• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літаратурнае прадмесце

    Літаратурнае прадмесце


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 196с.
    Мінск 2012
    37.25 МБ
    За гасціннасць падзякуем, пойдзем дадому, каб потым вярнуцца ўспамінам.
    Ісціна ў вясне
    Я веру: ісціна ў вясне!
    Зноў абуджаецца прырода:
    Капеж, смех сонца, крыгаходы...
    Час абнаўлення — для мяне!
    Я веру: ісціна ў вясне!
    Хай будзе ісціна ў вясне!
    Ізноў надзею сэрца спеліць, зноўу тваё каханне верыць і што яно не падмане.
    Хай будзе ісціна ў вясне!
    АЛЕНА БЕЛАНОЖКА
    Рэжысёр, драматург, пісьменніца. Нарадзілася 17 студзеня 1985 года ў Магілёве. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт кулыпуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура масавых свят і абрадаў», працуе ў Магілёўскім гарадскім Цэнтры кулыпуры і вольнага часу. Друкуецца ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях з 2008 года.
    Чарніцы з Панямоння
    Неба — зорны чарнічнік. He хочацца спаць. «Ці працуе апоўначы пошта?»
    Я шукаю нагоду табе напісаць, Што цябе не люблю...
    А навошта?
    Я не ўмею чакаць. Я не ўмею маніць.
    Я абмыла слязьмі сем падушак Перасолены месяц над дахам звініць.
    Выліваецца мора з ракушак
    I сцякае на вусны салёнай слязой,
    I змывае з паперы чарніла...
    Я збіраю чарніцы прыручаных зор — Чарнаморскіх...
    He, я не забыла,
    Што такое — з тарфянікаў ліпеньскі дым, Што такое — зубры і Пагоня...
    I калі ты раптоўна прыедзеш у Крым — Прывязі мне чарніц з Панямоння!
    Буду прагна іх есці на ўскрайку зямлі, Цалаваць цябе
    Чорнымі вуснамі...
    Тут не ўбачыш чарніцы. Мы — бач ты! — знайшлі! Мы заўсёды былі беларусамі...
    30.07.2010
    Пальма
    гэты снег, невыносна белы... асляпляльны парад сумётаў... як жа хочацца -на Сэйшэлы! а даводзіцца — на работу..
    а камусьці і тут нармальна, у пакоі, дзе, «як не свая», загінаецца пыльная пальма, а пад ёй — загінаюся я...
    а я маю вялікую тайну — фотаздымак пад стосам паперак, і я мрою амаль перманентна ці не з добры дзясятак гадоў, што аднойчы я вывезу пальму на яе гістарычны бераг, пасаджу яе, а сябе — пад яе,
    і буду чакаць пладоў,
    казытаць загарэлую, як медзь, руку, папраўляць на носе пенснэ
    і расказваць туземнаму юнаку
    аб тым, што такое — снег...
    Падкова
    Дзе мае думкі, калі ты трымаеш Далонь на маім сцягне?
    Дзе мае думкі, калі ты шукаеш Рукой уваход у мяне?
    Ці дужа падобна на прастытуцыю?
    Ці трэба прамовіць «Не!»?
    ...Ты закаханы ў сваю Рэвалюцыю, Маладзейшую за мяне...
    Ботакс малодзіць усмешкі зоркам. Я не зорка, я аўтарка сотні вершыкаў. Ты выразаў сёння на лаве сцізорыкам He сэрца і «LOVE» — ваяўнічага вершніка. Ідуць навальніцы сцяной на горад, Людзі маўчаць, з імі — мы, ва ўнісон; Ды ў маёй галаве не агульнае гора, А жаночае, лёгкае, нібы сон: Я маўчу ад нахабства тваіх далоней. Ты думаў, маўчанне мая канстанта? Ты — казачны прынц.
    А я баюся коней
    I не маю стайні для твайго Расінанта. Я не веру ў маўчанне. Давяраю слову. Змыкаю калені і чую: «Бля...»
    Прынц прамчаўся міма. Конь згубіў падкову. Хай будзе шчаслівай мая зямля.
    Маналог на магіле Максіма Багдановіча
    Максім,
    Я прыехала ў Крым, Паклаўшы ў заплечнік вянок На ялцінскі цёплы граніт Баюся ступіць без абугку. Я трызніла Крымам, Максім, Паўднёвым загарам шчок, Цяпер, як я стала пры ім — Жадаю пазбавіцца смутку.
    Мне хораша тут хадзіць, Далонню кранаць платаны, Дзівіцца на мастакоў I слухаць аркестр цыкад.
    I, можа, мяне тут сніць Мужчына, мной не спатканы... Пытаю сябе ізноў: Ці хочацца мне назад?
    Максім,
    Мне марская сінь
    I соль — выядаюць сэрца.
    Каханне не прадаецца?
    Прадаць яго — трэба ўмець... Тут гандаль даецца ўсім, Максім;
    Хваля аб ногі трэцца — Ашчаднаму чалавецтву Сябе прадае за медзь.
