Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2012
37.25 МБ
25 верасня 2003 года. Рагнед Малахоўскі, Валянціна Гарністава, Даша Лосева, Люда Слівіцкая, Іна Каляда, Ганна Серэхан, Кацярына Наркевіч, Зміцер Арцюх, Ілья Беленькі, Андрэй Ключнікаў, Ягор Конеў, Аксана Спрынчан, trap Клепікаў, Таццяна Вабішчэвіч, Таццяна Барысюк, Сяргей Патаранскі, Наталля Капа, Марыя Шамякіна, Віка Трэнас. Абмяркоўвалі творы Дар’і Лосевай, Валянціны Гарніставай і Іны Каляды.
9 кастрычніка 2003 года. Ігар Клепікаў, Андрэй Ключнікаў, Таодяна Барысюк, Аксана Спрынчан, Зміцер Арцюх, Наталля Капа, Віктар Іваноў,
Наталля Кучмель, Сяргей Здаранкоў Міхась Казлоўскі, Алесь Каляда, Віка Трэнас, Янка Лайкоў, Наталля Бурдзейка, Юлія Новік, Рагнед Малахоўскі, Валянціна Гарністава, Марыя Шамякіна, Яўген Рамяніца. Абмяркоўвалі творы Рагнеда Малахоўскага. «Гісторыя скамечана, як час...»
16 кастрычніка 2003 года. На сусгрэчу з сябрамі суполкі «Літаратурны квартал» прыходзіў Вячаслаў Рагойша. Яго слухалі і задавалі пытанні: Андрэй Ключнігаў, Вікгар Іваноў, Аксана Спрынчан, Віка Трэнас, Нэталля Капа, Юля Новік, Мікола Кандратаў, Марыя Шамякіна, Ганна Бесан, Зміцер Арцюх, Аксана Бязлепкіна, Валянціна Гарністава, Таццяна Барысюк, Ігар Клепікаў, Таццяна Будовіч, Сяргей Патаранскі. «Санет — пашпарт інтэлігентнай літаратуры» — В. Рагойша.
23 кастрычніка 2003 года. Віка 'фэнас, Сяргей Патаранскі, Андрэй Ключнікаў, Ігар Клепікаў, Аксана Спрынчан, Усевалад Гарачка, Віктар Іваноў, Ірына Бурдзейка, Таццяна Барысюк. Наталля Кучмель, Сяргей Здаранкоў, Дзяніс Летуноўскі, Ганна Бесан, Юля Новік, Юрась Нераток, Таццяна Вабішчэвіч, Аксана Бязлепкіна, Ягор Конеў, Наталля Капа, Рагнед Малахоўскі, Таццяна Будовіч. Разглядалі творчасць Ігара Клепікава. «Я вас любіл, цяпер балею...»
30 кастрычніка 2003 года. Сяргей Патаранскі, Рагнед Малахоўскі, Андрэй Ключнікаў, Ігар Клепікаў, Таццяна Будовіч, Ягор Конеў, Зміцер Арцюх, Наталля Кучмель, Гання Серэхан, Юля Новік Мікола Кандратаў, Таццяна Вабішчэвіч, Віка Ірэнас, Наталля Хлапянюк (школа № 7), Аксана Спрынчан, Віктар Іваноў, Усевалад Гарачка, Наста Кудасава, Наталля Капа, Маша Шамякіна. «Паліцыя, як гліна ў печы...», «Зялёнае сонца», «Мы снег прыкладаем да раны, і раны загойвае снег...»
6 лістапада 2003 года. Рагнед Малахоўскі, Аксана Спрынчан, Віктар Іваноў, Зміцер Арцюх, Наталля Кучмель, Наталля Капа, Ганна Новік, Віка Трэнас, Мікола Кандратаў, Арцём Кавалеўскі, Сяргей Мінскевіч, Таццяна Будовіч. Разглядалі творы В. Іванова. «Там, дзе холад, там няма кахання>>...
