Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2012
37.25 МБ
Літаратурнае прадмесце
Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»
мінск «Кнігазбор» 2012
УДК 821.161.3(082)
ББК 84(4Бен)
Лб4
Складальнікі
Людміла Рублеўская, Віктар Шніп
Літаратурнае прадмесце: зборнікда 10-годдзя суполкі «ЛітаратурЛб4 нае прадмесце» / склад. Л. Рублеўская, В. Шніп. — Мінск: Кнігазбор, 2012,196 с.
ISBN 978-985-7057-09-2.
Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі, чые імёны добра знаёмыя аматарам беларускай літаратуры.
УДК 821.161.3(082)
ББК84(4Бен)
ISBN 978-985-7057-09-2
© Калектыў аўтараў, 2012
© Рублеўская Л., Шніп В, склад, 2012
© Афармленне. ГІУП «Кнігазбор», 2012
На самым пачатку...
Дзесяць гадоў назад я працаваў галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». На той час дырэктарам холдынга «ЛІМ» была Таіса Бондар, якая хацела, каб да нас у рэдакцыі прыходзіла як мага болей моладзі са сваімі творамі. I я прапанаваў Таісе Мікалаеўне стварыць літаб’яднанне пры штотыднёвіку. Мая ідэя была падтрымана, іў газеце за 29 лістапада 2002 года з’явілася абвестка: «Запрашаем! 5 снежня ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (вул. Захарава, 19) пройдзе арганізацыйнае пасяджэнне літаб’яднання. Запрашаюцца маладыя паэты, празаікі, крытыкі. Пачатак у 17 гадзін. 'йлефон для даведак: 284-44-04». На першае пасяджэнне прыйшлі Аксана Спрынчан і Наталля Дзянісава. На другі раз ужо было тры чалавекі, а праз некалькі месяцаў у самым большым пакоі «Л ІМа» ўсе не змясціліся (чалавек трыодаць), хто прыйшоў на пасяджэнне «Літаратурнага квартала». Так суполка называлася да таго часу, пакуль Людміла Рублеўская працавала ў «ЛіМе»...
У «Літаратурнага прадмесця» ёсць традыцыя — перапіс усіх, хто прыйшоў на пасяджэнне суполкі. Першы запіс у тоўстым нататніку з’явіўся 17 снежня 2002 года. На пасяджэнні «Літаратурнага квартала» былі: Кацярына Чарнушэвіч, Наталля Дзянісава, Вольга Леімяшэўская, Святлана Канановіч і Аксана Спрынчан. Было вырашана збірацца па чацвяргах у 18 гадзін.
16 студзеня 2003 года ў пасяджэнні «Літаратурнага квартала» ўдзельнічалі: Аксана Спрынчан, Таццяна Барысюк, Іна Собаль, Серж Мінскевіч, Міхась Казлоўскі, Алена Багамолава, Наталля Дзянісава і Алег Алекса. У нататніку з’явіліся першыя запісы выказванняў сяброў суполкі: «Сляза, як каса, разрэзала твар, і цёпла стала...», «Кватэра, у якой можна жыць, — кватэра, у якой жыве паэзія...»
23 студзеня 2003 года. На пасяджэнне «Літаратурнага квартала» прыйшлі: Вікторыя Сотнікава, Віка Трэнас, Святлана Канановіч, Ігар Клепікаў, Павел Каспяровіч, Валеры Русельнік, Аляксей Яскевіч, Сяргей Патаранскі, Васіль Востры, Аксана Спрынчан, Наталля Кучмель іУсевалад Гарачка. Мастак Алег Карповіч зрабіў для «Літаратурнага квартала» эмблему, пад якой у «ЛІМе» друкаваліся творы сяброў суполкі. Усе пасяджэнні вёў я з Людмілай Рублеўскай.
30 студзеня 2003 года. йтым разам у працы «Літаратурнага квартала» ўдзельнічалі: Наталля Дзянісава, Алена Багамолава, Святлана Канановіч, Віка Трэнас, Таццяна Барысюк, Наталка Кучмель, Сяргей Патаранскі, Па-
вел Астравух, Сяргей Гуркоў, Аксана Спрынчан і Віктар Іваноў. У «ЛІМе» друкаваліся не толькі абвесткі пра наступнае пасяджэнне суполкі, а і справаздачы...
6 лютага 2003 года. На пасяджэнне суполкі прыйшлі: Ягор Конеў, Аксана Спрынчан, Вітаўт Чаропка, Сяргей Патаранскі, Вікторыя Барткевіч, Віктар Іваноў, Сяржук Мінскевіч, Наталка Кучмель, Усевалад Гарачка, Янка Лайкоў, Віка Трэнас, Ігар Клепікаў, Наталля Капа...
