Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2012
37.25 МБ
— Чытаў, ты ў Сеціве пісала. Пару артыкулаў тваіх таксама чытаў. Чытаў, што пра цябе студэнты пііпуць.
— Малайчына, ты грунтоўна падрыхтаваўся. — Веры нясцерпна захацелася дадаць: «Давай залікоўку».
...Калі да яе дома заставалася пара соцень метраў, Юрась зрабіў апошнюю спробу ўратаваць вечар. Ён спыніў яе, павярнуў да сябе спінай, абняў адной рукой, а другой паказаў на неба:
— Зірні, наўпрост над намі тры зоркі. Ьта пояс Арыёна. Можна ўявіць мужчынскую фігуру: Бетэльгейзэ і Белатрыкс гэта плечы,
Рыгель — нага. A ніжэй, y сузор’і Вялікага Сабакі — Сірыус. А вунь там Альдэбаран. Яны паказваюцца нам толькі ўзімку. Бачыш?
На думку Веры, усе зоркі аднолькава цьмяна свяціліся ў начным небе, але яна згодна хітнула галавой. Юрась цёпла дыхаў дзяўчыне на вуха, усё шчыльней прытуляючы яе да сябе. Вера спінай адчувала, як б’ецца ягонае сэрца, але не магла прасякнуцца яго рамантычным настроем: уяўлялася, як у падлеткавыя гады Юрась вывучыў размеркаванне зорак на небе і з тых часоў кожнай новай дзяўчыне ладзіў «пяціхвілінку рамантыкі».
Эх, Вера, Вера, «Верачка», табе не дагадзіць... To ён занадта падрыхтаваны да спаткання менавіта з табой, то занадта банальны... I гэтае раздражненне... А ўсё проста: ты яго не кахаеш. Можна падмануць тых людзей, якія, праходзячы міма, віжуюць, як вы абняўшыся глядзіце на зоркі. А вось яго і сябе — не падманеш... Нават і спрабаваць не варта...
Юрась жа, упэўнены ўбяспройгрышнасці моманту, павярнуўяе да сябе, каб пацалаваць. I сустрэўся з поглядам, што быў красамоўнейшы за словы і абдымкі. Пранізлівы погляд для выкладчыка — неабходны атрыбут, як навуковая ступень ці гучны лектарскі голас. 0, гэты погляд, якім выкладчык са стажам можа лёгка спыняць коней, цягнікі і нахабных студэнтаў! Юрась расціснуў абдымкі, моўчкі правёў яе да пад’езда і нерашуча спыніўся на ганку.
Верагодна, для завяршэння выкладчыцкай тэмы гэтага спаткання Вера павінна была перахапіць ініцыятыву, пацалаваць яго ў шчочку і горача прашаптаць: «Я не дапускаю вас да здачы заліку». Але Юрася было шкада, яна пагладзіла яго па плячы і прымірэнча развіталася: «Дабранач».
* * *
3 паштовай скрынкі тырчэў край неакуратна ўкінугага канверта. Вера так даўно не трымала ў руках папяровыя лісты, што не магла паверыць, нібыта гэты адрасаваны ёй. I не памылілася. Можна было ўкінуць ліст у скрынку адрасатаў, але можна і самой аднесці, бо суседка Паліна з прычыны зручнай лакалізацыі ды іранічнага
характару засталася, магчыма, той апошняй з магікан, каго яшчэ хацелася зрэдзьчасу бачыць.
— А што гэта ты так позна па паштовых скрынках шнарыш?
— Вярталася з адной несяброўскай сустрэчы.
— А дзе ж кавалер? Усё так дрэнна?
— А не можа быць добра, калі мужчына ідзе на спатканне не з дзяўчынай, а з выкладчыцай. I сам забыць не можа, і мне нагадвае...
— Дай здагадаюся. У яго не было накіравання з дэканата?
— Ды ўсё ў яго было, гэта ў мяне няма ні кахання, ні жадання з кім-небудзь сустракацца.
— Заходзь, гарбаткі пап’ем. Алег спрабуе пакласці спаць малых. Гэта надоўга.
3 дзіцячага пакоя чулася «самалётнае» гудзенне старэйшага Полінага сына і бессюжэтны віскат малодшага. Алега не было чуваць. У калідоры ціха хаваўся кот, загартаваны суіснаваннем з малымі жывадзёрамі.
— Поля, часам я думаю, што мне не варта наогул хадзіць на спатканні: я толькі псую настрой сабе і хлопцам.
— He хадзі на спатканне з тымі, каго не кахаеш.