    Злічыўшы кожны мой крок, Мора ўздыхне былінна, Даверыцца незнаёмаму Пісьменніцкаму пяру.
    Паэтка нясе вянок
    3 прысвіслацкіх гонкіх галінак — Траецкае шчасце сваё
    He выпускае з рук,
    Вазьміце яго, Максім,
    I пойдзем глядзець на яхты, На лайнеры ўдзесяць паверхаў...
    Тут не бывае прыліў?
    А ведаеце, Максім,
    Мой прадзед быў з польскай шляхты. ён жыць на мора б не з’ехаў. ён мяне б асудзіў.
    А мне —
    He сорамна, не.
    У мяне на вакне
    Стаіць малако
    У глечыку..
    Максім,
    Я прыехала ў Крым
    3 «Вянком» у заплечніку.
    30.07.2010
    iffi #fi 4Й4 3W
    Калі ты вымаеш сябе з зімы —
    Крыху падсмажанай,
    Крыху падснежанай,
    Паблытаўшы дзверы жытла й карчмы, Уваходзіш у дом да мяне, збянтэжанай —
    Я выгінаю спіну на тонкім ільне: Бяры мяне на рукі 1 цалуй, і гушкай!
    Калі ты вымаеш сябе з мяне, Мне хочацца
    Перавязаць цябе стужкай
    I даслаць на Каляды жанчыне, якая He размешвае цукар у каве «па сонцы», Але носіць пярсцёнак і заўжды чакае.
    Я вяртаю цябе
    Благавернай жонцы.
    Яна знойдзе цябе сярод серпанціну
    I ляжа побач,
    I ўчуе мой пах...
    I нічога на скажа,
    Бо ты — яе мужчына,
    I зойдзецца стогнамі
    У тваіх руках.
    Львы на халаце заматляюць грывамі. Задрыжаць іголачкі жытнёвага асця...
    Я застаюся сам-насам Са сваімі рыфмамі.
    Я вымаю сябе
    3	твайго жыцця.
    «15
    Намалюю табе нябёсы, каб ты мог лятаць. Намалюю сабе труну, каб магла ляжаць I глядзець,
    Як ты робішся кропкай на сінім,
    I зайдросціць прыгожым паганскім багіням, Што сядзяць на аблоках і смокчуць вішні, I дзівяцца, які ты «надзвычай увішны»,
    I ўчыняюць з костак вішнёвы град, I дзе трапляе костка — вырастае сад...
    Я табе раскажу — ты ж лунай, балазе Дазваляюць і час, і грошы: Ты ў багіні — чарговы, А там, у чарзе,
    За табою народ не горшы.
    I калі яна крыкне: «Пайшоў, пся крэў! Ддя цябе гэта надта высока!» — Ты ўпадзеш на калючыя рукі дрэў, Каб зрабіцца вішнёвым сокам.
    Я забывала цябе — і забыць не змагла. Мне прыкра...
    I тым не менш
    Я ўпалявала пяро 3 твайго крыла.
    Я п’ю сок
    I пішу Верш.
    Ен не выкрые тайнаў нябеснай смугі, Ды на смак — нечакана вішнёвы... Ты ў мяне бьгў першы.
    Не-не!
    Другі...
    Словам, ты быў Чарговы.
    31.05.2010
    Ш ##
    Блішчэў зарапад — шыкоўна, Як таннае шкло ў каралях Злятаў цыгарэтны попел На выцертую чарчу.
    Бландзіністую, што Поўнач, Зацёганую па балях, Дзяўчыну прайгралі ў покер Замежнаму скрыпачу
    Згасіўшы самоту ў зрэнках, Яна папрасіла кавы.
    Раптоўная навальніца Прашыла квартал наскрозь.
    3	дзяўчыны сцякла сукенка, Як дождж з Манумента Славы.
    Халодная, нібы спіца, Дзяўчына сказала: «Вось».
    Музыка ж крануўся скрыпкі. Мілыалі часы і стылі.
    Ён ладзіў за кодай коду, Узводзіў між іх масты...
    Скразняк зачапіў за лыткі. Калі ступакі настылі, Дзяўчына сцягнула коўдру 3 вялікай старой тахты.
    Схаваўшы сябе ад вока Блакітнай ліхтарнай лямпы, Ад сотняў чужых абліччаў, Што церліся аб каўнер, Дзяўчына была далёка — На самым ускрайку мапы,
    Вялікай
    Геаграфічнай, Прычэпленай да шпалер,
    I ўсё, што было — мінула, Тужліва кальнула грудзі... Дзяўчына была шатэнкай. Дзяўчына зняла парык. А потым — яна заснула, Падумаўшы: «Нешта будзе...» А побач за тонкай сценкай Трымцеўда світання смык.