13 лютага 2003 года. На пасяджэнні «Літаратурнага квартала» было 26 чалавек Усевалад Гарачка, Вікторыя Барткевіч, Алег Алекса, Анастасія Вайцяшонак, Кацярына Сідарук, Мая Есьман, Валянціна Гарнісгава, Аксана Бязлепкіна, Станіслаў Зажыцкі, Святлана Канановіч, Наталля Дзянісава, Ягор Конеў, Віка Трэнас, Серж Мінскевіч, Серж Іўркоў, Ілья Мажар, Янка Лайкоў, Наталля Капа, Сяргей Патаранскі, ВольгаЛогінава, АлесьТуровіч, Аксана Спрынчан, Ігар Клепікаў, Таццяна Будовіч, Наталля Кучмель, Віктар Іваноў. Пра што гаварылася на пасяджэннях, можна было прачытаць у «ЛіМе». Тое, што нелыа было выносіць на старонкі штотыднёвіка, запісана ў мяне ў дзённіку..
20 лютага 2003 года. У пасяджэнні ўдзельнічалі: Т. Будовіч. А. Кавалеўскі, А. Алекса, В. Барткевіч, I. Тоўсцік, А. Камінская, У. Гарачка, Н. Кучмель, Н. Kana, М. Касцюкевіч, Н. Вусава.
6 сакавіка 2003 года. Сяргей Патаранскі, Віктар Іваноў, Мікола Касцюкевіч, Алена Ігнацюк, Валянціна Гарністава, ВікаТрэнас, НаталляДзянісава, Алена Багамолава, Таццяна Барысюк, Усевалад Гарачка, Таццяна Будовіч, Аксана Спрынчан, Святлана Канановіч, Наталля Кучмель, Алесь Мяснікоў.
27 сакавіка 2003 года. Кацярына Тычына, Усевалад Гарачка, Наталля Дзянісава, Віка Трэнас, Ігар Клепікаў, Мікола Кандратаў, Кірыл (?)рэкалевіч, Андрэй Ждановіч, Наталля Капа, Аксана Спрынчан, Таццяна Будовіч, Сяргей Патаранскі.
10 красавіка 2003 года. Віка Трэнас, Таццяна Барысюк, Усевалад Гарачка, Ігар Клепікаў, Аксана Спрынчан, Наталля Капа, Сяргей Патаранскі, Рагнед Малахоўскі, Яўген Рамяніца, Мікола Кандратаў, Юля Пыск, Андрэй Камоска, Таццяна Арцішэўская, Ірына Кузьменка, Дар’я Лосева, Таццяна Будовіч, Валянціна Гарністава, Павел Астравух. Абмяркоўвалі новыя вершы Усевалада Гарачкі. Выступалі як дакладчыкі Віка Трэнас, Таццяна Барысюк і Сяргей Патаранскі. «Вершы, як пацалункі...», «Вершы, як нечаканыя пацалункі. Цябе пацалавалі, а ты думай», «Вершы, як стрэлы ў начы. Пачуў, дык думай, задумайся...»
17 красавіка 2003 года. Былі Сяргей Патаранскі, Аксана Спрынчан, Дар’я Лосева, Мікола Кандратаў, Яўген Рамяніца, Рагнед Малахоўскі, Наста Кудасава, Валянціна Гарністава, Аксана Бязлепкіна, Віка Трэнас, Святлана Канановіч, Ігар Клепікаў, Ганна Галавіна, Віктар Іваноў, Павел Астравух, Таццяна Будовіч, Наталля Капа. Назаўтра пасля пасяджэння суполкі дырэктар холдынга «ЛіМ» Таіса Бондар перадала мне, як галоўнаму рэдактару «ЛІМа», незадавальненне некаторых пісьменнікаў тым, што амаль у кожным нумары штотыднёвіка друкуюцца творы сяброў «Літаратурнага квартала» і кароткія справаздачы пра нашы пасяджэнні...
24 красавіка 2003 года. Ігар Клепікаў, Мікола Касцюкевіч, Таццяна Будовіч, Сяргей Патаранскі, Наталля Дзянісава, Алег Алекса, Рагнед Малахоўскі, Мікола Кандратаў, Цімох Струнавец, Вольга Кардаш, Юрась Нераток, Тамара Казачэнка, Насця Анохіна, Наталля Кучмель, Наталля Капа, Сяргей Мінскевіч, Віка Трэнас, Павел Астравух, Алена Астравух.
8 мая 2003 года. Ягор Конеў, Аксана Спрынчан, Таццяна Будовіч, Таццяна Барысюк, Кацярына Тычына, Віка Трэнас, Эдуард Дубянецкі, Мікола Кандратаў, Мікола Касцюкевіч, Мар’я Усава, Аксана Бязлепкіна, Рагнед Малахоўскі, Віктар Іваноў, Сяргей Патаранскі, Наталля Дзянісава, Святлана Канановіч, Алена Багамолава, Усевалад Гарачка, Наталля Кучмель. «Каб сны крывавыя не сніць, Табе пара ўжо меней піць» (Таццяна Будовіч), «Дзе быў ЗАГС, цяпер крэ.маторый» (?), «ФантОіМнае каханне», «Наша каханне, як неба маўчанне...», «Плача на Марсе бязлюдным юны паэт...», «Нападалі на Фрэйда, баранілі Шапэна ад згвалтавання», «Жывая радасць успамінам не перашкодзіць...», «Пад крыжом канае безнадзейнасць...».