— А як я даведаюся пра пачуцці, калі не буду хадзіць на спатканні? — засмяялася Вера. Зачараванае кола. Ведаеш, на працы я вырашаю... не лёсы, а так сабе, эпізоды ў жыццях соцень людзей. Я потым прывыкну, а пакуль што гэтая адказнасць мяне прыгнятае. I я міжволі хачу пазбавіцца адказнасці ва ўсіх іншых сферах жыцця. Я ўвесь час вымушана выбірацы «чатыры» ці «пяць», «дзевяць» ці «дзесяць», залічыць ці не залічыць... і Божа мой, якая розніца: чорную ці зялёную гарбату я буду піць у кавярні? Ці ж я на спатканне дзеля гарбаты пайшла?
— Вера, ты чапляешся да дробязяў. Хоць наогул у цябе дзіўная сістэма зацікаўленняў. На першым месцы — бясспрэчна студэнты. Праз дзесяць гадоў ты зразумееш, што яны ўсе розныя і аднолькавыя адначасова, але будзе позна. Бо на другім месцы — Сеціва. А хлопцамі ты цікавішся ў двух выпадках: калі яны студэнты альбо калі яны інтэрнэтныя. Hi першыя, ні другія не спрыяюць размнажэнню.
— А што такое размнажэнне? Зноўтрэба рабіць выбар: хлопчык ці дзяўчынка? — блюзнерыла Вера. — Мне цяпер нельга даваць думаць, нельга даваць выбіраць. Я проста ўцяку. Мяне трэба ставіць перад факгам. Уяўляеш, легчы спаць і прачнуцца раніцой замужняй цяжарнай маці дваіх дзяцей... I я нікуды не падзенуся.
— Ясна, уцякачка. А як справы ў Сеціве? — пацікавілася Паліна. — Іду ў заклад, што ў цябе там ёсць такі ж самы нерашучы і рамантычны таварыш, які, узбіўшыся на трыццатнік, пазбаўляецца ад сваіх яшчэ студэнцкіх комплексаў праз перапіску з маладой выкладчыцай. Яна ж кожны яго электронны ліст раздрукоўвае і правярае з чырвонай асадкай, ставіць адзнаку, ад якой залежыць, ці будзе яна яму адказваць. Я патрапіла?
— Ты ніколі не памыляешся, — усміхнулася Вера. — Я насамрэч нічога пра яго не ведаю. У Сеціве лёгка падмануць. Нават фота можна даслаць чужое. Там можна верыць толькі ў стыль і пісьменнасць. 3 гэтага гледзішча ён бездакорны.
— Ты фанатка. Прызнайся, калі хлопцы просяць у цябе нумар тэлефона на вуліцы, ты спачатку ладзіш ім дыктант?
На кухню зайшоў муж Паліны з малодшым сынам на руках:
— 0, у нас у гасцях кандыдат Вера іМаксімаўна! Як выкладчыцкае жыццё?
Забойчы погляд Веры на яго чамусьці не дзейнічаў.
* * *
Пісаць ліст віртуальнаму сябру пасля такой размовы не хацелася. Вера зайшла пачытаць блогі. Калі яна ўбачыла свежы запіс Юрася і плойму каментароў пад ім, здрадніцкі халадок пабег па спіне.
«Іх пазнаёмілі сябры, сямейная пара з дзецьмі. Яны разам ездзілі за горад. Гулялі са старэйшай дзяўчынкай у фрысбі. Так прыемна было бегаць і па-дзіцячаму захапляцца. Калі ён злавіў талеркуфрысбі і вырашаў, каму кінуць, яго новая знаёмая гулліва зірнула на яго, выпальваючы свой вобраз у ягонай свядомасці.
На наступны дзень яны сустрэліся ў горадзе. Гулялі па праспекце. Ён спрабаваў пераказаць ёй кнігу якую нядаўна прачытаў.
Яна ветліва слухала. Увесь вечар ён распавядаў ёй пра сваё жыццё, пра тое, што было важным для яго. Яна дурнавата ўсміхалася, але раздражненне ўнугры яе ўзрастала. Адарваны ад жыцця аматар літаратуры...
...Ён узяў яе халодныя далоні, каб сагрэць у сваіх
— У мяне ёсць тэорыя, чаму ў дзяўчат мерзнуць далоні, — ён зазірнуў ёй у вочы.
— Ты такі разумны. напэўна, шмат кніжак чытаеш, — злосна адказала яна.
Ён усё зразумеў, але нічога не сказаў. ён праводзіў яе дадому, яны выйшлі з тралейбуса. ён паказаў ёй Сірыус, Альдэбаран і пояс Арыёна. Яна ўсміхалася, ён смугкаваў. На развітанне ён абняў яе».