    1.06.2010
    ТАЦЦЯНА БУДОВІЧ
    Нарадзілася ў Мінску ў 1977 годзе пад сузор’ем Казярога. Чым толькі не захаплялася ў дзяцінстве: плаваннем, акрабатыкай, выяўленчым мастацтвам... Ва ўзросце сямі гадоў напісала свой першы верш, які быў прысвечаны роднаму гораду Мінску. У 1998 годзе скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт». Першая публікацыя з’явілася ў 1995 годзе ў часопісе «Першацвет», аў 2002-м выйшла першая кніга паэзіі «Дуэль паглядаў». У 2005 годзе завочна скончыла гістфак БДУ. Захапленні яе за гэты час сталі больш дарослымі: гэта парашутны спорт і альпінізм. Mae 5-і разрад у гэтых відах спорту. Яны і далі ёй усведамленне яе жыццёвага крэда: толькі ўверх! Супрацоўніца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Сябра суполкі «Літаратурнае прадмесце» з дня заснавання.
    Ж
    сонца маё
    пераспелы яблык падае ў далоні
    вечара
    сум невыказны пахне мінулым
    восень
    цесна душы ў абдымках
    тут і цяпер
    ж ж ж ж ж
    белы накіп аблокаў у блакітнай каструлі неба
    восень
    мая элегія
    думаю, што згатаваць
    на вячэру
    Ж
    туга неадчэпная з душою маёй зраслася думала я што
    ты —
    першапрычына яе
    але
    быццам увесну снег
    растаў для мяне
    твой вобраз рукі твае вочы твае іголас
    а яна засталася...
    Восень
    Хістаюцца фіранкі на акне, сам-насам з ветрам, што скрозь шчыліны ўпаўзае, шукаючы паўсюль адно яму вядомай мэты.
    Жыровіцкая імпрэсія
    з ветрам плывуць праз фортку пахі вясны
    пальцы знаходзяць самі ноты забытай песні
    Санта Лючыя ты затрымаеш мяне тут...
    S«± ж
    Аўто
    нібы карабель рассякае ноч.
    Плынь дажджу..
    4**4 4**4 4**4 »*5 7**5
    на даху горада майго
    ляжаць аблокі
    і знутры аўто здаецца быццам свет шкляны і штучны у нерухомасці сваёй спыніуся
    і толькі зрэдку Бог па дошцы перасоувае гліняныя фігуры
    да 4**4 4**4 Ш
    Рукі твае спявалі
    песню пяшчоты
    на целе маім.
    Еэта быу сон, і расчараванне ранак прынёс.
    4**4 4**4 4**4
    вецер шматае голле аблокі
    плывуць па шашы нябёсаў іх капітаны —
    хлопчыкі з доўгімі валасамі —
    часам з рук выпускаюць лейцы
    і мы назіраем
    Нябесны Хаос
    але ажываюць смяшынкі ўвачах
    Пана Бога
    Каўказская замалёўка
    Плывуць без чакання, тугі і часу аблокі, чапляюцца жыватамі за спіны гарбатых гор.
    I на паветраных хвалях птушка таксама плыве ў краіну, дзе спее крышталь ілюзій.
    Блішчыць на вяршынях снег...
    АКСАНА БЯЗЛЕПКІНА
    Нарадзіласяў 1981 годзеўГомелі. Скончыла філфак БДУ ў 2003 годзе. Жыве і працуе ў Мінску. Дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі 1нстытута журналістыкі БДУ.
    ЧЭМПІЁН РАЗВІТВАЕЦЦА 3 ВАМІ
    (Урывак)
    Частка першая. Іспыт
    — Скажы мне, учым твая вера? — спытаў граф. — Мяркую, яна ў маёй сіле, — адказаў Зыгмунд. Сага XII стагоддзя
    Знясіленыя аўральнай падрыхтоўкай да сесіі і бяссоннем, студэнты заходзілі па адным у аўдыторыю і варажылі над сталом з білетамі. Гэтыя апошнія шаманілі з усёй харызматычнасцю безнадзейнасці. Ветлівыя позіркі, прыязныя ўсмешкі. I толькі да дрыготкіх рухаў рук, якія цягнулі білет, Вера за два гады так і не змагла прывыкнуць. Зрэшты, аддрыжэўшы і перахваляваўшыся, студэнты выходзілі на волю, а яна заставалася на новыя катаванні.
    Калі прайшлі эшалоны ўпэўненых выдатніц, калі старанныя сераднячкі пазачытвалі адказы з нарыхтаваных дома «бомбаў», засталіся яны — паляўнічыя на халяву. Чатыры хлопцы зацята ўзіраліся ў пытанні білетаў, нібыта там мог утрымлівацца нейкі адказ. Вера ў чаканні разглядала іх твары: хтосьці будзе апраўдваць пропускі і няведанне працай, хтосьці шчыра прызнаецца ў лайдацтве, хтосьці ў чарговы раз за гэту сесію «пахавае» любімую бабулю. А Вера сама б прызналася, калі б яе спыталі (ды каму цікава?) — так, прызналася б, што праз шэсць гадзін пасля пачатку іспыту больш