15 мая 2003 года. Андрэй Ключнікаў, Таццяна Будовіч, Ігар Клепікаў, Аксана Спрынчан, Таццяна Барысюк, Сяргей Патаранскі, Наталля Кучмель, Яўген Рамяніца, Рагнед Малахоўскі, Мікола Кандратаў, Наста Кудасава, Віка Трэнас, Аксана Бязлепкіна, Наталля Капа, Сяржук Мінскевіч, Ірына Бурдзейка. Разбіралі Аксану Бязлепкіну. «Поўня — абяскроўленае сонца», «Уласны воўк Людмілы Рублеўскай...»
21 мая 2003 года. Святлана Канановіч, Усевалад Гарачка, Таццяна Барысюк, Наталля Капа, Наталля Кучмель, Аксана Спрынчан, Яўген Рамяніца, Рагнед Малахоўскі, Ігар Клепікаў, Зміцер Арцюх, Яўген Мальва, Аксана Бязлепкіна.
7 жніўня 2003 года. Андрэй Ключнікаў, Усевалад Гарачка, Аксана Спрынчан, Наталля Кучмель, Таццяна Валаснік, Віктар Іваноў, Аляксандр Завадскі, Мікола Кандратаў, Зміцер Арцюх, Сяргей Патаранскі, Ігар Сіроткін, Ягор Конеў, Таццяна Барысюк, Павел Астравух, Таццяна Будовіч. Таіса
Бондар незадаволеная нашай творчай актыўнасцю, і ў «ЛіМе» ўсё меней і меней друкуюцца сябры суполкі «Літаратурны квартал», а ў мяне хутка заканчваецца кантракт...
14 жніўня 2003 года. Наталля Дзянісава, Аксана Спрынчан, Паліна Грынчанка, Усевалад Гарачка, Маргарыта Прохар, Мікола Кандратаў, Наталля Капа, Марыя Шамякіна, Таццяна Барысюк, Рагнед Малахоўскі, Таццяна Вабішчэвіч, Дар’я Лосева, Віка Трэнас, Ігар Сіроткін, Таццяна Будовіч, Сяргей Патаранскі, Андрэй Ключнікаў, Павел Астравух, Наталля Кучмель. «Ты мацней кажы, а мы будзем цішэй маўчаць», «Яны адзін аднаго атручваюць», «йта Кай і Герда» — пра Аксану Спрынчан і Усевалада Гарачку і іх вершы ў «ЛіМе» за 1 жніўня.
21 жніўня 2003 года. Аксана Спрынчан, Зміцер Арцюх, Мікола Кандратаў, Дар’я Лосева, Таццяна Вабішчэвіч, Віка Трэнас, Алесь Каляда, Марыя Шамякіна, Віктар Іваноў, Ігар Клепікаў, Андрэй Ключнікаў, Нагалля Кучмель, Сяргей Патаранскі, Таццяна Будовіч, «Роза (ружа) — гэта не ружа, а карова», «Каб быць шызафрэнікам, можна і не пісаць вершаў» (Н. К). «Не сапсуюць паветра ночы» (A. К). Адчуваю: нягледзячы на тое што ў нашых пасяджэннях не было, няма і не будзе ніколі ніякай палітыкі, хутка нашы пасяджэнні Таіса Бондар забароніць...
28 жніўня 2003 года. Аксана Спрынчан, Мікола Кандратаў, Таццяна Барысюк, Рагнед Малахоўскі, Іна Каляда (14 гадоў), Мікола Адам, Таццяна Вабішчэвіч, Віка Трэнас, Даша Лосева, Янка Лайкоў, Яраслаў Бязлепкін, Аксана Бязлепкіна, Ігар Сіроткін, Сяргей Патаранскі, Андрэй Ключнікаў. Абмяркоўвалі новыя вершы Ігара Сіроткіна.
4 верасня 2003 года. Ігар Клепікаў, Рагнед Малахоўскі, Зміцер Арцюх, Андрэй Ключнікаў, Таццяна Шамякіна, Іна Каляда, Мікола Кандратаў, Наталля Кучмель, Ганна Серэхан, Віка Трэнас, Сяргей Дубовік, Ігар Сіроткін, Аксана Бязлепкіна, Сяргей Патаранскі, Марыя Шамякіна, Наталля Капа, Дар’я Лосева, Валянціна Гарністава. «Без правак — без плавак...», «Згвалтаваныя дні...», «Чорны верлібр.......