13 лістапада 2003 года. Усевалад Гарачка, Зміцер Арцюх, Таццяна Барысюк, Анатоль Трафімчык, Ігар Клепікаў, Віктар Іваноў, Андрэй Ключнікаў, Марыя Шамякіна, Аксана Бязлепкіна, Мікола Кандратаў, Віка "фэнас, Таццяна Вабішчэвіч, Юля Новік, Даша Лосева, Аксана Спрынчан, Наталля Кучмель, Сяргей Вераціла, Ягор Конеў, Валянціна Гарністава, Сяргей Патаранскі, Наталля Капа, Рагнед Малахоўскі, Марыя Шамякіна. Перапіс праводзіла Людміла Рублеўская. Я ўжо не быўгалоўным рэдакгарам «ЛіМа», і Людміла працавала апошнія дні ў штотыднёвіку..
27 лістапада 2003 года. На сустрэчу з сябрамі суполкі прыходзіў Леанід Дайнека. Слухалі пісьменніка і задавалі яму пытанні: Наталля Дзянісава, Ігар Клепікаў, Віктар Іваноў, Усевалад Гарачка, Наталля Капа, Вольга Трацяк, Алёна Дзьячэнка, Алег Алекса, Мікола Кандратаў, Зміцер Арцюх, Рагнед Малахоўскі, Аксана Спрынчан, Таццяна Барысюк, Юля Новік, Аксана Бязлепкіна, Наталля Кучмель, Галіна Грышанава, Таццяна Будовіч. І$та было апошняе пасяджэнне суполкі «Літаратурны квартал» у будынку холдынга «ЛіМ». Наступнае пасяджэнне праходзіла 7 снежня 2003 года ў бібліятэцы імя Янкі Купалы. А ў холдыніу па загадзе Таісы Бондар пачалі збіраць сяброў «Літаратурнага квартала», каб яны не хадзілі на пасяджэнні да Людмілы Рублеўскай. Больш за два месяцы далейшы лёс суполкі быў няпэўны, але ж суполка, якую мы з Людмілай стварылі, не развалілася, а, узяўшы новую назву «Літаратурнае прадмесце», працягнула працу пад кіраўніцтвам Людмілы, і 3 сакавіка 2004 года ў нататніку з’явіўся запіс: «На пасяджэнне прыйшлі: Ірына Завадская, Аксана Спрынчан, Алесь Спіцын, Андрэй Ключнікаў, Сяргей Гўр’еў, Ірына Бурдзейка, Таня Пратасевіч, Наталля Казапалянская, Зміцер Арцюх, Наталля Кучмель, Таня Будовіч, Таня Барыскж, Юля Новік, Віктар Іваноў, Аксана Бязлепкіна». Аўхолдынгу «ЛіМ» літаб’яднанне «Літаратурны квартал» перастала збірацца...
Віктар ШНІП
Пад парасонам, які завуць «Рагнеда»
Для чаго патрэбныя літаратурныя аб’яднанні? На пасяджэннях суполкі «Літаратурнае прадмесце» мы час ад часу вяртаемся да гэтай тэмы. I ў чарговы раз няма адзінай думкі, акрамя кропкі сутыкнення: мы хочам сустракацца і надалей.
Суполка блукала па розных «пляцоўках». Нашы гарачыя дыскусіі і абмеркаванні творчасці сяброў адбываліся і ўкабінетах газеты «Літаратура і мастацтва», і ў музеі Максіма Багдановіча, і ў залах Купалаўскай бібліятэкі, і ў канферэнц-зале газеты «Беларусь сёння», і — цяпер гэта пастаяннае месца — пры Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы. Зразумела, былі незабыўныя пасяджэнні і на нашай з Вікгарам Шніпам кватэры, і на Лысай гары, дзе лецішча Аксаны Спрынчан, у архіве-музеі літаратуры і мастацтва і на Дзявочай гары, на кватэры паэта Міхася Южыка і ў майстэрні народнага скульптара Беларусі Івана Міско...