* * *
— Ну гад! — шчыра абурылася Паліна. — Усё так і было?
— Ну, што ты! Гэта мастацкі твор. У судзе я безнадзейна прайграла б.
Напэўна, трэба было б паплакаць, але Вера адчувала, што гэта акурат той выпадак, калі смех можа з поспехам замяніць слёзы.
— Слухай, а чаму ты перажывала, нібыта ён камплексуе з прычыны твайго кандыдацтва і выкладчыцтва? Тут досыць адназначна напісана «дурнавата ўсміхалася». Гэта дакладна пра цябе?
— Туг яшчэ ёсць пра раздражненне і пра «злосна адказала». Гэта дакладна пра мяне. Ён сапраўдны мастак і тонкі псіхолаг, заўважае дробныя адценні дзявочага настрою. Ты цяпер мяне разумееш? Я проста вымушана дбаць пра сваю рэпутацыю і звяртаць увагу на стыль і пісьменнасць хлопцаў. Калі я ўжо такая неўшыбенна неверагодная, што пасля нават няўдалага спаткання са мной мужчыны пішуць творчыя справаздачы ў Сеціве.
УСЕВАЛАД ГАРАЧКА
Скончыў фізічны факультэт БДУ. Працуе на НВА «Інтэграл». Жыве ў Фаніпалі. Адзін са стваральнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ» (вясна 1994)3 2005 года сябра Беларускага ПЭНцэнтра, з 2006 — Саюза беларускіх пісьменнікаў. Вершы піша з 1992 года. 3 1993-га выступае ў перыядычным друку: спачатку з вершамі, а потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. Аўтар кніг паэзіі «Пралетарскія песні» (2004, выйшла ў серыі «Другі фронт мастацтваў») і «Даты» (2004)Таксама суаўтар некалькіх кніг, у тым ліку «Тазік беларускі».

Т. Будовіч
Калі кладуцца людзі спаць, Выходзяць вершы баляваць — Суквецці праўды і маны.
Яны трывожаць нашы сны, Яны глядзяць у 'гвары нам. Прачніся — і пабачыш сам. Прачніся! Але ты не спіш — Хавае порах цвёрды пыж.
Пабачым ранкам твой улоў: На нітках рытмаў нізкі слоў.
sei set
У двары смяюцца дзеці, Радуецца свет жыццю.
А пісьменнік ганарлівы
Усё думае пра славу: Ці вядомы ён? Ці лепшы? Змрочна у яго душы,
Дзе на дне, нібыта шэлег, Ён заўжды шукае вершы I за іх купляе славу.
Стаў бы помнікам, каб мог.
Я — стары закінуты дом.
3 непрыстойнымі надпісамі на сценах, Са смуродам мачы па кутах, 3 гнілою падлогай, Усеянай бутэлечным боем.
3 ахоўнікам, Старым і дурным, Якісамтут Штовечара п’е, А затым б’е бутэлькі, Мочыцца па кутах I піша на сценах Непрыстойныя словы. Я — стары закінуты дом.
if» Н» if» Ш ziff Ш
Бутэлька гарэлкі — Гэта Сысовае вымя.
(Але не любая гарэлка I не на кожным стале.) Піце ж, маладыя паэты, Гарэлку з Толікам — Усмоктвайце паэзію 3 яго «малаком».
А потым мачыцеся, Як неразумныя немаўляты, Як той жа Толік, 3 балконаў, Са сцэн, У каміны.
Крычыце вершамі — Можа, вас забяруць У дзіцячы прытулак. Адкрыеце вочы, А тлустыя жонкі Ужо выхоўваюць вас.
I зробіцца вам Гэтак бяскрыла, I пабяжыце вы ад іх Шукаць Сыса, I не знойдзеце, Але знойдзеце Бутэльку гарэлкі — Сысовае вымя, I ўсё паўторыцца зноў.
ж 4**4 4«4
Wf Ш
В. Трэнас
Буду берагчы твае вершы На кніжнай паліцы
I ведаць,
Што нешта ў іх ёсць I маё.
А потым
Вырасту з іхніх памераў I выкіну ў смецце.
Адно суцяшае, Што да гэтага часу Вырасцеш ты.
4*4 4**4 НЯ Ж М Ы
Шчасце аказалася
Чорнай прамавугольнай каробкай. He надта лёгкай, He надта і цяжкай, Але даволі вялікай
I вельмі нязручнай.
I ад гэтага дня Я павінен бьгў Насіць яе на руках. Нехта зайздросціў мне (Перш за ўсё тыя, Хто таксама хацеў Схапіць гэта Шчасце, Але крыху спазніўся). Нехта