыла праз акно і на сваёй фурманцы, паганяючы каня, памчала ў вёску, на тое месца, дзе з Андрэем часта сустракала ўсход сонца. Прыхілілася да клёна і горка заплакала.
Ды тут пачуўся конскі тупат. Панскія служкі! Людзей бізунамі білі. Дапытваліся, дзе Нара.
— Вунь яна! — закрычаў нехта.
— Жывую не возьмеце! — крыкнула панскім служкам дзяўчына і кінулася да возера.
Цёмныя хвалі ішлі адна за адной, а на беразе калыхаўся човен. Той човен, у якім Нара з Андрэем не раз каталіся. Спрытна і ўмела яна села ў човен і, адштурхнуўшыся, адплыла ад берага.
— Я адпомсціла табе, пан, за Андрэйку, за яго бацьку і за ўсіх, хто загінуў ад тваіх рук у тваім маёнтку! — крыкнула Нара.
Ад злосці панскія служкі кінулі гуслі Нары ў возера. А човен адплываў усё далей і далей, потым знік зусім.
Усю ноч бушавала возера. Стагналі хвалі...
3 таго часу і назвалі людзі возера імем смелай дзяўчыны — Нарач.
40
Гўселькі (гўслі) — мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент.
Удавёц — чалавек, у якога памерла жонка.
Прыняць шлюб — выйсці замуж або ажаніцца.
Фурманка — павозка для перавозкі людзей і грузаў, запрэжаная коньмі.
Смаляк — смалісты кавалак дрэва.
9^ 1Якой у легендзе паказана Найрыта (Нара)? Раскажыце сваімі словамі, як яна выглядала, як спявала.
2. Што аднойчы здарылася з Нарай?
3. Што панскія прыслужнікі зрабілі з Андрэем?
★ 4. Чаму Нара згадзілася прыняць шлюб з панам? Знайдзіце адказ на гэта пытанне ў тэксце.
©© 5. Адкуль паходзіць назва возера Нарач? ★ 6. Перакажыце легенду так, як вы яе запомнілі.
Сож і Дняпро
(Легенда)
Сярод глухіх пушчаў, цёмных бароў, на прыгорку, стаялі калісьці старыястарыя харомы вялікага валадара, сівавалосага старога Рыдана. 3 канца ў канец Зямлі славіўся Рыдан багацеем з багацеяў. 3 усіх багаццяў найбольш славілася схаваная за дванаццаццю дзвярамі, дванаццаццю замкамі залатая Рыданава карона. Калі адмыкалі замкі, адчынялі дзверы і выносілі тую карону, то зіма ператваралася ў лета. Так зіхацелі дарагія камяні на залатой Рыданавай кароне.
Зайздросцілі суседнія валадары і князі Рыдану і аднойчы вырашылі здабыць карону. Зазвалі варажбітоў і знахароў і загадалі ім прыдумаць спосаб, як украсці карону з Рыданавага скарбу.
Варажбіты і знахары думалі тры дні і тры ночы. Прыдумалі разрыўтраву, якой калі дакрануцца да замкоў, то яны самі адчыняцца, ды сонтраву, зярняткамі якой калі пасыпаць, то ўсё жывое наўкола засне. Прыдумаўшы гэта, паслалі зладзеяў
41
красці залатую Рыданаву карону. Тыя, прыйшоўшы пад харомы, сыпанулі сонзелля, і ўся варта заснула. Дакрануліся разрыўтравой да замкоў — і замкі адкрыліся. Тады ўзялі яны залатую Рыданаву карону і пусціліся назад.
Устаў раніцой сівы Рыдан, падышоў да акна. Глядзь — уся варта спіць, увесь народ у сне беспрабудным валяецца. I зразумеў стары адразу, што няма ў скарбніцы яго залатой кароны. Падышоў ён тады да звана, ударыў раз, ударыў два. Прачнуліся два Рыданавы сыны: Сож і Дняпро.
Звярнуўся бацька да Дняпра і кажа:
— Вазьмі, сынок, каваны меч і бяжы садамі, лугамі аж да скалістых гор, дагоніш уцекачоў з каронай.
Схапіўся Дняпро і чым хутчэй пабег, а Сож застаўся пры бацьку.
Сеў на залатое крэсла стары Рыдан і кажа сыну:
— Прылажы, сынку, вуха да зямлі, паслухай, ці бяжыць Дняпро.
Прылажыў Сож вуха да зямлі і кажа:
— Бегма бяжыць і не стаміўся яшчэ.
42
I другі раз кажа бацька:
— Прылажы, сынку, вуха да зямлі, паслухай.
Прылажыў сын вуха да зямлі і кажа:
— Бяжыць, але ўжо цяжка дыхае — шум ад зямлі ідзе.
I ў трэці раз бацька папрасіў сына паслухаць. Сын прылажыў вуха да зямлі і кажа:
— Гул ад зямлі ідзе і крык вялікі.
Тады ўстаў Рыдан з пасада і кажа:
— Бяжы ж ты, сынку, імхамі, балотамі на падмогу яму. Сам адзін не праб’ецца ён праз скалістыя горы.