Час ішоў, і суполка з «Літаратурнага кварталу» зрабілася «Літаратурным прадмесцем», нехта са сталых сяброў знікаў, далучаўся нехта новы... Але сутнасць засталася нязменнай. Сур’ёзная літаратурная вучоба, стварэнне асяродку, дзе пачынаючы творца зможа ўсвядоміць сябе патрэбным нацыянальнай культуры, убачыць сапраўдныя арыенціры творчасці, і ўрэшце — калі пашанцуе выжыць у зусім не кампліментарным свеце — стаць на няўдзячны, складаны, пачэсны шлях беларускага літаратара.
Мяне часта пытаюцца: чаму і як вучацца маладыя, што прыходзяць на штотыднёвыя пасяджэнні? I ў каторы раз я тлумачу, што навучыць быць паэтам або пісьменнікам немагчыма. У мастацтве не памнажаюцца кланаваннем. Творчая вучоба — гэта цяжкі, балючы працэс, падобны да таго, што адбываецца з марскімі каменьчыкамі ў хвалях, — стукаюцца, шліфуюцца, сёй-той і расколецца, — але кожны ўрэшце выяўляе свой прыродны бляск. Яшчэ адно, што дэкларавалі мы з Віктарам Шніпам, калі разам пачыналі праводзіць пасяджэнні, — маладыя будуць вучыцца крытыкаваць і ўспрымаць крытыку. Гэта традыцыйна самае цяжкае, не толькі для сяброў суполкі, але для нашага літаратарскага брата і сястры ўвогуле. He скажу, што заўсёды атрымліваецца, — але асабліва ўдалыя абмеркаванні, няхай з прымешкам аўтарскіх слёз, успамінаюцца доўга, а іхнімі «героямі» — дык, можа, і ўсё жыццё. Пасяджэнні кожны раз праходзяць па-рознаму, на іх часта здараецца нешта нечаканае. Напрыклад, у той вечар, калі ў Маскве адбывалася прэм’ера скандальнай оперы «Дзеці Разэнталя» па лібрэта
Уладзіміра Сарокіна, на суполцы была зладжаная чытка сарокінскага лібрэта. Аднойчы Леанід Дранько-Майсюк для суполкі зладзіў аўтарскае чытанне свайго рамана. Прафесар Вячаслаў Рагойша, аўтар знакамітых паэтычных слоўнікаў, таксама выявіўся з нечаканага боку — прачытаў уласныя вершы. Пятро Васючэнка і Віталь Скалабан учынілі дыскусіі... А слынны празаік Леанід Дайнека падчас сустрэчы падараваў усім свае кніжкі — і гэта не дзіва, бо спадар Леанід, чалавек шчодрай душы, быў спонсарам першага агульнага зборніка суполкі «Літаратурны квартал», які выйшаў у 2003 годзе ў РВУ «Літаратура і Мастацтва».
Увогуле літаратура, асабліва маладая, — гэта заўсёды жывое, нечаканае, гульня і карнавал. У суполкі ёсць непарушныя традыцыі — напрыклад, кожнае пасяджэнне пачынаецца з «перапісу насельніцтва «Літаратурнага прадмесця»; перад тым як разысціся, нейкі час складалі хіт-парад пачутых твораў. Выпрацаваўся і свой «святочны каляндар». йта і Літаратурныя Каляды, што зараз праводзяцца ў выглядзе аўкцыёну мусаў — непатрэбных падарункаў, якія хобіты дарылі адно аднаму.. I навагодні літаратурны карнавал, які адбываецца на нашай кватэры, пасля якога застаюцца такія шэдэўры, як напісаныя (дакладней, склееныя) па метадзе французскага сюррэаліста Андрэ Брэтона паэмы з газетных загалоўкаў. Святкаваўся дзень Святога Валянціна, а па-нашаму — Дзень закаханых Максіма і Веранікі. На Літаратурныя Дзяды пры святле свечак запрашаюцца ўсе нашы літаратурныя папярэднікі. А ёсць яшчэ і проста выступленні — суполку часта запрашаюць на сустрэчы з чытачамі, — і вандроўкі па цікавых мясцінах... А вандравалі ў нечаканыя месцы — напрыклад, на Дзявочую гару пад Мінскам, дзе калісьці быў храм беларускіх амазонак, наведвалі зруйнаваны храм у Дубровах. Падарожнічалі ў Плябань, дзе чыталіся вершы ў занядбаным храме, які помніць часы паўстання, а потым — ііплі да магіл паўстанцаў Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага. Што ж, паэт павінен бачыць паэзію ва ўсім. Для літаратара — у кожным камяні гісторыя, у кожным дрэве — паданне. Калі ў музеі «Дом Ваньковічаў» была зладжаная прэзентацыя маёй кнігі «Я — мінчанін», гэта ператварылася ў баль-маскарад, на якш прадмесцеўцы ўвасаблялі жыхароў старога Менска, а потым усе разам пайшлі карміць цмокаў на Свіслачы.
Аднойчы ў «Літаратурнага прадмесця» з’явіўся ўласны сімулякр. Згодна тзорыі посгмадэрніЗхМу, сімулякр — копія, якая не мае арыгіналу. Неяк я зачытала артыкул пра гэта — і ў выніку на свет нарадзілася Рагнеда Крышталюк, віртуальная сяброўка суполкі, якая ўвабрала ў сябе яе найбольш характэрныя рысы. Напрыклад, яна філфакаўка — бо ў нас шмат
студэнтаў філфака. Яна паэтка — па той жа прычыне... Сваю гісторыю маюць імя і прозвішча... Рагнеда пачала з’яўляцца ў Інтэрнэце, яе біяграфія ўдакладнялася... I аднойчы на Лысай гары яна з’явілася ў матэрыяльным выглядзе — збітая з дошак і корпусу ад гітары. Рагнеда атрымала ад кожнага падарунак... Капялюш, шаль, нататнік з адной старонкай... I ружовы парасон. Вось як пра гэта было напісана на форуме суполкі:
«З’яўленне Рагнеды Крышталюк народу адбылося! Ля вогнішча на Лысай гары з’явілася яна, сціплая дзяўчына з Баранавіч. Да вобразу сымулякру былі далучаныя: амерыканскі капялюх з маісавай саломкі, вязаны шаль і ружовы парасон (ад Л. Рублеўскай), ружовая кофтачка, спадніца ў народным стылі і веер (ад А. Спрынчан), праграмкі спектакляў Купалаўскага тэатра ад 3. Арцюха (Рагнеда — тэатралка, а праграмкі не купляе, а крадзе), нататнік з адной старонкай і спісаны аловак (ад Ю. Новік), грошы (ад Р. Малахоўскага), жэтон на мінскае метро (ад, М. Кандратава), разумны погляд праз акуляры (ад I. Клепікава) ды інш. Паколькі бацька Рагнеды не з’явіўся, С. Вераціла прапанаваў Рагнедзе цыгарэту, Віктар Шніп — таблетку ад галаўнога болю, а Патаранскі — шклянку, але гэтыя падарункі былі Рагнедай з абурэннем адпрэчаныя. Ля вогнішча чыталіся вершы А. Сыса. Потым разам з Рагнедай прадмесцеўцы рушылі ў пісьменніцкае паселішча. Там адбылася запланаваная дзесяціхвілінная медытацыя на веснавую квецень, а менавіта на алычу. У выніку медытацыі ў кожнага прадмесцеуца мусіла нарадзіцца хоку. Потым Рагнеда Крыпіталюк прысутнічала на чытанні вершаў на лецішчы А. Спрынчан, дзе і засталася начаваць».