Пусціўся Сож імхамі, балотамі на падмогу брату, а стары бацька застаўся чакаць сыноў.
Доўга чакаў стары. He дачакаўся, з маркоты вялікай пачаў плакаць:
— Відаць, нам, дзеткі мае, наканавана слязамі разліцца.
I ў той жа момант сапраўды разліліся слязамі браты і стары бацька: у рэкі ўсе трое ператварыліся.
Дняпро плыве садамі ды лугамі, Сож — імхамі ды балотамі, а Рыдан — куды вочы глядзяць.
Харбмы — багаты, вялікі жылы дом, прасторнае памяшканне.
Карбна — вянец, галаўны ўбор — знак царскай улады. Валадар — уладар; чалавек, які карыстаецца вялікай уладай.
Скарб — каштоўнасці, якія схаваны ў патаемным месцы.
9 1 • Кім быў і чым славіўся сівавалосы Рыдан?
2. Што вырашылі зрабіць суседнія валадары і князі?
3. Раскажыце, што прыдумалі варажбіты і знахары. Што яны хацелі здзейсніць?
4. Як звалі сыноў Рыдана?
5. Куды паслаў Рыдан сваіх сыноў?
6. Што сталася з Рыданам і яго сынамі?
★ 7. Перакажыце падрабязна змест легенды.
43
Загадкі
Людзі пачалі прыдумваць загадкі вельмі даўно. Спачатку іх складалі пра тое, з чым сутыкаліся ў жыцці. Таямнічае, незразумелае людзі параўноўвалі з тым, што назіралі кожны дзень, напрыклад: месяц — з пастухом, неба — з полем, зоркі — з вялікім статкам, што рассыпаўся па гэтым полі. Так нарадзілася загадка: «Поле не мерана, авечкі не лічаны, пастух рагаты». А вось яшчэ адзін цікавы прыклад:
Ехаў коннік Пахом — Вы не заўважалі?
Сам усеўся вярхом, Ногі за вушамі.
(Акуляры)
Звычайна загадка называе адну або некалькі прыкмет: «Невялікая, рыжаватая, а хвост доўгі і калматы, на дрэве жыве, шышкі грызе». Безумоўна, гэта вавёрка — надта многа названа яе прыкмет: памер, колер, знешні выгляд, месца жыхарства і нават ежа.
У загадках вельмі часта з’явы прыроды надзелены якасцямі жывых істот: «Без рук, а малюе, без зубоў, а кусае». (Мароз.) А ў загадцы «Вісіць — зялёны, ляціць — жоўты, ляжыць — чорны» стварыць вобраз ліста дапамагаюць прыметнікі, якія ўказваюць на яго колер летам, восенню і зімою.
Такім чынам, загадка — гэта вобразнае апісанне прадмета ці з’явы, якое патрабуе разгадкі.
Загадкі не толькі цікавыя, займальныя, але і мілагучныя. Многія з іх падобныя да кароценькіх вершаў. Мова загадак — жывая народная мова, вобразная, сакавітая, трапная, надзвычай выразная. У загадках праяўляюцца фантазіі народа, яго розум, кемлівасць, пачуццё гумару.
Некаторыя загадкі нагадваюць задачы: «Дзве мацеры, дзве дачкі ды бабулька з унучкай. Колькі ўсіх?» (Трое: бабка, маці, дачка.)
44
Загадкі ствараюцца і ў наш час. Яны расказваюць пра сучасныя прадметы і з’явы: «Чорны жук паўзе па полі, гудзе і вые, зямлю рые». (Трактар.) Некаторыя загадкі маюць сваіх аўтараў — пісьменнікаў. Вось загадка, складзеная народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам:
Асцярожны, Шэры, Хітры, Век галодны, Шчэрыць Іклы.
3за кустоўя Выглядае, Вокам поплаў
Акідае:
ЦІ не ходзіць Там цялятка Ці ягнятка, He ягнятка — Хоць бы гуска, Хоць бы што — Абы закуска!
(Воўк)
* * *
> Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а дугое — уночы?
> Без рук, без ног, а вароты адчыняе.
> На агні не гарыць, на вадзе не тоне і па саломе не шасціць.
> Маленькі, удаленькі скрозь зямлю прайшоў, чырвоную шапачку знайшоў.
> У чырвоных ботах, схаваўшы лапкі, ходзіць па балоце, спрытна ловіць жабкі.
> Пасярод двара стаіць гара, спераду — вілы, ззаду — мятла.
> Цэлы дзень лятае, усім дакучае, а ноч прычакае — тады адпачывае.
> Пад соснамі, пад ёлкамі ляжыць клубок з іголкамі.
> Яе мы сябрам называем, яна ж нам тайны адкрывае, мы з ёй павінны век дружыць, бо вучыць нас на свеце жыць.
> Пяцёра братоў гадамі роўныя, а ростам розныя.
> Вадкае, а не вада, белае, а не снег.
> Белы як снег, салодкі як мёд.
45
> He брэша, не кусае, а ў хату не пускае.
> Языка не мае, а гаворыць і спявае.
> Гудзе, як пчала, ляціць, як страла, крыламі не махае, хто адгадае?